BE RU EN
rss facebook twitter

Пазнаць Беларусь па колерах (фота)

01.03.2017
Пазнаць Беларусь па колерах (фота)
Акции / Фото
Фота: Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
У галерэі Беларускага саюзу дызайнераў адкрылася выстава Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі».

Выстава беларускага дызайнера, паэта, культурнага дзеяча Міхала Анемпадыстава арганізаваная Лятучым універсітэтам у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.

Зазначым, што адкрыццё прайшло з аншлагам – і справа не толькі ў тым, што разнастайныя праекты Міхала Анемпадыстава заўсёды выклікаюць цікавасць у беларускай культурніцкай аўдыторыі, даследаванне колеру як самадастатковай каштоўнасці, як цывілізацыйнага маркера – нешта зусім новае ў нашай арт-прасторы.

Старшыня Беларускага саюзу дызайнераў Зміцер Сурскі назваў выставу Міхала Анемпадыстава «кавалачкамі каляровай Беларусі», важнай і вялікай працай дзеля захавання і асэнсавання беларускай спадчыны.

На думку куратара выставы, кандыдата сацыялагічных навук Таццяны Вадалажскай, «галоўнае, што дае гледачам Міхал і яго выстава — гэта інструмент інтэлектуальнай працы са сваёй культурай, асэнсавання яе здабыткаў».

Сам аўтар паведаміў, што выстава папярэднічае выхаду кнігі «Колер Беларусі», якую плануецца прэзентаваць у гэтай жа залі напрыканцы сакавіка: «Гэта будзе альбом з добрым друкам, вялікага фармату, дзе будзе гістарычная частка, датычная любімых колераў беларусаў альбо іхніх продкаў на працягу гісторыі. Гэта спроба адказаць на такія пытанні: Чаму менавіта гэтыя колеры? Як і хто ўплываў на каларыстыку Беларусі? Якая семантыка? Фота, які прадстаўленыя на выставе – гэта частка ілюстрацый кнігі што да ўлюбёных колераў беларусаў».

Міхал Анемпадыстаў кажа, што гэтых самых улюбёных колераў зусім не шмат, «бо гаворка ідзе пра базавыя колеры». Такі тэрмін прапанавалі амерыканскія навукоўцы Брэнт Берлін і Поль Кай, якія надрукавалі ў 1960-х гадах кнігу пад назвай «Basic Color Terms: Their Universality and Evolution». Берлін і Кай прасачылі з'яўленне назваў колераў у 80 мовах свету, вызначылі агульныя заканамернасці, якія сведчаць, што колеры трэба вывучаць у звязку з гістарычным і культурным развіццём.

«Ва ўсіх еўрапейскіх мовах адзінаццаць колераў, - распавядае Міхал Анемпадыстаў. - У прынцыпе, ва ўсім свеце, ва ўсіх мовах і культурах ад пачатку галоўныя – белы і чорны, тады трэці – чырвоны, пазней, у залежнасці ад цывілізацыйнай мадэлі ўзнікаюць жоўты/зялёны альбо зялёны/блакітны, апошнімі з'яўляюцца брунатны, шэры, ружовы, памаранчавы, фіялетавы. Але ёсць выключэнні. Напрыклад, у расійскай мове – дванаццаць назваў колераў, бо яны развялі блакітны на блакітны і сіні. У беларускай мове ўсё адно – адзінаццаць, хаця блакітны ў нас таксама разведзены на два колеры, але ў нас няма брунатнага як базавага. Ён у нас разведзены на чырвоны і шэры».

Што да пытання, якога ж колеру Беларусь, то, як лічыць Міхал Анемпадыстаў, «у кожнага можа быць тут свой адказ». «Найбольш важнымі для культуры Беларусі я назаву, безумоўна, белы і чорны, і гэта – не дзіва, бо яны першымі ёсць у любой культуры. Дзіўна тое, што яны захаваліся ажно да ХХ стагоддзя ў якасці семантычна важных колераў. Потым – чырвоны, затым – залаты (гэта звязана з хрысціянствам), далей ідзе зялёны, але больш не ў якасці фізічнага колеру, а як колер расліннага свету – ён вельмі важны, але гэта не фарба, гэта – прырода вакол нас, гэта - інтэграванасць чалавека ў яе. І апошні – сіні/блакітны, прыйшоўшы ў ХІХ стагоддзі праз Расію, дзе гэты колер неадрыўна звязаны з пошукам нацыянальнай ідэнтычнасці, з усімі гэтымі псеўдарускімі стылямі», - сказаў даследчык.

Гаворачы пра свае ўражанні ад выставы, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч заўважае, што «Міхал Анемпадыстаў займае ўнікальнае месца ў нашай культуры, і вельмі добра тое, што ён распрацоўвае гэтую тэму, бо звычайна, калі мы вось так звонку глядзім ці падыходзім да пытанняў культуры, то звяртаем ўвагу на помнікі, міфалогію, калі казаць пра выявы, то на фігуратыўныя менавіта выявы». «Тут жа вельмі істотна, што нейкія такія тонкія моманты прысутнічаюць, разнастайнасць культуры, шматаспектнасць і паглыбленне. Вось колер – гэта тая штука, на якую звычайна мы не звяртаем увагі, захапляючыся формамі, фігурамі, сакралізаванымі бакамі культурных праяваў. Міхал жа засяродзіўся менавіта на колеры, пакідаючы па-за межамі фігуру, форму, змест, тым самым паказваючы рознакаляровасць і разнастайнасць беларускай культуры, беларускага побыту, беларускага жыцця. Мы павінны жыць у шматкаляровым свеце, без колераў, без свету – карціна нашага жыцця будзе няпоўнай. І дзякуй апантанаму чалавеку, які гэтым займаецца», - сказаў Уладзімір Мацкевіч.

Таццяна Вадалажская кажа пра тое, что выставу трэба зразумець, і зрабіць гэта можна толькі пабыўшы на ёй пэўны час, «з наскоку» убачыш толькі добрыя фота. «Мне падаецца, што калі ты паасобку глядзіш на кожны фотаздымак на гэтай выставе, то бачыш проста сапраўды выдатныя працы, - зазначае Таццяна Вадалажская. - Але калі прыглядзішся, убачыш усю выставу цалкам, то пачынаеш разумець іншае. Вось, прыкладам, блакітны колер, ты бачыш, як ён выкарыстоўваецца, як ён глядзіцца, дзе ён у прыродзе, а дзе – у чалавечым побыце, жыцці, асяроддзі. Ты бачыш тое, чаго ніколі не заўважаў нават у прыродзе – тыя ж блакітныя цені. І так, гэты вось колер падаецца табе менавіта беларускім, але потым ты пераходзіш да іншага фота і думаеш, што і гэты колер – беларускі, але ў іншых стасунках. Так што раю наведвальнікам выставы глядзець больш-менш разважліва, не спяшаючыся – і тады прыйдуць пытанні кшталту: Чаму так адбываецца? Якое наша асяроддзе зараз? Якога колеру больш на вёсцы, а якога бракуе гораду? Што і чаму выклікае эмацыйны ўздым? Што выклікае адчуванне роднага? Мне вось, напрыклад, падаецца, што Міхал Анемпадыстаў можа абсалютна магічным чынам нам перадаць праз выставу свой позірк, бо я б ніколі, думаю, так не паглядзела б сама на нашае асяроддзе, тут жа – усё інакш».

Адчуць каляровую магію ад Міхала Анемпадыстава можна да 24 сакавіка ў галерэі Беларускага Саюза Дызайнераў, што месціцца па вуліцы Брылеўскай, 14 (уваход са двара). Уваход вольны.

Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

  • Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
  • Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
  • Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
  • Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!
22.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.

Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В стране нет аналитики
11.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

В стране нет аналитики. Ни в политике, ни в экономике, ни в культуре.

Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
Свой взгляд
Владимир Мацкевич: В смутные времена лидерами общественного мнения должны быть философы
06.05.2020 Владимир Мацкевич, философ и методолог

Все новые общественные движения и революции начинаются с серьезного отношения активных и деятельных граждан к тому, что говорят современные им философы.

Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
О нас в медиа
Оксана Шелест: Про ситуацию с COVID-19 в Беларуси правды не знает даже Минздрав (Видео и аудио)
24.04.2020 Belsat.eu

Пандемия коронавирусной инфекции — касается не только Беларуси, поэтому при всем желании власти не могут скрывать положение вещей в стране от всего мира.

Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
Свой взгляд
Чым можна ахвяраваць дзеля здароўя грамадзян? (Відэа і аўдыё)
08.04.2020 Belsat.eu

Ніколі ў апошнія гады пытанні медыцыны і біяэтыкі не стаялі гэтак востра, як у разгар пандэміі каронавіруса.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.