Четверг 24 октября 2024 года | 10:02
  • бел / рус
  • eng

Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам

13.06.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Аляксей Чубат,  
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам

На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.

Мастацкае ўвасабленне жыцця і творчасці народнага майстра Міколы Тарасюка прыцягнула гасцей не толькі з Беларусі, але і з Польшчы. Ідэйная натхняльніца батлеечнай дзеі Ларыса Быцко, сябар рэгіянальнага грамадскага аб’яднання “Тур” распавяла нам пра тое, чым так вабіць людзей Мікола Тарасюк, як ён стаў міфам яшчэ пры жыцці і як зараз захаваць яго спадчыну.

– Ларыса Мікалаеўна, вы ўключаны ў жыццё і спадчыну Мікалая Тарасюка ўжо не адно дзесяцігоддзе. Вы адразу зразумелі, што пазнаёміліся з незвычайным чалавекам?

– Пасля заканчэнная Інстытута культуры я стала працаваць у Брэсце і, калі ўпершыню ўбачына драўляных чалавечкаў Мікалая Васільевіча, адразу, можна сказаць, з першага позірку зразумела, што гэты чалавек – шэдэўр прыроды. Прычым нашай, беларускай, лясоў Белавежскай пушчы. Ягоныя працы былі непаўторныя!Я стала рэгулярна ездзіць да Дзеда (так мы яго любоўна называем), запісваць ягоныя расповеды, пагружацца ў светапогляд і ўвогуле ў тутэйшае жыццё. Пазней былі выставы драўлянага народа Тарасюка, большая частка з іх,ініцыяваны мной. І зараз,разамз мужам і аднадумцамі з грамадскага аб’яднання “Тур”, працуем на тое, каб захаваць памяць пра нашага палескага творцу, прычым захаваць яе менавіта,  тут, дзе ён жыў. Бо жыццё Мікалая Васільевіча неразрыўна звязана і з вёскай, і з лесам – з усёй гэтай прасторай.

–Пад Мінскам ёсць музей камянёў – прыгожы, велічны. Але камяні – вырваныя з ландшафта, дзе яны “жылі” раней.

– Так, Тарасюк – таксама волат свайго месца, і мы павінны пакінуць яго тут. Якім чынам гэта зрабіць?Я маю велізарны архіў – гігабайты запісаў гутарак з майстрам, шмат фотаздымкаў, відэа. Можна апрацаваць усё гэта і з дапамогай сучасных сродкаў рабіць цікавыя аўдыё-візуальныя праекты. Спектакль – першая такая ластаўка. Бо, на жаль, да шматлікіх прац Мікалая Васільевіча мы зараз не маем доступу. Гэта звязана  з маёмасна-юрыдычнымі пытаннямі.

–А калі вы адчулі, так бы мовіць, асабістую адказнась за спадчыну Мікалая Тарасюка?

– Пасля першых сустрэч я, на пэўны перыяд, выпала з камунікацыі – гадавала дзяцей. За гэты час ён у сваім жа двары пабудаваўмузей і перанёс туды творы. Музейчык таксама як твор мастацтва – такая хатка, якая адпавядае яго ўнутранаму стану. Але Тарасюкне ведаў, што рабіць са сваім музеем. Час ад часу, у моманты роспачы, пужаў нас, што возьме – ды і спаліць усё.

Памятаю, калі я зайшла ў музей першы раз, у мяне быў шокавы стан: усюды людзі-фігуркі –нараджаюцца, працуюць, жэняцца, паміраюць... Я ўдыхнула паветра ад захапленняі, напэўна, не выдыхнула да гэтай пары. Калі прыязжалі да нас госці яшчэ пры жыцці майстра, я іх абавязкова вадзіла ва “Успаміны Бацькаўшчыны” (так называецца музей). Мне хацелася распавядаць пра яго ўсяму свету! Потым зразумела, што пра Дзеда трэба пісаць. Надрукавала артыкул, падрыхтавала першы буклецік с фотаздымкамі.Пасля рыхтавала дакументы на ўнясенне яго мастацкай адметнасці ў спіс нематэрыяльнай спадчыны Беларусі.Калі Тарасюка не стала, мы,грамадскае аб’яднанне “Тур”, вельмі занепакоіліся лёсам яго нематэрыяльнай спадчыны. (Бо, як казала вышэй, на матэрыяльную не маем ніякага права). Пасля сыходу чалавекаўспаміны пра ягопатрабуюць больш пільнага дагляду.Дарэчы,год таму наш праект “Сцежкі Міколы Тарасюка” падтрымалі на мінскім SocialWeekend-7. Што дазволіла нам зрабіць у Стойлах некалькі тэматычных драўляных скульптур.

– І ўсё ж мне цікава, вы адчулі нейкі імпульс, інсайт, што павінны займацца спадчынай Тарасюка?Чаму вы ўзялі на сябе адказнасць?

–Сястра Міколы, якой зараз пад 90 год, сказала: “ Майму браціку Бог даў талент гэта ўсё ствараць, а табе, Мікалаеўна (а я – Мікалаеўна па-бацьку) – займацца маім брацікам”. Хаця ён і дзяржавай не быў пакрыўджаны, яго ўлада ацаніла пры жыцці. Што ў нас, дарэчы, не так часта і бывае. І фільмы пра яго здымаліся, і кніжкі пісаліся, і падарункі дарылі. “Народнага майстра” ён атрымаў у 1989 годзе. Да яго людзі і самі ехалі, без майго пасярэдніцтва.

Хаця бачу, што замежнікі большы сантымент маюць да творчасці Майстра. Ім таксама вельмі падабаецца занядбанасць нашых прыпушчанскіх мясцін, ландшафт.  Яшчэ пры жыцці Міколы Тарасюка разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам ладзілі шведска-беларускі праект “Выражы фігуру”. Дык адзін швед, 60-гадовы разбяр, сеў на лаўку і стаў плакаць. –“Чаго плачаш?” – пытаемся. – “Плачу, бо я шчаслівы,што сюды патрапіў”. – Туті зараз вітае дух Майстра. Ён і нам дапамагае пераадольваць усе цяжкасці і клопаты, якія ў такой справе абавязкова ёсць.

–Слухаеш пра Дзеда – суцэльны міф. Тарасюк і пры жыцці быў міфалагізаваны?

–Так. Ён сам быў – жывы перфоменс. З ім цікава было, і няважна, ці сапраўдныя гісторыі ён распавядаў, ці прыдумваў іх. І атмасфера адпаведная была вакол яго. Аднойчы да нас у госці прыехаў польскі калега Тамаш Суліма. На вуліцы было – 20 градусаў ніжэй за нуль. Прышлі мы да Дзеда і каб сагрэцца, залезлі на яго натопленую печку. Мікола таксама перанёс у хату курэй, каб яны не памёрзлі на вуліцы. А дзве індушкі, якіх раніцай задавіла ліса, віселі на прыпечку. Тут да яго тэлефануе сястра, а ён ёй кажа:” слухай, я, маўляў, заняты, да мяне прыехалі… “карэспандэнты з Гамэрыкі”. Уявіце сабе! Мы на печы, усё гэта слухаем, у хаце жывёлы. І Тамаш кажа: мы нібы ў іншым свеце, ляжым на печы, а вакол нас – мёртвыя і жывыя птушкі!

Дзед быў філосаф і яго бачанне праяўлялася ў працах. Ён заўсёды ведаў, якую фігурку будзе рабіць. Бо многія майстры, асабліва разьбяры, бяруць палена і яшчэ не ведаюць, што з яго будзе. А Тарасюк заўсёды ведаў. Нараджаў у сваёй галаве, а потым пачынаў вырабляць. Усе яго цанілі і цэняць, але мы пакуль не зрабілі з яго майстра такога маштаба, якім стаў грузінскі Пірасмані. А ён – наш нацыянальны здабытак – варты таго. І ўзняць славу пра Тарасюка яшчэ вышэй – гэта ўжо наша задача.

– А калі, не дай Бог, усе ягоныя работы знікнуць. У чым, на ваш погляд, будзе захоўвацца спадчына Тарасюка? У якіх формах?

–Дзед, калі быў жывы, казаў, што на яго былі пакушэнні, ён і спаў з дубальтоўкай.Але ў вясковым музеі захоўваецца толькі частка работ.Вялікі фонд створаны ў Пружанскім музеі – каля 100твораў. Ёсць яны і ў мастацкім музеі ў Берасці, ёсць работы і ўМінску.Тарасюк у апошнія гады жыцця дарыў свае работы музеям.

Мы ж у мінулым годзе ўзялі крэдыт у “Белаграпрамбанку” на развіццё агратурызма і  пабудавалі вялікі павільён, які назвалі культурна-адукацыйным цэнтрам “Вясковы рэнесанс”. Дзе і праводзім усе нашыя культурніцкія праекты. Пачатак ёсць: зроблена два батлеечныя спектаклі – “Цар Ірад” і “Прытулак памяці”.

Нам марыцца зрабіць у Стойлах цэнтр наіўнага (інсітнага) мастацтва. Каб ехалі сюды з розных краін дзівакіса сваімі шчырымі сэрцамі і дзіцячым успрыманнем свету, такія ж, як і Мікола Тарасюк. Для пачатку хочам паспрабаваць зладзіць невялікі фестываль наіўнага мастацтва. Працуем цяпер над канцэпцыяй, шукаем фінансаванне. Таксама хочам стварыць цэнтр рамёстваў, дзе б займаліся і дзеці, і старэйшае пакаленне з навакольных вёсак.Вось у такой форме, напэўна, спадчына Тарасюка і захаваецца найлепшым чынам.

–Як вы ацэньваеце турыстычны патэнцыял рэгіёна?

– На першы погляд – тут глухое месца, маўляў, хто сюды паедзе? Але ж едуць: і непасрэдна пазнаёміцца са спадчынай Майстра, і проста цікаўныя.У нас маецца сінергія прыроднага і культурнага складніка, і Тарасюк – прадукт гэтай мясцовасці. Усё адно да аднаго. Мы даследвалі тут кожны куток, зараз праводзім экскурсіі. Калі хуткім крокам прайсціся па вёсцы – экскурсія будзе на дзве гадзіны. А калі пайсці на рэчку, з якой звязаны рамантычны бок жыцця Мікалая – яшчэ дзве гадзіны дабаўляйце.

– Дыкколькі турыстаўу год можа прыязжаць?

– Да Міколы Тарасюка ехаў увесь свет: з Польшчы, Англіі,Францыі, Швецыі, Расіі, Злучаных Штатаў і іншых краін.Яшчэ адзін паказчык таго, як культура фармуе патэнцыял рэгіёна, – рост кошта старых хат у наваколлі. Некаторыя з іх стаялі гадамі, і як толькі нашыя “Стулы” загучалі – папрыязжалі гаспадары, і хатысталі каштаваць у разы даражэй. Вось, калі ласка, так і расце эканамічны патэнцыял раёна.

– Аб’яднанне “Тур” заснавала ўзнагароду за клопат пра спадчыну. А як вы лічыце, хто павінен адказваць за прызнанне ўнёску таго ці іншага чалавека ў культуру?

– Супольна: дзяржава разам з грамадскімі аб’яднаннямі павінны клапаціцца пра спадчыну. Тут няма канкурэнцыі – разам мы можам больш.Гэта прадэманстраваў і круглы стол, што адбыўся пасля спектакля. На ім прысутнічалі і культурныя дзеячы, і майстры, і прадстаўнікі ўлады, і навукоўцы, і сваякі Міколы Тарасюка. Усе выказаліся, знайшлося паразуменне, стала відавочным, куды рухацца далей.

__________________________________________________________________

Даведка “ЕўраБеларусі”: Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.