Суббота 25 марта 2023 года | 17:04
  • бел / рус
  • eng

Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)

05.05.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.

Дзіцячая кніга “Беларускае мастацтва ХХ стагоддзя. Віцебская школа” – унікальная, нічога падобнага ў Беларусі яшчэ не выдавалі. Па-першае, яна напісаная не “савецкай” павучальнай мовай, а прапануе сваім маленькім чытачам спазнаваць роднае мастацтва ў форме гульні. Па-другое, казкі для выдання сачынялі Адам Глобус, Лявон Вольскі, Валянцін Акудовіч, Андрэй Хадановіч, Ганна Кісліцына. Аўтары праекта – каманда “Дзіцячых творчых майстэрняў” галерэі "Ў". Выдаць кніжку сталася магчымым пры дапамозе краўдфандынгу, а таксама пры падтрымцы праекта CHOICE: Cultural Heritage - Opportunityy for Civic Engagement

“Мы шмат вандравалі і заўсёды здзіўляліся, чаму ў галерэях і музеях усяго свету так шмат дзіцячай літаратуры пра лакальнае мастацтва. Гэтыя кнігі маляўнічыя, цікавыя, іх хочацца гартаць, маляваць выконваць розныя заданні. А пра беларускае мастацтва нічога такога не было. І мы падумалі, што трэба ўзяць справу ў свае рукі. Нічога звышнатуральнага мы не зрабілі, але для Беларусі гэта пэўны крок у бок спазнання ўласнага мастацтва”, – распавяла PR-мэнэджар праекту Вольга Мжэльская.

На прэзентацыю прыйшлі самыя розныя аматары мастацтва.

Пра запатрабаванасць такой кніжкі сведаць лічбы: толькі па папярэдняй замове праз ахвяраванні на краўдфандынгу выдалі 400 асобнікаў. Тыя ж, хто не паспеў замовіць кнігу, могуць набыць яе ў кнігарні “ЛогвінаЎ”.

Куратарка выдання Сафія Садоўская зазначыла, што кніга – гэта частка цэлага праекту, які ўключаў у сябе заняткі для дзяцей.

“У аснове кнігі – мастацтва, гульня, творчасць, свабода і размова. Школьныя сістэмы амаль не працуюць з нашай культурай. І гэта праблема: дзеці не ведаюць гісторыю нашага мастацтва. Мы спрабуем распавесці пра наша і сусветнае мастацтва на занятках, мы даследуем яго праз дыялог, творчасць і гульню. Мы спрабуем быць не настаўнікамі, а саўдзельнікамі працэсу і такімі ж даследчыкамі, як дзеці.

Кніга для дзяцей – не тое ж самае, шт кніга для дарослых. Калі мы возьмем дзіцячую кнігу пра мастацтва савецкага часу, яна будзе пачынацца са словаў “Дарагі сябра!”, а потым простымі словамі будзе пераказвацца тое, што напісана ў кнігах для дарослых. Мне здаецца, гэта няслушны метад. Дзеці – гэта не “недадарослыя”, яны іншыя. Дзіцячая мова – гэта іншая мова, мова гульняў, казак, вершаў”.

Аб запатрабаванасці выдання сведчыла паўнюткая зала гасцей.

Апроч выдання кніжкі, аўтары праекту правялі курс пра мастацтва Беларусі ХХ стагоддзя – гэта была творчая лабараторыя, дзе дзеці даследвалі працы мастакоў. Цяпер рыхтуецца тэматычны дапаможнік, які можна будзе выкарыстоўваць бацькам і адукатарам.

Галоўны рэдактар кнігі і аўтар казак Адам Глобус распавёў, што наступная дзіцячая кніжка будзе прысвечана выключна Казіміру Малевічу.

Адам Глобус падпісвае кнігу.

“Кожны праект цікавы, калі ёсць перспектыва. Мы працуем для дзяцей, каб была перспектыва: нашы дзеці будуць вырастаць, а мы будзем рабіць новыя кніжкі”, – зазначыў ён.

Яшчэ адзін аўтар казак – філосаф, эсэіст Валянцін Акудовіч.

“У траўні 1975 года, пасля вандроўкі па Карпатах, я вырашыў, што, вярнуўшыся ў горад, не буду галіцца. Хутка 45 год маёй барадзе, мне здаецца, што я нарадзіўся з ёй. Я прызвычаіўся і да барады, і да мянушкі “дзед”. Але 10 месяцаў назад я стаў сапраўдным дзедам, у мяне нарадзіўся ўнук! І прыкладна ў той самы час арганізатары праекта і персанальна Глобус кажуць, што трэба напісаць казкі пра мастакоў. Я ў жыцці не пісаў казак. Але ж я ўжо сапраўдны дзед, і калісьці мне трэба будзе чытаць унуку казкі. І так я паспрабаваў”.

Валянцін Акудовіч падчас аўтограф-сесіі.

Яшчэ адзін аўтар кнігі Лявон Вольскі не стаў казаць доўгіх прамоў, затое адыграў невялікі душэўны канцэрт. Слухачы віталі Лявона як сапраўдную легенду – стоячы, і доўга не адпускалі, таму музыка зайграў яшчэ некалькі песень звыш праграмы.

Выступ Лявона Вольскага.

Напрыканцы імпрэзы адбылася аўтограф-сесія з аўтарамі выдання.

Даведка “ЕўраБеларусі”: 

Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.