Суббота 25 марта 2023 года | 17:18
  • бел / рус
  • eng

Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?

29.10.2019  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак? Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.

Ці могуць сацыяльныя прадпрыемствы прыносіць прыбытак і ці магчыма ўвогуле манетызаваць гэтую сферу? Удзельнікі сеткі CINGO з усёй Беларусі прыехалі ў Бабруйск, каб пазнаёміцца з перспектыўнымі бізнес-мадэлямі і іх прымяненнем у сацыяльнай эканоміцы.

Прыкладамі паспяховых сацыяльных бізнесаў з беларускімі ўдзельнікамі падзяліліся замежныя калегі.

Мацей Кролек з Польшчы прадстаўляе асацыяцыю «Радасць без межаў», якая падтрымлівае дзеянні, накіраваныя на ўдзел людзей з інваліднасцю ў адкрытым рынку працы.  Мацей Кролек распавёў, што ў Польшчы суб’екты сацыяльнай эканомікі стварае як дзяржава, так і няўрадавыя арганізацыі – і ўнёсак апошніх у гэтай сферы большы. Эксперт акрэсліў тры віды такіх сацыяльных аб’ектаў: гэта майстэрні па арт-тэрапіі, таварыствы прафесійнай актыўнасці і сацыяльныя кааператывы. Дзякуючы іх функцыянаванню ў людзей развіваецца звычка паўсядзённай дзейнасці, асабістая ўключанасць, псіхічная падрыхтоўка і базавыя прафесійныя навыкі. Такім чынам людзі з інваліднасцю могуць атрымліваць прафесійныя кваліфікацыі і працу.

Мацей Кролек

Беларускіі ўдзельнікі з цікавасцю даведаліся, што сувенірную прадукцыю, якую вырабляюць у цэнтрах прафесійнай актыўнасці ў Польшчы да святаў (такіх, як, напрыклад, Раство ці Дзяды), прадаюць у звычайных гандлёвых цэнтрах, прычым прасторы для гэтага прадастаўляюцца бясплатна.

Паводле закону, людзі з інваліднасцю ў Польшчы могуць працаваць толькі на палову стаўкі. Яны атрымліваюць ад дзяржавы сацыяльную датацыю, якая, аднак, не адпавядае ўзроўню сярэднестатыстычнага даходу і пражытковага мінімуму. Для людзей з сур’ёзнымі парушэннямі гэта 80 злотых (каля 40 беларускіх рублёў). Але, паколькі большасці з іх патрэбна апека, апякун таксама атрымлівае 1200 злотых (каля 600 беларускіх рублёў), аднак пражыць на гэтыя грошы немагчыма, кажа Мацей Кролек.

Стваральніца антыкавярні «Час Є» з украінскага Бярдзянску Ксенія Клейнес распавяла, што яе ўстанова стараецца балансаваць паміж бізнесам і сацыяльнымі праектамі. Палова мерапрыемстваў у антыкавярні арыентаваная на дзяцей. Напрыклад, цяпер, напярэдадні Хэлоўіна, там будуць ладзиць дзіцячыя майстар-класы па роспісу пернікаў, а таксама па карвінгу для стварэння з гарбузоў «ліхтароў Джэка».

Дзіцячыя дні народзінаў – тэматычныя вечарынкі і квэсты, дзе малеча прымярае вобразы супергерояў, – адзін з важных арыткулаў даходаў у антыкавярні. Таксама папулярнасцю ў маленькай публікі карыстаецца школа блогераў, дзе дзеці вучацца здымаць на тэлефон. Апроч таго на пляцоўцы ладзяцца курсы па візуальным праграмаванні, дзе вучацца ствараць уласныя гульні і фільмы.

Ксенія Клейнес

Ёсць і курсы для дарослых па фаташопе, вэб-дызайне і фатаграфіі.

І, вядома, прастора працуе як пляцоўка, якую можна арандаваць для мерапрыемстваў, прапануе выяздныя майстар-класы ў школах на любую тэму за грошы. Ва Украіне больш, чым у Беларусі пашырана грантавая падтрымка, і гэтай магчымасцю таксама ахвотна карыстаюцца.

Паспяховыя кейсы ў сацыяльным прадпрымальніцтве ёсць не толькі за мяжой, але і ў Беларусі.

Лілія Калюжная з Гомеля – стваральніца першага ў краіне каворкінг-цэнтра майстроў і рамеснікаў, а таксама самазанятасці і крэатыўнага развіцця «Свая палічка». Гэты праект стаў адным з пераможцаў у конкурсе аб’ектаў крэатыўнай эканомікі Беларусі.

«Я лічу, што сацыяльнага бізнесу няма, ёсць проста бізнес, які ўключае сацыяльную адказнасць для ўсіх», – перакананая Лілія Калюжная.

Лілія Калюжная (справа)

Яе бізнес-праект пачынаўся з камерцыйнай нерухомасці. Але Лілія не хацела арганізоўваць там проста краму, яна вырашыла, што гэта павінна быць тое, што зможа зрабіць жыццё цікавым. Яна вырашыла здаваць сваю краму ў арэнду «па палічках». У выніку атрымалася не проста крама рамесных вырабаў, дзе ў кожнага «свая палічка», а міні-каворкінг майстроў і рамеснікаў, дзе яны могуць спрабаваць сябе ў бізнесе.

Лілія стала актыўна прасоўваць свой праект у сацсетках, і людзі пачалі адгукацца: спачатку прыйшло 20 чалавек, потым 100, а потым работы сталі дасылаць з іншых краін.

Арэнда палічкі ў краме каштуе ад 10 да 50 рублёў у злежнасці ад памеру. Кошты на тавары выстаўляюць самі рамеснікі. Акрамя продажу, яны атрымліваюць магчымасць стасавацца паміж сабой, абменьвацца досведам, кааперавацца. З часам у незвычайны каворкінг сталі сцягвацца і іншыя творчыя асобы: музыканты, пісьменнікі з прэзентацыямі кніг, псіхолагі і нават цырульнікі.

Яшчэ некалькі гадоў таму Алеся Цумарава з Магілёва працавала ў чытацкай зале бібліятэкі і нават не ўяўляла, што неўзабаве адкрые ўласны творчы цэнтр. А сёння яна разам з мужам з’яўляецца заснавальніцай першага ў Беларусі прыватнага інклюзіўнага творчага цэнтра «Тэрыторыя людзей», які знаходзіцца ў самым цэнтры горада. У дадатак Алеся – чалавек года 2018 у Магілёве і сябра Беларускага саюза жанчын.

Алеся Цумарава

«Выставы вырабаў людзей з інваліднасцю, якія ладзяцца да 3 снежня (Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю.ЕўраБеларусь.), – такі міжсабойчык, які зрабілі і забыліся да наступнага 3 снежня. А ў мяне ўзнікла ідэя прадаваць гэтую прадукцыю ў краме з сувенірамі. З гэтай думкай я пайшла ў бізнес-школу ІПМ», – распавядае Алеся, якая сама, дарэчы, мае інваліднасць.

Потым Алеся аформіла ІП, арандавала памяшканне. Чалавек з інваліднасцю мае права ўзяць пад стварэнне працоўных месцаў у дзяржавы ў арэнду на ільготных умовах памяшканне, ад якога тройчы адмовіліся ў тэндарах. Такім чынам ёй дасталося памяшканне ў сутарэннях у цэнтры Магілёва, якое прыйшлося даводзіць да ладу.

«Мала хто гатовы стаць прадпрымальнікам і жыць тры гады так, як жылі мы. Затое потым нам сталі зайздросціць.Спатрэбілася тры гады, каб бізнес стаў прыносіць даход», – прызналася магілёўчанка.

Чым жа займаюцца на «Тэрыторыі людзей»? Самую значную частку дахода прыносіць гандлёвая зала, дзе прадаюцца сувеніры. Прадукцыю бяруць на рэалізацыю ў людзей з 1 і 2 групамі інваліднасці, таму што ў іх менш магчымасцяў самастойна прадаць свае вырабы. Апроч таго тут ёсць вучэбны клас, дзе людзей з інваліднасцю вучаць продажу сувеніраў праз інтэрнэт. Даюць веды і па камп’ютарнай пісьменнасці – ад самых азоў да тонкасцяў SMM. Апроч таго ладзіцца анлайн-навучанне прасоўванню прадукцыі, брэнда і нават асобы.

Для дзяцей у цэнтры арганізавалі школу фінансавай пісьменнасці: зусім маленькім распавядаюць пра грошы ў гульнявой форме, падлеткам тлумачаць азы прадпрымальніцтва.

«Мы ўзялі мадэль амерыканскай кампаніі ECCO, якая прадае красоўкі па двайным кошце. Купляючы адну пару, кошт другой вы адпраўляеце тым, хто ў нястачы. У нас людзі без інваліднасці прыходзяць і плацяць за трэнінг, а людзі з інваліднасцю не плацяць», – тлумачыць прадпрымальніца.

Як заўважылі ўдзельнікі канферэнцыі, у Беларусі амаль не створаныя ўмовы для сацыяльнага прадпрымальніцтва, гэты панятак ніяк не зафіксаваны ў заканадаўстве. Людзі, якія займаюцца сацыяльным бізнесам, у поўным аб’ёме плацяць падаткі і аплочваюць камунальныя паслугі. Паслабленне даецца толькі ў дзвюх выпадках. Пры прыёме на працу чалавека з інваліднасцю за яго трэба плаціць толькі палову падатка. А калі прадпрымальнік сам мае інваліднасць, у Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва ён адлічвае не 13%, а 6% падатку.

Тым не менш, нягледзячы на не самыя спрыяльныя ўмовы для развіцця сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Беларусі, такі бізнес з’яўляецца. Напрыклад, у сетцы CINGO ужо не адзін дзясятак такіх арганізацый і ініцыятыў, і з кожным годам іх становіцца ўсё больш.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Чаму вучыць праца з людзьмі з інваліднасцю, як перажыць каронавірусны крызіс і што агульнага ў Беларусі з Ганай?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.