У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
З якіх, увага, дзевяць(!) належалі беларускім аўтарам. А куды зараз рухаецца айчынная плакатыстыка? Ці ўсе плакаты мінулага вартыя нашай увагі? Пра гэта мы гутарым са старшынёй Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыем Сурскім.
– Дзмітрый, плакат, мабыць, найбольш ідэалагізаваны від мастацтва. Гэта сродак прапаганды, бо яго не пакладзеш на паліцу – плакат патрабуе імгненнага кантакту з аўдыторыяй. Нават вашыя агульнавядомыя працы “Хлеб – усяму галава” і “Кадры решают все” – з савецкага перыяду. Плакатная ленініяна не адбіла ў вас жадання займацца яе захаваннем?
– Вы слушна абмалявалі карціну, але з аднаго боку медаля. Неабходна дадаць, што беларуская плакатыстыка з усіх відаў айчыннага мастацтва – самае вядомае ў свеце! Таму і ў мяне, і ў Саюза дызайнераў, ёсць натуральнае жаданне ўшанаваць беларускі плакат. Каб у нас разумелі, што насамрэч стварае беларускае аблічча ў свеце культуры за мяжой. Да таго ж, плакат – не толькі ідэалагічны выраб. Ён – сведка часу, сацыяльных зменаў, крыніца тагачасных візуальных кодаў.
За гады працы над зборам каллекцыі беларускага плаката я ўпэўніўся ў значнасці гэтай з’явы. Такому разуменню паспрыялі і асабістыя дасягненні ў гэтай сферы. Плакаты, якія вы назвалі, разышліся мільённымі накладамі і вядомыя ў свеце. Але мае знакамітыя калегі зрабілі значна большы ўнёсак у беларускую плакатыстыку. Таму, лічу, гэтаму віду мастацтва неабходна аддаць належнае. Тую гістарычную ацэнку, якую ён заслугоўвае, нягледзячы на ленініяну.
– Ці зафіксаваны час нараджэння беларускага плаката?
– Заснавальнікам плыні лічыцца Фердынанд Рушчыц: ён зрабіў першы плакат да рэгіянальнай этнаграфічнай выставы ў Вільні, у якім ужывалася беларуская мова. Але ў нас у каллекцыі есць афіша створаная значна раней – у 1883 г. Яна заклікае наведаць оперу “Жыдоўка” ў мінскім тэатры.
– А як нарадзіўся плакатыст Сурскі?
– Пачатак быў такі: мой сябар Валодзя Цэслер прапанаваў мне з жонкай Таццянай Гардашнікавай падпрацоўку – стварыць серыю плакатаў па эканоміі. І раптам наша праца атрамала першую прэмію на Усесаюзным конкурсе рэкламнага плаката ў Таліне.Потым яе яшчэ некалькі разоў перадрукоўвалі ў іншых выдавецтвах, работа нават прайшла адбор на біенале у Брно. Пазней была супраца з выдавецтвам “Беларусь”, удзел у выставах і шматлікіх міжнародных конкурсах. Скажу шчыра: для мяне, прамысловага дызайнера, стварэнне плаката і удзел у выставах – быў адзіны шлях зрабіць мастацкую кар’еру і патрапіць у Саюз мастакоў. Увогуле, усе дызайнеры марылі стаць сябрамі гэтага Саюза, бо нашай прафесійнай арганізацыі тады яшчэ не было. Гэта давала ўмовы вольнай працы, атрымання ўласнай майстэрні, стварэння работ на замову. Плакаты замаўляліся выдавецтвамі, закупляліся ў фонды, музеі.
– Што дае дзейнасць, якую вы разгарнулі ў рамках праекта “CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць”?
– Мы хочам, каб беларусы бачылі і ведалі тое, што бачаць наведвальнікі сусветнавядомых музеяў, у якіх захоўваецца болей за дзвесці плакатаў нашых творцаў. Гэта Музей плакатаў у Вілянуве (Польша), Мараўская галерэя ў Брно (Чэхія), Музей плаката ў Лахці (Фінляндыя), Дызайн-цэнтр у Таяма (Японія), Дзяржаўны музей палітычнай гісторыі Расіі (Санкт-Пецярбург) і нават Луўр. Беларускія плакаты дзесяцігоддзямі ўдзельнічаюць у розных конкурсах і біенале, дзе праходзяць жорсткі адбор, становяцца часткай экспазіцыі і атрымліваюць першыя месцы. Уладзімір Цэслер, Сяргей Войчанка, Канстанцін Хацяноўскі, Юрый Тарэеў, Аляксандр Наважылаў, Руслан Найдзен, Елена Кітаева, Андрэй Шалюта – асобы, якія зрабілі наш плакат вядомым у свеце. Але пра іх у апошнім выданні Гісторыі беларускага мастацва не сказана ні слова. Там увогуле пра плакат нічога не напісана і мы павінны выправіць гэту неахайнасць.
Выпраўляем трыма інструментамі. Першы – сайт plakat.unid.by, які мы зрабілі і зараз даводзім да ладу – сістэматызуе працы плакатыстаў. Другі – кніга, што рыхтуем да друку – яна будзе цаглінай у захаванні ўзораў плаката у друкаваным выглядзе. І трэці – выставы, мы іх праводзім у кожным абласным горадзе і сталіцы. Выставы дапамагаюць у папулярызацыі плакатнай справы, гэта месца дыялога з грамадзянамі.
– Распавядзіце ўжё ж падрабязней пра вашую дзейнасць па захаванню і папулярызацыі плаката.
– Нягледзячы на унушальны архіў Саюза дызайнераў, падчас праекта мы працягнулі пошукі. Знайшлі, напрыклад, у расейскай дзяржаўнай бібліятэцы цудоўны плакат “Усе на выбары” Генадзя Жмудзінскага. (Аўтар аднаго з варыянтаў герба БССР і ордэна Чырвонага Знамені – А.Ч). У прыватнага калекцыянера – яго ж афіша для цыркавой трупы 20-х гадоў у неверагодным выкананні! Нам прапануюць яго выкупіць за $1000 і думаю – мы пагодзімся. Бываюць сітуацыі, што ратуем плакаты калі яны, вобразна ды і літаральна, ляжаць каля печкі!
Цікавы мастак Аляксандр Быхоўскі працаваў у Гомельскай філіі “Окон РОСТА”. Усе ягоныя плакаты захоўваюцца ў расійскіх бібліятэках. Мы набыпі каля 10 копій, кошт адной складае $20. Арыгіналы зараз здабываць неабавязкова – тэхніка дазваляе рабіць высокаякасны дубляж.
Падчас працы ў архівах, музеях і бібліятэках было адснята і апрацавана болей 3000 лічбавых копій (дарэчы, у нашай кніжнай Палаце зараз – найбольшая калекцыя ў Беларусі, каля пяці тысяч экземпляраў).
Мы сістэматызавалі набыткі, расклалі плакаты па тэчках, пазначылі кожны па нумары – размясцілі іх усе на гуглаўскім воблацы. А самае цікавае – закачалі на адноўлены сайт, для якого распрацавалі даволі разгорнутую і зручную таксанамію: зараз плакат можна адшукаць не толькі па назве і аўтару, але і па тэматыцы, і па мастацкаму прыёму, і па тэхніцы выканання, і па стылістыцы.
Кнігу пра плакаты мы вырашылі не рабіць проста друкаванай копіяй электроннага рэсурсу – яе разглядаем як ёмістую візітку нашага сеціўнага праекта. Таму ў кнізе адабрана самае цікавае і яркае, а па спасылках – QR кодах – на сайце можна праглядзець больш разгорнутую інфармацыю. У кнізе мы распавядаем гісторыю ўзнікнення жанра, яго станаўленне і трансфармацыю ў самастойны від мастацтва. Асобна закранаем адметныя рысы беларускага плаката.
Напрыклад, у 80-90-х гадах у Беларусі было створана шмат цудоўных фотапастановачных прац. Так сталася, што на Мінскай фабрыцы каляровага друку было зманціравана самае сучаснае замежнае шырокафарматнае фотаабсталяванне ва ўсім былым СССР. І на ім працавалі вельмі талентавітыя фотамайстры: у плакат прыйшлі дызайнеры, якія мелі добрую падрыхтоўку ў фатаграфіцы і досвед у стварэнні ілюзорных макетаў. У тыя ж часы яшчэ не існавала фоташопа, а тым болей 3D! Дзеля плакатаў ствараліся адмысловыя макеты, майстраваліся сапраўдныя рэчы, ставіліся прыгожыя нацюрморты. Права на памылку не было, бо стужка “Kodak” 12х18 каштавала не танна і была дэфіцытам. Шэдэўр ствараўся з першага шчалчка фотазатвора.
Праз кнігу аўтары плакатаў распавядуць, як да іх прыходзяць ідэі і затым пераўтвараюцца ў творы. Мяркую, гэта будзе самая якасная кніга, якую мы выдавалі да гэтай пары: і па задумцы, і па выкананню.
– Трапны ход: распавесці пра плакаты як з’яву словамі тых, хто стаіць у яе вытокаў.
– Так! Што стала трыгерам плакатнага мастацтва Беларусі? Свой адказ на гэта пытанне ў мяне ёсць – у 80-я гг. прышла новая генерацыя аўтараў. Мастакамі плаката сталі першыя выпускнікі кафедры графічнага дызайна – са сваімі поглядамі і інструментарыем. На змену традыцыйнай школе – Уладзіміру Крукоўскаму, Уладзіміру Жуку, Мікалаю Стоме, Уладзіміру Васюку – прышлі касмапаліты ў добрым сэнсе гэтага слова. Моладзі былі цікавыя сучасныя ідэі, і не толькі барацьба за мір, але і альтэрнатывы, якія паўсталі ў часы перабудовы. Сродкамі іх выяўлення стала мова, зразумелая ўсім. І калі армія маладых радыкальных мастакоў – Сяргей Еўлампіеў, Сяргей Плотнікаў, Аляксандр і Вольга Даманавы, Леанід Гор, Міхал Анемпадыстаў і іншыя – узялася за плакат – адбыўся мастацкі выбух.
– Але ж плакат як від мастацтва павінен адлюстроўваць нацыянальную сутнасць, бо як інакш быць цікавым іншым культурам?
– А хто ж рабіў гэтыя плакаты? Беларусы. Гэта беларуская візія сусветных зрухаў. Неабавязкова ж пастаянна казаць пра сябе праз арнамент. Наш погляд – таксама унікальны – у гэтым і есць яго і нацыянальная адметнасць, і культурная ідэнтычнасць.
– Якіх зменаў у адносінах да беларускага плаката вы чакаеце пасля прэзентацыі сайта, выдання кнігі?
– Нам хочацца звярнуць увагу мастакоў і замоўцаў на гэты від мастацта. Усе тэатры, напрыклад, маглі б мець якасную плакатную гісторыю і, я ўпэўнены, аўтары рабілі б працу не за грошы. Таму што зрабіць тэатральную афішу – лепшы спосаб умацаваць сваё рэзюме. Юбілеі беларускіх гарадоў – тэма, якая таксама можа распрацоўвацца. Увогуле, рэклама дзяржавы праз плакат – выклік для нас, асабліва зараз, калі замежнікі маюць бязвіз у Беларусь. Кожная амбасада магла б мець альбом якасна зробленых плакатаў, якія прэзентуюць нашу дзяржаву.
– Нам трэба захоўваць усе плакаты?
– Раней, калі я даследваў гэту сферу і бачыў безліч растыражаваных клонаў шчаслівых будаўнікоў сацыялізму – я стаміўся. І думаў, што гэта проста смецце. Цяпер жа прышоў да высновы, што ацэньваць тагачасныя творы павінны нават не мы, а наступныя пакаленні. Бо што мне раней здавалася пахабным, пачварным, мяшчанскім – зараз выглядае даволі якасным прадуктам свайго часу. Гістарычная вартасць і аксеалагічнасць рэчаў разумеецца праз некаторы час.
– А дзе заканчваецца ваша асабістая адказнасць за папулярызацыю плаката: дастаткова правесці выставу і выдаць кнігу?
– Усё ж мая галоўная мэта – стварыць музей. Каб наша калекцыя ў будучыні не пераўтварылася ў антыкварную краму. Нацыянальны гістарычны музей запытваў нас наконт плакатаў, але ў нас ёсць свае ўмовы: каб захоўвалі належным чынам, каб была пастаяннай экспазіцыя. Таму марым пра асобны Музей беларускага плаката, які бясспрэчна, з’яўляеца нацыянальнай спадчынай
– Але ж нам рана музеефікавацца – патэнцыял нацыі да канца не раскрыты.
– Тут як зоркі сыдуцца: калі з’явіцца талент і ў яго будуць магчымасці для рэалізацыі, калі яго падтрымае настаўнік... Вось Руслан Найдзен кажа, што 50 плакатаў ягоных вучняў сталі ўдзельнікамі міжнародных выстаў і біенале. Гэта паказальная лічба, і гэта толькі адзін майстар. А ў нас іх дзесяткі, цалкам верагодна, што чыйсьці вучань пераўзыдзе ўсіх нас разам узятых.
Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).
Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:
Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);
Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);
Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);
Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).
Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.