Вторник 5 ноября 2024 года | 22:23
  • бел / рус
  • eng

Таццяна Вадалажская: Спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай

21.07.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Таццяна Вадалажская: Спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай На здымку: Графіці ў Мінску з цытатай Каліноўскага, 2011 год. Фота euroradio.fm

Увосень з’явіцца народны цытатнік, які будзе змяшчаць думкі вядомых беларусаў. У стварэнні кнігі возьмуць удзел знакамітыя мастакі і дызайнеры, а напярэдадні яны збяруцца на адмысловым пленэры.

Праект "Цытуй сваё!" не скончыўся, а толькі распачаў Год беларускага мыслення, кажуць яго арганізатары. Цытаванне пяройдзе ў новую фазу, і адбудзецца гэта ўжо ў жніўні. Хутка да асэнсавання інтэлектуальнай спадчыны краіны далучацца мастакі і дызайнеры - высілкамі творцаў цытаты і іхнія знакамітыя аўтары атрымаюць шмат візуальных інтэрпрэтацыяў.

Што паспела адбыцца за два месяцы народнага цытавання, і якія крокі прадугледжвае  наступная фаза праекту? Пра гэта мы пагутарылі з аднім з арганізатараў "Цытуй сваё!", каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай.  

- Таццяна, падсумуйце, калі ласка, вынікі пілотнай часткі супольнага праекту "Цытуй сваё!", якой распачаўся Год беларускага мыслення.

- Датычна вынікаў не варта казаць пра нешта дакладнае, бо нашая задача была ў тым, каб крыху раскрыць тэму, звярнуць увагу людзей да скарба, які мы маем, да магчымасцяў, якія ёсць у беларускага мыслення, да пытанняў і праблемаў, якія і шмат год таму, і зараз разгортваюцца вельмі трапнымі выразамі, думкамі.

Мне падаецца, нам удалося актуалізаваць гэта: можа, не ў самым шырокім коле, але, тым не менш, даволі шмат людзей захапіліся гэтай ідэяй, уцягнуліся і ў цытаванне, і ў распаўсюд новых цытатаў. І, я думаю, першы крок зроблены.

- Ці здзівілі чымсьці асабіста вас тыя два месяцы праектнага жыцця, цягам якіх беларусы дасылалі ўпадабаныя цытаты?

- Беларускае мысленне развіваецца і больш вядома менавіта праз літаратуру - прозу і паэзію. Таму даволі шмат думак і цытат, сапраўды, былі ўзятыя з творчасці паэтаў, а не з трактатаў філосафаў ці выступы палітыкаў. Гэта стварыла маё разуменне таго, пра што думае беларуская нацыя.

Па-другое, мяне здзівіла няроўнасць ведання беларусамі сваёй інтэлектуальный спадчыны. Мы добра ведаем суайчыннікаў, якія працавалі ў XX стагоддзі. Але тых, хто былі раней, дык не... Яны застаюцца яшчэ нераскрытым скарбам! Спадзяюся, што якраз зварот да выбітных людзей, да адмыслоўцаў будзе для нас больш цікавай рэччу з мінулага.      

- Вакол праекта паспеў скласціся фан-клуб беларускай думкі. Колькі чальцоў ён зараз налічвае, і што гэта за людзі?

- Дакладна не магу сказаць, але дзесьці каля трыдцаці з нечым чалавек, якія дасылалі нам цытаты. І шмат хто з іх дасылаў не адну, а нават падборкі цытатаў па некалькі разоў.

Гэта абсалютна розныя людзі. Сярод іх - дзеячы культуры, вядомыя людзі. А ёсць і проста аматары беларускага мыслення і беларускай літаратуры, бо ўсё ж большасць цытатаў, як я ўжо казала, - менавіта з літаратуры.

- У жніўні праект уступіць у новую фазу - у прыватнасці, плануецца распрацаваць канцэпт-макет адмысловай кнігі беларускай думкі. Што ўвогуле запланавана зрабіць?

- Мы вырашылі, што зачыняць праект няма сэнсу, і што ўсё толькі пачынаецца. Наступная фаза будзе складацца з некалькіх напрамкаў. Па-першае, мы паспрабуем публікаваць не раз на дзень адну цытату, а падборкі цытатаў знакамітых людзей Беларусі. Гэтаму ўжо трошчакі задала тон Ірына Дубянецкая ў апошнім матэрыяле. І мы будзем цікавіцца ў філосафаў, у культурных і палітычных дзеячоў пра тыя думкі, якія яны памятаюць, выкарыстоўваюць і да якіх звяртаюцца ў сваіх роздумах. Я думаю, гэта будзе цікава. Гэта іншы позірк на беларускае мысленне.

Акрамя таго, мы збіраемся стварыць і выдаць цытатнік. Будзем рабіць гэта таксама супольна, талакой і, магчыма, выкарыстоўваючы такія сродкі, як краўдфандынгавая платформа, бо сэнс гэтага цытатнічка ў тым, каб ён быў народным.

Да яго стварэння будуць прыцягнуты дызайнеры, каб кніга атрымалася зручнай і выглядала прыемна, каб яе можна было і сабе пакінуць як прыгожую рэч, і камусьці падараваць.

Пакуль фармата няма, але паралельна мы будзем рабіць невялікі пленэр з мастакамі і дызайнерамі, таксама прысвечаны беларускаму мысленню і ўвасабленню нейкіх вобразаў, на якія падштурхоўваюць думкі, персоны Беларусі… Можа, штосьці з гэтых вобразаў будзе выкарыстана ў цытатнічку ў якасці вокладкі, ілюстрацыяў.   

- Калі адбудзецца гэты пленэр?

- Напачатку верасня.

- Ці ёсць ўжо спіс імёнаў мастакоў і дызайнераў, якія возьмуць у ім удзел?

- Пакуль у нас яшчэ няма дакладнага спісу, усё вельмі прыкладна. Дакладная інфармацыя з’явіцца пазней, і мы абавязкова ёй падзелімся.

Мы спадзяемся, што наш праект і далей будзе распаўсюджвацца, што людзі будуць далучацца. Для гэтага намі створана суполка ў Facebook, і я спадзяюся, што цытаванне вядомых беларусаў стане модай. Мы жадаем пашыраць кола арганізатараў "Цытуй сваё!" і супольна абмяркоўваць, што і як рабіць у будучыні.      

Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!"Беларускі Калегіум і "Мова Нанова" пашыраюць кола фан-клуба беларускай думкі. Заклікаем усіх далучацца да суполкі "Цытуй сваё!" у Facebook і запрашаць туды сяброў! Працягваем дасылаць і абмяркоўваць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў на электронную скрыню [email protected]!

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.