Суббота 23 ноября 2024 года | 08:10
  • бел / рус
  • eng

Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE

02.05.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?

У Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Нагодай для абмеркавання стала прэзентацыя напрацовак у сектары гісторыка-культурнай спадчыны, зробленыя цягам амаль двух год разгортвання праграмы CHOICE: Cultural Heritage — Opportunity for Civic Engagement. Асаблівая ўвага надавалася магчымасцям фармавання новай, грамадзянскай суб’ектнасці ў вырашэнні супольных прафесійных пытанняў аховы і інтэрпрэтацыі нашай спадчыны. На сайце “ЕўраБеларусі” вялася прамая трансляцыя дыскусіі.

Каардынатар CHOICE Таццяна Пашавалава нагадала, што праграма распрацоўвалася пры падтрымцы Еўразвязу для чатырох краін – Украіны, Беларусі, Арменіі і Малдовы. Яна распавяла пра мэты і формы працы праекту.  Сярод іх – у тым ліку падтрымка недзяржаўных культурных арганізацый і прафесійных супольнасцяў у рэалізацыі інавацыйных праектаў па ахове і актуальнай інтэрпрэтацыі культурнай спадчыны.

Таццяна Пашавалава.

Палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў прадставіў свой даклад, у якім паспрабаваў падагульніць становішча з захаваннем культурнай спадчыны і зрабіць прапановы для грамадзянскай супольнасці адносна працы ў гэтай галіне.

На думку Андрэя Ягорава, для любых даследванняў у галіне культуры ў Беларусі існуе недахоп статыстычных дадзеных, няма спецыяльнай аналiылiтыкi.

Калі разглядаць сітуацыю ў разрэзе культурнай спадчыны і эканомікі, важна ўключэнне аб’ектаў спадчыны ў гаспадарчы зварот (купля-продаж аб’ектаў, стварэнне на іх працоўных месцаў, разгляд спадчыны як фактара развіцця рэгіёнаў і тэрыторый, а таксама турызму). Але тут існуюць дзве праблемы. Першая – моцная рэгламентаванасць гэтай сферы, звязаная з асаблівым абыходжаннем з аб’ектамі спадчыны, што ў цэлым правільна, але ў той жа час стрымлівае інвестараў укладвацца ў гэтыя аб’екты. Другая – пераацэнка значэння турызму, калі ўся эканамічная дзейнасць з аб’ектамі спадчыны разглядаецца выключна як турыстычны патэнцыял, што значна звужае магчымага эканамічнага выкарыстання аб’ектаў культурнай спадчыны.

Аксана Шэлест, Андрэй Ягораў, Сцяпан Стурэйка, Уладзімір Мацкевіч.

Культурная спадчына – заўсёды аб’ект павышанай канфліктнасці з нагоды ўласнасці і валодання, рознасці інтарэсаў выкарыстання аб’ектаў, рознасці каштоўнасцяў. Мы часта сутыкаемся з этычнымі ўяўленнямі і спрэчкамі, як правільна рэканструяваць аб’екты, узнікаюць  канфлікты грамадскіх прыярытэтаў, калі розныя супольнасці бачаць аб’ект у розным выкарыстанні. З канфлктамі, звязанымі з тэхнікамі і методыкамі правядзення работ на аб’ектах. Гэта адбываецца з той прычыны, што ў Беларусі слаба развіты інстытут медыяцыі і вырашэння канфліктаў, мяркуе Андрэй Ягораў. Розныя групы не могуць дамовіцца паміж сабой, і ў выніку дзяржава вырашае канфлікт адміністрацыйным спосабам.

Апроч адсутнасці механізмаў палітычнага дыялогу мы надаем мала ўвагі міжнароднай гісторыка-культурнай палітыцы.

“У прыватнасці, Беларусь шмат губляе, недастаткова працуючы са спадчынай ВКЛ і не адстойваючы свае культурныя брэнды, якія ўсё часцей прысвойваюцца Літвой, Украінай і іншымі дзяржавамі”, – зазначае дырэктар ЦЭТ.

Яшчэ адна з асаблівасцяў – слабае ўзаемадзеянне розных суб’ектаў у фармаванні і рэалізацыі культурнай палітыкі ў Беларусі пры дамінаванні экспертна-арыентаванага падыходу да вырашэння пытанняў культурнай спадчыны. Наша заканадаўстыа ў многім разглядае культурную палітыку як кіраванне асобым тыпам вытворчасці. Пры гэтым адсутнічае стратэгія культурнага развіцця гарадоў і рэгіёнаў. Часта дзяржава звяртае ўвагу на каштоўнасці, унесеныя ў Дзяржаўны рэестр, пакідаючы па-за ўвагай шэраг іншых аб’ектаў.

Падобнае становішча прыводзіць да рэдукцыі ў галіне культурнай палітыкі. У якасці прапановы Андрэй Ягораў заклікаў да стварэння “грамадскага міністэрства культуры”. Гаворка тут, перадусім, не пра ўстанову, а пра мысленне, фармаванне грамадскага фокуса кіравання сферай культурнай спадчыны ў дадатак да фокуса дзяржаўнага кіравання. Пры гэтым любая дзейнасць, накіраваная на аб’екты спадчыны, павінна весці да іх устойлівага ўтылітарнага выкарыстання ў рэальных умовах.

Асноўная задача “грамадскага міністэрства культуры” – праца з развіццём сацыяльнага ўяўлення наконт аб’ектаў спадчыны і яе сацыякультурным складнікам. Для гэтага трэба выкарыстоўваць працэс адвакатавання як  масіў крэатыўных праектаў. Яшчэ адна задача – дапаўненне і развіццё дакументаў аб сацыякультурнай спадчыне, у тым ліку міжнародных, такіх як хартыя “Аб прынцыпах сацыякультурнай дзейнасці ў сферы гісторыка-культурнай спадчыны”. Чаму б не стварыць уласную “ашмянскую” ці “бабруйскую хартыю”?..

Уладзімір Мацкевіч, Ігар Чарняўскі.

Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч цягам многіх гадоў займаецца тым, што вызначаецца як "праграма культурнай палітыкі". Але да культуры ён ставіцца як да таго, што павінна быць пераадолена.

“Выйсці за межы вядомага ў галіну невядомага, са створанага ў галіну нястворанага. Інавацыі, творчасць я лічу галоўным элементам културнай палітыкі. Спадчына – гэта не толькі тое, што раптам засталося, а тое, да чаго мы ставімся нейкім чынам: ці бярэм з сабой у будучыню, ці не бярэм. Гэта тое, што будзе складаць нейкую частку будучыні”, – кажа эксперт.

З іншага боку, разважае ён, спадчына – гэта нешта “нічыё”, тое, на што мы сквапімся як на сваё. Такая парадаксальнасць спадчыны з’яўляецца крыніцай канфлікту.

“Калі б мы разумелі, што мы – гэта суб’екты, нацыя, народ, у нас не было б канфліктаў. Але мы гэтага не разумеем, мы супрацьпастаўляем грамадства дзяржаве і ўсе прэтэндуем на гэтую спадчыну кожны са сваёй пазіцыі пры адсутнасці ўмення размаўляць з іншымі пазіцыямі, умення прымаць чужую пазіцыю. Гэта вядзе да таго, што мы маем у нашай краіне і з матэрыяльным бокам культуры, і з яе духоўным складнікам. Справа не ў помніках, а справа ў тым, што мы можам ці не можам рабіць са сваёй галавой. Перад тым, як брацца за рэстаўрацыю помнікаў, трэба спачатку навесці парадак у сваёй галаве”.

Рэстаўратар, кіраўнік праектнага бюро беларускага камітэта ICOMOS Ігар Раханскі засяродзіўся на прапанове Андрэя Ягорава аб стварэнні ўласнай “хартыі”.

“Дакумент, які б выражаў перадусім этычную сістэму адносін да спадчыны – такую хартыю трэба свараць. Але хартыя, як і спадчына, гэта не назоўнік, гэта дзеяслоў.  Ствараючы хартыю, будзем спадзявацца, што хартыя створыць нас”, – зазначыў ён.

Ігар Чарняўскі, Антон Астаповіч, Ігар Раханскі.

А вось старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч сумняецца ў неабходнасці стварэння “грамадскага міністэрства культуры”.

“Мы можам зрабіць шмат структур, але ці будуць яны працаваць? Трэба больш ушчыльняць кардынацыю паміж аб’яднаннямі, якія ўжо працуюць. У першую чаргу, пакуль не будуць нармальна працаваць тэрытарыяльныя органы ўлады, Мінкульт нічога не зробіць. Мы не павінны чакаць, пакуль народзім хартыю, грамадскія аб’яднанні павінны ствараць пэўныя прапановы па зменах і дапаўненнях і ў заканадаўства, і ў тэхнічныя нормы. Лакальная супольнасць нават на стадыі папулярызацыі кепска працуе. У тым, што аб’екты не ахоўваюцца дзяржавай – не віна дзяржавы, вялікая адказнасць тут ляжыць на грамадстве. Любая фізічная і юрыдычная асоба можа рабіць прапановы па наданні аб’екту статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пакуль мы не выраўняем разрыў паміж Мінскам і рэгіёнамі, ніякае “грамадскае міністэрства культуры” не дапаможа”, – перакананы Антон Астаповіч.

“Калі мы кажам пра грамадскасць і культурную спадчыну, на які аб’ект мы скіроўваем увагу? Гэта і няправільная рэстаўрацыя, і Курапаты, і нематэрыяльная спадчына, і тое, што ў спісах, і тое, што не. Як адрозніць рэчаіснасць ад балбатні ў фэйсбуку? – задаецца пытаннем культурніцкі антраполаг Сцяпан Стурэйка. Я прапаную лічыць спадчыну працэсам. Ён узнікае, калі нейкае аб’яднанне людзей прысвойвае як спецыфічна сваё нешта матэрыяльнае ці нематэрыяльнае і прадпрымае пэўную дзейнасць. Няма ніякай спадчыны без гаспадара. Любая дзейнасць – пастаяннае аспрэчванне права ўласнасці, іншага прысваення. Культурная палітыка дзяржавы зводзіцца да адміністравання, ідэалогіі, кантролю, але, па сутнасці, яе няма – і гэта добра”.

Андрэй Ягораў, Сцяпан Стурэйка, Уладзімір Мацкевіч.

Экс-загадчык Упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Міністэрства культуры Беларусі Ігар Чарняўскі акрэсліў дзве глабальныя праблемы: наяўнасць сродкаў і прафесійны ўзровень удзельнікаў працэса аховы спадчыны. Таксама ён адзначыў, што ў Беларусі амаль няма якаснай прафесійнай рэстаўрацыі, што не толькі ўплывае на ўзровень захавання культурнай спадчыны, але і палохае інвестараў. На думку Ігара Чарняўскага, у нас дастаткова грамадскіх арганізацый, якія займаюцца аховай аб’ектаў спадчыны, але няма органа, які б каардынаваў іх працу.

Па-за межамі экспертнай дыскусіі засталося яшчэ шмат пытанняў і прапаноў. Рэфлексія па выніках працы праекта CHOICE яшчэ наперадзе, але ўжо цяпер зразумела, што грамадзянская супольнасць мусіць больш актыўна ўключацца ў працэс захавання культурнай спадчыны.

Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.