Четверг 21 ноября 2024 года | 22:17
  • бел / рус
  • eng

Сяргей Драздоўскі: “Словы аб падрыхтоўцы краіны да падпісання Канвенцыі на справе не пацвярджаюцца”

15.10.2015  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Сяргей Драздоўскі: “Словы аб падрыхтоўцы краіны да падпісання Канвенцыі на справе не пацвярджаюцца”

“Сацыяльна арыентаваная” Беларусь стала апошняй краінай Еўропы, якая нарэшце далучылася да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Аднак ці трэба ўпадаць у эйфарыю?

 Напярэдадні вылету на саміт ААН у Нью-Ёрк Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 401 аб далучэнні Беларусі да Канвенцыі аб правах інвалідаў. Неабходны фармальны крок зроблены, але гэтага недастаткова для таго, каб Канвенцыя стала паўнавартасным законным міжнародным актам для Беларусі. Далей яе чакае ратыфікацыя і імплементацыя. Пакуль дакумент 30 дзён будзе ляжаць у ААН на дэпазітарыі, пасля чаго краіна атрымлівае поўнае права яе ратыфікаваць, гэта значыць, надзяліць паўнавартаснай юрыдычнай сілай на тэрыторыі Беларусі.

Аб тым, што далучэнне да Канвенцыі дае нашай краіне і ці варта чакаць рэальных зменаў пасля ратыфікацыі, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” расказаў каардынатар Офіса па правах людзей з інваліднасцю Сяргей Драздоўскі.

 – Пакуль дакумент не ратыфікаваны, на нейкія змены разлічваць не варта?

– Паводле Венскай канвенцыі, краіны, якія падпісалі нейкі міжнародны дакумент, нават да ратыфікацыі бяруць на сябе абавязацельствы не ўводзіць новых законаў, якія б супярэчылі падпісанай Канвенцыі. І хоць гэта пакуль з’яўляецца мяккай нормай, тым не менш, гэта ўжо вялікае спадзяванне.

  Далей у краіны даволі-такі вялікі шлях па Канвенцыі. Імплементацыя мае на ўвазе прывядзенне нацыянальнага заканадаўства і, самае галоўнае, нацыянальнай практыі і палітыкі да нормаў Канвенцыі. Відавочна, што гэта немагчыма зрабіць у адзін дзень адным указам. Паўстае шэраг праблем, ці можна іх назваць магчымасцямі для паляпшэння нацыянальных практык.

– Што гэта за магчымасці, якія Канвенцыя нясе для Беларусі?

– У першую чаргу, яна прыносіць новае разуменне інваліднасці. У нашай краіне пакуль пераважае медыцынскае стаўленне да інваліднасці. Калі ўтрыраваць, то інвалід – гэта хворы чалавек. Хаця беларускія нормы дэкларуюць крыху іншае, але сутнасць застаецца такой. Канвенцыя ж нясе новы падыход, разуменне таго, што інваліднасць – гэта перашкода чалавеку ў поўнай ступені ажыццяўляць яго правы. А гэта ўжо дыскрымінацыя, і Канвенцыя нясе магутны антыдэскрымінацыйны пасыл.

Беларускае права дэкларуе роўнасць, але ёсць відавочныя моманты няроўнасці. І атрымліваецца, што мы спрабуем будаваць гэтую роўнасць, а калі здараецца няроўнасць, мы нічым не абаронены. Інстытута абароны ад дыскрымінацыі ў Беларусі няма.

Канвенцыя грунтуецца на тым жа прынцыпе, што і правы чалавека – калі ён у цэнтры ўсіх падзей. Палітыка павінна будавацца, сыходзячы з правоў чалавека, і ўся дапамога павінна забяспечваць гэтую самую роўнасць. Але тут мы сутыкаемся з праблемай, калі ёсць нейкае грамадства ці дзяржава, якая дапамагае чалавеку. Яна вырашае: “вось, у нас ёсць столькі грошай і столькі інвалідаў, і мы такім чынам дапаможам гэтым інвалідам”. Пры гэтым меркаванне самога чалавека, яго патрэбы адыходзяць на другі план. І тут узнікае шэраг парадоксаў: як так, гэтыя людзі маюць патрэбу ў дапамозе, і ў той жа час патрабуюць нейкай роўнасці. Яны па азначэнні залежныя. Але трэба разумець, што залежнасць тут разглядаецца даволі штучна. Калі гавораць пра інваліднасць, маюць на ўвазе людзей з асаблівымі патрэбамі. І гэтыя асаблівыя патрэбы закрываюцца асаблівымі паслугамі. Але калі палічыць іх у агульным спектры паслуг, якімі карыстаецца звычайны чалавек, то іх будзе не так шмат. Звычайны чалавек не ў стане самастойна сабраць камп’ютар, пабудаваць дом. Мы так ці іначай залежым адзін ад аднаго. Але чамусці ў адносінах да інваліднасці ўзнікае пытанне пра апеку. І навошта запытвацца іх меркавання, калі яны і так залежаць ад нашай дапамогі?

– У пэўным сэнсе, дзяржаве гэта выгадна?

– Безумоўна. Калі мы паглядзім на беларускую дзяржаву, то сёння стварэнне “спецыяльных палуг” – у дзяржаўнай манаполіі. Ёсць шэраг механізмаў, калі дзяржава можа субсідаваць гэтыя паслугі, якія будзе аказваць нехта іншы. Але нават гэта адбываецца пры татальным кантролі з боку дзяржавы.

Канвенцыя сама па сабе не нясе ніводнага новага права. Іншае пытанне, што з улікам спецыфікі інваліднасці яна канкрэтызуе ўсе правы чалавека часам у нязвыклай форме. Напрыклад, артыкул 19, які сцвярджае аб неабходнасці забяспечваць людзям незалежны лад жыцця і пражыванне ў мясцовай супольнасці, для звычайнага чалавека гучыць дзіўна. Але для чалавека з інваліднасцю гэта мае катэгарычнае значэнне. Бо яго могуць прымушаць пераязджаць у спецыяльныя ўстановы – інтэрнаты, што не суправаджаецца выбарам. І гэта ўжо крайняя ступень: у інтэрнат чалавек трапляе, калі сацыяльныя службы і сям’я распісваюцца ў сваёй няздольнасці далей аказваць яму падтрымку. І чалавек альбо адмаўляецца ад жыцця ў інтэрнаце і, хутчэй за ўсё, памірае, бо не ў стане сябе абслугоўваць, альбо вымушаны прымірыцца з інтэрнатам.

Становячыся часткай беларускага права, Канвенцыя адразу ж прадастаўляе фармулёўку дыскрымінацыі. Гэта значыць, што стаўшы ахвярай дыскрымінацыі, чалавек з інваліднасцю можа звяртацца ў суд, выкарыстоўваючы гэтую фармулёўку. Гэта хоць і слабы, але шанец скарыстацца сістэмай правасуддзя Беларусі для абароны.

– Якія абавязкі ўскладаюцца на Беларусь з падпісаннем Канвенцыі?

– Дзяржава абавязана спачатку праз два гады, потым – кожныя чатыры гады даваць справаздачу аб прагрэсе па рэалізацыі норм Канвенцыі. І наша краіна, падпісваючы дакумент, таксама абавязуецца гэта рабіць. Іншая справа, што ёсць яшчэ факультатыўны пратакол, які значна ўзмацняе Канвенцыю, але яго наша краіна катэгарычна адмаўляецца падпісваць. Ён стварае ўмовы адказнасці краіны перад Камітэтам па правах інвалідаў, створаным у Нью-Ёрку. Камітэт можа пасылаць у краіну камісараў для вывучэння сітуацыі, а таксама дапускае магчымасць прыватнага звароту грамадзяніна. То бок, калі грамадзянін не дамогся ўнутры краіны свайго права адносна Канвенцыі, ён можа паскардзіцца ў Камітэт.  

– Беларусь ішла да падпісання Канвенцыі 8 гадоў. Чаму так доўга і што гэта быў за шлях?

– З самага пачатку, калі Канвенцыя ўступіла ў дзеянне, шэраг беларускуіх арганізацый інвалідаў звярнуліся ў Савет міністраў з просьбай разгледзець пытанне аб далучэнні да Канвенцыі. Апроч таго ў Беларусь прыйшоў ліст са штаб-кватэры ААН у Нью-Ёрку з прапановай разгледзець гэтае пытанне.

У 2009 годзе Прадстаўніцтва ААН сумесна з Мінпрацы правялі значны праект, які называўся “Садзейнічанне далучэнню да Канвенцыі”. Падчас яго былі праведзены два вялікія даследванні, адно – аб становішчы інвалідаў, якое выявіла дастаткова някепскую сітуацыю ў параўнанні з большасцю краін свету. Другім было даследаванне Нацыянальнага цэнтра законапраектнай дзейнасці, які даваў навукова-прававую ацэнку, наколькі беларускае заканадаўства і права не супярэчаць нормам Канвенцыі. Вялікіх супярэчнасцяў не аказалася.

А далей пачаўся незразумелы закрыты працэс падрыхоўкі законапраекта па далучэнні. Усё, што мы бачылі – гэта штогадовыя заявы, што краіна рыхтуецца да далучэння да Канвенцыі. У апошнія чатыры гады краіна ўзяла на сябе абавязак разгледзець пытанне аб падпісанні Канвенцыі перад сусветнай супольнасцю ва універсальнай перыядычнай справаздачы па Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека. Два гады таму Офіс па правах людзей з інваліднасцю прапанаваў зацікаўленым арганізацыям і дзяржаўным установам сфармуляваць задачы для будучай дзяржаўнай праграмы – практычнага інструмента па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі, які б уключаў падаплёку таго, што Канвенцыя будзе прынятая і нам давядзецца яе імпліментаваць. На вялікі жаль, летась з боку Мінпрацы была “праціснута” скандальная канцэпцыя дзяржпраграмы інтэграцыі інвалідаў і сталых людзей, якая не з’яўляецца спосабам імлементацыі, а паўтарае папярэднія праграмы.   

Так, трэба сказаць, што ў краіне ёсць шэраг элементаў сацыяльнай палітыкі, якія можна разглядаць як падступленне да Канвенцыі. Але бяда ў тым, што яны несістэматызаваныя, а таму мала эфектыўныя. Мінулы год для нас паказаў, што словы аб падрыхтоўцы краіны да падпісання Канвенцыі ніякім чынам на справе не пацвярджаюцца.

Сёлета мы неаднаразова звярталі ўвагу, што падпісанне Канвенцыі – справа ўсіх прынцыпаў. Мы апошняя краіна ў Еўропе, якая падпісвае Канвенцыю. Нашы суседзі – палякі, літоўцы – дэманструюць, што гэта – штуршок да прагрэсу. Таму зацягванне было дзіўным і неабгрунтаваным.

З іншага боку, вялікую насцярогу выклікае падпісанне дакумента перад выбарамі. Гэта цяжка не звязваць паміж сабой. І калі краіна так доўга збіралася падпісваць, то гэтак жа доўга яна можа і ратыфікаваць Канвенцыю. Гэта мы лічым вялікай небяспекай і недапушчальным. Бо заставацца ў стане паўпадпісанага дакумента – гэта злачынства перад людзьмі, якія так доўга гэтага чакалі.

– А навошта нам увогуле патрэбная Канвенцыя?

– Нашы маніторынгі фіксуюць шэраг праблем, якія ніякім чынам не вырашаюцца. І без сур’ёзных канцэптуальных падыходаў яны ніяк самі не вырашацца. Канвенцыя гэта дазволіць зрабіць.

Яна ў чарговы раз падкрэслівае неабходнасць якаснага дыялога дзяржавы і людзей з інваліднасцю. Бо ў большасці выпадкаў дзяржава сама прымае рашэнні, і пасля даводзіць іх да ведама людзей. Абапіраючыся на лозунг “Нчога пра нас без нас”, Канвенцыя патрабуе не проста ўдзелу інвалідаў у жыцці грамадства, а ўдзелу ў прыняцці рашэнняў.

– Наколькі гэта рэальна ў беларускай сітуацыі?

– Для Беларусі гэта выклік. Сама па сабе ратыфікацыя – гэта не чароўная палачка. Само сабой нічога не будзе мяняцца. Па-першае, дзякуючы Канвенцыі беларусы атрымаюць дакладныя фармулёўкі, як не павінна быць. І змогуць іх выкарыстоўваць для абароны сваіх правоў. З іншага боку, перабудова сацыяльных інстытутаў – пытанне таго, наколькі беларускае грамадства зможа скарыстацца Канвенцыяй. Гэта інструмент, якім неабходна вучыцца карыстацца і прыкладаць высілкі для гэтага.

Але калі беларускае грамадства добрасумленна возьмецца за выкарыстанне дакумента, для нас гэта прынясе ўнікальныя магчымасці. Мы зможам з нуля будаваць узаемаадносіны грамадства з інвалідамі так, як гэтага яшчэ не было ніколі.

– Каму больш складана дзейнічаць у адпаведнасці з нормамі Канвенцыі – грамадству ці дзяржаве?

– Канвенцыя нясе пэўную нагрузку, і ў дзяржавы з гэтай нагоды ўзнікаюць абавязацельствы перад грамадствам. У канкрэтных чыноўнікаў узнікне неабходнасць як мінімум прачытаць дакумент – гэта само па сабе цяжка, як аказваецца. Гаворачы, што рэалізацыя Канвенцыі запатрабуе грошай, трэба ўлічваць, што ў дзяржавы іх роўна столькі, колькі ёсць. Для цяперашняга дзяржапарата, якому камфортна ў сучасных умовах, перанакіроўваць грашовыя патокі вельмі непажадана. Таму першае, што трэба зрабіць пасля ратыфікацыі – стварыць незалежны орган, які будзе сачыць за выкананнем Канвенцыі. Далей – стварэнне прававога інстытута забароны дыскрымінцыі, рэканструкцыя сацыяльнай падтрымкі такім чынам, каб інваіды маглі выбіраць пражыванне дома... Гэта складаная праца, але яе ў любым выпадку трэба рабіць, бо мы застралі ў мінулым, і далей сітуацыя паляпшацца не будзе. І я думаю, тут ляжыць аднолькавая нагрузка як на дзяржаве, так і на грамадстве.  

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.