Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
Словам, колер – гэта нешта нашмат большае, чым мы прывыклі думаць. Пра гэты феномен разважалі падчас круглага стала “Культура колера. Колер у культуры” вядомыя беларускія мастакі, дызайнеры, каларысты і мысляры.
Дызайнер, паэт, культурны дзеяч Міхал Анемпадыстаў, які нядаўна зладзіў выставу “Колер Беларусі”, перакананы, што ў тэме колеру вызначаецца аспект самаідэнтыфікацы, гэта магутны фактар уласнай ідэнтычнасці.
“Колер не існуе сам па сабе ніколі. Вывучаючы фізічнае вымярэнне колеру, мы дакранаемся да яго носьбітаў і лепш разумеем культуру і яе развіццё, пачынаем яе адчуваць”, – кажа ён.
Міхал Анемпадыстаў прыйшоў да высновы, што культура колеру, стаўленне да колеру як да нечага важнага ў паўсядзённым жыцці заўсёды адыгрывала важную ролю ва ўсёй еўрапейскай традыцыі. У беларускай культуры да колераў і іх спалучэнняў таксама ставіліся вельмі сур’ёзна. Але цяпер гэтая традыцыя ўжо страчана. Без вяртання культуры колеру і каларыстыкі, на думку дызайнера, нам не абыйсціся.
Як гэта зрабіць? Вядомая колеразнаўца, прафесар Ляніна Мікалаеўна Міронава лічыць, што пачынаць трэба з выхавання, заняткаў з самага маленькага ўзросту ў дзіцячых студыях па гармоніі колеру, форме і прасторы, псіхалагічным уздзеянні колераў.
“Рэклама ў крамах настолькі асляпляльная, што трэба надзяваць сонечныя акуляры. Нават у аддзелах тавараў для дзяцей – проста жах. Лічыцца, што чым ярчэй, тым лепш, але гэта не так – і для дзяцей трэба працаваць культурна”, – зазначае прафесар.
Патрэбны сур’ёзныя даследванні ў галіне каларыстыкі з улікам стратыфікацыі грамадства. Тут паўстае наступны шэраг праблем. У Беларусі не існуе ўстаноў, якія маглі б займацца падобнымі даследваннямі і, пагатоў, бюджэту на іх правядзенне. Да таго ж уся візуальная культура не перадаецца праз друкаваныя тэксты, а толькі праз асабістае перайманне, а яго няма, не хапае аўтарытэтаў, дамінант.
“Было б добра, каб гэтым займалася дзяржава, калі б людзі атрымлівалі грошы за гэтую працу. Але дзяржава займацца гэтым не будзе, хутчэй, яна створыць кантралюючы орган”, – заключае Міхал Анемпадыстаў.
Мастак Тодар Кашкурэвіч перакананы, што да колеру ва ўспрыняцці чалавека трэба падыходзіць вельмі рацыянальна. У розных сферах колеры ўжо не тое што разглядаюць, але нават выкарыстоўваюць прафесійна – у рэкламе, палітыцы. Уздзеянне колераў у розных краінах і сацыяльных групах ужо працуе.
“Мяне цікавіць, як “паспекуляваць” колерам у нацыяльнай ідэнтычнасці Беларусі”, – дзеліцца планамі мастак.
Дызайнер Эліна Шындлер прапануе навучыць людзей адсочваць сваю рэакцыю на колеры. Яна зазначае, што замоўцы, з якімі працуе, часцей за ўсё выбіраюць матэрыялы, што маюць натуральную паверхню, у тым ліку і колер. З калегай пагаджаецца Міхал Анемпадыстаў: колер не існуе сам па сабе, без матэрыялу. А ў беларускай культуры натуральныя матэрыялы ніколі не фарбаваліся.
“10 гадоў я замешваў акрылавыя фарбы і ведаю, што людзі абіраюць. Яны не разбіраюцца ў тым, што робяць, а карыстаюцца прыкладамі з часопісаў, тэлевізара, ад суседзяў. Яны ніколі не ўпэўненыя ў сваім выбары. Яны глабальна не ўпэўненыя ні ў мэблі, ні ў дызайне, ні ў стылі – ні ў чым. Таму і колеры выбіраюць таксама “няўпэўненыя” – уся гэтая каларыстычная гама “беж”. Самы смелы – персік і абрыкос, гэта ўжо проста авангард”, – распавядае Міхал Анемпадыстаў.
“Калі пачынаецца праца, спачатку чалавек у абсалютнай прастрацыі, не разумее, чаго ён хоча, – працягвае Эліна Шындлер. – Але ў працэсе людзі хутка вучацца і пачынаюць арыентавацца, як толькі звяртаюцца да сябе, адкінуўшы ўсе тэндэнцыі і моду, яны пачынаюць адчуваць колер”.
Напрыканцы сустрэчы закранулі і ўзаемаадносіны з традыцыяй і мінулым. Міхал Анемпадыстаў гаворыць, што мы ў цяперашні момант ствараем наша мінулае – напрыклад, пры рэстаўрацыі.
“Калі мы Верхні горад у Мінску, які паўстаў у часы барока, рэстаўруем у стылі рускага губернскага горада ХІХ стагоддзя з дапамогай абсалютна не характэрных для гэтай часткі Імперыі зялёных дахаў, то гэта – змена свайго мінулага”.
Відэазапіс імпрэзы:
***
Публікацыя падрыхтавана ў супрацоўніцтве з міжнародным праэктам "CHOICE— CulturalHeritage: OpportunityforImprovingCivicEngagement", які рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыўпа ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.