Пятница 15 ноября 2024 года | 08:23
  • бел / рус
  • eng

Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА)

21.12.2017  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Адзін у полі не ваяр, але разам мы можам шмат (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Шчучыне людзі з інваліднасцю вучыліся лідарству і адвакатаванню сваіх інтарэсаў.

“ЕўраБеларусь” ужо пісала аб праекце, які рэалізуецца ў рамках кампаніі “Павестка 50” у Століне. Яшчэ адным пілотным горадам, у якім ідзе праца над стварэннем мясцовай павесткі імплементацыі Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, з’яўляецца Шчучын. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” наведала яго і завітала на двухдзённую “Школу лідара”, якую ў рамках праекта “Актыўная супольнасць” правяла Гродзенская абласная арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

“Школа лідара” была накіравана на тое, каб навучыць удзельнікаў ствараць каманду і разам працаваць дзеля вырашэння праблем. У трэнінгу, значная частка якога была прысвечана навыкам адвакатавання і самадапамогі, узялі ўдзел найбольш актыўныя гараджане, сярод якіх – наведвальнікі аддзяленняў дзённага знаходжання для людзей з інваліднасцю і дзённага знаходжання для пажылых людзей ТЦСАН, бацькі дзяцей з інваліднасцю, супрацоўнікі ТЦСАН Шчучынскага раёна.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

А вось прадстаўнікі грамадскіх арганізацый пакуль займаюць у горадзе не надта актыўную пазіцыю.

– Цягам шматгадовага досведу працы з людзьмі з інваліднасцю я зразумела, што не трэба культываваць сацыяльнае ўтрыманства. На жаль, ёсць такія сем’і, у якіх думаюць толькі аб тым, што ім нешта павінны. Але ж многія пытанні можна вельмі проста вырашыць уласным удзелам. Дзякуючы актыўнай пазіцыі кожнага чалавека можна дасягнуць вельмі добрых вынікаў для паляпшэння жыцця, – мяркуе каардынатарка праекта “Актыўная супольнасць” ад Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Інэса Ларыёнава. – Па вялікім рахунку, трэба разлічваць на сябе і сваіх блізкіх. Бо хто, як не сам чалавек, разумее, што яму трэба? Не кіраўнікі дзяржаўных устаноў і грамадскіх арганізацый. Пачынаць трэба з сябе і рушыць маленькімі крокамі.

Інэса Ларыёнава. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Інэса Ларыёнава заўважае, што цягам апошніх гадоў менталітэт людзей істотна мяняецца, і з’яўляецца ўсё больш тых, хто гатовы дамагацца роўнасці. У гэтым можна было пераканацца і падчас працы “Школы лідара”: нават сярод знаёмых многія ўдзельнікі нечакана праявілі сябе людзьмі дзейснымі і матываванымі. Пры дапамозе спецыяліста Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Алены Паўлянковіч яны цягам двух дзён стваралі каманды, аналізавалі праблемы, з якімі сутыкаюцца ў Шчучыне людзі з інваліднасцю, акрэслівалі патрэбы, дзеянні, рэсурсы, вучыліся прасоўваць свае інтарэсы.

Алена Паўлянковіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Мы зразумелі, што адзін чалавек у полі не ваяр, праблемы трэба вырашаць супольна, – падзялілася ўражаннямі ад трэнінгу яго ўдзельніца Ганна.

Яе падтрымаў і наведвальнік аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднацю ТЦСАН Дзмітрый:

– Трэба быць адной камандай. Я даведаўся, што ўсё трэба рабіць пакрокава, і каб нечага дасягнуць, трэба да гэтага імкнуцца.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Хочацца спадзявацца, што ўдзельнікі праекта зоймуць больш актыўную жыццёвую пазіцыю, а таксама што людзі, якія павінны аказваць дапамогу, не будуць працаваць паводле прынцыпу “нанесці непазбежнае дабро”. Бо часам нам здаецца, быццам мы лепей ведаем, што патрэбна чалавеку і гвалтоўна яго “заганяем у рай”. Таму дасягненнямі ініцыятывы павінны стаць уменні пачуць і зразумець адзін аднаго, а таксама наладзіць узаемадзеянне, – дзеліцца чаканнямі Інэса Ларыёнава.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Дзеянні па вырашэнні пытанняў правоў людзей з інваліднасцю ў горадзе і раёне знаходзяць падтрымку з боку адміністрацыі Шчучынскага райвыканкама. Паралельна з трэнінгам у нас была магчымасць сустрэцца з намесніцай старшыні Шчучынскага райвыканкама Ганнай Хвядзюк. Па яе словах, праект “Актыўная супольнасць” вельмі важны для рэгіёна, а дзяржаўныя органы і грамадскія ўстановы маюць намер зрабіць усё магчымае, каб асобы з інваліднасцю не адчувалі сваіх абмежаванняў.

На сустрэчу завітала і каардынатарка праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі Наталля Стасевіч. Яна адмыслова прыехала ў Шчучын і распавяла пра магчымасці ўдзелу ў міжнародных праектах, у тым ліку і ў межах трансгранічнага супрацоўніцтва. Таксама Наталля Стасевіч нагадала, што не варта звужаць разуменне Канвенцыі выключна да фізічнай альбо ментальнай інваліднасці.

– Гэта датычыцца элементарных пытанняў правоў чалавека. Людзі з інваліднасцю – такія ж грамадзяне Рэспублікі Беларусь, і ў іх таксама павінна быць магчымасць наведваць культурныя мерапрыемствы, атрымліваць эстэтычнае задавальненне. У групах узаемадапамогі яны павінны навучыцца казаць пра тое, чаго яны хочуць, чаго ім не хапае. 

Наталля Стасевіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Першая такая нагода з’явіцца ўжо ў студзені ў рамках усё таго ж праекта “Актыўная супольнасць”: удзельнікі збяруцца за круглым сталом, каб абагульніць усе даследаваныя патрэбы, а пазней іх чакае пасяджэнне каардынацыйнага міжведамаснагам савета, дзе будуць абмяркоўваць вырашэнне праблем людзей з інваліднасцю.

Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

  

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага Звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.