24 сакавіка, у пятніцу, Лятучы ўніверсітэт запрашае на закрыццё выставы Міхала Анемпадыстава "Колер Беларусі".
Нагадаем, выстава "Колер Беларусі" працуе ў галерэя Беларускага саюза дызайнераў (Мінск, вул. Брылеўская, 14, уваход са двара).
Падчас імпрэзы вас чакае:
У 18.00 — абмяркаванне актуальнага становішча каларыстычнай культуры ў Беларусі і перспектывы змен на гэтым полі, якое адбудзецца ў межах круглага стала "Культура колера. Колер у культуры", які ладзіцца ў рамках міжнароднага праекта па развіцці культурнай спадчыны CHOICE.
Колер як феномен культуры, як маркер пэўнай культурнай традыцыі, як сродак і спосаб яе развіцця... Колер у дызайне, літаратуры, у камунікацыі, рэкламе, палітыцы — вывучэнне і выкарыстанне колера як функцыянальнага інструмента ў розных сферах дзейнасці становіцца сёння актуальнай тэмай міждысцыплінарных даследаванняў. Наколькі добра мы валодаем культурай колера? Наколькі добра ведаем гісторыю і ролю колераў у сваёй традыцыі?
Разам з аўтарам выставы Міхалам Анемпадыставым і запрошанымі экспертамі — Вольгай Лабачэўскай, Тодарам Кашкурэвічам, Ленінай Міронавай, Элінай Шындлер і Дзмітрыем Сурскім — прапануем закрануць некаторыя аспекты гэтай тэмы:
актуалізацыя традыцыі і ведаў, непарыўнасць, пераемнасць беларускай традыцыі, пераасэнсаванне зместу ў адпаведных нашаму часу формах;
колер і сучасныя тэхналогіі;
метадалогія даследаванняў па каларыстыцы — навуковы, творчы, рэканструктыўны падыходы;
культура колера і сучасная адукацыя ды інш.
Мадэруе сустрэчу Таццяна Вадалажская.
А ў 20.00 — па заканчэнні гутаркі — запрашаем на нефармальную частку: Jam session "Колер беларускага фры-джаза", атмасферу і настрой якой створаць спантанныя імправізацыі ансамбля Віктара Сямашкі "Фантастычныя плыўцы"
"Фантастычныя плыўцы" — гурт, які спецыялізуецца на спантаннай імправізацыі і аператыўнай кампазіцыі з выкарыстаннем пераважна акустычных інструментаў (фартэпіяна, саксафон, кантрабас, перкусія). У складзе зайдзейнічаныя вядомыя на альтэрнатыўнай сцэне музыкі: Эрык Арлоў-Шымкус, Фрыдрых Самотны, Дзяніс Кудраўцаў, Васіль Панкратаў ды інш. Гурт існуе з 2005 года. Запісаў каля дзесятка альбомаў (як студыйных, так і канцэрных). У межах фестывалю "Кінемо" агучыў нямы фільм "Sur un Air de Charleston" (1927). На замову лэйблу Mahorka (Балгарыя) стварыў уласны трыб’ют Pink Floyd. Гукасесія для скрайняга альбома "Concerto Grosso #7" адбылася акурат у галерэі Беларускага саюза дызайнераў з удзелам брытанскага саксафаніста Філа Пальмэра.
Команда консультантов проекта "Креативное Восточное партнерство" подготовила первую рабочую версию Неофициального руководства для потенциальных участников конкурса программы "Креативная Европа".
На конкурс гарадскіх рэкрэацыйных зон “Азбука-УНОВІС” у Віцебску падалі работы 36 чалавек. Роўна столькі, колькі было сяброў легендарнага мастацкага аб’яднання пачатку 20-х гг. мінулага стагоддзя.
Міжнародная праграма CHOICE цягам двух гадоў працавала разам з некалькімі культурніцкімі праектамі, кожны з якіх меў мэтай надаць нашай нацыянальнай спадчыне новую форму існавання і ўжытку.
Наша недаследваная і непрынятая спадчына чакае нас вялікімі адкрыццямі. У гэтым можна пераканацца, гартаючы шыкоўнае выданне дызайнера Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”, прэзентаванае ў Мінску.
У 1991 годзе на трыенале ў японскую Таяму мастакі і плакатысты Савецкага Саюза накіравалі 120 плакатаў . З іх для экспазіцыі міжнароднае журы адабрала толькі шаснаццаць.
28 красавіка 2017 года ў Мінску адбылася адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?" Глядзіце, калі ласка, відэазапіс анлайн-трансляцыі.
28 красавіка 2017 года ў мінскай крэатыўнай прасторы "ЦЭХ" адбудзецца адкрытая дыскусія на тэму: "Культурная спадчына і сучаснасць: фармаванне новай суб’ектнасці?".
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.