Суббота 23 ноября 2024 года | 08:21
  • бел / рус
  • eng

Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”

22.06.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Аляксей Чубат,  
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”

На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.

Пра рэальныя складнікі гэтага нечаканага супадзення, месца УНОВІСа ў лёсе Беларусі і працу з яго спадчынай распавядае Валянціна Кірылава, куратар праекта па папулярызацыі дзейнасці легендарных мастакоў.   

– Валянціна, з чаго ўсё пачалося?

– Віцебская мастацкая вучэльня была запачаткавана Маркам Шагалам у 1919 г., і яна стала яскравым прыкладам адносін яго пакалення да новага жыцця. Практычна ўсе канцэптуальныя змены, якія адбыліся ў той час у сацыяльнай прасторы Віцебска, звязаныя з ёй. Потым да Шагала далучыўся архітэктар Эль Лісіцкі, мастакі Вера Ермалаева, Казімір Малевіч. Прыезд апошняга з  Масквы – успрынялі як новы этап, своеасаблівы сімвал. І ў снежні 1919 г. мастакі правялі вялікую акцыю, прысвечанаю юбілею Таварыства па барацьбе з беспрацоўем. Так супрэматызм Малевіча выйшаў у горад, у адкрытую прастору – атрымалася новае ўяленне пра мастацтва. Натхнёныя, студэнты і іх выкладчыкі  зрабілі ў лютым наступнага года новыя акцыі, якія былі прынятыя супольнасцю Віцебска “на выдатна”. І пасля гэтага і ўзнікла ідэя Паслядоўнікаў. Яны, “Утвердителей нового искусства”, або УНОВІС адкрыта пераймалі канцэпцыю, стыль і падыходы Малевіча, Ермалаевай, Лісіцкага і іншых вядомых на той час мастакоў.

Менавіта з запачатканнем УНОВІСа ідэі Эля Лісіцага – перавесці супрэматызм Малевіча з плоскасці ў аб’ём – пачалі набываць жыццё. Што стала асновай новых накірункаў у сучаснай архітэктуры, дызайне, літаратуры, тэатры і інш. УНОВІС зафіксаваў тэарэтычныя роздумы і палажэнні сваіх стваральнікаў, прад’явіў свету новае ўсведамленне культурнага працэсу. І таму не дзіўна, што дзеячы Віцебскай школы увайшлі маштабнымі постацямі ў сусветную мастацкую культуру. 

– Чаму нам трэба даказваць іх маштаб і сабе, і іншым?

– Бо практычна ўвесь час існавання савецкай прасторы гэтыя імёны, Школа былі забароненыя. Пасля 1935 г. у Савецкім Саюзе не адбывалася выстаў авангарднага накірунку, амаль што да пачатку Перабудовы. Толькі ў канцы 80-х гг. адкрыліся архівы, фонды, дзе можна знайсці патрэбныя матэрыялы. З іх мы і даведаліся, што шматлікія ўдзельнікі УНОВІСА былі рэпрэсаваныя. Цяжка хворыя Казімір Малевіч і Эль Лісіцкі пазбеглі растрэлаў. Цяпер відавочна: чым больш нашых мастакоў шанавалі за мяжой, тым больш яны былі гнаныя на радзіме.

Увогуле, увесь свет успрыняў напрацоўкі УНОВІСА як асноўную праграму развіцця мастацтва і, напэўна, і зараз трымаецца іх. Школа Баўхаўс, Школа Райта, Музей Саламона Гугенхайма, Нью-Ёркскі музей сучаснага мастацтва (МоМА), Цэнтр Жоржа Пампіду – ўсе гэтыя адметныя комплексы лічылі і лічаць за гонар распавядаць свету пра значнасць накірунку, які быў запачаткаваны і развіты ў Віцебску. На дасягненнях віцебскім мастакоў пабудавана значная частка візуальнай культуры свету. І беларусы ўсё яшчэ адкрываюць для сябе гэты факт.

– У чым канкрэтная сувязь паміж Музей Пампіду ці МоМА і Віцебскам?

– Частка мастацкіх прац прадстаўнікоў УНОВІСА пасля выставы 1922 г. у Германіі была прыдбана – засталася ў Еўропе. Частка перавезена ў Нью-Ёрк, дзе становіцца пачаткам экспазіцыі МоМА. Сёння там для віцебскіх работ прадастаўлены цэлыя залы: можна паглядзець карціны, азнаёміцца з біяграфіяй мастакоў, дакументамі, датычнымі дзейнасці УНОВІСа. Напрыклад, калі ў 1927 г. Малевіч прадстаўляў выставу ў Германіі, ён падрыхтаваў 27 навуковых табліц. З дапамогай якіх тлумачыў, як, напрыклад, адраджэнне перайшло ў барока, барока ў класіцызм і гэдак далей. Пяць з гэтых табліц таксама трапілі ў фонды музея МоМА, сёння яны выстаўляюцца ў спецыяльнай зале на рэгулярнай аснове. Падобная гісторыя і з Цэнтрам Пампіду: працы Малевіча сталі часткай  яго экспазіцый.

На сённяшні дзень у свеце шмат уплывовых фондаў, вялікіх міжнародных супольнасцей, якія аб’ядноўваюць людзей, звязаных з мастацтвам. І гэтыя фонды носяць імёны сяброў УНОВІСА.

– Атрымліваецца, УНОВІС і Віцебск паўплывалі на ўвесь свет.

– Так, і сёння ключавы пропуск беларуса ў культурнае асяроддзе свету – пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”. Але ў Беларусі шмат прыходзіцца даказваць і даводзіць, хаця значна менш, чым раней. Вялікую ролю ў справе папулярызацыі адыграла тое, што дзесяткі год таму наша бачанне падзялілі вядучыя беларускія літаратары. Нам дапамагалі Рыгор Барадулін, Васіль Быкаў. Яны прыязжалі ў Віцебск на навуковыя чытанні, а кніжкі пра УНОВІС, якія мы выдавалі – падпісвалі сваімі імёнамі. Каб мы маглі казырнуць гэтым подпісам у высокім кабінеце. (Зараз гэтыя кніжкі – у фондах Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва). З 1991 па 1998 гг. мы штогод ладзілі мастацка-даследчыя вандроўкі па Віцебшчыне. І Барадулін, і Быкаў бралі ў іх удзел.

– У рамках праекта CHOICE вы папулярызуеце дзейнасць кожнага з 36-ці  ўновісаўцаў?

– За два гады дзейнасці праекта гэта немагчыма. Але мы зрабілі наступнае: на грамадскім транспарце размясцілі эскізы Казіміра Малевіча, Ніны Каган і Мікалая Суэціна. Менавіта тыя працы, што былі змешчаны на трамваях на святкаванні 1 траўня 1920 г. У нашым выпадку дадаўся яшчэ і тралейбус. Дарэчы, арыгіналы гэтых прац захоўваюцца ў Трэцьякоўцы і ў іншых сусветных музеях.

Сённяшні трамвай не такі, якім ён быў амаль 100 год таму: нам прышлося адаптаваць эскізы. Таксама да іх мы дадалі звесткі пра мастакоў, лозунгі таго часу. Трамваі і тралейбус будуць ездзіць па горадзе 3 гады – маецца дамоўленасць з Віцебскім гарвыканкамам. Раз-пораз маршруты будуць мяняцца. Ужо зараз і апытанні, і вонкавае назіранне паказваюць, што віцяблянам грамадскі транспарт, аздолены такім чынам, прышоўся да густу.

– Відавочна, так умацоўваецца віцебская ідэнтычасць. А як захаваць сам канцэпт УНОВІСа?

– Мы правялі адзінаццаць адукацыйным мерапрыемстваў – назвалі гэты блок “Акадэмія УНОВІС”. У “Акадэміі…” прадстаўнікі навуковага віцебскага асяродка і слухачы разглядалі гісторыю і значнасць мастацкай і педадагічнай спадчыны Віцебскай школы. Заняткі запісалі на відэа. “Акадэмію УНОВІС” з верасня працягнем, бо вельмі шмат жадаючых.

Правялі конкурс “Азбука УНОВІС” – конкурс эксізаў і прапаноў па аздабленню горада пляцоўкамі ў адпаведным стылі. Свае працы даслалі 100 удзельнікаў з чатырох краін – усяго 36 праектаў. Журы, якое было сфармавана з прадстаўнікоў кафедраў дызайну Віцебска, Мінска, Санкт-Пецярбурга адабралі 10-ць праектаў для ўдзелу ў другім туры. Гэтая дзясятка трымала абарону – кожны публічна адстойваў свой праект. У рэшце былі вылучаны пераможцы, і яны атрымалі свае прызы.

Прапановы ад горада на канкрэтную рэалізацыю.атрымала адна з работ, якая зменіць аблічча Віцебска – праект архітэктара Аліны Дружынінай. Ён дасць другое жыццё 31-ай сярэдняй школы і прылеглага да яе мікрараёна. Нас вельмі цешыць, што мы ўжо атрымалі падтрымку ўсіх афіцыйных асоб, з кім трэба было гэты праект ўзгадніць. Па рэалізацыі мы ўбачым канцэптуальныя змены на цэлай тэрыторыі, рэнавацыю асяроддзя: школы, пляцоўкі каля яе, тэрыторыю прылеглай вуліцы – Маскоўскага праспекта.

“Азбука УНОВІС” таксама будзе праводзіцца ў наступным годзе. Напрыклад, мы хочам на падставе гарадской гістарычнай спадчыны надаць грамадскаму транспарту ў Віцебску адметны выгляд. Яшчэ распрацавалі два новых турыстычных маршрута, увялі ў пешаходную экскурсію шэсць новых месцаў (першай акцыі УНОВІСа, трамвайна-тралейбуснае дэпо і інш.).

– Я чуў, была ідэя надаць УНОВІСу статус аб’екта нематэрыяльнай спадчыны?

– Нам ужо вельмі пашчасціла, што Еўрапейскі культурны фонд унёс УНОВІС у свой спіс. Але каб стаць аб’ектам спадчыны ў Беларусі, а потым яшчэ падцвердзіць гэты статус у ЮНЕСКА, неабходна падрыхтаваць шмат дакументаў. Над гэтым праца зараз і ідзе. Адна з яе асаблівасцей у тым, што ў дакументах у Беларусі зараз няма адпаведнага раздзела, куды можна ўнесці УНОВІС. Бо гэта і матэрыяльная, і адначасова нематэрыяльная спадчына, і тэхналогіі…  Але ўдумлівы падыход экспертаў дапаможа пераадолець казус.

– Хто асноўны рухавік ідэі УНОВІС – людзі, якія лічаць гэты здабытак асабістай спадчынай, ці інстытуты?

– У першую чаргу, канешне, люді, якія потым натхняюць інстытуты і скіроўваюць іх працу ў патрэбным кірунку. Віцебскае аддзяленне Беларускага саюза мастакоў, кафедры дызайна віцебскіх універсітэтаў, Віцебскі абласны архіў, нашыя музеі – усіх немагчыма пералічыць! Але варта адзначыць, што нас моцна падтрымлівае мясцовая ўлада. Цяпер нікому, хто пачынае працаваць ва ўладных структурах, не трэба з азоў тлумачыць, што такое УНОВІС.

– Ці сустракаюцца яшчэ віцябляне, якія кажуць, што яны намалююць квадрат не горш за Малевіча?

– Такія людзі заўсёды будуць, але да іх меркавання можна не прыслухоўвацца. Бо яны думаюць толькі сённяшнім днём, не канцэптуальна, не гістарычна. Усё існавала да таго, як было некім абазначана. І мора існавала без нашага ўдзелу, пакуль Іван Айвазоўскі не перанёс яго на холст. З’явы былі спрадвеку, але іх соцыякультурнае асэнсаванне залежыць ад таго, якое ў канкрэтны момант гісторыі ім надаецца разуменне. Эмблема праекта CHOICE – Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement, у рамках якога мы рэалізуем свой праект, гэта таксама два квадрацікі. Але ж квадрат існаваў і да таго, як эмблема і яе сэнс былі створаны. 

 

____________________________________________________________________________________________

Даведка “ЕўраБеларусі”: 

Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.