Пятница 15 ноября 2024 года | 06:16
  • бел / рус
  • eng

“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА)

26.12.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Павестка 50” у Шчучыне: ад страху да актыўнай супольнасці (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Для таго, каб мясцовыя павесткі працавалі, людзям з інваліднасцю неабходна быць актыўнымі ў працэсах прыняцця рашэнняў і вырашэння праблем.

У спецыяліста па сацыяльнай працы аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю Шчучынскага ТЦСАН Вольгі Сцефановіч 3 група інваліднасці. Дзяўчына праходзіла рэабілітацыю ў ТЦСАН і працавала старшым інспектарам па кадрах, і ў нейкі момант вырашыла змяніць дзейнасць, бо зразумела: праца з людзьмі з інваліднасцю – тое, што ёй блізка. Цяпер Вольга з цікаўнасцю ўдзельнічае ў праекце “Актыўная супольнасць”, які рэалізуецца ў Шчучыне ў рамках кампаніі “Павестка 50” па забеспячэнні правоў людзей з інваліднасцю ў рэгіёнах.

– Хочацца нешта змяніць у горадзе, зрабіць яго больш даступным. У нас людзі з інваліднасцю жывуць у сваім свеце, да таго ж многія бацькі напачатку баяцца адпускаць дзяцей да нас у аддзяленне. Але пасля яны бачаць, што дзеці ў нас “ажываюць”, пачынаюць размаўляць. Таму вельмі хочацца, каб людзі перасталі баяцца, – распавяла Вольга Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Вольга Сцефановіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Шчучынскім раёне жывуць больш за 3100 людзей з інваліднасцю, і з часам гэтая лічба павялічваецца. Пакуль што далёка не ўсе з іх гатовыя, як Вольга, займацца адвакацыяй сваіх інтарэсаў і паляпшэннем гарадскога асяроддзя. Аднак ёсць тыя, хто гатовы паспрабаваць. Бо маленькімі крокамі можна дайсці да вялікай мэты, перакананы каардынатары праекта “Актыўная супольнасць”. І дынаміка ўжо ёсць.

 – Стварэнне мясцовых павестак – гэта вельмі карысна, – гаворыць каардынатарка праекта ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Інэса Ларыёнава. – Жывучы ў буйным горадзе, немагчыма ведаць праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі ў раёнах. Таму мне вельмі падабаецца выраз, які выкарыстоўваюць прадстаўнікі Офіса па правах людзей з інваліднасцю: “Нічога для нас без нас”.

Інэса Ларыёнава (стаіць). Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Праца над стварэннем павесткі не абяцае быць лёгкай. Прааналізаваўшы сітуацыю з інваліднасцю ў Шчучынскім раёне, эксперты выявілі, што колькасць людзей з інваліднасцю павялічваецца, расце і колькасць тых, хто выкарыстоўвае дадатковыя сродкі для перамяшчэння ў прасторы. Але больш за ўсё ўразіла даследчыкаў тое, што ў сельскай мясцовасці становіцца больш людзей з інваліднасцю сярод мужчын, якія не працуюць – праўда, гэта тэма для асобных даследванняў і асобных павестак.

Да стварэння мясцовай праграмы ў Шчучыне плануюць прыцягнуць усіх зацікаўленых: прадстаўнікоў грамадскіх аб'яднанняў, адміністрацыю раённага выканаўчага камітэта, людзей з інваліднасцю і іншых. Гэты працэс патрабуе шырокага грамадскага абмеркавання, працягу вывучэння мясцовай спецыфікі і пошуку вырашэння лакальных праблем. Грамадскія арганізацыі, якія дзейнічаюць у раёне, маюць патрэбу ў экспертнай і кансультацыйнай падтрымцы для стварэння павесткі. Да таго ж у раёне актуальная праблема выключэння людзей з інваліднасцю з працэсу прыняцця рашэнняў. Усе гэтыя аспекты так ці іначай закраналіся падчас аднаго з мерапрыемстваў праекта – двухдзённага трэнінга па адвакатаванні і самадапамозе “Школа лідара”.

Падчас "Школы лідара". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" 

Падчас "Школы лідара". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" 

Падчас "Школы лідара". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" 

Падчас "Школы лідара". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" 

Па словах загадчыцы аддзялення дзённага знаходжання для сталых грамадзян ТЦСАН Шчучынскага раёна Анжаліны Шпакоўскай, распрацоўка лакальнай праграмы ўжо пачалася.

– Мы вельмі актыўна працуем у напрамку стварэння мясцовай павесткі, выязджаем на ўсе семінары, збіраем матэрыял, які цяпер трэба апрацаваць. У гэтым вельмі зацікаўлены і мясцовыя ўлады, якія заўжды знаходзяць час на ўдзел у сустрэчах, прысвечаных кампаніі “Павестка 50”,  – распавяла Анжаліна Шпакоўская.

Падчас працы выяўлены найбольш вострыя праблемы, якія ёсць у раёне: і без таго частковае безбар’ернае асяроддзе не заўсёды адпавядае ўстаноўленым стандартам, няма карты гарадскіх маршрутаў для людзей, якія перамяшчаюцца ў інвалідных вазках, цяжкасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю… Усе гэтыя пытанні з’яўляюцца часткай мясцовай павесткі.

– Але адна з асноўных праблем – нізкая актыўнасць людзей з інваліднасцю. Менавіта таму ў трэнінгу ў “Школе лідара” 98% удзельнікаў былі асобамі з асаблівасцямі. Іх актыўнасць вельмі важная для таго, каб павестка спрацавала. Але гэта праца не аднаго года, – сказала Анжаліна Шпакоўская.

Анжаліна Шпакоўская. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі" 

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

   

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.