Паркоўка ў Століне. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У Століне грамадскія арганізацыі і мясцовыя ўлады рэалізуюць праект, накіраваны на незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю, і ствараюць уласную павестку для раёна.
Ва ўсім свеце 3 снежня адзначаўся Міжнародны дзень людзей з інваліднасцю. Яго мэта – прасоўванне правоў людзей з інваліднасцю ва ўсіх сферах грамадскага жыцця, а таксама прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да праблем людзей з асаблівасцямі развіцця. Ужо больш за два гады, як Беларусь падпісала Канвенцыю аб правах людзей з інваліднасцю (на гэты крок у нашай краіны сыйшло цэлых восем год), тым самым узяўшы на сябе абавязак забяспечваць іх і пашыраць. Для найбольш паспяховай імплементацыі палажэнняў Канвенцыі ў Беларусі была запушчана кампанія “Павестка 50”, якая заключаецца ў стварэнні мясцовых павестак для вырашэння канкрэтных праблем у галіне інваліднасці ў рэгіёнах.
Першы праект у рамках кампаніі “Павестка 50” “Роўныя – Роўным”, фінансаваны Еўрапейскім Звязам, пачалі рэалізоўваць у горадзе Столін Брэсцкай вобласці. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала гэты горад, каб паглядзець, як ідзе рэалізацыя праекта.
Столін, які хоць і знаходзіцца ў глыбіні Палесся, назваць глыбінкай язык не паварочваецца. Забрукаваныя вуліцы, яркія, акуратна пафарбаваныя будынкі, чысціня – тое, што адразу адзначае вока. А яшчэ ўсе грамадска значныя збудаванні ў цэнтры горада адаптаваныя для магчымасці наведвання іх людзьмі з інваліднасцю: уваходы абсталяваны пандусамі, на прыступках, парэнчах і дзвярах – ярка-жоўтыя пазнакі для людзей са слабым зрокам. Усё гэта дапаможа ў прадугледжаным праектам стварэнні даведніка па даступнасці горада для людзей з інваліднасцю, і ўжо нават адбыўся першы этап маніторынгу гарадскіх аб’ектаў.
Уваход ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Уваходы ў цэнтральную аптэку (на здымку), кінатэатр і ўнівермаг таксама абсталяваныя зручнымі пандусамі і маюць пазнакі для людзей са слабым зрокам. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Даступны і ўваход у столінскі гарадскі парк: у цэнтры - лесвіца, збоку - пандус. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Праект “Роўныя – Роўным” адметны яшчэ і тым, што дзеля яго рэалізацыі аб’ядналіся ажно сем грамадскіх арганізацый і дзяржаўных устаноў: раённае грамадскае аб'яднанне “Цэнтр падтрымкі маладых інвалідаў”, раённая арганізацыя “Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа”, пярвічная арганізацыя ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”, раённая арганізацыя ГА “БелТІЗ”, раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, райвыканкам і ініцыятыўная група бацькоў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў.
– Прадстаўнікі гэтых арганізацый не проста паставілі свае подпісы як партнёры, яны распрацоўвалі кожнае мерапрыемства праекта, – звяртае ўвагу старшыня Цэнтра падтрымкі маладых інвалідаў Міхаіл Скрабейка.
Міхаіл Скрабейка. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Ён падкрэслівае, што добры старт праекта атрымаўся дзякуючы падтрымцы мясцовых уладаў, з якімі склалася даволі плённае супрацоўніцтва ў галіне інваліднасці. Вядома, што для поспеху важна мець добры падмурак, і ў Століне ён быў. Першыя маніторынгі безбар’ернага асяроддзя тут пачаліся каля чатырох гадоў таму. Часам высвятлялася, што тыя ж пандусы ля ўваходаў ва ўстановы не адпавядалі нормам – і кіраўнікам гэтых устаноў прыходзілася выпраўляць нязручнасці.
Цяпер жа ў рамках праекта адбываюцца семінары і круглыя сталы, дзе досведам са столінскімі актывістамі дзеляцца іх калегі з розных краін (Польшчы, Латвіі, Украіны), плануюцца мерапрыемствы з удзелам архітэктараў і іншых спецыялістаў. Неўзабаве адбудзецца трэнінг з кіроўцамі па перавозцы людзей з інваліднасцю ў нізкапольных аўтобусах з пандусамі, якімі аснашчаны гарадскі аўтапарк. Пасля Новага года распачнецца поўны маніторынг гарадскіх аб’ектаў, каб летам выпусціць даведнік па безбар’ерным асяроддзі.
– Наша глабальная мэта – незалежнае пражыванне людзей з інваліднасцю. Прычым не толькі асобнае пражыванне ў кватэры, а магчымасць на роўных карыстацца ўсімі паслугамі. Безбар’ернае асяроддзе – гэта не пандус. Гэта значыць, што людзі павінны мець магчымасць самастойна наведваць крамы, хадзіць у кіно, рэстаран, быць канкурэнтназдольнымі на рынку працы. У нас няма непрацоўных груп інваліднасці, любая група не забараняе працу, а толькі абмяжоўвае яе, – падкрэслівае Міхаіл Скрабейка.
Георгій Пышняк. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Я спадзяюся, што маніторынг, які пройдзе ў студзені, дасць свае вынікі, будзе створана неабходнае безбар’ернае асяроддзе для інвалідаў па зроку ў месцах, дзе ім неабходна бываць – у аптэцы, у бальніцы, на вакзале, – дзеліцца чаканнямі ад праекта старшыня Столінскай раённай арганізацыі ГА “БелТІЗ” Георгій Пышняк. – Я сам некалькі разоў пісаў звароты, і ў выніку на ўваходах у многія ўстановы з’явіліся жоўтыя пазнакі для людзей з аслабленым зрокам – раней здаровыя людзі нават не ведалі, для чаго патрэбныя гэтыя кругі. Таму нейкі пачатак ужо ёсць.
Начальнік аддзела сацыяльнай падтрымкі насельніцтва ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Столінскага райвыканкама Галіна Варапаева распавяла, што ў раёне каля пяці тысяч людзей з інваліднасцю. На яе думку, у горадзе варта стварыць цэнтр працоўнай рэабілітацыі для іх.
– Людзі з інваліднасцю не хочуць сядзець у замкнёнай прасторы і глядзець у вакно. Яны хочуць быць такімі, як усе. Але каб зразумець гэта, трэба гэта пражыць, – мяркуе Галіна Пятроўна, якая мела ўласны досвед догляду за маці з інваліднасцю.
Галіна Варапаева (злева) і Іна Шаламіцкая (справа). Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Як прадстаўнік сістэмы адукацыі, я бачу неабходнасць у з’яўленні ў нас эргатэрапеўтаў, – сказала ў сваю чаргу дырэктар раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі Іна Шаламіцкая. – У нас працуюць толькі псіхолагі і лагапеды, таму эргатэрапеўты нам неабходныя.
Па яе словах, у Столінскім раёне пражывае 571 дзіця з асаблівасцямі развіцця. Таму хацелася б, каб усе гарады былі максімальна зручнымі і даступнымі для бацькоў з асаблівымі дзецьмі, гаворыць Іна Аляксееўна.
У адным з кабінетаў у Столінскім раённым ЦКРНіР. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Столінскі раённы ЦКРНіР удзельнічае ў рэспубліканскім конкурсе найлепшых устаноў спецыяльнай адукацыі, і, хоць фінал адбудзецца праз некалькі тыдняў, цэнтр ужо ўвайшоў у тройку лідараў сярод 98 ЦКРНіР па ўсёй краіне. Цяпер у цэнтры дзейнічаюць два класы і адна дашкольная група для дзяцей з інваліднасцю, якія знаходзяцца ў суседняй са Столінам Рэчыцы і столькі ж – у вядомай на ўсю краіну “агурковай” вёсцы Альшаны. Агулам у іх навучаюцца 42 дзіцяці. Іх з усяго раёна ў класы штодня развозяць спецыяльныя аўтобусы. Знаходжанне дзяцей на навучанні дае магчымасць іх бацькам працаваць і займацца гаспадаркай.
Рэчыца. Уваход у будынак, дзе размяшчаюцца навучальныя класы для асаблівых дзяцей. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Навучальны клас для дзяцей з асаблівасцямі ў Рэчыцы. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Па ўласным досведзе і ў параўнанні з іншымі абласцямі, хачу сказаць, што ў нас вельмі шмат робіцца ў раёне. Тое, што мы – і грамадскія арганізацыі, і дзяржаўныя – размаўляем адзін з адным за круглым сталом, гэта ўжо добра, – перакананая Іна Шаламіцкая.
Мальвіна Выдрыцкая, стваральніца і кіраўнік сацыяльнага прадпрыемства “Дарога ў жыццё” ў Століне, працуе з тэмай інваліднасці ўжо 20 год. Яе прадпрыемства не ўдзельнічае ў праекце, але заставацца ў баку ад гэтай тэмы жанчына не можа.
– За пройдзены мной па гэтым шляху час усё мяняецца, але мяняецца вельмі марудна. Можа быць, у сувязі з падпісаннем нашай краінай Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, справа паскорыцца, – спадзяецца Мальвіна Кузьмінічна.
Менавіта яна стаяла ля вытокаў столінскай пярвічнай арганізацыі Беларускай асацыяцыі дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам, і памятае, як у горадзе стваралі групы ў дзіцячым садку для асаблівых дзетак, а пасля яны закрываліся, бо не было сродкаў на іх утрыманне. Цяпер жа сітуацыя зусім іншая, пра што сведчыць дзейнасць ЦКРНіР.
– Я думаю, усё, што робіцца – да лепшага. У мяне такі дэвіз: шлях адолее той, хто ідзе. Таму калі мы будзем хаця б маленькімі крокамі прасоўвацца, усё атрымаецца, – мяркуе Мальвіна Выдрыцкая.
Мальвіна Выдрыцкая. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Пра палажэнні Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю не забывае і Міхаіл Скрабейка. Ён адзначае важнасць стварэння мясцовых павестак для іх рэалізацыі.
– Мы хочам стварыць уласную павестку развіцця нашага раёна ў галіне інваліднасці на пяць год, пачынаючы з адукацыі і заканчваючы працаўладкаваннем, – паведаміў ён. – Пасля семінара з польскімі калегамі, арганізаванага Офісам па правах людзей з інваліднасцю, мы пакрысе сталі яе распрацоўваць. Бо добры праект – не той, які правялі і забылі. Мы хочам, каб наш праект стаў пачаткам. Ён хоць і маленькі, але адкрывае вельмі вялікія перспектывы.
***
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.