Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Што ёсць колер? Як выкарыстанне колераў фармуе і ўплывае на нашу ідэнтычнасць? Чаму мы, беларусы, упадабалі адныя і практычна не звяртаем увагі на іншыя колеры? Як выглядае палітра нашага беларускага асяроддзя? Чые каларыстычныя трэнды мы перанялі і як пераасэнсавалі? Гэта ёсць пытанні, адказы на якія нам дае беларускі мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў.
"Я даследую гісторыю і ролю колераў у беларускай культурнай традыцыі ці, калі быць дакладным, у тых культурных традыцыях, якія ўтваралі аснову для паўстання беларускай культуры і з’яўляюцца яе неад’емнымі часткамі", — кажа Міхал Анемпадыстаў пра тое, як узнікла ідэя выставы "Колер Беларусі".
У Гродне на выставе можна пабачыць аб'екты, якія з'яўляюцца носьбітамі ўлюбёных колераў беларускай культурнай традыцыі. Носьбіты гэтыя розныя. Некаторыя з іх архетыпічныя, а разам з тым, настолькі звычайныя, што мы перасталі звяртаць на іх увагу. Іншыя забыліся, зацерліся, зафарбаваліся пазнейшымі культурнымі напластаваннямі і чакаюць на сістэмнае, руплівае аднаўленне. Трэція маюць патрэбу ў дадатковым паясненні кантэкста, семантыкі і сэнсаў.
Урачыстае адкрыццё выставы адбудзецца 2 траўня, у аўторак, у супольнай выставачнай прасторы Цэнтра гарадскога жыцця і арт-галерэі "Крыга" (Гродна, вул. Савецкая, 3). Пачатак у 18.30. Уваход вольны!
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича обвиняют по трем статьям Уголовного кодекса, в том числе в создании «экстремистского формирования».
Ситуация никуда не движется с начала протестов против фальсификации выборов: не изменились ни требования протестующих, ни действия властей. Власти пытаются подавить то, что не могут подавить.
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
У канцы 2019 года Беларусь і Расія дамовіліся пра кошты на прыродны газ і заключылі кантракты на яго пастаўку. Праўда, толькі на два першыя месяцы 2020 года.
Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?