Суббота 23 ноября 2024 года | 09:32
  • бел / рус
  • eng

Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць

30.12.2019  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць Фота са старонкі Цэнтра "ЭкаЖыццё" УКантакце

Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.

Аксана Бярнацкая – з тых, каго называюць актывістамі па жыцці. Такія людзі, куды б яны не траплялі, паўсюль ствараюць вакол сябе рух. Мяркуйце самі: звычайная змена месца жыхарства – пераезд у пасёлак Бараўляны пад Мінскам – выліўся ў стварэнне цэнтра дасуга для дарослых і дзяцей “ЭкаЖыццё”.

– Мы пераехалі ў новы дом, дзе суседзі не віталіся адзін з адным. І я падумала, што было б добра хаця б Новы год адзначыць разам. Абыйшла 114 кватэр у нашым доме, з усімі жыхарамі паразмаўляла, усе казалі, што ім гэта было б цікава. Вывесіла аб’яву пра агульны сход, на які, апроч мяне, прыйшлі цэлых два чалавекі. Пішу другую аб’яву – праз тыдзень прыйшло 5 чалавек. На трэці сход – ужо 7 чалавек. З імі і сталі дамаўляцца і зладзілі дамавое свята, на якое сабралася 25 чалавек.

На развіццё стасункаў з суседзямі Аксану натхніў курс, які яна прайшла ў Офісе еўрапейскай экспертызы і камунікацый, прысвечаны лідарству ў мясцовых супольнасцях. Сваю справу адыграў і ўласны досвед: стала нязручна вазіць сына ў Мінск на гурткі – дык чаму б не стварыць актыўнасці побач з домам? Так нарадзілася ўстанова для правядзення грамадскіх мерапрыемстваў. Да яе стварэння падыйшлі грунтоўна, і ў статуце, апроч іншага, прапісалі магчымасць зарабляць грошы. Знялі невялікі офіс на 18 квадратных метраў, дзе псіхолаг пачала весці заняткі школы для дзяўчынак з рукадзеллямі і трэнінгамі. Потым знайшоўся чалавек, які пагадзіўся выкладаць у Бараўлянах курсы па камп’ютарнай пісьменнасці – і гэта, што называецца, па-сапраўднаму “стрэліла”: ахвотных назбіралася 60 чалавек.  

Аксана Бярнацкая (у цэнтры). Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Тым часам сама сабой наспела новая грамадская акцыя: сын Аксаны за лета моцна вырас са свайго адзення, і жанчына вырашыла правесці гараж сэйл, пра які таксама даведалася з курса па лідарстве. Кінула кліч у сатсетках – адгукнуліся 200 чалавек. За два тыдні ўдалося не толькі сабраць адзенне, але і далучыць да акцыі дзіцячы клуб, студыю малявання, краму цацак – атрымалася мясцовае свята “Талака-фэст”, якое сабрала каля 500 чалавек.

Людзям такая актыўнасць спадабалася, захацелася працягу. У гэты час Аксана знаходзіць закінуты склад у 80 квадратных метраў і запрашае ахвотных далучыцца стварыць там за 30 дзён сваю івэнт-прастору. Некалькі чалавек з сем’ямі сталі наводзіць у памяшканні парадак і рабіць рамонт. Праз месяц новы офіс быў гатовы!

Офіс "ЭкаЖыцця". Фота з Фэйсбука

Да Аксаны сталі звяртацца з новымі прапановамі і актуальнымі праблемамі. Некалькі бараўлянскіх мам прапанавалі стварыць дзіцячы сад-клуб на 4 гадзіны, куды можна было б уладкаваць сваю малечу і за гэты час заняцца сваімі справамі ці проста выдыхнуць. Потым сталі ладзіць дзіцячыя лагеры, каб школьнікам было куды дзецца падчас канікул. Нарэшце мамы самі захацелі нечым заняцца, і так у цэнтры з’явіўся курс арт-тэрапіі. Потым – ёга, славянская гімнастыка…

Дзецям ёсць чым заняцца ў "ЭкаЖыцці". Фота са старонкі цэнтра ў Фэйсбуку

Перад чарговым Новым годам кіраўніца “ЭкаЖыцця” прыдумала “Суседскі марафон шчодрасці”, падчас якога жыхары Бараўлян дапамагалі выканкаму збіраць падарункі для адзінокіх пенсіянераў і тых, хто жыве ў нястачы. Падключыліся бізнесмены, сябры – і з неабходных 107 актывісты сфармавалі 56 падарункаў. Разносілі іх Аксана з мужам і яе сын з сябрамі.

Рэакцыя была неадназначная, – прызнаецца дырэктарка “ЭкаЖыцця”. – Пыталіся, адкуль падарункі: “З сельсавета? З сацабароны? Дык адкуль?..” Але прымалі, дзякавалі – хто апошнюю цукерку аддаваў, некаторыя плакалі. Адна жанчына, цалкам сляпая, яна некалі працавала ў бібліятэцы, прачытала нам Шэкспіра на беларускай мове і падаравала дзве герані.

Фота са старонкі Цэнтра "ЭкаЖыццё" ў Фэйсбуку

Фота са старонкі Цэнтра "ЭкаЖыццё" ў Фэйсбуку

У наступным годзе акцыю паўтарылі. Аксана Бярнацкая кажа, што не можа ў сваёй дзейнасці абыходзіцца без сацыяльнага складніка – і гэта адна з пуцявінак, якія прывялі яе ў сетку сацыяльных прадпрыемстваў Беларусі CINGO. На базе “ЭкаЖыцця” ўдзельнікі супольнасці часам збіраюцца на трэнінгі і натхняюцца досведам цэнтра.

Некалькі гадоў таму Аксана даведалася, што ў Бараўлянах жывуць каля 200 сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю. Так у “ЭкаЖыцці” з’явіліся экалагічныя сямейныя інклюзіўныя напрамкі, творчыя майстар-класы і інклюзіўны сямейны клуб, дзе мамы могуць займацца рукадзеллямі, праходзіць псіхалагічныя трэнінгі, кансультавацца з касметолагам, а ў гэты час з іх дзецьмі займаецца выхавацель. А для старэйшых дзяцей, падлеткаў і маладых людзей з інваліднасцю сёлета ў лістападзе запусцілі інклюзіўную медыяшколу з акцёрскім майстэрствам. Здаровыя дзеці аплачваюць поўны кошт заняткаў, дзеці з інваліднасцю – палову, а сябры БелАДДІМІ займаюцца бясплатна. Дарэчы, на заняткі ў “ЭкаЖыццё” прыязджаюць не толькі жыхары Бараўлян, а ўсе ахвотныя – з Мінска і іншых населеных пунктаў.

Цяпер Аксана Бярнацкая, апроч занятасці ў цэнтры, курыруе школу сацыяльнага прадпрымальніцтва па Мінскай вобласці. Гэты праект, падтрыманы Міністэрствам замежных спраў Германіі, рэалізуецца таксама ў Гомельскай і Гродзенскай абласцях. Ён стаў натуральным працягам дзейнасці творчых майстэрняў у “ЭкаЖыцці”: з’явілася патрэба ў рэалізацыі таго, што там вырабляецца, да таго ж заўжды застаецца актуальным пытанне, як можна атрымаць з гэтага прыбытак.

Мне вельмі падабаецца дапамагаць людзям, якія самі хочуць нешта рабіць, – прызнаецца Аксана. – У нас – менавіта такія актыўныя людзі, якія хочуць пры гэтым зарабляць грошы. У праекце ёсць людзі, якія вырабляюць сувеніры, што маюць глыбокі сэнс і пры гэтым прасоўваюць беларускую культуру і гісторыю. Таксама ёсць дзяўчына, якая хоча стварыць інтэрнат для людзей сталага веку, бо лічыць, што яны вартыя таго, каб жыць, а не дажываць. Адзін хлопец будуе экалагічныя велагаражы, ёсць інжынер, які робіць пратэзы.

Агулам у праект адабралі больш за 20 удзельнікаў з 70 заявак, у паўфінал прайшло 13. Далей паўфіналісты будуць працаваць па сваіх праектах з ментарамі – ужо сталымі бізнесоўцамі.

Школа сацыяльнага прадпрымальніцтва. Фота са старонкі Цэнтра "ЭкаЖыццё" ў Фэйсбуку

Аксана прызнаецца, што нялёгка адначасова займацца столькімі справамі, але яна з задавальненнем дзеліцца сваім сакрэтам: трэба проста знайсці тую дзейнасць, якая будзе падабацца – і тады ніякае выгаранне вам не страшнае. Дарэчы, для таго, каб людзі разумелі, што ім падабаецца, у “ЭкаЖыцці” праходзяць курсы профарыентацыі.

У Аксаны Бярнацкай і яе паплечнікаў яшчэ шмат планаў і ідэй. І ў новым годзе яны абавязкова спраўдзяцца. А як жа іначай, калі ствараць цуды ў Новы год стала ўжо добрай традыцыяй для “ЭкаЖыцця”?

Аксана Бярнацкая. Фота са старонкі Цэнтра "ЭкаЖыццё" ў Фэйсбуку

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.