Четверг 21 ноября 2024 года | 20:09
  • бел / рус
  • eng

Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА)

27.03.2018  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Канвенцыя – супраць страхаў, бар’ераў і стыгм (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ад інфармаванасці залежыць якасць жыцця, вырашылі спецыялісты ў Валожыне, і арганізавалі выяздныя кансультацыі па Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю ў сельсаветах раёна.

Попыт перавышае прапанову

22 сакавіка такая кансультацыя прайшла ў Ракаве, на ёй распавядалі пра палажэнні Канвенцыі, замацаваныя ў ёй правы і свабоды, механізмы абароны правоў людзей з інваліднасцю, а таксама пра сацыяльныя паслугі, што прадастаўляе Валожынскі ТЦСАН.

Увогуле, Валожын, бадай, лідар у Беларусі па колькасці рэалізаваных праектаў, звязаных з вырашэннем праблем людзей з інваліднасцю. Адзін з найбольш амбітных сярод іх – “Валожын без бар’ераў”, у рамках якога будуецца турыстычная база для людзей з інваліднасцю з усяго свету, якая будзе змяшчаць турзону, хостэл, канферэнц-залу, залу для харчавання. Апроч гэтага цяпер у райцэнтры працуе ўжо 14-ты (!) сацыяльны праект па вырошчванні грыбоў вешанак. Па яго завяршэнні 4 чалавекі, якія працуюць у ім і маюць інваліднасць, атрымаюць ганарары.

З такой актыўнасцю Валожын не мог абмінуць кампанію “Павестка 50”, запушчаную для найбольш паспяховага замацавання Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю ў беларускіх рэгіёнах. І мясцовыя актывісты выйгралі міні-грант Еўразвяза на рэалізацыю праекта “Распаўсюджванне і прымяненне ідэй Канвенцыі”.

Падчас кансультацыі ў Ракаўскім сельвыканкаме. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– У гэтым праекце запланавана правядзенне 7-мі выяздных кансультацый у самых буйных сельсаветах раёна, – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” кіраўніца ініцыятывы Ларыса Шчарбачэвіч. – Калі нам удасца сэканоміць сродкі, мы правядзем яшчэ адну, бо яны запатрабаваныя ў людзей, асабліва ў аддаленых вёсках.

“Не трымайце дзяцей дома”

Па словах Ларысы Шчарбачэвіч, людзі мала што ведаюць пра ратыфікацыю Канвенцыі. Слабая інфармаванасць – адна з асноўных праблем, якую вылучылі ўдзельнікі праекта. Таму падчас кансультацый жыхары вёсак Валожынскага раёна ў комплексе знаёмяцца і з заканадаўчай базай, і з арганізацыяй бяспекі жыцця, пра якую распавядаюць прадстаўнікі МНС і МУС, што падключаюцца да такіх выяздных імпрэз, і з паслугамі аддзялення дзённага знаходжання ТЦСАН. У апошнім маладым людзям з інваліднасцю дапамагаюць развіваць працоўныя навыкі, вучаць самаабслугоўванню для самастойнага жыцця, праводзяць сацыяльна-бытавую адаптацыю і заняткі па розных творчых напрамках ажно ў 12 гуртках.

– Спачатку да нас не ішлі, і я магу зразумець бацькоў дзяцей з інваліднасцю – у мяне самой сын з ДЦП, – яны баяліся, – прызнаецца Ларыса Шчарбачэвіч. – Але мама – ёсць мама, і дома ў яе дзіця, якое ў іншым месцы – дарослы самастойны чалавек. Менавіта так ён праяўляецца ў аддзяленні. Ён можа працаваць, дапамагаць даглядаць слабейшых, самарэалізоўвацца.

Ларыса Шчарбачэвіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У аддзяленні прадастаўляюць і паслугу “сацыяльнай перадышкі”, якой можна скарыстацца два разы на месяц па суботах. Бацькі могуць зранку прывесці ў цэнтр дзяцей ад 14 год і старэйшых, і да абеду вырашаць свае справы. Праўда, паслуга платная: 3 рублі 68 капеек за гадзіну.

– Прайшоў той час, калі мы трымалі дзяцей каля сябе, жадаючы даць ім лепшае. Цяпер з’явілася шмат даступных паслуг для людзей з інваліднасцю. Нашы дзеці могуць і павінны жыць паўнавартасным жыццём – гэта я кажу з асабістага досведу. Інтэрнат – не выйсце, – пераканана кіраўніца праекта.

Яе падтрымлівае і загадчыца аддзялення першаснага прыёма інфармацыі Валожынскага ТЦСАН Алена Рай.

– У маёй 16-гадовай дачкі інваліднасць, і раней не было куды пайсці з такім дзіцем, усе паказвалі пальцам, і толькі сям’я магла нешта яму даць. Цяпер я магу выйсці на працу, ведаю, што маё дзіця дагледжана, яно можа развіць нейкія здольнасці, самарэалізавацца і быць запатрабаваным у грамадстве. Таму, калі ёсць такая магчымасць, не трымайце дзяцей дома. Яны павінны мець магчымасць сацыялізавацца, працаваць і атрымліваць зарплату, стаж. Гэта вялікі стымул.

Алена Рай. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Алена Рай распавяла і пра іншыя паслугі цэнтра, сярод іх сацыяльная дапамога дома, юрыдычнае кансультаванне, гуманітарная дапамога, платная распілоўка дроваў і абкос падворкаў, матэрыяльная дапамога, забеспячэнне тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі і іх бясплатны пракат, бясплатны пракат дзіцячых прыналежнасцяў, бясплатныя і платныя паслугі няні, сядзелкі, дапамога псіхолагаў, працаўладкаванне.

Змены “ў галовах і душах”

Псіхолаг ТЦСАН Алена Жданюк таксама выязджае на інфармацыйныя мерапрыемствы ў рамках праекта. Яна выступае іх мадэратарам, а заадно і матыватарам, распавядаючы, што інваліднасць – не перашкода для поспеху, а асноўныя бар’еры змяшчаюцца ў нас у галаве. Спецыяльна для гэтага яна падрыхтавала прэзентацыю, у якой прыводзіць прыклады вялікіх людзей з інваліднасцю: пісьменнікаў, спартсменаў (сярод якіх – і беларускія паралімпійцы), пілотаў, мадэляў, прадпрымальнікаў, прамоўцаў, Нобелеўскіх лаўрэатаў…

– Існуе звычка казаць “мы” пра “здаровых” людзей і “яны” – пра людзей з інваліднасцю. Але інваліднасць можа здарыца з кожным, а з ёй – пераход з катэгорыі “мы” ў катэгорыю “яны”. Дзякуючы прыняццю Канвенцыі мы прыйдзем да таго, што гэтая стыгма і дыскрымінацыя паводле прыкметы інваліднасці знікне, – мяркуе псіхолаг.

Алена Жданюк. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Але і цяпер ужо шмат чаго памянялася да лепшага, перакананы ракаўчане. Гэта датычыцца не толькі аказання паслуг, але і стаўлення да людзей з інваліднасцю ў грамадстве, а таксама змены адбыліся “ў нашых галовах і душах”, як зазначыў мясцовы жыхар Іван. У яго сям’і з інваліднасцю дзіцяці сутыкнуліся не адразу, хвароба стала праяўляцца, калі дачка вучылася ў 4 класе. Спачатку спрабавалі спраўляцца сваімі сіламі і мала што ведалі пра магчымасці рэабілітацыі ў раёне. Цяпер дзяўчыне 17 год, яна скончыла школу, і ўжо каля года наведвае аддзяленне ў Валожынскім ТЦСАНе, дзе вучыцца побытавым рэчам і нават выступае на сцэне.

– Яна вырасла, і павінна сацыялізавацца, працаваць, таму вырашылі звярнуцца ў ТЦСАН. Ужо не страшна выносіць гэта ў свет, бо грамадства мяняецца, – распавядае Іван. – Але ўсё роўна павінны існаваць заканадаўчыя нормы, якіх людзі будуць прытрымлівацца, і спадзяюся, што дзякуючы Канвенцыі ўзаемадзеянне грамадства і дзяржавы палепшыцца.

Жыхары вёсак Ракаўскага сельсавета падчас кансультацыі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Праект ужо дае вынікі

Прадстаўнікі мясцовых уладаў таксама маюць спадзеў на супрацоўніцтва і як могуць падтрымліваюць праект па распаўсюджванні ідэй Канвенцыі. Старшыня Ракаўскага сельвыканкама Аляксандр Мякінка прызнае, што ў раёне існуюць і хібы транспартнага спалучэння, якія няпроста вырашыць, і недахоп інфраструктуры, і шэраг іншых пытанняў. Але мяркуе, што прыняцце Канвенцыі з часам зможа змяніць сітуацыю, калі паступова рэалізоўваць прапісаныя ў ёй палажэнні.

– Канвенцыя – гэта прыступкі, канкрэтна вызначаны план таго, што трэба выканаць, – кажа ён.

Ларыса Шчарбачэвіч зазначае, што праект адразу не зможа закрыць усе пытанні ў раёне, але ён закладзе той інфармацыйны падмурак, на якім можна выконваць пэўныя задачы і атрымліваць канкрэтныя вынікі. Ужо цяпер дзякуючы ініцыятыве спецыялістам цэнтра на месцах удаецца лепш зразумець складанасці і патрэбы людзей з інваліднасцю. Бо ў сельскай мясцовасці яны крыху іншыя, чым у горадзе, дзе людзі больш інфармаваныя і не так востра паўстае пытанне магчымасці дабрацца да той ці іншай установы.

– Пасля кансультацый мы прыйшлі да высновы, што ў Івянцы і, магчыма, у Ракаве арганізуем форму працы, пры якой спецыялісты Валожынскага ТЦСАН будуць выязджаць у гэтыя паселішчы і праводзіць гурткі для людзей з інваліднасцю, каб задзейнічаць іх у сацыяльных праектах. Бо людзям з раёна цяжка дабірацца да нашага цэнтра ў Валожыне, таму, калі будуць ахвотныя, мы створым яго філіял, – абяцае Ларыса Шчарбачэвіч.

Працы, зробленыя рукамі людзей з інваліднасцю ў Валожынскім ТЦСАНе. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

 

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.