Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Дом-інтэрнат для састарэлых і людзей з інваліднасцю «Сямейны прычал» знаходзіцца ў вёсцы Вайганы ў Валожынскім раёне. Гэта першая ў Беларусі прыватная ўстанова такога кшталту. Яна размяшчаецца ў будынку былой школы. Збудаванне пуставала і, пэўна, ужо б даўно прыйшло ў заняпад, калі б у 2012 годзе яго не прыгледзела будучая дырэктарка дому-інтэрнату Алена Дубовік.
– Я працавала ў Чырвоным Крыжы, потым у мяне захварэла мама. Наглядзелася на сталых і хворых людзей, таму і вырашыла стварыць дом-інтэрнат. Не ўсё ж грашыма вымяраецца! – распавядае Алена Дубовік гісторыю стварэння «Сямейнага прычалу».
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Было нялёгка: у старым будынку, які інтэрнат узяў у арэнду, давялося мяняць каналізацыю, перакладаць кацельную, мяняць падлогу на першым паверсе, абсталёўваць душы, фарбаваць сцены, клеіць шпалеры, закупаць мэблю… Без дапамогі партнёраў гэта ўсё было б немагчыма. «Сямейнаму прычалу» дапамагае фонд з горада Катвейк (Нідэрланды), беларускі Дабрачынны фонд Еўфрасінні Полацкай, прыязджае з канцэртамі фонд Аляксандра Ціхановіча. У 2015 годзедом-інтэрнат далучыўся да сеткі беларускіх сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, якая дапамагае ў наладжванні камунікацыі і пошуку партнёраў.
Цяпер у былой школе размяшчаюцца жылыя пакоі для 45 чалавек, пакой для адпачынку, прыёму ежы, кухня, пральня, іншыя гаспадарчыя і адміністрацыйныя памяшканні. Людзі сталага веку атрымліваюць тут належны догляд, медыцынскую дапамогу, магчысмасць цікава бавіць вольны час і камунікаваць з равеснікамі.
У такіх пакоях жывуць пастаяльцы. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
«Сямейны прычал» наведваюць святары розных канфесій, яны ладзяць тут набажэнствы, ахвотныя пастаяльцы могуць паспавядацца. У прыстасаваным для богаслужэнняў памяшканні асаблівае месца займае шанаваны як каталікамі, так і праваслаўнымі абраз Божай Маці з дарчым надпісам, прывезены з Ватыкану з дабраславеннем ад Папы Рымскага.
Той самы абраз. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ёсць тут і свая невялікая гаспадарка: агарод, свінні, трусы, свойскія птушкі, вясной плануюць узяць карову.
– У нас тут яшчэ нешта накшталт кантактнага заапарка. Нядаўна купілі тры свінні пароды венгерская пуховая мангаліца. Такая прыгажосць! Яны пушыстыя, як авечкі. Ёсць і цэсаркі, – з захапленнем распавядае Алена Дубовік.
Алена Дубовік. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Напярэдадні Новага года у дырэктаркі хапае клопату. Адна з самых чаканых падзей тут – штогадовы святочны канцэрт з прадстаўленнем і, канешне, з падарункамі – і не толькі для жыхароў «Сямейнага прычалу». Салодкія пачастункі падрыхтавалі для дзяцей са шматдзетных і малазабяспечаных сем’яў, дзятвы супрацоўнікаў інтэрната.
Пастаяльцы таксама з нецярпеннем чакаюць свята. Адна сталая жанчына дзеля гэтага адкінула свае хадункі і самастойна ўзнялася па лесвіцы на другі паверх, дзе вось-вось павінна была распачацца дзея. Другая жыхарка інтэрнату ў чаканні канцэрта яшчэ да сняданку прыбралася, абула святочныя боты.
Гледачы ў чаканні канцэрта. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
На навагодняе свята ў Вайганы прыехалі маленькія прыхаджане евангельскіх цэркваў з Валожына і Маладзечна, каб паказаць пастаяльцам «Сямейнага прычалу» пастаноўку пра Божае нараджэнне. Юныя артысты прыязджаюць сюды штогод ад самай першай навагодняй ялінкі, якую тут правялі ў 2012 годзе.
Выступоўцы. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Мы стараемся дапамагаць людзям, маем магчымасць у тым ліку наведваць дамы для састарэлых. Людзі тут маюць патрэбу ў дапамозе, у сяброўстве, стасунках. Мы хрысціяне, і маем у сэрцы любоў да гэтых людзей і можам ім служыць. З інтэрнатам у Вайганах у нас склалася сапраўднае сяброўства. Вернікі дапамагалі тут рабіць рамонт перад адкрыццём. Цяпер мы святкуем Раство і хочам падарыць людзям частку святочнага цяпла, натхняем іх, выказваем словы падтрымкі, па магчымасці аказваем матэрыяльную дапамогу і робім падарункі, – распавядае пастар цэркваў хрысціян веры евангельскай у Валожыне і Маладзечне Сяргей Стасялевіч. – Мы стараемся выхоўваць дзяцей такім чынам, каб яны не былі эгаістамі і маглі служыць людзям. Нашыя дзеці рыхтаваліся да свята ў царкве, і сёння яны прыехалі сюды падзяліцца з імі радасцю.
У тым, што віншаваць бабуль і дзядуль у інтэрнат прыязджаюць дзеці, ёсць свая філасофія дабрыні.
– У некаторых нашых жыхароў няма дзяцей і ўнукаў, таму прыезд малечы для іх – радасць, – кажа Алена Дубовік. – Новы год і Раство – сямейныя святы. У нас быў такі выпадак: у адной санітарачкі нарадзіліся ўнукі – два хлопчыкі. Яны прыехалі сюды да яе, хлопчыкам тады не было і году. І іх убачыла адна нашая 94-гадовая бабуля. Яна ўзяла іх на рукі – і літаральна памаладзела. Узгадала старадаўнія калыханкі, хаця ў яе здараліся правалы ў памяці, стала гладзіць малых, гуляць з імі – і дзецям гэта падабалася! І я зразумела, што нашым пастаяльцам не хапае такой камунікацыі. Таму кожны год да нас на ялінку прыязджаюць дзеці.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Маладое пакаленне дорыць пастаяльцам інтэрнату не толькі свае таленты і клопат. Яно ўвасабляе надзею і веру ў тое, што ўсё абавязкова будзе добра.
Верыць у гэта і дырэктарка «Сямейнага прычалу» Алена Дубовік. І ёй ёсць што загадаць, калі гадзіннік пачне адбіваць першыя секунды новага году. У Алены саспеў грандыёзны сацыяльны праект, які яна вельмі спадзяецца пачаць рэалізоўваць у наступным годзе. Але, як і належыць, пра самыя запаветныя жаданні не варта нікому распавядаць – іначай не здзейсняцца.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Напрыканцы пытаюся ў Алены, дзе яна бярэ сілы і натхненне, працуючы ў такой складанай сацыяльнай сферы.
– Вы прыходзіце сюды – і яны ж усміхаюцца. Яны чакаюць, – кажа дырэктарка пра сваіх пастаяльцаў. – Ведаеце, як мяне тут называюць? І Леначка, і дачушка, і сястрыца. І кожны дзеліцца сваімі радасцямі…
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича обвиняют по трем статьям Уголовного кодекса, в том числе в создании «экстремистского формирования».
Ситуация никуда не движется с начала протестов против фальсификации выборов: не изменились ни требования протестующих, ни действия властей. Власти пытаются подавить то, что не могут подавить.
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
У канцы 2019 года Беларусь і Расія дамовіліся пра кошты на прыродны газ і заключылі кантракты на яго пастаўку. Праўда, толькі на два першыя месяцы 2020 года.
Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?