3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікі кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з Бабруйска, Століна, Шчучына і Стоўбцаў.
Два гады ў Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага звязу рэалізуецца кампанія “Павестка 50”, якая павінна паспрыяць увядзенню Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах. Дакумент наша краіна падпісала яшчэ ў 2016 годзе, аднак заканадаўчыя ініцыятывы “зверху”, не заўжды аператыўна прыжываюцца на месцах. Таму кампанія – спроба рэалізаваць 50 пунктаў Канвенцыі па зваротным прынцыпе, “знізу”, і вырашыць пытанні, актуальныя найперш у канкрэтным рэгіёне.
3 сакавіка ў Мінску сустрэліся ўдзельнікаў кампаніі “Павестка 50” з амаль усіх – за выключэннем Валожына – пілотных гарадоў (Бабруйска, Століна, Шчучына, Стоўбцаў), дзе рэалізуюцца міні-праекты і ідзе праца па напісанні мясцовых павестак. На сустрэчы актывісты змаглі лепш пазнаёміцца і абмяняцца інфармацыяй, падзяліцца досведам, які атрымалі падчас распрацоўкі сваіх праектаў. Прыехалі і польскія партнёры кампаніі з Фонда TUS Малгажата Перацятковіч і Пётр Тодыс, а таксама Ліна Петэрсан, прадстаўніца дацкай грамадскай арганізацыі “Еўрапейскі дом”.
Малгажата Перацятковіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Пётр Тодыс. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ліна Петэрсан. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Мы не вылучаем асобна людзей з інваліднасцю, мы сцвярджаем, што для ўсіх павінна быць знойдзена месца ў грамадстве. Галоўны напрамак нашай дзейнасці – стварэнне сацыяльных прадпрыемстваў для людзей з асаблівымі патрэбамі. У праекце “Павестка 50” я з’яўляюся каардынатарам і кантактнай асобай ва ўзаемадзеянні з дэлегацыяй Еўрапейскага звязу ў Беларусі, – распавяла Ліна Петэрсан.
Прысутных павітаў і дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.
– Канвенцыя для нас – гэта “жывы” інструмент, які неабходна выкарыстоўваць. Цягам двух гадоў мы спрабуем рабіць гэта на мясцовым узроўні. Праблема ў тым, што раней дзяржаўныя праграмы пісаліся і спускаліся “зверху”. Гэтым разам мы хацелі б зрабіць па-іншаму. Наша сённяшняя праца – спосаб зваротнай сувязі, каб мы маглі сфармуляваць, што неабходна зрабіць на месцах, каб Канвенцыя ўвасобілася ў жыццё, а не заставалася на паперы, – сказаў ён.
Сяргей Драздоўскі (злева) і ўдзельнік са Століна Міхаіл Скрабейка.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Галоўнае і агульнае дасягненне, пра якое казалі прадстаўнікі ўсіх гарадоў, – стварэнне каманд па напісанні павестак і размеркаванне задач у іх. Ва ўсіх лёгка і хутка атрымліваецца разам збірацца і абмяркоўваць надзённыя пытанні, у большасці выпадкаў добра складваецца супрацоўніцтва паміж актывістамі і дзяржаўнымі ўстановамі. Пры гэтым цяжкасці нярэдка ўзнікаюць з тымі ж самымі ўладамі, але праблема заключаецца не ў нежаданні апошніх дапамагчы, а ў тым, што рэалізацыя некаторых ідэй немагчымая праз асаблівасці заканадаўства. Яшчэ адна праблема – слабая зацікаўленасць тэмай саміх людзей з інваліднасцю.
Малгажата Перацятковіч звярнула ўвагу на тое, што праца каманд без трэнераў ідзе цяжэй, чым з трэнерамі, менавіта таму ўдзельнікі атрымліваюць “хатнія заданні” – пэўныя планы, якія яны павінны выканаць да даты, якую самі для сябе вызначаюць. А паколькі напісанне мясцовых павестак – абсалютна новы досвед для ўсіх удзельнікаў, дапамагаць ім будуць фасілітатары (можна назваць іх натхняльнікамі) Элада Гукасава і Юлія Станкевіч.
Удзельнікі сустрэчы.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Я б прапанаваў скарыстаць сустрэчу, каб абмяняцца кантактамі і пачаць размаўляць паміж сабой пра тое, як ідзе праца і што трэба зрабіць. Калі людзі дзейнічаюць паводле адной метадалогіі, агульныя размовы вельмі спрыяюць працы, – параіў Пётр Тодыс.
Агульнае абмеркаванне і досвед суседзяў – бадай, асноўнае, дзеля чаго ладзілася сустрэча. Да таго ж, фактычна, ва ўсіх рэгіёнах ужо ёсць пэўныя поспехі па праектах. Нагадаем, у Бабруйску пасля навучання ў “Школе працаўладкавання” ўдалося атрымаць працу мясцоваму жыхару з першай групай інваліднасці. Яшчэ чацвёра прайшлі сумоўе, але вымушаны былі адмовіцца ад працы, бо прадпрыемства знаходзіцца па-за межамі горада. Яшчэ адзін бабруйскі праект, прысвечаны працаўладкаванню людзей з іваліднасцю, адзначыўся правядзеннем семінараў-кансультацый па прыватным бізнесе, рэкламе, маркетынгу, рамесніцтве. А ў межах праекта вазочнікаў з таго ж Бабруйска “Спытай мяне” праходзіць інфармацыйная кампанія, плануецца правядзенне “Жывой бібліятэкі”, а таксама акцыя для аўтамабілістаў “падвязі бясплатна і задай пытанне чалавеку з інваліднасцю”.
Бабруйчане распавядаюць пра "Школу працаўладкавання".Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У Шчучыне праект “Актыўная супольнасць”, накіраваны на стварэнне груп самадапамогі і навучанне адвакатаванню інтарэсаў, дапамог выявіць, што 2/3 праблем супольнасць можа вырашыць без прыцягнення дзяржаўных рэсурсаў. У горадзе адбыўся круглы стол, паводле якога ўдалося вызначыць шматлікія праблемы і, галоўнае, знайсці шляхі іх вырашэння.
У столінскім праекце “Роўныя – Роўным” ужо распрацавана працоўная версія даведніка па даступнасці горада для людзей з інваліднасцю, праходзяць маніторынгі гарадскіх аб’ектаў.
А актывісты з Валожына, хоць і адсутнічалі на сустрэчы, але выклікалі жаданне калег наведаць гэты горад і ўбачыць, як рэалізуецца іх праект. Яго ідэя аказалася надзвычай актуальнай, хоць здаецца зусім простай: інфармаванне жыхароў навакольных вёсак аб Канвенцыі па правах людзей з інвалідасцю. Ужо праходзяць выяздныя кансультацыі ў сельвыканкамах, дзе распавядаюць пра змест Канвенцыі. Многія месцічы на такіх семінарах упершыню чуюць пра дакумент. Таксама падчас кансультацый удзельнікі праекта аказваюць псіхалагічную дапамогу, дзеляцца паспяховымі гісторыямі людзей з інваліднасцю, распавядаюць пра льготы, прадугледжаныя для іх на тэрыторыі раёна.
Праца падчас сустрэчы.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Яшчэ адной важнай часткай сустрэчы стала праца ў фармаце “сусветнага кафэ”. Тут удзельнікі ў нефармальнай абстаноўцы ў складзе трох груп па чарзе адказвалі на пытанні: як рэалізаваць Канвенцыю на мясцовым узроўні? У чым выгада ўзаемадзеяння паміж грамадскімі аб’яднаннямі, дзяржавай і бізнесам? Што такое самастойны лад жыцця і ўключанасць у мясцовую супольнасць?
І вось да якіх высноў прыйшлі. Каб рэалізаваць Канвенцыю, трэба распавядаць пра яе паўсюль, дзе толькі можна, разбураць бар’еры і стэрэатыпы адносна інваліднасці перадусім ва ўласнай галаве і, галоўнае, кантактаваць і дзейнічаць сумесна ўсім удзельнікам мясцовай супольнасці. Важна ўмець адвакатаваць свае інтарэсы і, вядома, тут не абыйсціся без перамоў з чыноўнікамі, валодання статыстычнымі дадзенымі, маніторынгаў і навучання ўсяму гэтаму. Урэшце рэшт, трэба прызнаць: Канвенцыя – гэта закон, які неабходна выконваць.
Удзельніцы з Бабруйска і Стоўбцаў.Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
І тут дарэчы згадаць пра выгаду супрацоўніцтва паміж дзяржаўнымі органамі, бізнесам і грамадскімі аб’яднаннямі. І хоць напачатку слова “выгада” выклікала ў многіх адчужэнне, урэшце рэшт, сыйшліся на тым, што яна ёсць – у першую чаргу, фінансавая. Для бізнеса гэта зніжэнне падаткаў і рэклама, выкананне дзяржзаказа па працаўладкаванні, для дзяржавы – магчымасць прыцягнуць пазабюджэтныя сродкі. Апроч таго – абмен інфармацыяй паміж рознымі бакамі, маральнае задавальненне ад супрацы і стварэнне станоўчага іміджу.
"Сусветнае кафэ".Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Вызначыліся і з тым, што такое самастойны лад жыцця. На думку ўдзельнікаў сустрэчы, ён заключаецца ў магчымасці рэалізаваць сябе, універсальным безбар’ерным асяроддзі, умовах для навучання і рэалізацыі свайго патэнцыялу, магчымасці працаўладкавання, наяўнасці выбару, удзеле ў актыўнай супольнасці і агулам камфортным псіхалагічным і фізічным асяроддзі.
"Сусветнае кафэ". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
"Сусветнае кафэ". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
І вось ужо выбудавалася пэўная аснова для мясцовых павестак і кіраванне да дзеяння. Далібог, калі б удзельнікі кампаніі маглі часцей збірацца разам, мясцовыя павесткі былі б ужо не толькі напісаныя, але і рэалізоўваліся.
Падсумаванне працы. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
***
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.