Четверг 21 ноября 2024 года | 13:34
  • бел / рус
  • eng

Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)

19.06.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА) Фота Алісы Ахрамовіч

16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.

Праграма CHOICE цягам двух гадоў рэалізоўвалася ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі. Гэты праект быў накіраваны перадусім на ўмацаванне і развіццё арганізацый грамадзянскай супольнасці, якія займаюцца культурнай спадчынай.

Найменш канфліктаў, найбольш рашэнняў

За два гады працы ў Беларусі арганізацыі з розных рэгіёнаў нашай краіны рэалізавалі шэраг праектаў, якія спрыяюць захаванню і пераасэнсаваню гісторыка-культурнай спадчыны: ад аднаўлення гістарычнага цэнтра Магілёва да стварэння ўнікальных экскурсій і папулярызацыі спеўных традыцый. Усе ініцыятывы прэзентавалі свае дасягненні ў мінскай прасторы ЦЭХ, дзе два гады таму быў абвешчаны старт міжнароднай праграмы.

Андрэа Віктарын. Фота Алісы Ахрамовіч

Імпрэзу наведала кіраўнік дэлегацыі Еўразвязу ў Беларусі Андрэа Віктарын, якая  выказала задавальненне, што праект CHOICE рэалізуе ў тым ліку Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь”, і гэта не адзіная праграма іх супольнага супрацоўніцтва.

– Я падтрымліваю намаганні па захаванні культурнай спадчыны і за тое, каб у краіне рабіліся крокі для развіцця сваёй самасвядомасці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Сфера культуры і творчасці – адна з найбольш дынамічных у Еўразвязе: на яе долю прыпадае 2,6 % ВУП усяго ЕЗ, у ёй працуе 8,3 млн чалавек – гэта ў 2,5 разы больш, чым у аўтамабільнай вытворчасці. Культурная спадчына не павінна ўспрымацца яе дадзенасць, яе ствараюць улады, грамадзянская супольнасць, людзі, якія займаюцца культурай, і часам на гэта ёсць розныя погляды. Я паводле адукацыі гісторык і раней ужо працавала ў вашай краіне. Некаторыя мерапрыемствы, у якіх я ўдзельнічаю, нагадваюць дух СССР. Тым не менш, ёсць такія імпрэзы, як гэтая, і я адчуваю сябе, як у Берліне. Вельмі важна мець такія дыялогавыя пляцоўкі, дзе можна паспрачацца і пасварыцца аб культуры. Вельмі важна абменьвацца досведам з людзьмі, якія займаюцца культурнымі пытаннямі ў Еўропе, даведвацца пра перадавыя падыходы, якія існуюць.

Андрэа Віктарын. Фота Алісы Ахрамовіч

Спадарыня Віктарын распавяла пра шэраг праграм, пры дапамозе якіх Еўразвяз намагаецца дапамагаць развіццю культуры ў Беларусі, і адзначыла, што сафінансаваныя праекты з’яўляюцца найбольш эфектыўнымі.

Дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Таццяна Пашавалава распавяла, што два гады праляцелі незаўважна. І хоць найдыйшоў час падвесці вынікі працы, праект усё ж на гэтым не сканчаецца.

Першаснай мэтай праграмы была падтрымка арганізацый грамадзянскай супольнасці, і гэта сталася добрай магчымасцю папрацаваць з сектарам культуры праз грамадзянскую супольнасць.

– Спадчына – гэта вельмі канфліктагенная зона. І калі не навучыцца арганізоўваць дыялог людзей і інстытуцый з рознымі інтарэсамі і каштоўнасцямі вакол гэтага аб’екта, усё пераўтвараецца ў канфлікт, – заўважыла Таццяна Пашавалава.

Знаходжанню рашэнняў паспрыяў, у тым ліку, шэраг міжнародных семінараў, якія праходзілі ў гарадах Гюмры (Арменія), Нясвіж (Беларусь), Кішынёў (Малдова) і Львоў (Украіна).

– У праекце мы мадэравалі сітуацыю палітычнай камунікацыі розных груп. Сярод іх былі інтэлектуалы, вузкія прафесіяналы (нават работнікі міністэрстваў), папулярызатары, мастакі, актывісы мясцовых супольнасцяў. Уся сутнасць праекта заключалася ў камунікацыі гэтых людзей, каб узнікала як найменш канфліктаў і найбольш рашэнняў, – патлумачыла Таццяна Пашавалава.

Генеральны дырэктар Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь” Улад Вялічка курыраваў каманду кансультантаў, якія працавалі з партнёрамі, і прадставіў рэзюмэ развіцця патэнцыялу арганізацый грамадзянскай супольнасці ў сектары спадчыны.

Улад Вялічка. Фота Алісы Ахрамовіч

– Нашы задачы канцэнтраваліся вакол некалькіх аспектаў. Па-першае, пытанне павышэння эфектыўнасці. Па-другое, больш шырокае разуменне спектру зацікаўленых бакоў: для каго адбываецца дзейнасць вакол культуры? Па-трэцяе, пытанне супрацоўніцтва, удасканалення мэнэджменту, развіццё адмысловых кампетэнцый, патрэбных у арганізацыях.

Асноўныя вынікі, якіх удалося дасягнуць, заключаюцца ў вырашэнні канфліктаў унутры арганізацый, больш шырокім і дакладным бачанні кола зацікаўленых бакоў, стварэнні і рэістрацыі трох новых арганізацый, нарошчванні кампетэнцый у новых сумежных сферах, запуску новых практык, больш актыўнай прысутнасці на знешніх пляцоўках, знаходжанні больш рэсурсна ўстойлівых мадэляў дзейнасці і іх манетызацыі.

Фота Алісы Ахрамовіч

Спадчына, напоўненая зместам

Аб тым, наколькі карысным і важным быў праект CHOICE для арганізацый грамадзянскай супольнасці і наколькі ён павялічыў патэнцыял арганізацый і ініцыятыў, можна меркаваць па крэатыўных праектах і іншай дзейнасці, якія рэалізоўвалі ўдзельнікі праграмы цягам гэтых двух гадоў.

Першы з іх – рэканструкцыю старажатнага квартала Школішча ў Магілёве – ажыццяўляла Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры на чале з кіраўніком арганізацыі Антонам Астаповічам.  

– Мы напісалі навуковае абгрунтаванне і стварылі архітэктурную канцэпцыю, правялі вялікую бібліяграфічную працу. Архітэктурная канцэпцыя была прэзентаваная шырокаму колу ў Магілёве, пасля пайшла праца з зацікаўленымі бакамі: трэба было даказаць органам мясцовай улады пра вартасць гэтага праекта, бо квартал Школішча ўваходзіць у склад гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Нам трэба было зацікавіць бізнес-супольнасць, каб прыцягнуць інвестараў. Папрацаваць з рэлігійнымі супольнасцямі, бо там трэба аднаўляць шмат рэлігійных аб’ектаў, а таксама з архітэктурнай супольнасцю Магілёва. Атрымалі шэраг станоўчых заключэнняў на аб’екты, але былі і праблемы. Калі атрымалі паразуменне з уладамі, паразумення з бізнесам не знайшлі праз будынак сінагогі (гэты аб’ект знаходзіцца ў прыватнай уласнасці і падчас вышукаў быў зроблены шэраг парушэнняў). Бізнес-супольнасць яшчэ не саспела працаваць у гэтым кірунку, таму вырашылі не брацца за гэты аб’ект. Але дабіліся зацікаўленасці грамадзянскай супольнасці і дамагліся больш шчыльных кантактаў з мясцовай супольнасцю і ўладамі. Працы на аб’екце па аднаўленні Пакроўскай царквы ўжо вядуцца, – распавёў Антон Астаповіч.

ГА “Беларускі камітэт ICOMOS” рэазізавала праект “Зандажы і Міражы Ашмян” па рэгенерацыі і рэстаўрацыі архітэктурных аб’ектаў у Гродзенскай вобласці.

– Наша задача была адрадзіць цікаўнасць мясцовых жыхароў да сваёй радзімы. Гісторыя – гэта не толькі падзеі і даты, але і запіс у дзённіку, і кубак, што застаўся ад бабулі, і іншыя рэчы, якія перадаюць гэтае жывое дыханне, – лічыць адна з арганізатараў праекта, тэатральная рэжысёрка Таццяна Шылава. – Канчатковай нашай мэтай было правесці спектакль на плошчы, у якім узялі ўдзел школьнікі, настаўнікі гісторыі, пенсіянеры, людзі сярэдняга веку. Былі зроблены дэкарацыі будынкаў, якія захаваліся і якіх ужо няма, і яны стваралі адчуванне міража. Пра кожны будынак акцёры распавядалі паэтычныя гісторыі, пастаноўка атрымалася вельмі эмацыйнай, бо яна датычылася кожнага. Дарэчы, дзякуючы ўспамінам адкрылася, што ў 1950-х гадоў быў напісаны “Ашмянскі вальс”, які напрыканцы спектакля спелі ўсе гледачы.

Бадай, самы кранальны праект – “Мастацтва шчырага сэрца”, прысвечаны творчасці разбяра па дрэве, знакамітага народнага майстра з вёскі Стойлы на Берасцейшчыне Міколы Тарасюка. Ён стварыў музей “Успаміны Бацькаўшчыны”, выразаючы фігуркі з дрэва, якія адлюстроўвалі жыццё вяскоўцаў сярэдзіны ХХ стагоддзя. Пра “драўляны народ” Міколы Тарасюка і яго стваральнікаў неаднаразова здымалі фільмы і перадачы. Яшчэ пры жыцці майстра яго творчай спадчынай стала апекавацца аднасяльчанка Ларыса Быцко, якая стала ідэльнай натхняльніцай батлейкі паводле жыцця і творчасці Міколы Тарасюка.

Вялікую працу правялі валанцёры праекта “Вузел жыцця” ад Яўрэйскай супольнасці Магілёва на чале з Ідай Шандаровіч. Гэты праект прысвечаны яўрэйскай эпіграфіцы.

Іда Шандаровіч і Таццяна Пашавалава. Фота Алісы Ахрамовіч

– Мы ганарымся тым, што за час рэалізацыі праекта каталагізавалі поўны каталог чатырох старажытных могілак 16 – 18 стагоддзяў (праваслаўных і трох яўрэйскіх), – гаворыць спадарыня Іда. – Адны знаходзяцца ў Магілёве, астатнія – у былых мястэчках. Яны ўсе ў вельмі кепскім стане. Але былі зроблены каталогі, усе помнікі сфатаграфаваны, эпітафіі на каменнях перакладзены на рускую мову. Па выніках праекта выдадзены буклет, які ёсць у інтэрнэце, ён утрымлівае падрабязную характарыстыку могілак усхода Беларусі. Часам старажытныя могілкі – гэта ўсё, што засталося ад былой архітэктурнай спадчыны мястэчак.  

Праблема захавання культурнай спадчыны ў маленькіх гарадах, па словах Іды Шандаровіч, не толькі ў юрыдычных і фінансавых аспектах, а ў ментальным адчужэнні людзей ад свайго краю. Людзі жывуць матэрыяльна цяжка. Не толькі грамадзяне, але і прадстаўнікі ўлады кажуць, што ад іх дзеяннў нічога не залежыць. А па-трэцяе, людзі не ведаюць сваёй гісторыі.

Аб каларыстычным праекце Лятучага ўніверсітэта “Колер Беларусі” распавяла Юлія Галіноўская.

Юлія Галіноўская. Фота Алісы Ахрамовіч

– Задумваючы гэты праект, Лятучы ўніверсітэт меў на мэце прасоўванне каларыстычных, эстэтычных прэферэнцый беларусаў у сучасныя формы візуальных практык. Хацелася акцэнтаваць увагу адмыслоўцаў на традыцыйных візуальных маркерах і паказаць, што гэта можа быць падмуркам сучасных архітэктурных і дызайнерскіх рашэнняў. Адначасова гэта можа быць метадам працы з культурнай спадчынай. Каштоўнасным для нас было тое, што сама дзейнасць была скіравана да традыцыі. Аўтар даследванняў дызайнер Міхал Анемпадыстаў звяртаўся да традыцыі, знахозіў сувязі, і гэта наноў ставіла пытанні стылю, гармоніі і ўводзіла традыцыю ў сучасныя спосабы адказаў на гэтыя пытанні. Другая каштоўнасць – даследчыцкая праца, якая задавала спосаб стасункаў з традыцыяй, культурнай спадчынай, задаваўся такі інтэлектуальны фон: да эстэтычнага можна дабудоўваць фактар рацыянальнага. Фінальнымі прадуктамі праекта сталі выстава “Колер Беларусі” і кніга.

Ірына Лукашэнка прадставіла праект ад напачатку нефармальнай ініцыятывы “Дзіцячыя творчыя майстэрні галерэі “Ў”, якая перарасла ва ўстанову “Амбасада кульутры”.

– “Дзіцячыя творчыя майстэрні” былі створаныя ў галерэі “Ў” ў 2012 годзе з мэтай знаёміць людзей з сучасным беларускім мастацтвам. Цяпер гэта не толькі дзеці, але і падлеткі, і пенсіянеры. Галоўны прадукт – кніга “Мастацтва ХХ стагоддзя: Віцебская школа”. Таксама да кнігі была створана методыка па працы педагогаў і бацькоў з дзецьмі на тэму мастацтва. Апроч метадычнага дадатку была створана гульня. Ужо рыхтуецца да выдання кніга пра Казіміра Малевіча, таксама падчас працы ўмацавалася партнёрства з рэгіёнамі і бізнесам.

Фота Алісы Ахрамовіч

Яшчэ адзін глабальны мастацкі праект – “УНОВІС-форум” у Віцебску.

– Творчае аб’яднанне УНОВІС утварылася ў 1920 годзе ў Віцебску і паўплывала на ўвесь свет, – распавядае кіраўнік праекта Валянціна Кірылава. – У нас была мэта адрадзіць эскізы трамваяў, распрацаваныя ў 1920-х, і пазнаёміць людзей з мастацтвам і сваёй спадчынай. Спачатку пра УНОВІС ведалі толькі 25 нашых спецыялістаў. Пасля выхаду ў горад трамваяў 45 выданняў далі пра гэта інфармацыю. Гэта зацікавіла сотні тысяч людзей. Тры гады Віцебскі гарвыканкам без аплаты будзе вазіць тры маршруты з эскізамі. У экскусійна-турыстычныя маршруты Віцебска ўведзена 6 новых аб’ектаў, распрацаваных на праграме. Таксама быў абвешчаны конкурс “Азбука-УОВІС”. З чатырох краін атрымалі больш за 30 праектаў, з іх адабралі 10 і іх будуць выконваць на тэрыторыі Віцебска.

Адметны праект Беларускага саюза дызайнераў – “Беларускі плакат”, пра які распавёў старшыня арганізацыі Зміцер Сурскі.

Зміцер Сурскі. Фота Алісы Ахрамовіч

– Беларускі плакат – з’ява, вядомая сусветна. У часы Перабудовы ён атрымаў шмат міжнародных узнагарод і захоўваецца ў сусветна знакамітых музеях плакату.

Першай задачай было зрабіць рэстытуцыю беларускага плаката,бо ў часы вайны многія былі звезены ў Расію і там засталіся.

Аляксей Чубат – кіраўнік праекта па захаванні і папулярызацыі беларускай спеўнай спадчыны “Спеўны сход”.

– Песні збіраюцца, але чамусьці застаюцца ў архівах, іх трэба папулярызаваць. Мас-культура забівае нашу песенную традыцыю, – гаворыць Аляксей.

Цягам працы над праектам праходзілі тэматычныя мерапрыемствы, адукацыйныя курсы.

– Мы прапанавалі новы інструмент для спазнання спадчыны. Укаранілі інструмент для адпачынку, паказалі, што можна браць захаванне спадчыны на сябе, а таксама тое, што традыцыйная культура – модная і яе можна манетызаваць.

Дзясяты праект – Brest Stories Guide – праграмы CHOICE стварыла берасцейская прастора/тэатр “Крылы Халопа”, ён прысвечаны яўрэйскай гісторыі Брэста і распавядае пра генацыд, дыскрымінацыю, складанасці жыцця яўрэйскай супольнасці ў 1930 – 1950-я гады. Вынікам праекта стаў мабільны дадатак – гід па горадзе, які ўключае 6 маршрутаў, прысвечаных яўрэйскай гісторыі. У фармаце аўдыягіда на некаторых кропках можна пачуць гісторыі колішніх жыхароў горада ў тэатралізаванай форме. Праект выклікаў вялікую ўвагу з боку экспертаў, медыя і неабыякавых людзей і будзе развівацца далей, асвятляючы іншыя тэматыкі.

Як зазначыў дырэктар “Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі” Андрэй Ягораў, такога кшталту культурніцкія праекты адказваюць на выклікі рэгіёна асэнсавання сябе як каштоўных і цікавых адзін для аднаго”.

А дызайнер Міхал Анемпадыстаў звярнуў увагу на тое, што ўсведамленню гісторыка-культурнай спадчыны папярэднічае напаўненне аб’екта спадчыны зместам.

Міхал Анемпадыстаў. Фота Алісы Ахрамовіч

– Змест можа быць сакральным, сімвалічным, пачуццёвым – не толькі вярбальным, але і невярбальным. Змест уплывае на вобраз і стыль яго рэканструкцыі. Змест з’яўляецца зонай вайны культур і войнаў ідэнтычнасцяў. Змест з’яўляецца важнай складовай спадчыны і мае такую ж патрэбу ў ахове, як і сам аб’ект. Прагавораны аб’ект робіць спадчыну здабыткам, якая падлягае захаванню.

Поўны тэкст выступу Міхала Анемпадыстава можна прачытаць тут.

Напрыканцы Таццяна Пашавалава распавяла, што па выніках праекта ствараецца кніга і вэб-сайт – электронная версія кнігі.

Даведка “ЕўраБеларусі”: 

Міжнародны праект "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтваў мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыюмам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕЗ "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.