Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Беларускія НДА няўстойлівыя
Наталля Халанская – актывістка па жыцці. Першая грамадская арганізацыя, у якой яна ўдзельнічала, – Беларуская арганізацыя працоўных жанчын (БАПЖ). Там яна зразумела, што можна рабіць тое, што хочаш, для сябе і людзей навокал.
– Шмат чаго я раблю не для кагосьці, як мецэнат, а для сябе і для людзей, якія побач – родных, блізкіх, сяброў.
Гэтак жа было і са стварэннем тайм-клуба “13:87”: Наталлі не хапала ў Бабруйску прасторы, дзе можна цікава бавіць час. Да гэтага яна 10 гадоў жыла ў Менску, ездзіла па Еўропе. Але надышоў час адпраўляць сына ў школу, і актывістка вырашыла вярнуцца ў родны горад.
– Да гэтага часу я зразумела, што ў любой кропцы свету ёсць магчымасці, пытанне – як ты будзеш гэта выкарыстоўваць.
Перавага на карысць Бабруйска заключалася ў тым, што тут жыве маці Наталлі, у яе тут ёсць апірышча, і да таго ж у гэтым горадзе ніхто нічога падобнага яшчэ не рабіў. Ідэю антыкавярні, дзе людзі збіраюцца разам, праводзяць сустрэчы, Наталля ўпадабала падчас праграмы той жа БАПЖ, калі ўдзельніцы мелі магчымасць пазнаёміцца з працай розных бізнесаў. Хаця прызнаецца, што адразу думала стварыць адукацыйны праект і нейкі час нават праводзіла курсы па журналістыцы (па першай адукацыі гаспадыня тайм-клуба – журналістка). Але неабходнасць пошуку свайго памяшкання і жаданне даць прастору іншым адукацыйным праектам падштурхнулі Наталлю паглядзець на сваю задумку шырэй. Тут прыдалася другая адукацыя спецыяліста па маркетынгу: прадумаўшы праект, пралічыўшы выдаткі і маркетынгавую стратэгію, суразмоўца запусціла – не, не сацыяльны праект, а – бізнес.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Мне не падабаецца ў беларускіх НДА тое, што яны не ўстойлівыя. Ёсць класныя праекты, але калі знешняя падтрымка заканчваецца, заканчваецца і дзейнасць. І таму я вырашыла рабіць не сацыяльны праект, а бізнес, каб ён быў устойлівы, – тлумачыць Наталля Халанская.
Перад тым, як пачаць, прадпрымальніца правяла маркетынгавае даследаванне і выявілася, што ніхто не разумеў, што такое антыкавярня ці тайм-клуб. Што гэта за мадэль, калі ты прыходзіш у кавярню, дзе няма ежы і наогул незразумела, што там рабіць? Таму спачатку антыкавярня ўяўляла сабой адзін пакойчык, куды наведвальнікаў прываблівалі не ідэямі, а персонай – ёй была, уласна, сама Наталля, якая распавядала, што і навошта яна стварае.
– Тады было зусім мала людзей, нашая аўдыторыя складала каля 200 чалавек. І гэта была такая класічная антыкавярня, куды людзі прыходзілі, плацілі за час, гулялі ў настолкі, глядзелі кіно, нешта абмяркоўвалі, нават танчылі і спявалі. Але тады я ўсіх ведала не проста ў твар, а як іх завуць, чым яны займаюцца – гэта была такая закрытая супольнасць. І гэта мне падабалася. Мы нядаўна святкавалі дзень народзінаў, і гэтыя людзі прыйшлі. За 5 год у іх ужо нарадзіліся дзеці, некаторыя сем’і пазнаёміліся ў прасторы “13:87”. Цяпер да нас прыходзяць новыя людзі, іх ужо больш за 2 000, і я ўсіх не ведаю.
“Мы не рабілі інклюзіўную прастору, мы проста рабілі для ўсіх”
Адпачатку ў Наталлі была мэта стварыць прастору, дзе можна ладзіць цікавыя івэнты і сабраць суполку людзей, з якімі камфортна. Але, па яе словах, за 5 гадоў Бабруйск моцна змяніўся, і калі б яна цяпер прыехала сюды, то, напэўна, не рабіла б гэтага. Аднак з цягам часу вакол “13:87” сфармавалася моцная супольнасць актыўных людзей, якой гэта патрэбна, і дзякуючы ёй тайм-клуб працягвае развівацца. Наталля ўвесь час падкрэслівае, што ўвесь рух яна стварае не адна – у яе ёсць выдатная каманда аднадумцаў.
– Чым больш пашыраецца нашая прастора, тым складаней ёй кіраваць. Таму павінны працаваць бізнес-мадэлі і бізнес-працэсы. У нас ёсць структура, у кожнага прапісаныя абавязкі: чэк-ліст адміністратара, дырэктара. У нас з’явілася ўласнае бачанне нас саміх, місія, каштоўнасці. Бо цяпер да нас прыходзіць шмат людзей і не ўсе яны падзяляюць нашыя каштоўнасці.
Крыніца фота: soccoop-by.info
Наталля кажа, што аўдыторыя тайм-клуба – маладыя людзі ўзросту 25+, большасць з якіх адвучылася ў Менску і вярнулася ў родны горад. У іх ёсць сваё бачанне і разуменне, чаго яны хочуць, ёсць запыт на самарэалізацыю. І Наталлі не трэба тлумачыць ім, навошта прыходзіць у антыкавярню, каб нешта паглядзець, пагуляць, паразмаўляць, папіць гарбаты і заплаціць за гэта грошы, калі, напрыклад, усё тое ж самае можна зрабіць бясплатна дома.
Цяпер тайм-клуб “13:87” – гэта каманда з 7 чалавек. Калі раней прастора дэкларавала сваю адкрытасць для кожнага і кожнай, то з часам гэтая фармулёўка займела некаторыя карэктывы.
– Мы – адкрытая адукацыяная пляцоўка, якая грунтуецца на нейкім навуковым падыходзе. Але што рабіць з людзьмі, якія таксама актыўныя і складаюць мясцовую супольнасць, але займаюцца нейкімі бяздоказнымі рэчамі? Альбо з тымі, хто займаецца сеткавым маркетынгам? І мы вырашылі, што трэба ўводзіць нейкія правілы, якія сыходзяць з нашых каштоўнасцяў. На сённяшні дзень нашыя каштоўнасці – гэта крытычнае мысленне, нефармальная адукацыя і свабодная, не масавая культура. А яшчэ – даступнасць у самым шырокім яе разуменні. Не толькі фізічная, але і матэрыяльная. Калі ж казаць пра місію, то мы ствараем даступную крэатыўную гарадсткую прастору для розных супольнасцяў.
Калі я пачынала дзейнасць, адгукнуліся дзяўчаты, якія перамяшчаюцца на інвалідных вазках. І, калі яны таксама збіраюцца ўдзельнічаць у гэтай прасторы, яна павінна быць для іх даступнай. І тут не можа быць пытання колькасці, нават калі б быў адзін чалавек з інваліднасцю. І мы адразу рабілі пандус, даступную прыбіральню і нават не разглядалі памяшканне на другім паверсе ці ў сутарэнні, дзе няма ліфта і зручнага спуску. Мы не рабілі інклюзіўную прастору, мы проста рабілі для ўсіх.
Мясцовыя ўлады ўжо ўспрымаюць тайм-клуб як гульца культурнага рынку, але каб даказаць, што яны – не ворагі, спатрэбілася пяць год. Цяпер Наталля ўваходзіць у раду па развіцці малога прадпрымальніцтва пры Бабруйскім выканкаме.
А што з грашыма?
У тайм-клуба “13:87” ёсць свая візія далейшага развіцця. Па-першае, стаць не проста гарадской, а агульнагарадской прасторай. У Бабруйску жыве 220 тысяч чалавек, і калі 5 000 з іх будуць прыходзіць у “13:87”, мэта будзе дасягнутая. А яшчэ тайм-клуб хоча аб’ядноўваць не толькі суполнасці, але і гарадскіх экспертаў у розных напрамках – урбаністыцы, экалогіі.
– Мы хочам рабіць супольныя праекты “горад – бінес – НДА”, дапамагаць людзям знаходзіць адзін аднаго, – дзеліцца Наталля. – Для гэтага нам трэба ўзгадавàць сваіх экспертаў, таму мы цяпер распрацоўваем праграму лідарства з адмысловым ухілам.
Цяпер тайм-клуб “13:87” – гэта бізнес, які з цягам часу набыў сацыяльны ўхіл, і дзякуючы гэтаму прастора ўваходзіць у сетку беларускіх сацыяльных прадпрыемстваў CINGO. Але карэляваць каштоўнасці з бізнесам досыць складана. Каб займець больш устойлівасці, прастора хоча займець уласны будынак. Каб працаваць на гэта, плануецца запусціць некалькі ўстойлівых праектаў для бізнесоўцаў.
Пытанне рэнтабельнасці і прыбытковасці для сацыяльнага бізнесу важнае і складанае. Напрыклад, цяпер тайм-клуб працуе ў невялікі плюс, але ёсць пазыкі за лета. Калі іх заплаціць, дзейнасць прасторы выйдзе ў нуль. Але недахоп грошай – звыклыя рэаліі, якія Наталлю ўжо не палохаюць.
– Апроч грашовага, ёсць яшчэ і сацыяльны капітал. Напрыклад, я магу бясплатна хадзіць да нашых партнёраў на ёгу, альбо піць каву. Мне вельмі падабаецца маё жыццё тут, хаця ў мяне няма грошай, каб набыць кватэру ці з’ездзіць у адпачынак. Але пытанне грошай не такое вострае. Хутчэй, у мяне ёсць адказнасць за людзей, якія тут працуюць. Я магу не зарабіць сабе на зарплату, але на аплату іх працы я зарабіць павінна.
Наталля прызнаецца, што ў яе ёсць пэўня страхі, звязаныя з развіццём прасторы, напрыклад, што людзі не падтрымаюць памкненне каманды займець уласны будынак. Але сама яна стараецца такія думкі адганяць. Бо, апроч страхаў, ёсць шмат таго, што натхняе і надае моцы працаваць далей. Найперш – гэта людзі, якіх Наталля сустракае ў жыцці, якія не баяцца нешта рабіць.
Падчас канферэнцыі па сацыяльным бізнесе ў Бабруйску. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Канешне, у бізнесе бывае ўсялякае. У Наталлі здараліся і грашовыя правалы, але яна ставіцца да іх спакойна: ну, грошы – сплацілі. Аднойчы была і такая гісторыя, калі на выступ вядомага спевака ў “13:87” не прыйшоў ніводзін чалавек, у тым ліку з каманды тайм-клуба, таму што ў гэты дзень было адкрыццё тэатральнага фестываля ў Бабруйску, і ўсе пайшлі туды. І музыка адыграў увесь канцэрт для гукарэжысёра. Было вельмі сорамна. Але потым выступоўца пагадзіўся зайграць яшчэ раз на вялікай імпрэзе, і тады ўсё прайшло выдатна.
Але правалы падаюцца не такімі страшнымі, калі азіраешся назад і бачыш пройдзены шлях і рост.
– Я лічу “13:87” дасягненнем. І калі мяне кудасьці запрашаюць прыехаць распавесці пра тайм-клуб, – я еду. Таму што калі мяне калісьці нехта змог натхніць, то, магчыма, і я змагу натхніць кагосьці, – падсумоўвае Наталля.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.