Четверг 21 ноября 2024 года | 21:14
  • бел / рус
  • eng

На Валожыншчыне з’явіцца ўнікальны турыстычны цэнтр з безбар’ерным асяроддзем

07.05.2016  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
На Валожыншчыне з’явіцца ўнікальны турыстычны цэнтр з безбар’ерным асяроддзем Дзмітрый Цімашкоў з дачкой Ліляй на "Мінскім паўмарафоне"

Гэты і іншыя праекты прэзентавалі на Форуме Даступнасці ў Мінску.

– Калі б год назад мяне папрасілі прадставіцца, я б сказаў, што з’яўляюся бацькам дзіцяці з цяжкай інваліднасцю. Я займаўся рэабілітацыяй, доглядам, і парадаксальна, што менавіта гэты занятак стварыў бар’ер паміж мной і ўсімі людзьмі, – расказаў адзін з удзельнікаў Форуму Дзмітрый Цімашкоў.

Па яго словах, бардзюры і прыступкі, якія замінаюць даступнасці, – гэта не самая вялікая праблема. Больш небяспечным з’яўляецца тое, што бацькі дзяцей з інваліднасцю пачынаюць кантактаваць з людзьмі, якія апынуліся ў такой жа сітуацыі, і такім чынам утвараецца нешта накшталт “гета”, закрытага ад астатняга грамадства.

Як пераканалася Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”, многія разумеюць гэтую пастку і імкнуцца пераадолець такія бар’еры ў першую чаргу фізічна здаровых людзей, пачынаючы сацыялізацыю інвалідаў.

На Форум Даступнасці Дзмітрый прыйшоў разам з Ірынай Дзяргач – журналістам, актыўным грамадскім дзеячам і мамай сына з аўтызмам. Ірына і Дзмітрый у складзе каманды “Крылы Анёлаў” пры падтрымцы дабрачыннай арганізацыі “Дзеці. Аўтызм. Бацькі” прадставілі праект “У соцыум бягом!”. Ён быў рэалізаваны мінулай вясной: здаровыя дарослыя здзейснілі забег разам з дзецьмі з інваліднасцю, якія пераадольвалі дыстанцыю ў спецыяльных калясках для бегу. Першы масавы забег прайшоў 2 красавіка – у Дзень інфармавання аб праблеме аўтызма, і ў ім таксама прынялі ўдзел сем’і, якія сутыкнуліся з такой праблемай. Такім чынам атрымалася стварыць з аб’яднаных агульнымі праблемамі сем’яў спартыўную каманду, якая не баіцца быць адкрытай да грамадства, а яно, у сваю чаргу, не пабаялася прыняць іх.

Сведчаннем таму быў “Мінскі паўмарафон”, у якім Дзмітрый удзельнічаў разам са сваёй дачкой Ліляй у калясцы. Цяпер бегуны не толькі ў сталіцы, але і ў іншых гарадах працягваюць трэніроўкі і рыхтуюцца скарыць міжнародныя дыстанцыі, як, напрыклад, Стакгольмскі марафон, які пройдзе ў жніўні, а таксама задумваюцца над стварэннем уласнай спартыўнай базы ў Мінску.  

Удзельнікі Форума сёлета звярнулі ўвагу на даступны турызм. Менавіта яму прысвечаны праект Офіса па правах людзей з інваліднасцю, які прадставіла выкладчыца кафедры турызму БДУ Наталля Барысенка-Кляпач. Па яе словах, безбар’ернае асяроддзе ў нашым грамадстве ўспрымаецца як праблема, і ніхто не разглядае яго як эканамічную магчымасць, як, напрыклад, на Захадзе. Тым часам замежныя спецыялісты падлічылі, што эканамічны патэнцыял безбар’ернага турызму складае да 17% усяго турыстычнага рынку Еўразвязу.

Ініцыятыва прадугледжвае тры кірункі працы. Да канца года будзе праведзены маніторынг даступнасці каля 70 аб’ектаў турызму ў Мінску. Пасля суб’екты турыстычнай інфраструктуры праінфармуюць аб магчымасцях безбар’ернага турызму, а апошнім этапам стане інфармацыйная кампанія, прысвечаная гэтай тэме.

На Форуме прадстаўлялі праекты рознай ступені рэалізацыі. Напрыклад, для ініцыятывы “Валожын без бар’ераў” цяпер складаюць разлікова-каштарысную дакументацыю. Там плануюць стварыць турыстычны цэнтр, даступны для ўсіх катэгорый людзей, у тым ліку з рознымі відамі інваліднасці. Плануецца, што будзе пабудаваны хостэл на 20 месцаў з канферэнц-залай, кухняй і санітарнай зонай. Пад хостэл адаптуюць існуючы будынак.

Апроч таго ў Налібоцкай пушчы ўладкуюць сцежку са спецыяльным пакрыццём, абсталяваную неабходнымі прыладамі для людзей, якія кепска бачаць і чуюць.

На даступнае асяроддзе ў Валожынмскім раёне ўжо атрымана фінансаванне Еўразвязу, рэалізаваць ідэю плануецца за тры гады.

Свой праект прадставіў Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі. Як не імкнецца ўстанова быць даступнай для ўсіх, усё ж пакуль не можа пазбавіцца ад некаторых парадоксаў: перад уваходам, а таксама ўнутры будынка тэатра ўсталяваны пандусы, аднак аддзяляе іх адзін ад аднаго… лесвіца. У будынку ёсць ліфты, якімі могуць карыстацца людзі з абмежаванымі магчымасцямі, але паколькі тэатр не з’яўляецца ўласнікам будынка, а арандуе яго, карыстацца ліфтамі дазваляюць толькі раз на тыдзень – па серадах. Затое ў тэатры існуе цэлая праграма лаяльнасці для людзей з інваліднасцю. Напрыклад, можна забраніраваць квіток на спектакль па тэлефоне, удзельнікі праграмы маюць зніжкі, а яшчэ ў РТБД працуе персанал, які можа суправаджаць людзей з інваліднасцю.

Праект “Свет асаблівых дзяцей” (ChildrenSpace) ад каманды сайта www.childrenspace.by. Ставіць сваімі мэтамі аднаўленне псіхалагічнага стану і сіл бацькоў для далейшага выхавання дзіцяці з асаблівымі патрэбамі, а таксама спрыянне рознабаковага развіцця такіх дзяцей з прыцягненнем спецыялістаў. Праект камерцыйны, наведванне такога цэнтра будзе платным – грошы пойдуць на зарплаты спецыялістам. Але праблема ў тым, што большасць сем’яў, дзе выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, не можа сабе гэта дазволіць. Таму ініцыятыва шукае спонсараў.
Цэнтр праблем дзіцячага развіцця “Леванія” прадставіў інклюзіўны сервіс. Гаворка ідзе аб стварэнні інклюзіўнай мадэлі адукацыі, пры якой у працэс навучання з аднагодкамі можа быць уключана дзіця з любымі асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, а таксама дзеці з культурнымі, этнічнымі, моўнымі і любымі іншымі асаблівасцямі.

Цэнтр Экалагічных Рашэнняў прэзентаваў экасцежку “Каменная Горка”, створаную ў аднайменным мікрараёне. Каштоўнасць прыроднай тэрыторыі, дзе размясцілася сцежка заключаецца ў тым, што на невялікім прыродным участку можна сустрэць насельнікаў самых розных прыродных зон – лясоў, лугоў, палёў і вадаёмаў. Сцежка абсталявпна інфармацыйнымі стэндамі і прадугледжвае стварэнне безбар’ернай інфраструктуры.

“Let your colors shine!” – ініцыятыва міжнароднай моладзевай арганізацыі AIESEC, прадстаўленай у 127 краінах свету. Гэтым летам на працягу шасці тыдняў у Беларусі замежныя валанцёры будуць працаваць з дзецьмі з абмежаванымі магчымасцямі. Праект накіраваны на пераадоленне псіхалагічных і сацыялагічных бар'ераў, а таксама на арганізацыю даступнага і цікавага навучання для кожнага дзіцяці.
Кіраўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва прадставіў праект па самастойным пражыванні з выкарыстаннем гульнявой квэст-тэхналогіі. Цэнтр ажыццяўляе арганізацыйную, практычную і метадычную дзейнасць па сацыяльным абслугоўванні і аказанні сацыяльных паслуг грамадзянам, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі.

Сястрынства ў гонар Св. Елісаветы прадставіла на Форуме Даступнасці два праекты: інклюзіўны тэатр “Пчолка” і патранажную дапамогу "Крок насустрач". У тэатры “Пчолка” граюць прафесійныя акцёры і дзеці з інтэрната ў Навінках. Для таго, каб пра тэатр даведалася як мага больш людзей, арганізатары хочуць паставіць спектакль “Маленькі прынц” на вялікай сцэне.

А патранажная служба арганізавана ў Мінску летам 2014 года. Сёння сёстры дагдядаюць 50 чалавек, якія маюць у гэтым патрэбу. Апроч таго 17 патранажных братоў і сясцёр і 15 валанцёраў аказваюць разнастайную дапамогу цяжкахворым і адзінокім састарэлым людзям.

Форум Даступнасці ў Мінску праходзіў ужо чацвёрты раз. Традыцыйна Форум – гэта адкрытая пляцоўка для прэзентацый найлепшых праектаў, накіраваных на рашэнне праблем даступнага асяроддзя. Удзельнікі Форуму – грамадскія і камерцыйныя праекты і арганізацыі самых розных напрамкаў: адукацыйныя, культурныя, дзелавыя, спартыўныя, экалагічныя. Крытэр, яккі іх аб'ядноўвае – пашырэнне даступнасці ўсіх сфер жыцця для людзей з інваліднасцю як асновы Канвенцыі аб правах інвалідаў (ААН, 2006).

* Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праэкта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Парадак дня 50)”.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.