BE RU EN
rss facebook twitter
rss facebook twitter

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)

25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Фота: sb.by
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

У Мінск ён прыехаў з грашыма на мадэрнізацыю нашай гаспадаркі. Ці падштурхне Еўрасаюз рэформы ў Беларусі?

110 млн еўраў на разбудову трасы з Мінска да Вільні і 66 млн на паляпшэнне сістэмы ачысткі вады — крэдыты на гэтыя мэты Беларусі дае Еўрапейскі інвестыцыйны банк (ЕІБ). Падпісаць адпаведныя пагадненні ўчора прыехаў віцэ-прэзідэнт банка, былы міністр эканомікі Славакіі Вазіл Худак:

"Два пагадненні, якія я падпішу з уладамі Беларусі, давядуць агульную колькасць нашых праектаў у Беларусі да чатырох. За менш чым два гады працы ў Беларусі агульны памер фінансавання нашых праектаў у Беларусі вырасце да 335 млн еўраў".

Два гады таму ў лістападзе Еўрапейскі інвестыцыйны банк ужо пазычыў Мінскводаканалу 84 млн еўраў на рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў. "Белаграпрамбанк" і "Беларусбанк" разам атрымалі 75 млн еўраў на крэдыты для малога бізнесу.

Томас Тамасаўскас, аддзел крэдытавання ЕІБ:

"Найбольш крэдытаў атрымалі прадпрыемствы прамысловасці. Вялікую частку — сельскагаспадарчыя прадпрыемствы, а таксама сфера гандлю".

Развіццё прыватных фірм, мадэрнізацыя чыгункі, ЖКГ, энергетыка ды экалогія — на гэтыя мэты Еўрапейскі інвестыцыйны банк будзе выдаваць крэдыты Беларусі. Учора Вазіл Худак абмеркаваў супрацу з кіраўніком Нацбанка Паўлам Калаурам. Той уразіў шчырасцю, якую зрэдку чуем ад урадавай вертыкалі:

"Ён заявіў, што цяперашні ўзровень эканамічнага росту — гэта максімум, што беларуская эканоміка можа выдаць пры цяперашняй яе структуры. Калі Беларусь хоча расці большымі тэмпамі, вышэйшымі, чым цяперашнія 2-2,8%, яна павінна пайсці на важныя структурныя змены", — пракаментаваў віцэ-прэзідэнт ЕІБ Вазіл Худак.

Змены — гэта прыватызацыя прыбытковых дзяржаўных прадпрыемстваў і паступовае закрыццё стратных — растлумачыў у каментары для "Белсата" сп. Худак. Каб рэформы былі хутчэйшыя і менш балючыя, Еўрапейскі інвестыцыйны банк гатовы даць экспертаў і падзяліцца тэхналогіямі.

"Казаць пра тое, што гэтыя гранты і гэтая дапамога развяжуць эканамічныя праблемы Беларусі — не выпадае. Але значную частку інфраструктуры, эфектыўнасць працы пэўных дзяржаўных органаў, сферы паслуг у Беларусі гэта дапаможа палепшыць", — мяркуе Андрэй Ягораў, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі.

Савет ЕС дазволіў выдаваць грошы ўраду Беларусі тры гады таму — на хвалі пацяплення адносін. Адначасова Брусель змяніў прыярытэты фінансавай дапамогі грамадскім арганізацыям, адзначае палітолаг Андрэй Ягораў:

"Грошай беспасярэдне на правы чалавека, незалежныя медыя, развіццё дэмакратыі няма. Больш укладаецца ў сацыяльна-эканамічнае развіццё, а ў гэтых сферах незалежным структурам складана кааперавацца з дзяржаўнымі структурамі. Таму ўсе незалежныя арганізацыі адчуваюць крызіс фінансавання".

Еўрапейскі інвестыцыйны банк — не адзіная ўстанова Еўрасаюза, якая пачала даваць грошы Мінску. Як паведаміла ў лютым Еўракамісія, на мадэрнізацыю чыгунак і дарог найбліжэйшыя 10 гадоў Беларусь атрымае з фондаў Усходняга партнёрства 1 млрд 200 млн еўраў.

Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
Андрэй Ягораў: Грашовая дапамога ЕС не развяжа эканамічныя праблемы Беларусі (Відэа)
25.07.2019 Аляксандр Папко, Belsat.eu

Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак

Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
Чем Эстония лучше Германии для криптобизнеса
29.03.2019 Александра Богуславская, главный редактор Doing Crypto Index — специально для Deutsche Welle

Эстония является лучшей страной для бизнеса в сфере криптовалют и блокчейна.

Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
Что является сырьем и ресурсами при новом технологическом укладе
28.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Третий текст в серии размышлений философа и методолога Владимира Мацкевича о новой научно-технической революции и ее возможных последствиях для Беларуси.

Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
Оказавшись вдруг на периферии прогресса — еще не все потеряно. Если начать действовать по уму...
27.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Философ и методолог Владимир Мацкевич продолжает анализ такого явления, как промышленные и научно-технические революции.

Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
Не повторить бы Игорю Мамоненко судьбу Антония Тизенгауза
26.03.2019 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Представители беларусского ИТ-бизнеса ставят перед собой задачу реализовать амбициозный проект "ИТ-страна", который предполагает кардинальное социально-экономическое переустройство Беларуси.

Видео