Суббота 23 ноября 2024 года | 08:17
  • бел / рус
  • eng

Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)

02.06.2017  |  CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.

Феноменам колераў у культуры Міхал Анемпадыстаў вельмі шчыльна займаецца з 2009 года. А апошнія пяць месяцаў ён цалкам прысвяціў працы над кнігай. “Толькі гэтым і займаўся, нават быў вызвалены ад хатніх абавязкаў”, – жартуе дызайнер.

І час гэты не быў патрачаны дарэмна. Кнігу немагчыма ўзяць у рукі без унутранага трымцення, кожная старонка прасякнута глыбінёй колераў і сэнсаў. Гартаючы альбом, нібы акунаешся ў іншы сусвет, які, зрэшты, табе не чужы, ты знаходзіш у ім повязь з мінулым і водгук сябе сучаснага, адчуваеш нешта бясконца роднае і цёплае. І хоць аўтар наракае, што не ўсё зроблена дасканала і што праца вымагала шмат сіл, кожная старонка нібыта праменіць любоўю і шчырай адданасцю, якія Міхал Анемпадыстаў уклаў у выданне.

Міхал Анемпадыстаў.

– Выданне задумвалася як альбом, які прэзентуе беларускую культуру ў першую чаргу для саміх беларусаў. Гартаючы яго, можна зрабіць пэўныя высновы пра беларускую культуру і ментальнасць, – распавёў Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” аўтар. – Але гэта не энцыклапедыя, бо фармат альбома не навуковы. І спадар Акудовіч, які быў стыль-рэдактарам (велічэзны яму дзякуй), не даваў мне набліжацца да гэтай навуковасці, ён палову тэксту скараціў. Давялося выкінуць палову з таго, што я напісаў, каб унікнуць дэталізацыі, прыкладаў – таго, чым займаецца навуковая літаратура. У альбоме шмат паэтыкі і іншых цікавых рэчаў, якія з пункту гледжання навукі не маюць значэння. Але яны такія класныя, што могуць заахвоціць чалавека заняцца гэтай тэмай. Тое ж самае з ілюстрацыямі: яны ўсе падпісаныя, дзе і калі знятыя, і калі з гэтым звязана нейкая гісторыя, яе таксама можна прачытаць. Кніга так пабудавана, што вы можаце чытаць тэкст, можаце пераходзіць на спасылкі ў канцы – і там, фактычна, яшчэ адна кніга, у якой – рэмаркі да тэкста. Такім чынам, альбом можна чытаць і вывучаць з рознымі ўзроўнямі пагружэння.

Выхаду кнігі папярэднічала выстава, а таксама лекцыі Міхала Анемпадыстава пра ролю і значэнне колераў у беларускай традыцыйнай культуры. Альбом жа сабраў у сябе як візуальную, так і даследчыцкую інфармацыю.

Таццяна Вадалажская.

– Да гэтага даследвання быў даволі доўгі шлях. Пазней як праект яно рэалізавалася ў межах Міжнароднай праграмы па развіцці культурнай спадчыны CHOICE. Мне здаецца, такі доўгі шлях да спадчыны цікавы тым, як выбудоўваюцца гэтыя стасункі, як мы шукаем сябе і бачым не толькі мінулае, але і цяперашняе, і будучыню. І, гледзячы на кнігу, я падумала, што ў нас ёсць адна радасць: наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі,  – зазначыла каардынатарка Лятучага ўніверсітэта Таццяна Вадалажская.

Таццяна Вадалажская і Вольга Лабачэўская.

– Сапраўды, колер – гэта душа народа, яго пачуцці. Апісаць гэта, структураваць і ўкласці ў агульную форму можа чалавек, які тут нарадзіўся і адчувае гэтую прастору, у тым ліку колеравую. Я хачу павіншаваць аўтара з тым, што ў нас з’явіўся яшчэ адзін пласт спадчыны, – прамовіла рэцэнзент кнігі Вольга Лабачэўская.

Альбом “Колер Беларусі” – не толькі даробак мастацка-эстэтычнага кшталту, але і развіццё інтэлектуальнай прасторы, бо змяшчае не толькі даследванне, але і сэнсы, праблемы, уздымае пытанні.

Уладзімір Мацкевіч.

– Кожны школьнік ведае, што час і прастора звязаныя: на хуткасці і адно, і другое памяншаецца. Але звязаныя не толькі прастора і час, а яшчэ і колер: калі цела рухаецца, яго святло змяшчаецца ў чырвоны бок спектра, – зазначыў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч. – Мы заўсёды звязваем Беларусь з колерамі: блакітныя азёры, зялёныя балоты, Белая Русь… Міхал знаходзіць вытокі тых колераў, з якіх складаецца наша разнастайная рознакаляровая краіна.

Філосаф Вольга Орышава.

Падчас прэзентацыі альбом можна было атрымаць за ахвяраванні для Дашы Ліс, пісьменніцы і журналісткі з генетычнай хваробай. Дзяўчына вось ужо другі месяц збірае грошы на электравазок з вертыкалізатарам. 

– Даша была сярод тых людзей, хто пасля Плошчы – 2010 дапамагаў рэпрэсаваным, абзваньваючы РАУСы, – нагадаў Міхал Анемпадыстаў.

Перавесці сродкі на вазок для Дашы можна любым з пазначаных ніжэй спосабаў:

А сёння прэзентацыя альбома “Колер Беларусі” пройдзе ў Горадні – не прапусціце!

___________________________________________________

Даведка “ЕўраБеларусі”: 

Міжнародны праэкт "CHOICE — Cultural Heritage: Opportunity for Improving Civic Engagement" рэалізуецца Асацыяцыяй агенцтв мясцовай дэмакратыi ALDA (Францыя) сумесна з Міжнародным кансорцыумам "ЕўраБеларусь" (Лiтва).

Праект разгортваецца ў Беларусі, Украіне, Малдове і Арменіі ў межах праграмы ЕС "Усходняе партнёрства" пры iнфармацыйнай і кансультацыйнай падтрымцы арганiзацый-партнёраў:

Цэнтра культурнага менеджменту (Львоў, Украіна);

Нацыянальнага камітэта ICOM (Кішынёў, Малдова);

Адукацыйна-даследчага фонда Millennium (Ерэван, Арменiя);

Грамадскага аб’яднання "Цэнтр сацыяльных інавацый" (Мінск, Беларусь).

Беларуская частка праекта — "CHOICE-Беларусь: спадчына i сучаснасць" — грунтуецца на каштоўнасці культурнай спадчыны як рэсурсу для ўмацавання і развіцця сучаснай беларускай ідэнтычнасці і еўрапейскага цывілізацыйнага выбару Беларусі. Арганiзатары праекта маюць мэтай надаць імпульс пашырэнню разнастайнасці інавацыйных падыходаў і ініцыятыў па ўвядзенні культурнай спадчыны Беларусі ў сучаснае культурнае жыццё беларускага грамадства.

Другие новости раздела «CHOICE-Беларусь: спадчына і сучаснасць»

Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Разработана неформальная инструкция для заявителей на программу "Креативная Европа"
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Как успешно заполнить грантовую заявку программы "Креативная Европа" и найти надежных партнеров
Эти и другие вопросы обсуждали партнеры проекта "Международное Восточное партнерство" во время рабочей встречи 13-16 сентября, состоявшейся в Ереване.
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
Валянціна Кірылава: Свет адчыняе ўсе дзверы на пароль “Шагал-Малевіч-Віцебск”
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Ида Шендерович: Место встречи жизни и смерти
Из архитектурного ландшафта Беларуси стремительно исчезают объекты материального наследия.
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
Захаваць спадчыну і стаць каштоўнымі адзін для аднаго (ФОТА)
16 чэрвеня ў мінскай прасторы “Цэх” прадставілі вынікі працы Міжнароднай праграмы “CHOICE – Cultural Heritage – Opportunity for Civic Engagement”.
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Оксана Гайко: Наш аудиогид по Бресту – памятник жертвам Холокоста
Центр Бреста теперь можно изучать с помощью аудио-гида Brest Stories Guide. Правда, пока одну из страниц города – антисемитизм и Холокост.
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
16 чэрвеня ў Мінску — дыскусія-прэзентацыя "Актуалізацыя культурнай спадчыны ў Беларусі"
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
Ларыса Быцко: Спадчыну можна захаваць толькі разам
На прэм’еру батлейкі “Прытулак памяці” ў аграсядзібу “Стулы” Пружанскага раёна прыехала шмат людзей.
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Міхал Анемпадыстаў прадставіў альбом, які прэзентуе беларускую культуру (ФОТА)
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
Дзмітрый Сурскі: Мы павінны аддаць беларускаму плакату належнае
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
30 траўня ў Мінску — прэзентацыя кнігі Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
У перадапошні дзень вясны адбудзецца доўгачаканая прэзентацыя кнігі мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Вольскі, Глобус і Акудовіч прэзентавалі дзіцячую кнігу пра мастацтва (ФОТА)
Выданне прысвечана сямі беларускім мастакам ад Малевіча і Шагала да Цэслера і Вашкевіча і складаецца з ілюстрацый, біяграфій, казак, вершаў і гульняў.
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Спадчына – гэта дзеяслоў. У Мінску падвялі вынікі працы праекта CHOICE
Ці патрэбна Беларусі “грамадскае міністэрства культуры” і “ашмянская хартыя” па абыходжанні з гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі?
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
2 траўня ў Гродне — адкрыеццё выставы мастака і дызайнера Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі"
Цэнтр гарадскога жыцця #uCentry і арт-галерэя "Крыга" запрашаюць гарадзенцаў на ўнікальную выставу.
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
Відэазапіс анлайн-трансляцыі "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка ў Мінску — дыскусія "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?"
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка ў Віцебску — адкрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі" (Відэа)
18 красавіка 2017 года мастак і дызайнер Міхал Анемпадыстаў прадставіць сваю выставу "Колер Беларусі" ў Віцебску.
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Беларусы глабальна не ўпэўненыя ні ў чым, таму і выбіраюць каларыстычную гаму “беж” (Відэа)
Колер – адзін са складнікаў культуры, якая вызначае тое, як мы жывем штодня, рэагуем на падзеі, прымаем рашэнні.
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка ў Мінску — закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колеры Беларусі"
24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Міхал Анемпадыстаў: Хацелася б, каб людзі адчулі кайф ад вычытвання невярбальнай інфармацыі
Як колер звязаны з культурнай традыцыяй і ці ўсялякае народнае мастацтва – традыцыйнае?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.