Суббота 23 ноября 2024 года | 09:38
  • бел / рус
  • eng

Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі

04.11.2019  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі Канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?

На гэта і іншыя пытанні шукалі адказы ўдзельнікі канферэнцыі CINGO, якая прайшла ў Бабруйску 25 – 27 кастрычніка. Падчас адной з сесій гаспадыня тайм-клуба “1387” Наталля Халанская распавяла ўдзельнікам сеткі пра новыя бізнес-мадэлі ў сацыяльнай эканоміцы.

“Нельга сказаць, што ўсе гэтыя бізнес-мадэлі новыя. Больш за тое, многія з іх даўно ўжо ввкарыстоўваюцца кампаніямі. Ёсць меркаванне, што іх нельга прымяняць на маленькіх бізнесах і сацыяльных прадпрыемствах. Але гэта не так”, – кажа Наталля Халанская.

Яна прывяла прыклад таго, як працуюць бізнес-мадэлі ў маленькіх сацыяльных эканоміках, з дзейнасці тайм-клуба.

“Мы прадаем два дзіцячыя майстар-класы: па роспісу пернікаў і па стварэнні слаймаў (“лізуноў”). Першы аказаўся непапулярным, а на слаймы месцаў ужо няма. Таму што для дзяцей гэта модна, яны гэта бачаць у інтэрнэце – гэта рынак і канкурэнцыя. Пакупнік не заўжды думае пра сацыяльную каштоўнасць тавара. Ён купляе тое, што прыгожа, танна і што ён бачыў у рэкламе”.

Наталля Халанская распавдае пра новыя бізнес-мадэлі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Дык што ж такое бізнес-мадэль? Калі казаць проста, то яна апісвае тое, якім чынам прадпрыемства стварае, набывае і пастаўляе каштоўнасці. Калі казаць пра сацыяльную эканоміку, то трэба падумаць, як каштоўнасць вырабленых на сацыяльных прадпрыемствах прадуктаў закласці ў бізнес-мадэль, каб чалавек купляў іх не з пачуцця шкадавання.

Наталля Халанская распавяла, што ёсць чатыры асноўныя бізнес-мадэлі. Усе, хто вырабляе тавары і паслугі (нават адукацыйныя курсы), гэта вытворцы. Прыклады такой мадэлі – вытворчасць аўтамабіляў, касметычны кабінет.

Дыстрыб’ютар – той, хто прадае паслугі ад вытворцаў (скажам, аўтасалон ці аўтадылер), але не рознічны гандляр. Ён, у адрозненне ад дыстрыб’ютара, не прадае тавары оптам, як гэта робіць сетка крамаў “Спортмастер”.

Яшчэ адна базавая бізнес-мадэль – франшыза, калі бярэцца цалкам гатовы бізнес і ствараецца яго, умоўна кажучы, копія. Такіх прыкладаў можна знайсці багата, бадай, адзін з самых паказальных – сетка рэстаранаў “Макдональдс”.

Пры гэтым кожны прадпрымальнік можа адначасова працаваць з некалькімі бізнес-мадэлямі.

А што мы разумеем пад новымі бізнес-мадэлямі?

Першай з такіх мадэляў Наталля называе freemium (англ. free – бясплатны і premium – палепшаны): калі базавая частка прадукта прадастаўляецца бясплатна, а за палепшаную, пашыраную версію трэба заплаціць. Такім прыкладам могуць быць мабільныя дадаткі альбо камп’ютарныя гульні.

Яшчэ адна мадэль, якую ўжо цяжка назваць новай, – афлайн – анлайн. Перад тым, як адкрыць краму ці нейкае месца, можна стварыць анлайн-пляцоўку, дзе можна паглядзець, наколькі гэта будзе цікава людзям і ці можна выводзіць гэта ў афлайн. Гэтая мадэль падыйдзе для стварэння, напрыклад, рамесніцкіх майстэрняў, якіх багата ў сетцы сацыяльных прадпрыемстваў CINGO. Можна пачаць са свтарэння «вітрын» у інтэрнэце.

Буклеты CINGO. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Высокае дакрананне – у гэтай мадэлі мы павінны асабіста вельмі добра ведаць свайго кліента і падтрымліваць з ім стасункі. Такую мадэль выкарыстоўваюць пастаўшчыкі персанальных, фінансавых паслуг і інш. Цяпер на карысць такой мадэлі актыўна выкарыстоўваюцца чат-боты.

Нізкае дакрананне – напрыклад, крамы, дзе няма прадаўцоў. Такія мадэлі не патрабуюць утрымання персаналу і прамых стасункаў з кліентамі, але вымагаюць адпрацаванай схемы продажу.

Краўдсорсінг – выкарыстанне рэсурсаў людзей, якія ёсць побач. Іншымі словамі, абмен рэсурсамі і кампетэнцыямі.

Партнёрскі клуб – мае на ўвазе продажы толькі членам пэўнай групы. Такія мадэлі могуць выкарыстоўваць усе, хто працуе з прасторамі і збірае вакол сябе людзей. Такая мадэль папулярная ў ЗША. Чалавек аднойчы плаціць унёсак ва ўмоўны клуб і далей карыстаецца ўсімі яго дабротамі бясплатна. Таксама можна распрацаваць пакеты тавараў ці паслуг, у залежнасці ад коштаў.

Пры выкарыстанні мадэлі падпіскі карыстальнік рэгулярна ўносіць фіксаваную плату за доступ да прадукта ці паслугі.

Мадэль «Брытва і лязо» атрымала сваю назву ад станкоў для галення са зменнымі лёзамі. Але першымі гэтую мадэль прыдумалі людзі, кія прадавалі газавыя лямпы: сама лямпа каштавала няшмат, а вось газа, якая, уласна, утварала святло, была дарагая.

Лізінг робіць дарагія прадукты і паслугі даступнымі для шырокай аўдыторыі. Закладам з'яўляецца набыты тавар, а даход утвараецца ад камісіі.  

Мадэль краўдфандынга дэманструе, што паспяховым можа быць нават продаж звычайных шкарпэтак. Прыклад: Sox Pistols – набор «смачных» шкарпэтак у скрыначцы. Гэта проста шкарпэткі з цікавымі прынтамі з ежай: боршч, халаднік, кампот, пірожныя, ягады, кава… Гэта даказвае, што любая ідэя, калі над ёй падумаць і пакрэатывіць, можа стаць паспяховай. Стваральнікі гэтага краўдфандынгу хацелі сабраць 100 рублёў, а ў выніку сабралі 848.

“Сёння няма сэнсу вырабляць нешта на склад, – зазначае Наталля Халанская. – Цяпер ідзе тэндэнцыя вырабу па замове. Кажучы пра краўдфандынг, часта кажуць, што патрэбны прадукт. Але насамрэч, патрэбная ідэя”.

Сабраць грошы на свой пілотны праект не так складана, як здаецца. Пытанне толькі ў тым, ці гатовыя вы падзяліцца гэтай ідэяй, дадае заснавальніца тайм-клуба “13.87”.

Яшчэ адна цікавая бізнес-мадэль працуе ва Украіне. Там створаныя ўрбаністычныя рэстараны (Urban Spase). У іх функцыянаванне ўклалі грошы 100 чалавек. І цяпер гэтыя рэстараны прыносяць прыбытак. Але ён не дзеліцца паміж дольшчыкамі, а размяркоўваецца на сацыяльныя праекты. І так рэгулярна: грошы робяць грошы. Гэта звычайны рэстаран, і часам наведвальнікі нават не здагадваюцца пра сацыяльную нагрузку, якую ён нясе. Дарэчы, такая мадэль хутка будзе запускацца ў Мінску, яе стварае каманда «Жывой бібліятэкі». Падобным чынам у Мінску працуе і «Музей ката».

Гэта яшчэ не ўсе бізнес-мадэлі, якія можна выкарыстоўваць у сацыяльнай эканоміцы і якімі, дарэчы, ужо карыстаюцца некаторыя ўдзельнікі сеткі CINGO. Ёсць, напрыклад, мадэлі аўкцыёна, долевай уласнасці, самаабслугоўвання, арэнды замест пакупкі і інш. Важна падумаць і зразумець, што з іх падыходзіць канкрэтнаму бізнесу і якую крэатыўную ідэю можна ў іх закласці.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.