У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
З даследваннем "Колер Беларусі" ў фармаце выставы і займальных лекцый цікаўныя да беларускай культуры знаёмыя даўно. Цяпер шматгадовая даследчыцкая праца Міхала Анемпадыстава ўвасобілася ў кнігу — шыкоўны дызайнерскі альбом.
"Візуальны матэрыялы кожнага з раздзелаў: "Белы", "Чорны", "Чырвоны", "Сіні. Блакітны", "Шэры", "Залаты. Жоўты", "Зялёны" суправаджаюць разгорнутыя аўтарскія тэксты. Гэта экскурсы ў культуралогію колераў. Кожны колер прадстае як прадукт культуры, для якога на пэўным этапе гісторыі з’яўляецца адпаведная назва, увасабляючы ягоны знакавы сэнс, сімвалічную інфармацыю, маркёрныя функцыі", — распавядае доктар мастацтвазнаўства, дацэнт катэдры этнаграфіі і фальклору БДУКМ Вольга Лабачэўская, рэцэнзент гэтай даследчыцкай працы.
Філосаф, літаратар і рэдактар кнігі Валянцін Акудовіч азначае яе так: "Калі б мяне папрасілі адным словам ахарактарызаваць кнігу Міхала, дык гэтым словам было б: "Патрэбная". Мне яна бачыцца надзвычай патрэбнай кнігай для ўсіх, хто хоча заглыбіцца ў самую сутву Беларусі праз гісторыю яе колераў. І я пэўны, што бальшыня чытачоў адкрые для сябе новы свет, пра існаванне якога нават не здагадвалася, нягледзячы на ўсе свае ўніверсітэты".
Лятучы ўніверсітэт запрашае ўсіх зацікаўленых 30 траўня, у аўторак, у Галерэю Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара). Пачатак імпрэзы ў 19.30. Уваход вольны!
Кніга Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" выдадзеная ў межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
Па дадатовую інфармацыю звяртайцеся па нумарах тэлефона: (+375 29) 7422040 (Юлія), (+375 44) 7424832 (Лізавета).
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусского философа и методолога Владимира Мацкевича обвиняют по трем статьям Уголовного кодекса, в том числе в создании «экстремистского формирования».
Ситуация никуда не движется с начала протестов против фальсификации выборов: не изменились ни требования протестующих, ни действия властей. Власти пытаются подавить то, что не могут подавить.
25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
У канцы 2019 года Беларусь і Расія дамовіліся пра кошты на прыродны газ і заключылі кантракты на яго пастаўку. Праўда, толькі на два першыя месяцы 2020 года.
Проведение эффективной избирательной кампании требует огромных средств. Есть ли они у главных оппонентов Лукашенко? И кто может стать реальным "инвестором" в их кампании?