Вторник 5 ноября 2024 года | 19:29
  • бел / рус
  • eng

Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)

28.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?

– Мінск – гэта чарада архітэктурных няўдач. І адна з самых галоўных праблем – Цэнтральная плошча, – безапеляцыйна заяўляе гісторык архітэктуры Зміцер Задорын. Яго адкрытая лекцыя “Цэнтральная плошча як парок сэрца ў целе Мінска” прайшла ў межах Тыдня беларускага мыслення.

У тэорыі савецкага горадабудаўніцтва горад быў арганізмам. У выпадку з Мінскам яго “сэрцам” павінна была стаць Цэнтральная (сёння Кастрычніцкая) плошча – бо знаходзіцца ў самым цэнтры горада. Але цягам свайго існавання яна так і не справілася са сваёй задачай – пампаваць “кроў” па целе сталіцы, у сэрцы выявіўся парок, які і цяпер застаецца балючым месцам горада.

 – Я лічу, што Мінск з’явіўся ў 1944 годзе, – заявіў Зміцер Задорын. – Калі падчас Другой сусветнай вайны горад быў разбураны і за яго ўзяліся савецкія ўлады, яны вызначалі, што з гарадской спадчыны можна захаваць, а што нельга. Абсалютна відавочна: Мінск – пасляваенны савецкі горад.

Ёсць шмат крыніц, якія апавядаюць пра тое, як выбіралі месца для галоўнай плошчы Мінска. Пра гэта пісаў і галоўны архітэктар горада таго часу Ягораў, і гісторык архітэктуры з Масквы Шчыткоў. Выбіралі паводле некалькіх чыннікаў: геаметрычны цэнтр горада, блізкасць да гістарычнага цэнтра, магчымасць стварэння сувязяў з аддаленымі раёнамі і дамінаванне над далінай Свіслачы. Апроч таго, абраны раён для будучай Цэнтральнай плошчы быў максімальна разбураны падчас вайны. Хаця задумвалася Цэнтральная плошча яшчэ ў даваенны час, і меркавалася, што ёй стане сучасная плошча Незалежнасці. Кастрычніцкая ж тады, у 1941 годзе, называлася даволі сціпла: плошча ля дома ЦК КПБ. Тым не менш пасля вайны ў якасці галоўнай вызначылі менавіта яе.

У 1945 годзе адбыўся конкурс праектаў Цэнтральнай плошчы. Колькі праектаў на ім было прадстаўлена – дакладна невядома. У многіх з іх прасочвалася тэма адкрытасці да ракі, адрозніваўся хіба праект знакамітага Іосіфа Лангбарда, які вызначыў ад плошчы дзве восі, якія звязвалі яе з оперным тэатрам і плошчай Свабоды. Праўда, праз напружанне ў адносінах Лангбарда з уладамі яго праект шырока не дэманстравалі.

Пераможцаў у конкурсе не вызначылі, бо на той час не было яшчэ генеральнага плана горада, таму конкурс стаў своеасаблівым эксперыментам, каб зразумець, што можна зрабіць.

 – Усе архітэктары ўяўлялі сабе Цэнтральную плошчу нейкіх касмічных памераў: ад 6 да 12 га (цяпер яна 3,5 га), – зазначыў Зміцер Задорын.

Гэта бачна і на тагачасных планах: савецкі манументалізм праяўляўся не толькі ў збудаваннях, але і ў прасторах.

У 1948 годзе праводзілі другі конкурс, ужо закрыты. На той момант ужо быў гатовы інжынерны праект для праспекта і вызначаныя габарыты. Груба кажучы, плошчу заставалася “нанізаць” на артэрыю праспекта. Але тут паўстала іншая дылема: на галоўнай плошчы трэба пабудаваць галоўны будынак. Самым вялікім (і, адпаведна, галоўным) збудаваннем у той час быў Дом ураду. І калі ўзводзіць яшчэ больш маштабную пабудову на Цэнтральнай плошчы, не зусім зразумела, што з ёй рабіць. Адзіны дасканала вядомы крытэр – яна павінна была быць фонам для манумента Сталіну. З ім звязаная вядомая і сумная гісторыя. Помнік усталявалі ў верасні 1952, і прастаяў ён яшчэ 8 гадоў пасля смерці правадыра, да 1961 года. Прыкрасць у тым, што каб 10-метровы манумент выглядаў яшчэ больш уразліва, знеслі старажытны дамініканскі касцёл ХVІІ стагоддзя. 

– Я не ўпэўнены, што яго аднаўленне – правільны шлях. Якасць – гэта асобнае пытанне. Апроч таго, там не будзе ніякай аўтэнтыкі, і касцёл будзе дзіўна глядзецца. З іншага боку – чаму б і не? – разважае Зміцер Задорын, адказваючы на пытанне Службы інфармацыі “ЕўраБеларусі”.

Тое, што нешта з галоўнай плошчай ідзе не так, разумелі ўжо тады. З сярэдзіны 1950-х плошча проста ігнаруецца, хаця актыўна забудоўваецца непасрэдна праспект. Паралельна архітэктары б’юцца над ідэямі “галоўнага будынка”. Так, у якасці яго меркавалі ўзвесці панарамны кінатэатр на 2,5 тысячы месцаў. Пасля ўзнікла ідэя кінаканцэртнай залы. Дарэчы, у гэтым цікава прасочваецца змена ідэалогіі: калі раней на галоўнай плошчы горада меркавалася ўзвесці галоўны адміністрацыйны будынак, то цяпер адбылася перафакусіроўка на грамадскую ўстанову. Да таго ж няма ўстойлівага месца для яго размяшчэння – яно мяняецца з праекта ў праект. Немалаважная і вышыня збудавання: яно ледзьве ўзвышаецца над асноўнай забудовай горада – і гэта прынцыповы момант у архітэктуры 1960-х.

У другой палове 1960-х пытанне Цэнтральнай плошчы зноў становіцца актуальным. Пра гэта сведчыць генплан 1965 года, паводле якога прапаноўвалася пераарыентаваць цэнтр у папярэчным кірунку (у адрозненне ад ранейшага паралельнага восі праспекта плана развіцця). Цяпер асаблівае значэнне набываюць водна-зялёны дыяметр і перасячэнне, у цэнтры якога – Цэнтральная плошча.

Праўда, з 1968 года зноў адбываюцца дзіўныя рэчы. Праводзяць яшчэ адзін конкурс, у якім удзельнічаюць чатыры інстытуты. Тут ужо ўзнікаюць і высотныя акцэнты, і прывязка да плошчы Свабоды, і ідэя “ўніверсальнай залы” ў якасці галоўнага будынка…  Але гэта не зрабілі.

У 1975 годзе немаведама для чаго выпісваюць усесаюзны конкурс на распрацоўку тэатра імя Янкі Купалы, які меркавалася зрабіць галоўным будынкам. Прыйшло больш за 70 заявак. Але праз год зразумелі, што праводзілі конкурс дарэмна. У 1980 – 1985 гадах на Цэнтральнай плошчы плануюць пабудаваць музей Леніна.

У  1984 годзе плошчу перайменавалі ў Кастрычніцкую, а ў 2000 годзе тут нарэшце з’явіўся галоўны будынак – Палац Рэспублікі. Праўда, завершанага выгляду пустэча Цэнтральнай плошчы так і не набыла…

 – Самай абсурднай і наватарскай была б спроба разбурыць Палац Рэспублікі і паставіць на яго месцы сталінскую высотку. Магчыма, пройдзе некалькі гадоў, і мы зразумеем, што нам сапраўды патрэбна. Часам тактыка “нічога не рабіць” – найлепшы варыянт. Хаця я быў бы рады, калі б Цэнтральная плошча выглядала інакш.

Відэазапіс публічнай лекцыі:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.