Пятница 11 октября 2024 года | 08:52
  • бел / рус
  • eng

Беларускія НДА супраць COVID-19

18.05.2020  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Беларускія НДА супраць COVID-19 Фота: t-c.by

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Служба інфармацыі «ЕўраБеларусі» паразмаўляла з прадстаўнікамі трох арганізацый, што працуюць з асабліва ўразлівымі ў час распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі групамі – ахвярамі хатняга гвалту і людзьмі сталага веку – і высветліла, што змянілася ў іх працы ў сувязі з пандэміяй. Усе гэтыя аб’яднанні былі партнёрамі гуманітарнай праграмы «МЕСЦА СУСТРЭЧЫ: ДЫЯЛОГ», аператарам якой у Беларусі з’яўляецца Міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Узаемаразуменне».

«Людзі прызвычайваюцца жыць ва ўмовах ізаляцыі, трываць»

Барысаўскае жаночае сацыяльнае грамадскае аб'яднанне «Правінцыя» працуе ўжо 20 гадоў.

У нас ёсць праграма для жанчын, якія пацярпелі ад хатняга гвалту, для людзей, што пацярпелі ад працоўнай і іншай формы эксплуатацыі. Па тэме гандлю людзьмі мы супрацоўнічаем з Міжнароднай арганізацыі па міграцыі, – распавядае старшыня аб’яднання Алена Аўтушка.

У «дапандэмічным» жыцці асноўная дзейнасць «Правінцыі» заключалася ў асабістых кантактах з прадстаўнікамі мэтавых груп і афлайн-мерапрыемствах для іх. Але было і анлайн-кансультаванне па гарачай лініі жанчын-ахвяр хатняга гвалту, якое працягваецца і цяпер. Гэтая лінія дастаткова запатрабаваная. Жанчынам, якія тэлефануюць на яе, расказваюць, як паводзіць сябе ва ўмовах хатняга гвалту, якія ёсць заканадаўчыя інструменты дапамогі.

Калі пачалася эпідэмія, у першы месяц у нас было павелічэнне зваротаў у паўтара – два разы ў параўнанні са звычайнай іх колькасцю. З сярэдзіны сакавіка да сярэдзіны красавіка было шмат тэлефанаванняў. Наогул, сітуацыя з хатнім гвалтам у Беларусі сур’ёзная, але не заўжды людзі тэлефануюць на крызісныя лініі. Але мы штотыдзень атрымлівалі два – тры новыя тэлефанаванні, – зазначае Алена Аўтушка. – Цяпер трохі зменшылася. Я думаю, гэта звязана з тым, што людзі прызвычайваюцца жыць у такіх умовах ізаляцыі, трываць, шукаць іншую стратэгію паводзінаў.

Калі пачалася пандэмія і стала зразумела, што для жанчын у сем’ях ёсць небяспека, аб’яднанне «Правінцыя» адкрыла ў Барысаве і Пінску два шэлтары (сховішчы), абсталяваўшы кватэры, каб у іх маглі жыць жанчыны, якія ўцякаюць з дому.

Там вельмі дэмакратычны падыход, няма ніякіх абмежаванняў адносна ўзросту, сацыяльнага, сямейнага становішча, можна прыехаць з любога рэгіёна Беларусі. Там можна бясплатна пражываць да трох месяцаў, але некаторыя прыходзяць проста пераначаваць, – тлумачыць Алена Аўтушка.   

У кватэры тры пакоі, і ва ўмовах каронавіруса ў адным пакоі могуць знаходзіцца не больш за дзве жанчыны, альбо жанчына з дзіцем. Таксама ў адным з пакояў дзяжурыць сацыяльная работніца/псіхолаг для таго, каб жанчыны адчувалі сябе ў бяспецы.

Паводле назіранняў Алены Аўтушка, тры з чатырох жанчын-ахвяр хатняга гвалту, якія ўцякаюць з дому, вяртаюцца ў сям’ю да сваіх аб’юзераў. Чым дольш яны жывуць у сітуацыі гвалту, тым цяжэй ім прыняць рашэнне сыйсці.

Але гэта іх права, і аказваці ціск мы не можам. Мы проста даем жанчыне тое, што ёй патрэбна на цяперашні момант, каб уратаваць сябе і сваё дзіця.

Сёлета ў аб’яднання «Правінцыя» з’явіўся яшчэ адзін праект, накіраваны на дапамогу сталым людзям, якія пацярпелі ад наступстваў нацыянал-сацыялізму. Яго рэалізуюць пры падтрымцы арганізацыі «Узаемаразуменне».

Мы планавалі зусім іншую дзейнасць, напрыклад, ладзіць візіты да людзей, якія ўжо не выходзяць з дому і аказваць ім паслугі, у якіх яны маюць патрэбу, а таксама ладзіць розныя забавы, паездкі, экскурсіі для людзей, якія адчуваюць сябе актыўнымі і хочуць самарэалізавацца ў творчасці. Але, на жаль, цяпер не атрымліваецца гэтага рабіць. Адзінае, на чым мы засяродзіліся, – гэта дапамога прадметамі дагляду (супрацьпролежневымі матрасамі і інш.) людзям, што сядзяць дома.

Алена Аўтушка зазначае, што ёсць вялікая праблема працы з актыўнымі людзьмі, якія вымушаныя сядзець дома.

Мы маглі б арганізоўваць для іх актыўнасці анлайн, калі б гэты анлайн быў для іх даступны. Найчасцей сталыя людзі маюць мабільныя тэлефоны без інтэрнэту. Мы можам ім толькі званіць і размаўляць. Цяпер нашая задача – пашырыць гэтую паслугу. Многія арганізацыі цяпер стварылі тэлефоны даверу, куды людзі могуць патэлефанаваць і распавесці пра свае праблемы. Але, паводле нашага досведу, сталыя людзі не вельмі шырока карыстаюцца гэтай паслугай, бо яны чакаюць, каб ім пазванілі, а калі і тэлефануюць самі, то тым, каго ведаюць. Але ў нас ёсць некалькі валанцёраў, таксама сталага веку, якія размаўляюць з такімі людзьмі па тэлефоне пра тое, што ім блізка.

Ёсць яшчэ адна рэч, якую асцярожна – бо гэта вымагае асабістага кантакту – практыкуе аб’яднанне ў працы са сталымі людзьмі.

Гэта калі наш валанцёр са сваім тэлефонам, у якім ёсць інтэрнэт і Вайбер, Скайп ці Тэлеграм, можа даць магчымасць нашаму сталаму кліенту пабачыць твар свайго сваяка, які жыве за мяжой. Гэта класная магчымасць, бо яны не так часта могуць дазволіць сабе тэлефанаваць у іншыя краіны. Такая паслуга ім вельмі падабаецца. Канешне, мы не можам доўга ў іх знаходзіцца, і апранаем маскі і пальчаткі, але нават 20 хвілін ці паўгадзіны мы можам у іх правесці, каб яны паразмаўлялі са сваякамі.

 Канешне, такое становішча ўжо шмат каму надакучыла, але старшыня аб’яднання «Правінцыя» спадзяецца, што неўзабаве настане час, калі можна будзе напоўніцу рэалізаваць той праект, які задумваўся першапачаткова.

Але, калі гэта зацягнецца, мы прыдумаем што-небудзь іншае! – аптымістычна дадае Алена Аўтушка.

Дадатковая абарона і праца анлайн

Гомельскаму гарадскому грамадскаму аб'яднанню былых непаўналетніх вязняў фашызму «Дзеці вайны» хутка будзе ўжо 30 гадоў, яно налічвае больш як 80 сябраў. Арганізацыя была створана, каб бараніць законныя правы былых вязняў, дапамагаць ім матэрыяльна, распаўсюджваць інфармацыю пра гэтых людзей, працаваць з моладдзю.

Цяпер аб’яднаннем кіруе Інайда Саўчыц, якая называе яго «другой сям'ёй». Сама яна нарадзілася ў горадзе Штутгарт, куды ў лагер трапіла яе цяжарная маці.

Па словах Інайды Пятроўны, людзі ў аб’яднанні «баявыя», пастаянна нешта прыдумваюць, арганізуюць выставы і ўвогуле прагнуць дзейнасці. І сітуацыя з каронавірусам у гэтым плане моцна ім пашкодзіла: цяпер яны мусяць сядзець дома. Але іх не пакінулі на волю лёсу, як і тых, хто не можа актыўна ўдзельнічаць у жыцці аб’яднання.

У нас 30 чалавек маламабільных і немабільных, яны не выходзяць з дому, але мы ўвесь час з імі стэлефаноўваемся і ведаем пра іх праблемы. Да некага прыходзім, але цяпер – што рабіць – у масках, – распавядае пра дадатковыя захады абароны Інайда Пятроўна.

На днях акурат дзякуючы аднаму з праектаў, які рэалізуе аб’яднанне, закупілі маскі, пальчаткі і антысептык для таго, каб раздаць іх валанцёрам, што наведваюць былых вязняў (дарэчы, спачатку маскі Інайда Пятроўна шыла сама). Валанцёры – таксама людзі сталага веку, таму яны маюць патрэбу ў дадатковых сродках абароны.

Нават ва ўмовах пандэміі ў аб’яднанні «Дзеці вайны» не забываюцца на святы: да Міжнароднага дня вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў, што адзначаўся 11 красавіка, усім сябрам супольнасці разаслалі паштоўкі з віншаваннямі, якія даслала арганізацыя «Узаемаразуменне». На жаль, святочныя мерапрыемствы пакуль праводзіць нельга праз неспрыяльную эпідэміялагічную сітуацыю, а іх так не хапае сталым людзям. З гэтай жа прычыны ніхто з іх не ўдзельнічаў у масавых мерапрыемствах на Дзень Перамогі, хаця меркаванні падзяліліся: нехта ўхваліў правядзенне парада ў гэты дзень, а нехта мяркуе, што гэта было недапушчальна.

Але нельга сказаць, што пандэмія паралізавала працу аб’яднання: людзі працягваюць кантактаваць па тэлефоне, а пры наведваннях прытрымліваюцца неабходных захадаў бяспекі. Цяпер рыхтуецца да выдання кніга з гісторыямі былых вязняў фашызму з аб’яднання «Дзеці вайны», мяркуецца, што яна выйдзе да 3 Ліпеня. Гэта вельмі важная праца, таму што носьбіты гісторый, на жаль, хутка сыходзяць з жыцця.

Усе вельмі чакаюць гэтую кнігу. У нас ёсць жанчына, у якой ужо 27 праўнукаў, і хутка будзе 28-мы. Яна хоча кожнаму з іх падарыць выданне, – распавядае Інайда Саўчыц.

А яшчэ «Дзеці вайны» спрабуюць перайсці на анлайн-фармат працы. Так, ужо некалькі чалавек, якія валодаюць камп’ютарам, здолелі наладзіць дыстанцыйныя заняткі ў гуртку па рукадзеллі. Дарэчы, камп’ютарнай пісьменнасці некаторыя людзі сталага веку навучыліся ў межах аднаго з праектаў па працы з цяжкімі падлеткамі. Сярод сябраў арганізацыі ёсць нямала выкладчыкаў розных дысцыплін, яны займаліся з рабятамі, каб дапамагчы ім паступіць у навучальныя ўстановы, а тыя ўзамен вучылі іх працы з камп’ютарам.

Раней аб’яднанне штотыдзень ладзіла сустрэчы з моладдзю ў школах і іншых навучальных установах, праводзіла выставы ў бібліятэцы, запрашала гасцей да сябе. Дзякуючы праектам, якія рэалізуе арганізацыя, пра яе даведаліся ў горадзе, і ніводнае мерапрыемства ў Гомелі не абыходзілася без «Дзяцей вайны».

Апроч выклікаў, якія ставіць перад сябрамі аб’яднання пандэмія каронавіруса, у іх ёсць і іншыя надзённыя пытанні і патрэбы. Так, «Дзеці вайны» мараць пераехаць у новы офіс, бо памяшкання ў 12 квадратных метраў катастрафічна не хапае.

– Мы б хацелі, каб было, як у нашых ветэранаў: вялікае памяшканне, да таго ж бясплатнае. Бо мы ж плацім за арэнду. Грошай катастрафічна не хапае. Добра, што ёсць праекты, тады мы – героі: можам і экскурсіі арганізаваць, і святочныя мерапрыемствы, – дзеліцца старшыня аб’яднання.

Свята – не нагода рызыкаваць здароўем

Ірыну Сігізмундаўну Паўлаву, кіраўніцу Беларускага грамадскага аб'яд нання дапамогі былым непаўналетнім вязням фашызму «Памяць сэрца», заспець на месцы складана. Пазваніўшы ёй, каб узяць невялікае інтэрв’ю, высвятляю, што яна знаходзіцца ў Віцебску, куды паехала павіншаваць сяброў віцебскай філіі аб’яднання з нядаўнім святам 9 Траўня. А заадно – правесці размову аб захадах бяспекі падчас эпідэміі каронавіруса. Прытрымліваючыся ўсіх мер бяспекі, канешне ж.

Пагроза віруса вельмі сур’ёзная. Мы размаўлялі пра тое, як сябе паводзіць, куды звяртацца. Калі адчулі сябе дрэнна – не панікаваць, а выклікаць урача, бо гэта не абавязкова можа быць каронавірус, – апавядае Ірына Сігізмундаўна.

На пытанне, ці не страшна ёй было ехаць у сталым веку на жывую сустрэчу ў горад, дзе эпідэмія набыла найбольш шырокі размах, суразмоўца адказвае:

Мы сустракаемся па сем чалавек, на вуліцы, на адлегласці двух крокаў адзін ад аднаго. Я паехала з Мінска ў Віцебск таму, што ведала, што ў маршрутным таксі будзе толькі два чалавекі. Надзела пальчаткі і маску – усё як мае быць.

Гэтая актыўная і дзейная жанчына нарадзілася ў Мінску ў 1940-м, а ўжо ў 1942-м стала вязнем – разам роднымі была этапаваная ў Германію і за гады Другой сусветнай вайны прайшла больш чым праз дзясятак канцлагераў. Для яе Дзень Перамогі – вялікае свята. Але – не нагода для таго, каб рызыкаваць здароўем.

Я не хадзіла на парад, і мае ўсе (сябры аб’яднання «Памяць сэрца». – ЕўраБеларусь.) не хадзілі. Я сказала, што ў нас небяспечны ўзрост – у асноўным, усім за 80, – таму нам не абавязкова там быць. Прасіла сталых людзей пашкадаваць сябе. Я не суапраць таго, каб быў парад, мы з задавальненнем глядзелі яго па тэлевізары, стэлефаноўваліся, – кажа Ірына Паўлава.

Аб'яднанне «Памяць сэрца» – досыць нетыповая па беларускіх мерках грамадская арганізацыя людзей сталага веку. Яно аб’ядноўвае больш за 70 чалавек, а яго філіялы ёсць у абласных гарадах краіны. «Памяць сэрца», як і іншыя арганізацыі такога кшталту, займаецца абаронай грамадзянскіх, эканамічных і сацыяльных правоў былых вязняў фашысцкіх канцлагераў,  гуманітарнай і медыцынскай дапамогай, аздараўленнем, аказвае ім інфармацыйную падтрымку. А яшчэ «Памяць сэрца» вядзе актыўную культурную дзейнасць: пры аб’яднанні ствараны аднайменны музычны ансамбль, які выступае з канцэртамі па школах, шпіталях, санаторыях, вайсковых частках і на іншых пляцоўках.

Мы вас абавязкова паклічам на наша выступленне! – запрашае Ірына Сігізмундаўна, якая дакладна ведае, што каронавірусная навала – часовая, а чалавечая цеплыня – назаўжды.

Ірына Паўлава прызнае, што людзям сталага веку, асабліва адзінокім, цяпер цяжка сядзець адным дома. Яна спрабуе вырашаць іх пытанні: камусьці патрэбная матэрыяльная дапамога, камусьці лячэнне, а некаму – простая ўвага. Менавіта таму Ірына Сігізмундаўна накіравалася ў Віцебск да сваіх калег, каб павіншаваць іх і ўручыць кожнаму з іх пірог.

Я паразмаўляла з дырэктарам піраговай “Штоле”, і дзякуючы яму валанцёры перадалі 18 пірагоў у Гомельскую, Брэсцкую і Віцебскую арганізацыі, – радасна дзеліцца Ірына Сігізмундаўна.

Старшыня філіяла «Памяці сэрца» ў Віцебскай Вобласці Надзея Гракава кажа, што Ірыне Паўлавай трэба паставіць помнік, бо яе клопат пра былых вязняў фашызму немагчыма пераацаніць. Сапраўды, гэтая неверагодная жанчына здзіўляе сваёй энергічнасцю і аптымізмам. Здавалася б, адкуль гэта ў чалавека, які ў раннім дзяцінстве прайшоў праз пекла нацысцкіх канцлагераў? Але ж хто, як ні яна, зведаўшы гора і страты, ведае, у чым сапраўдная каштоўнасць жыцця.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.