Четверг 24 октября 2024 года | 10:02
  • бел / рус
  • eng

“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі

26.09.2018  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Павестка 50” у Стоўбцах: нізкапольны аўтобус, гукавыя светлафоры і кансультацыі Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

У Стоўбцах распавялі пра вынікі стварэння лакальнай павесткі для вырашэння праблем людзей з інваліднасцю і прэзентавалі міні-праект “Адкрыты дыялог”.

На хуткім старце

Кампанія “Павестка 50” распачалася 2,5 гады таму, адна з яе галоўных мэтаў – на месцах садзейнічаць імплементацыі Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, да якой далучылася наша краіна.

Найбольш актыўна на гэтай ніве працуе Офіс па правах людзей з інваліднасцю. Намеснік дырэктара арганізацыі Міхаіл Мацкевіч распавёў, што на дзяржаўным узроўні ўжо прыняты Нацыянальны план дзеянняў па рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў на 2017 - 2025 гады. Таксама рыхтуецца шэраг дакументаў ад зменаў у нарматыўна-прававыя падведамасныя акты да прыняцця закона аб правах людзей з інваліднасцю.

– Кампанія “Павестка 50” прадугледжвае адваротны парадак рэалізацыі Канвенцыі: не “зверху ўніз”, а “знізу ўверх”. Бо хто, як не людзі на месцах, якія працуюць з тэматыкай інваліднасці, ведае, як лепш наладзіць жыццё ў іх горадзе? – тлумачыць Міхаіл Мацкевіч.

Міхаіл Мацкевіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Напачатку кампаніі было выбрана пяць пілотных гарадоў для яе рэалізацыі: Лепель, Шчучын, Бабруйск, Валожын і Столін. Але падчас працы з праекту выбыў Лепель, і эстафету падхапілі Стоўбцы. Такім чынам гэты горад найпазней з усіх далучыўся да кампаніі “Павестка 50” – першая сустрэча адбылася ў лютым гэтага года. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” зноў наведала райцэнтр, каб паглядзець, што ўдалося зрабіць з таго часу.

Нягледзячы на нядаўні старт, мясцовая супольнасць узяла добры тэмп у працы. Яны ўжо падрыхтавалі чарнавік сваёй лакальнай павесткі, а таксама ў рамках кампаніі стартаваў міні-праект “Адкрыты дыялог”. Міхаіл Мацкевіч распавёў, што хутка некаторыя з удзельнікаў праекту ў Стоўбцах наведаюць Данію, каб пераняць дацкі досвед рэалізацыі Канвенцыі.

Эксперты з Польшчы Малгажата Перацятковіч і Пётр Тодыс (справа). Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ведаюць, з чым працаваць

Дырэктар Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслуговання насельніцтва Святлана Блашко распавяла пра працу над чарнавіком павесткі. Асноўныя яе мэты – паляпшэнне жыцця людей з інваліднасцю, інфармаванне іх, а таксама грамадства, пра правы такіх людзей, праблемы і магчымасці іх вырашэння. Таксама немалаважным з’яўляецца ўключэнне людзей з інваліднасцю ў вырашэнне гэтых праблем.

Святлана Блашко. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Каманда мясцовых актывістаў правяла дыягностыку па выяўленні сацыяльных праблем, з якіх выявілі 9 асноўных. Гэта адсутнасць магчымасці перамяшчэння людзей з інваліднасцю па горадзе і раёне, недастатковасць безбар’ернага асяроддзя, працоўных месцаў, складанасці ў атрыманні бясплатнай юрыдычнай кансультацыі і суправаджэння ў судзе. Апроч таго часта людзі з інваліднасцю не ведаюць сваіх правоў, насельніцтва недастаткова інфармаванае пра іх праблемы, не хапае тэхнічных сродкаў рэабілітацыі ў медустановах (а тыя, што ёсць, часта не адпавядаюць патрэбам асоб з інваліднасцю), адсутнічае сацыяльнае таксі.

Найбольш вострымі з пералічаных праблем з’яўляюцца недастатковая інфармаванасць людзей з інваліднасцю і грамадства аб іх правах, а таксама адсутнасць магчымасці перасоўвання па горадзе і раёне і недастатковасць безбар’ернага асяроддзя.

Прэзентацыя чарнавіка мясцовай павесткі. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Дыялог пайшоў

Менавіта інфармаванню прысвечаны міні-праект “Адкрыты дыялог”, які фінансуецца Еўразвязам. Галоўная яго мэта – данесці інфармацыю да людзей з інваліднасцю і іх сем’яў. Для гэтага плануецца распрацаваць інфармацыйныя матэрыялы, праводзіць сустрэчы і кансультацыі на тэрыторыі мясцовых выканкамаў, распрацаваць і правесці анкетаванне сярод сем’яў людзей з інваліднасцю.

Каманда, што працуе над мясцовай павесткай у Стоўбцах. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Мы ўжо правялі кансультацыю з людзьмі сталага веку, якія наведваюць наш ТЦСАН і часткова атрымалі зваротную сувязь ад іх адносна павесткі. Таксама правялі сустрэчу з людзьмі з інваліднасцю, пачулі іх пажаданні і атрымалі падтрымку, – зазначыла Святлана Блашко.

Работнікі мясцовых органаў улады таксама павінны ведаць аб правах і льготах для людзей з інваліднасцю, для гэтага плануюць правесці круглы стол з іх удзелам.

Старшыня Стаўбцоўскай раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Зінаіда Катлашэўская распавяла, што праект “Адкрыты дыялог” плануецца рэалізаваць да 5 снежня 2018 года. Каардынатарка мяркуе, што праект зможа ахапіць каля 630 людзей з інваліднасцю, што складае амаль 22% ад іх агульнай колькасці ў раёне.

Сацыяльны пашпарт Стаўбцоўскага раёна. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ужо запушчаны выраб інфармацыйных буклетаў і раздаткавых матэрыялаў для круглага стала па праблемах людзей з інваліднасцю, будзе выраблена брашура для павышэння юрыдычнай пісьменнасці апошніх. Гэтыя матэрыялы будуць раздаваць у выканкамах, бальніцах, грамадскіх арганізацыях раёна. На бліжэйшыя два месяцы запланавана інфармацыйная кампанія на тэрыторыі некаторых выканкамаў, таксама адбудзецца юрыдычнае кансультаванне насельніцтва.

– Рэалізацыя праекта дапаможа павысіць узровень інфармаванасці мэтавых груп, іх юрыдычнай пісьменнасці. Людзі з інваліднасцю будуць ведаць аб сваіх правах і магчымасцях, а работнікі дзяржструктур змогуць забяспечыць іх гэтай інфармацыяй, – падсумавала Зінаіда Катлашэўская.

Зінаіда Катлашэўская. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Шырокія перспектывы

Вырашэнне праблем даступнасці, безумоўна, зойме не адзін год. У Стоўбцах плануюць абсталяваць пяць светлафораў гукавымі сігналамі, а таксама прывесці дарогі і тратуары ў адпаведнасць з патрабаваннямі безбар’ернага асяроддзя. Для гэтага трэба правесці маніторынг адпаведнасці скрыжаванняў горада патрабаваннямі даступнасці і скласці карту даступнасці. Па словах Святланы Блашко, у бюджэт на гэты год закладзены сродкі на абсталяванне 13 пандусаў, а таксама на ліквідацыю бардзюраў на транспартных прыпынках.

Падчас прэзентацыі міні-праекта. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Варта адзначыць, што праблема транспарту, а таксама прыпынкаў, прыстасаваных для пасадкі і высадкі людзей з інваліднасцю, ужо вырашаецца. Так, летам мясцовы аўтапарк набыў нізкапольны аўтобус, праўда, пакуль толькі адзін, але ён ужо курсіруе па горадзе.

У працы над мясцовай павесткай супольнасці Стоўбцаў дапамагалі эксперты з фонда ТUS Пётр Тодыс і Малгажата Перацятковіч.

– Мне вельмі прыемна супрацоўнічаць з вамі. Я рады, што ратыфікацыя Канвенцыі на дзяржаўным узроўні актывізавала працу на месцах. Хачу падзякаваць за тое, што наша супрацоўніцтва ішло ў вельмі добрым працоўным тэмпе. І хоць у нас невялікая група, затое вельмі энергічная, – зазначыў Пётр.

Пётр Тодыс. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Малгажата падкрэсліла, што, паколькі група працавала над канкрэтнымі практычнымі рэчамі, усё запланаванае ўдалося зрабіць у тэрмін.

Малгажата Перацятковіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

– Узгадваючы нашу першую сустрэчу, я бачу, што вы прайшлі вялікі шлях, і сёння ўжо распавядаеце пра тое, што ўжо адбыліся першыя кансультацыі. Няхай міжпрофільнае супрацоўніцтва ў вашым горадзе расце і шырыцца, – пажадала яна стаўбчанам.

Каманда і трэнеры. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

***

 

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

 

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.  

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Законопроект о правах людей с инвалидностью: инновации в деталях, архаизм общего подхода
Обсуждение законопроекта «О правах инвалидов и их социальной интеграции» подошло к концу. Какие преимущества и недостатки содержит новый документ?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.