Четверг 21 ноября 2024 года | 13:01
  • бел / рус
  • eng

Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”

26.11.2019  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак” Людміла Франтава. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.

Маленькі горад Барань знаходзіцца пад Оршай. І на пытанне, што ёсць у ім адметнага, можна смела адказваць: адно з самых паспяховых сацыяльных прадпрыемстваў у краіне, дзе больш за 60% работнікаў – маладыя людзі з інваліднасцю.

У 2010 годзе Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам зарэгістравала тут прадпрыемства “Бараньскія Арабескі”. Цяпер гэта адзінае на ўвесь Аршанскі раён сацыяльнае прадпрыемства ў грамадскім сектары, дзе моладзь з інваліднасцю можа праходзіць сацыяльную рэабілітацыю і працоўную адаптацыю. Ёсць яшчэ некалькі дзяржаўных прадпрыемстваў, але там могуць працаваць толькі людзі з лёгкай формай інваліднасці. У “Бараньскія Арабескі” часам трапляюць і работнікі з больш цяжкімі формамі інваліднасці, якія патрабуюць суправаджэння.

Людміла Франтава. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Цяпер тут працуюць дзевяць чалавек, шасцёра з іх – з інваліднасцю. Усяго ж за час існавання прадпрыемства працоўную адаптацыю тут прайшлі 15 чалавек, пяцёра з іх змаглі знайсці працу на адкрытым рынку, распавяла дырэктар “Бараньскіх Арабесак” Людміла Франтава. Здаецца, для цэлага раёна гэта зусім няшмат. Але часам даводзіцца шукаць супрацоўнікаў, і гэта аказваецца не так проста.

На ўлік па беспрацоўі прыходзіць мала людзей з інваліднасцю. Напэўна, яны прывыклі сядзець дома і атрымліваць пенсію, – тлумачыць кіраўніца прадпрыемства.

Супрацоўнікі "Бараньскіх Арабесак". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Асноўны напрамак вытворчасці – пашыў дэкаратыўных жаночых сумак, торбаў, касметычак, шопераў. У аснове вырабаў выкарыстоўваецца экалагічны беларускі лён з Аршанскага льнокамбіната. Яшчэ адзін важны складнік бараньскіх сумак, апроч экалагічнасці, – захоўванне беларускіх традыцый, таму вельмі папулярныя на прадпрыемстве торбы з арнаментамі і народнымі матывамі. Але і сучасныя ідэі ў дызайне таксама стараюцца выкарыстоўваць.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Аршанскі льнокамбінат адкрыў па ўсёй краіне 16 фірмовых крам, і мы забяспечваем іх сваімі прыгожымі сумкамі, – дзеліцца Людміла Франтава.

Торбы, вырабленыя на "Бараньскіх Арабесках". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Апроч таго, сумкі ад “Бараньскіх Арабесак” можна ўбачыць у Нацыянальным аэрапорце “Мінск” і на розных кірмашах ды фестывалях – прадукцыя прадпрыемства была прадстаўлена на “Славянскім базары” ў Віцебску.

З нядаўніх дасягненняў у скарбонцы “Бараньскіх Арабесак” – выхад на расійскі рынак, дзякуючы гэтаму сумкі з Барані з’явіліся ў каталогу папулярнай інтэрнэт-крамы WildBerries. Вялікай папулярнасцю ў расіян карыстаюцца беларускія шоперы, якія цяпер выкарыстоўваюць для паходаў у краму замест поліэтыленавых пакетаў.

За дзень на прадпрыемстве вырабляюць 10 – 12 дэкаратыўных сумак, калі казаць пра прома-сумкі – такіх за дзень могуць нашыць і сотню.

Сумкі, якія вырабляюць на прадпрыемстве. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Попыт на эка-торбы расце, але калі льняная сумка без малюнкаў каштуе каля 10 беларускіх рублёў, то каляровае афармленне робіць яе даражэйшай. Цяпер спажыўцы стараюцца шукаць больш танныя вырабы і пераходзяць на баваўняныя сумкі. Але яны мнуцца, не трымаюць форму і не надта прывабна выглядаюць, таму на “Бараньскіх Арабесках” такія вырабы не прыжыліся.

Пры дапамозе спецыяльнай праграмы машынка сама вышывае патрэбны ўзор. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Тым не менш, гэта адно з нямногіх сацыяльных прадпрыемстваў, якое актыўна развіваецца і працуе з прыбыткам. Аб’ёмы вытворчасці за апошні час тут павялічыліся больш чым у 4,2 раза, і гэта дазволіла павялічыць зарплату супрацоўнікам на 15%. Цяпер работнікі атрымліваюць тут 330 – 380 рублёў, працуючы няпоўны дзень.

Сярод “новенькіх” на прадпрыемстве – Ілья, які ўжо пяты месяц праходзіць тут адаптацыю. Падчас размовы ён робіць выкрайку для рукавічкі-прыхопкі для гарачага. Акрамя краення і выразання, Ілья шые сумкі і касметычкі на швейнай машынцы.

Ілья за працай. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Працу ён знайшоў на біржы, і сваім выбарам задаволены, для хлопца гэта першае месца работы. Кажа, што сумна тут не бывае, цяжкасцяў для яго таксама няма. У Ільі ёсць мэта: зарабіць грошы, каб дапамагчы бацькам. Адначасова хлопец завочна вучыцца ў Аршанскім дзяржаўным механіка-эканамічным каледжы на спецыяльнасці “банкаўская справа”.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

А Марына калісьці прыйшла на прадпрыемства на пасаду кладаўшчыцы, але цяпер яна і кроіць, і шые на машынцы. Людміла Франтава вельмі задаволеная работніцай і пакінула яке ў штаце прадпрыемства.

Марына. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

На сённяшні дзень “Бараньскія Арабескі” – прыклад паспяховага сацыяльнага прадпрыемства, дзе сочаць за рынкам, актыўна выкарыстоўваюць розныя бізнес-мадэлі і рэагуюць на актуальныя патрэбы спажыўцоў. Недарэмна дэвіз прадпрыемства – “Вырабляць тое, што купляецца, а не прадаваць тое, што вырабляецца”. А яшчэ ўстанова ўваходзіць у сетку сацыяльнай эканомікі CINGO, якая дапамагае наладзіць камунікацыю паміж сацыяльнымі прадпрыемствамі краіны.

Людміла Франтава. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Але няшчыра было б казаць, што на прадпрыемстве ўсё ідэальна і бясхмарна. Ёсць свае праблемы і тут. Адна з самых актуальных на цяперашні момант – касметычны рамонт у вытворчых памяшканнях, на які ўласных сіл і сродкаў пакуль не хапае. Хаця зрабіць трэба зусім няшмат: перасцяліць лінолеўм і пафарбаваць сцены. Цяпер кіраўніцтва “Бараньскіх Арабесак” занятае пошукам спосараў для гэтай справы. Таму калі нехта хоча падтрымаць адно з самых паказальных у краіне сацыяльных прадпрыемстваў з высакароднай мэтай – гэта выдатная магчымасць для вас!

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.