Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
28 лютага, а 19.00 у галерэі Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара) адкрываецца выстава беларускага дызайнера, паэта, культурнага дзеяча Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”. Выстава арганізаваная Лятучым універсітэтам у межах Міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE. Напярэдадні падзеі Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” паразмаўляла з аўтарам пра феномен колеру ў культуры і пра тое, што адбываецца з беларускай культурнай традыцыяй.
– Спадар Міхал, што чакае гледачоў на вашай выставе?
– На ёй будзе візуальны матэрыял, які я збіраў досыць даўно.
Колер – з’ява шматгранная, можна казаць пра візуальнае ўспрыняцце, а ёсць і невярбальнае. У візуальнай мове колеры дзейнічаюць як інфармацыйная сістэма. Для гэтага і робіцца выстава, і кніга менавіта ў выглядзе альбому, а не даследвання, каб паказаць колер у выглядзе візуальнай нагрузкі. На выставе будзе колер сам па сабе. Нават на падабраных ілюстрацыях колер прадстаўлены ў штодзённых рэчах, нават не з’яўляецца мастацкай каштоўнасцю. Такім чынам на нас не накладаўся “аўтарытэт” помніка. Хацелася б, каб людзі паглядзелі на колер сам па сабе.
– А як жа прывязка колеру да культурнай традыцыі?
– Дзеля гэтага ёсць мова, тэкст, які трэба напісаць і камусьці прачытаць. Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі, якая дзейнічае больш хутка і шматзначна на розных узроўнях, чым вярбальная. У кожнай фразы ёсць сэнс, які залежыць і ад невярбальных сродкаў, той жа інтанацыі. У невярбальных сродках сэнсаў значна больш, і кожны чалавек вычытвае свой мікратэкст у адпаведнасці са сваім досведам. Для гэтага людзі і ходзяць на мастацкія выставы. Не ўсё можна выказаць словамі, штосьці выказваецца карцінкай, музыкай.
– Чаму вы спрабавалі даследаваць колер менавіта ў бэкграўндзе традыцыйнай культуры, назапашаным за ўсе папярэднія стагоддзі?
– У традыцыйным грамадстве ўсё мянялася вельмі павольна. Цяпер гэта адбываецца вельмі хутка, існуе шмат традыцый, стылі фармуюцца і прапануюцца нам ужо гатовымі пры дапамозе рэкламы. Але стыль, які нам прапануе традыцыя, заўсёды лагічны. Я спрабаваў гэта даследваць: чаму быў адзін перыяд, і ў ім панавалі пэўныя стылі.
Паколькі традыцыйная культура скончылася разам з традыцыйным грамадствам пасля Першай сусветнай вайны, казаць пра новыя стылі не выпадае. З’явіўся ўплыў на стыль масавай культуры, стыляў больш моцных суседзяў, моды. А традыцыя сама па сабе не існуе, яе трэба захоўваць і прыкладаць для гэтага намаганні. У адваротным выпадку застаецца некалькі варыянтаў развіцця мастацтва. Першы – традыцыя забівае творчасць. Сапраўды, бо ў традыцыі чалавек робіць тое, што рабілі да яго, ён не можа выйсці з гэтага кола. Адсутнасць традыцыйнага грамадства і мыслення абуджае творчасць. Але разам з тым гэта прадукуе масу кітча. Вельмі часта гэта выглядае як стылістычная дэградацыя.
Другі варыянт – паколькі традыцыі няма і яна не трымае нас у рамках канона, мы становімся больш уразлівымі на вонкавыя ўплывы, нас і нашу ідэнтычнасць значна прасцей змяніць. Разумееце, для таго ж беларускага традыцыйнага арнаменту характэрная тэхналогія “ікс-ромб” – бо ткацкі станок не мог рабіць іншыя ўзоры. Гэта змяніла з’яўленне тэхналогіі вышыўкі, якой не было ў беларускай традыцыі. Калі людзі пачалі вышываць, колькасць арнаменту павялічылася, змяніўся іх графічны змест, бо вышыць можна што заўгодна. Гэта прыклад творчасці, якая парушыла канон. І гэта кожнага разу патрабуе індывідуальнага падыходу. Увесь свет з гэтым сутыкнуўся, і з ХІХ стагоддзя людзі пачалі задумвацца, як захаваць традыцыю, каб яна не была мёртвай.
– Ці ўсё ў парадку ў нас з захаваннем традыцыі?
– У нас з гэтым усё не ў парадку. Беларуская этнаграфічная традыцыя паходзіць з Вільні, дзе былі вельмі моцныя этнографы. З віленскай школы выйшла не толькі беларуская, але і польская этнаграфічная традыцыя. Але на Беларусі яна развівалася натуральным чынам да 1920-х гадоў, да закрыцця Інбелкульта. У 1930-я гады адбываліся рэпрэсіі, пасля вайна. Толькі напрыканцы 1950-х узнікла новая “савецкая” этнаграфія. З аднаго боку, яна вітала даследванне фальклору, але вытокі яе – ужо расійскія. Савецкая школа – ідэалагізаваная. Паводле яе, усё, што робіцца сялянствам, – народнае мастацтва. Гэта спрэчная думка, бо яно, можа быць, і народнае, але ці яно традыцыйнае? Стрыманасць народнага мастацтва пасля вайны стала расквечвацца фарбамі. Усё гэта мае права на існаванне, але больш правільна яго называць наіўным мастацтвам. Традыцыйным я б называў тое, што не выклікае сумневу.
Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.