Пятница 23 августа 2024 года | 04:19
  • бел / рус
  • eng

“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам

13.11.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Павестка 50”: праблемы можна вырашыць толькі салідарнасцю і роўным падыходам icf-st.com.ua

У пяці беларускіх гарадах разгортваецца кампанія па ўвасабленні ў жыццё палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю.

Спосаб перайсці ад чакання да ўдзелу

Традыцыйна ў дзяржаве прыняцце міжнародных абавязацельстваў прадугледжвае вертыкаль: спачатку прымаецца шэраг рашэнняў на ўзроўні ўрада, пасля разглядаецца бюджэт, і толькі праз некалькі "прыступак" дакументы "спускаюцца" да ўзроўня мясцовых супольнасцяў. Але сэнс у тым, што, фактычна, любы міжнародны дакумент у сферы правоў чалавека першапачаткова створаны для людзей, якія жывуць у мясцовых супольнасцях. Атрымліваецца парадокс: нібыта дакумент арыентаваны на чалавека, але даходзіць да яго ў апошнюю чаргу. Працэс праходжання  ўсіх інстанцый і канкрэтнай рэалізацыі можа заняць дзясяткі год. Таму ў Швецыі вырашылі не чакаць, а паспрабаваць на мясцовым узроўні стварыць уласныя павесткі з тых рэсурсаў і магчымасцяў, якія былі. Рух распаўсюдзіўся ў краінах Еўропы і дайшоў да Беларусі. Спачатку не вельмі выразна ён праявіўся ў праекце “Павестка 21”, прысвечаным устойліваму развіццю на мясцовым узроўні. А каля двух гадоў таму ўвасобіўся ў кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на рэалізацыю ў рэгіёнах палажэнняў Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю. Стварэнне павестак – гэта добра адпрацаваная ў многіх краінах тэхналогія пераходу ад чакання да ўласнага ўдзелу ў зменах.

– Павесткі спрыяюць стымуляванню мясцовага самакіравання і самавызначэння, каб людзі на месцах больш актыўна ўключаліся ў фармаванне жыццёвых умоў паводле прагрэсіўных мадэляў, – гаворыць дырэктар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

Менавіта гэтая арганізацыя – адзін з галоўных рухавікоў пазітыўных змен у жыцці людзей з інваліднасцю ў нашай краіне. Дзякуючы ў тым ліку актыўнай васьмігадовай працы Офіса Беларусь падпісала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю. Цяпер гэтак жа актыўна ідзе праца па фармаванні мясцовых павестак.

Па словах Сяргея, адна з праблем вертыкальнай сістэмы зацвярджэння і “спуску” дзяржаўных дакументаў заключаецца ў тым, што на раённы ўзровень прыходзяць ужо гатовыя шаблоны, якія не могуць улічваць усёй мясцовай спецыфікі. Пры гэтым зваротнай сувязі адносна таго, як мясцовыя супольнасці бачаць рэалізацыю гэтых дакументаў, амаль няма.

– У гэтым – другая задача павестак. А трэцяя – самая важная – рэалізацыя аднаго з галоўных прынцыпаў Канвенцыі: уключэння. Калі мы кажам, што інваліднасць - гэта ў тым ліку праблема сегрэгацыі, выключанасці з грамадства, то зваротны працэс уключэння носіць крытычна важны характар. І самі павесткі прадугледжваюць інклюзію: іх не піша асобная група людзей з інваліднасцю, гэта робяць усе зацікаўленыя ў вырашэнні праблем чальцы мясцовай супольнасці. Такім чынам выбудоўваюцца адносіны, пры якіх кожны чалавек можа знайсці месца для свайго ўдзелу.

Часам улады кажуць, маўляў, мы клічам грамадскіх актывістаў, даводзім ім планы, а яны іх ніяк не выконваюць. А планы гэтыя нярэдка заключаюцца ў сафінансаванні. Але фінансавы ўдзел – не адзіная магчымасць. Людзі могуць паўдзельнічаць сваім валанцёрствам, інтэлектам, проста эмпатыяй – і гэта ўжо нямала.

Сацыяльныя службы нярэдка наракаюць на ўтрыманскія настроі сярод людзей з інваліднасцю, але часцей за ўсё гэта – вынік няправільнага падыходу да фармавання ўзаемадзеяння. Апроч таго вельмі часта патрэбы людзей недастаткова ўлічаны. І калі прапанаваныя паслугі не супадаюць з патрэбамі грамадзян, яны кажуць, што гэта ім не трэба, а трэба іншае.

Сёлета Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі правёў сапраўды інавацыйнае даследванне, прысвечанае гатоўнасці беларускіх гарадоў да рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі – у Беларусі складана сустрэць даследчыцкі прадукт з падобнай метадалогіяй. Даследванне ў нечым сугучнае таму, што праводзілася восем год назад. У ім прысутнічалі два кампаненты: першы – непасрэднае вывучэнне горада (наяўнасць грамадскіх сувязяў, эканамічнай, сацыяльнай актыўнасці, кропак росту і г.д.), другі быў звязаны менавіта з тэматыкай інваліднасці. Нягледзячы на досыць несуцяшальныя высновы, з амаль 20 даследаваных гарадоў вылучылі пяць: Валожын, Лепель, Шчучын, Бабруйск і Столін. Гэтыя гарады паказалі сябе як тыя, што маюць найбольшы патэнцыял для стварэння мясцовай павесткі.

– Нашы польскія калегі з фонда TUS падзяліліся досведам, якім чынам можна мысліць і планаваць сумесныя дзеянні. Для нас гэта досыць складаная задача, бо мы жывем у крыху іншай, вертыкальнай палітычнай іерархіі, – заўважае намеснік дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч. – Першы год працы мы прысвяцілі гуртаванню людзей вакол праблематыкі, правядзенню круглых сталоў у пілотных гарадах. Мы тлумачылі, для чаго робяцца павесткі, акрэслілі сваю пазіцыю як тых, хто дапамагае іх ствараць, а не піша планы за людзей з мясцовых супольнасцяў. І з гэтым усё яшчэ бываюць праблемы. Таксама часта ў адным горадзе людзі альбо не ведаюць адзін пра аднаго, альбо нейкія старыя крыўды замінаюць ім яднацца дзеля агульнай справы. І нам неабходна дэманстраваць, як у гэтым выпадку можна ўключацца ў працэс.

Таксама дацкімі партнёрамі быў абвешчаны конкурс на міні-гранты для НКА, адбыўся азнаямленчы візіт у Польшчу. Апроч таго мы шчыльна супрацоўнічалі з мясцовымі сродкамі масавай інфармацыі, бо трэба, каб людзі ведалі пра Канвенцыю і кампанію “Павестка 50”.

– Нашы калегі з Польшчы выдалі дапаможнік “22 крокі”, які ўсеабдымна ахоплівае тэхналогію падрыхтоўкі павестак з прыкладамі і ўказаннем рызык. Але практыка паказвае, што выкарыстанне такіх дапаможнікаў у нас ідзе складана – людзі проста не чытаюць кніг, – дадае Сяргей Драздоўскі. – Тым не менш, гэтая кніга з’яўляецца для нас базавай, і мы спадзяемся прасунуць яе далей.

– Мы таксама плануем стварыць сваю метадалогію як інструмент павестак, якая, спадзяемся, будзе цікавая не толькі арганізацыям, што працуюць у галіне інваліднасці, а ўвогуле мясцовым актывістам, бо ў ёй будзе апісвацца тэхналогія дасягнення палітычнай згоды, збору інтарэсаў дзеля дасягнення агульнай мэты, – анансуе Міхаіл Мацкевіч.

По словах дырэктара Офіса, цяпер рэгіёны толькі пачалі адчуваць свой патэнцыял для пераўтварэнняў. У кожным з іх выбралі стратэгію далейшых дзеянняў – для кагосьці гэта інфармаванне, для некага – шчыльнае ўзаемадзеянне адно з адным. І хоць удалося дасягнуць таго, каб прадстаўнікі розных арганізацый мясцовых супольнасцяў упершыню сабраліся разам дзеля вырашэння праблем, нельга сказаць, што дыялог розных стэйкхолдараў адбыўся.

– Зроблены толькі першыя крокі, якія могуць ні да чаго не прывесці, – даволі стрымана ацэньвае сітуацыю кіраўнік Офіса па правах людзей з інваліднасцю. – Працэс камунікацыі патрабуе дадатковых высілкаў, падтрымкі, знешняй мадэрацыі. Дыскусія, што нараджаецца, – вельмі кволы парастак, які, з аднаго боку, нельга кінуць, з іншага – “перакарміць” і сапсаваць знешнім уздзеяннем. Бо яна належыць мясцовым супольнасцям, а мы толькі дапамагаем. Дыскусія – адна з каштоўнасцяў усяго праекта, і калі ён скончыцца, дыялог павінен застацца.

Варта адзначыць, што праз некаторы час пасля падпісання Канвенцыі дзяржава прыняла Нацыянальны план яе рэалізацыі. Але кампанія “Павестка 50” ніякім чынам не стварае антаганістычных адносін з дзяржавай, наадварот, удзельнікі праекта будуць імкнуцца інтэграваць мясцовыя павесткі ў Нацплан.

– Павесткі вырашаюць не толькі праблемы ў сферы інваліднасці, але і іншыя сацыяльныя задачы, – звяртае ўвагу Сяргей Драздоўскі. – Гэты досвед можна распаўсюдзіць і на праблемы экалогіі, мясцовае развіццё. Усё гэта вырашаецца пры дапамозе салідарнасці і роўнасці.

* * *

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу. У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі, Fundacja TUS (Польшча) і грамадская арганізацыя “Еўрапейскі дом” (Данія).

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.