Вторник 15 июня 2021 года | 03:24
  • бел / рус
  • eng

“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА)

21.02.2018  |  Инклюзив   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
“Мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю” (ФОТА) Фота Паўла Савіцкага

У Стоўбцах прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні, і пачалося напісанне мясцовай павесткі вырашэння праблем людзей з інваліднасцю.

У 2015 годзе Беларусь далучылася да Канвенцыі па правах людзей з інваліднасцю, якая прадугледжвае, перадусім, роўнасць правоў усіх катэгорый насельніцтва. Але каб дасягнуць сапраўднай роўнасці і напоўніцу рэалізаваць палажэнні Канвенцыі, не дастаткова проста падпісаць дакумент. Дзеля гэтага пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў Беларусі рэалізуецца кампанія “Павестка 50”, накіраваная на імплементацыю асноўных палажэнняў Канвенцыі ў мясцовых супольнасцях. У розных рэгіёнах краіны рэалізуюцца пэўныя практычныя крокі, якія дазволяць увасобіць у жыццё асноўныя прынцыпы міжнароднага дакумента.

Кампанія стартавала рознымі праектамі ў чатырох беларускіх гарадах, дзе мясцовыя супольнасці паспрабуюць вырашыць актуальныя для іх праблемы людзей з інваліднасцю, стварыўшы свае лакальныя павесткі.

Яшчэ адным горадам, які далучыўся да кампаніі, сталі Стоўбцы. Тут 19 лютага прайшоў варкшоп па стратэгічным планаванні стварэння мясцовай павесткі, які правялі эксперты фонда TUS Пётр Тодыс і Малгажата Перацятковіч і на якім папрысутнічала Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Фота Паўла Савіцкага.

На сустрэчу ў прастору “Фанхаўс” прыйшлі прадстаўнікі мясцовага ТЦСАН, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, ЦКРНіР, БелТІЗ і БТІ, а таксама памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім. Пазнаёміўшыся з удзельнікамі варкшопа, трэнеры распавялі пра сябе і пра тое, чаго ім удалося дасягнуць у вырашэнні праблем людзей з інваліднасцю ў Польшчы за некалькі дзесяцігоддзяў працы.

Фота Паўла Савіцкага.

– Мы займаемся не толькі працай з людзьмі з інваліднасцю, для нас важна сістэмная праца, мы займаемся стратэгічным планаваннем, – зазначыла Малгажата Перацятковіч напачатку сустрэчы. – Планаванне працы спрашчае магчымасць шукаць сродкі на рэалізацыю нашых праектаў і ідэй. Мы запрасілі вас у тым ліку для таго, каб вы змаглі напісаць лакальную праграму. Згодна з нашымі чаканнямі вы сёння павінны пачаць гэта рабіць.

Такое імклівае развіццё падзей крыху збянтэжыла прысутных, але ненадоўга, бо трэнеры прапанавалі стаўбцоўскай супольнасці працаваць паводле метадалогіі “22 крокі”. Яна была распрацаваная і правераная на практыцы ў пяці рэгіёнах Польшчы, а галоўнае, гэты дапаможнік, які атрымалі ўдзельнікі трэнінгу, прыстасаваны да беларускіх рэалій.

Фота Паўла Савіцкага.

Да таго ж высветлілася, што стратэгічнае планаванне – рэч для Стоўбцаў не новая. Дырэктар Стаўбцоўскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслуговання насельніцтва Святлана Блашко распавяла, што паводле такога прынцыпу мясцовыя ўстановы працуюць у рамках Дзяржаўнай праграмы па стварэнні безбар’ернага асяроддзя.

– Але робіцца не вельмі шмат: патрэбы людзей з інваліднасцю шырэйшыя, чым іх можа забяспечыць дзяржава. Праграма павінна планавацца “знізу ўверх”, але яна ствараецца “зверху ўніз”, таму атрымліваюцца разыходжанні, – прызнала Святлана Блашко.

У той жа час, па яе словах, летась з боку наглядных органаў з’явілася пільная зацікаўленасць у тым, як выконваецца праграма. Былі створаны каардынацыйныя камісіі, у якія ўваходзяць як прадстаўнікі дзяржаўных органаў, так і недзяржаўных арганізацый, якія сустракаюцца раз на тры месяцы, каб абмеркаваць дасягненні, спланаваць бюджэт.

Святлана Блашко (злева). Фота Паўла Савіцкага.

– Сэрца стратэгічнага планавання – дарога з кропкі, дзе мы ёсць, у кропку, дзе мы хочам быць. Для гэтага трэба ўлічваць час і сродкі, за якія мы хочам дасягнуць мэты. Пры планаванні важна зразумець, што канкрэтна мы хочам зрабіць, якія ў нас рэсурсы – матэрыяльныя, чалавечыя і г.д., – патлумачыла Малгажата Перацятковіч. – У гэтым дапаможа шведская “павестка 22”, якая кажа пра тое, што нельга нічога планаваць для людзей з інваліднасцю, не працуючы з імі. У іх павінен быць голас, яны павінны быць галоўнымі экспертамі і браць удзел ва ўсіх этапах стратэгічнага планавання, а не толькі ў тых, якія датычацца іх непасрэдна.

Фота Паўла Савіцкага.

Гэты прынцып удзельнікі семінара засвоілі на практыцы. Пасля тэарэтычнага блоку і падрабязнага знаёмства з інструментам “22 крокі” прысутным прапанавалі перайсці да дыягностыкі сацыяльных праблем. Для гэтага ўдзельнікі падзяліліся на дзве групы – “жыхароў” і “мясцовых уладаў”, – і атрымалі інструкцыі, паводле якіх павінны былі запланаваць двор 6-павярховага дома. Заданне паказала, што для таго, каб атрымаць зручны для ўсіх вынік, трэба працаваць у разнародных групах.

Фота Паўла Савіцкага.

Трэці блок працы быў прысвечаны непасрэднаму напісанню ўласнай павесткі для Стоўбцаў. Для гэтага ўдзельнікі стварылі каманду і размеркавалі ролі ў ёй, і было вельмі важна, каб іх не навязвалі гвалтоўна – іначай добрага выніку не дасягнуць. Дату, да якой пастанавілі запоўніць статыстычныя звесткі ў першасным апытальніку для стварэння мясцовай павесткі, сябры каманды таксама вызначылі для сябе самі – 2 красавіка. Наступным этапам стаў пошук самых важных праблем людзей з інваліднасцю ў Стоўбцах. Сярод іх удзельнікі вылучылі адсутнасць магчымасці перамяшчэння людзей з інваліднасцю па горадзе і раёне, адсутнасць безбар’ернага асяроддзя, працоўных месцаў, магчымасці атрымання бясплатных юрыдычных кансультацый і не веданне людзьмі з інваліднасцю сваіх правоў. Апроч таго высветлілася, што даступныя сродкі рэабілітацыі не вырашаюць праблем людзей з інваліднасцю, а таксама адсутнічае даступная рэабілітацыя ў медустановах.

Фота Паўла Савіцкага.

Напісанне лакальнай павесткі для Стоўбцаў зойме не адзін месяц, аднак важна было зрабіць першыя крокі з 22-х – і яны былі зроблены.

Як зазначыў намеснік дырэктара Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч, навучальны семінар па стварэнні мясцовай павесткі дае магчымасць па-іншаму паглядзець на сваю працу людзям, якія шчыльна звязаныя з тэмай інваліднасці. Гэта пацвердзілі прыклады Шчучына і Валожына, дзе праца па напісанні мясцовай павесткі стартавала раней, аднак і Стоўбцы не сталі выключэннем.

Фота Паўла Савіцкага.

– Цяпер мы пераарыентуем сваё стаўленне да праблем людзей з інваліднасцю, – падзялілася асабістымі ўражаннямі Святлана Блашко. – Высветлілася, што нават падчас працы ў камандзе ў нас не ўсё атрымлівалася паспяхова. Але ўсцешыла тое, што большасць удзельнікаў сустрэчы гатовыя прыкладаць намаганні дзеля агульнай справы, і праца над павесткай дазволіць нам выбудаваць схему вырашэння праблем нашага горада.

***

Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.

  

Кампанія “Павестка 50” рэалізуецца пры падтрымцы Еўрапейскага звязу ў партнёрстве з Fundacja TUS (Польшча) і грамадскай арганізацыяй “Еўрапейскі дом” (Данія). У Рэалізацыі кампаніі ў Беларусі ўдзельнічаюць Офіс па правах людзей з інваліднасцю, Міжнародны кансорцыюм “ЕўраБеларусь” і Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі.

Другие новости раздела «Инклюзив»

Беларускія НДА супраць COVID-19
Беларускія НДА супраць COVID-19
Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Святлана Паўлава: Крызісы праходзяць, а мы – застаемся
Чаму вучыць праца з людзьмі з інваліднасцю, як перажыць каронавірусны крызіс і што агульнага ў Беларусі з Ганай?
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Марына Макарава: Нашы бабулі і дзядулі – «з агеньчыкам»
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Таццяна Тхорава: Сацыяльным актывістам неабходна падтрымка
Як не згубіць энергію, калі працуеш з людзьмі з інваліднасцю, спрабуеш палепшыць іх жыццё і змяніць стаўленне грамадства да іх.
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Аксана Бярнацкая: Падабаецца дапамагаць людзям, якія хочуць нешта рабіць
Навагодняя гісторыя пра тое, як паляпшаць жыццё навокал і пры гэтым заставацца шчаслівым.
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Філасофія дабрыні ў “Сямейным прычале”
Раство і Новы год – самы час падзяліцца радасцю і цеплынёй з тымі, хто мае ў іх асаблівую патрэбу.
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Сакрэт поспеху “Бараньскіх Арабесак”
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Наталля Халанская: Магчымасці ёсць паўсюль
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Новыя бізнес-мадэлі – рэальнасць для сацыяльнай эканомікі
Як зрабіць так, каб прадукты, якія ствараюць сацыяльныя прадпрыемствы, куплялі не з пачуцця шкадавання?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
Сацыяльны бізнес у Беларусі: дзе шукаць прыбытак?
У Бабруйску 25 – 27 кастрычніка прайшла канферэнцыя сеткі сацыяльных прадпрыемстваў CINGO, прысвечаная новым бізнес-мадэлям.
"Повестка 50": история одной кампании
"Повестка 50": история одной кампании
Общественная кампания по реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью подводит итоги и намечает новые горизонты.
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Инвалидность: как нужно и не нужно о ней говорить
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
«Это наша большая совместная работа»
«Это наша большая совместная работа»
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Кампания «Повестка 50» завершилась Форумом регионального развития
Форум был посвящён не столько итогам, сколько вызовам и перспективам после создания и подписания местных повесток.
«Пропал страх и появилась уверенность»
«Пропал страх и появилась уверенность»
Участники кампании «Повестка 50» представили собственные концепции проектов для решения проблем людей с инвалидностью в своих городах.
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Михаил Мацкевич: Как создать местную повестку и сделать ее инструментом решения проблем
Чтобы достичь изменений, нужно быть заинтересованными в них и перестать возлагать все надежды на государство.
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
«Если человек не может выйти из квартиры, ему не нужен доступный Оперный театр»
В Столбцах рассказали об универсальном дизайне и провели пилотный мониторинг доступности двух городских объектов.
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
Местная повестка в Воложине: миссия выполнима
«Специфика разная, приоритет один». В Воложине подписали локальную стратегию реализации Конвенции ООН по правам людей с инвалидностью.
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
«Сначала был шок». Как в Щучине шли к решению проблем людей с инвалидностью
В Щучине подвели итоги кампании «Повестка 50» и подписали местный план действий по реализации Конвенции по правам людей с инвалидностью.
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
В Столине разработали программу повышения качества жизни людей с инвалидностью
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.