Вторник 18 сентября 2018 года | 23:25
  • бел / рус
  • eng

Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека

30.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?

Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся, але многія вартыя ўвагі тэмы, на якія дыскутавалі падчас яго, незаслужана выпалі з фокусу. Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” працягвае распавядаць пра рэчы, якія аказаліся ў цэнтры абмеркавання беларускімі інтэлектуаламі.

Паралельна з дыскусіяй адносна феномену вышыванкі эксперты выказваліся пра незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць беларусаў.

Выдавец Валер Булгакаў адзначыў, што межы Беларусі былі акрэсленыя ў другой палове ХІХ стагоддзя расійскімі імперскімі этнографамі перадусім на падствае моўнага чынніку.

“У маім рэгіёне тыя, каму цяпер за 45, яшчэ гавораць па-беларуску, а тыя, каму 15 – 25 – ужо гавораць амаль на літаратурнай расейскай мове. На мой погляд, гэта небяспека”,  – мяркуе выдавец.

На яго думку, беларускамоўная супольнасць у нашай краіне сёння – гэта субкультура.

“Вырашаюць такія справы як нацыянальная незалежнасць не ўлады, не палітычная адміністрацыя, а простыя грамадзяне. Публічная прастора Беларусі падзелена на мноства субкультур, дзе і георгіеўскія стужкі, і бел-чырвона-белыя, і арнаментальныя, дзе ёсць пакрыўджаная беларускамоўная меншасць, тыя, хто гавораць па-расейску, і старэйшае пакаленне, якое акрамя як на беларускай на іншай мове гаварыць не ўмее, дзе ёсць праваслаўныя і каталікі”, – дадаў Валер Булгакаў.

Але моўная прыкмета яшчэ не ёсць нацыянальнай ідэнтычнасцю.

“Для мяне самым важным момантам нацыянальнай ідэнтычнасці з’яўляецца захаванне высокай літаратурнай традыцыі, – падзяліўся даследчык беларускай кухні Алесь Белы. – Уявіць сабе Францыю без сімвалічнага поля, якое стварылі Мальер, Бальзак, Дзюма – немагчыма. У нас няма інстытутаў, якія б рэтранслявалі гэтае сімвалічнае поле. Нягледзячы на трыумф вышыванкі ў нас цалкам разбураны нацыянальны кінематограф, няма інтэлектуальных маркёраў прыналежнасці да той ці іншай культуры”.

На думку прадстаўніка крамы simbal.by Мікіты Броўкі, захаваць незалежнасць краіны без нацыянальнай ідэнтычнасці немагчыма. Але ці ёсць яна ў беларусаў? Складана даць станоўчы адказ на гэтае пытанне, зрэшты, як нельга адказаць і адмоўна. У любым выпадку, яна пакуль недастатковая.

Доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма Ірына Дубянецкая прапанавала беларусам паставіць сябе ў свой жа ўласны кантэкст і паглядзець, што з намі адбывалася.

“Цяперашняя ідэнтычнасць будуецца з усведамленнем свайго культурнага скарбу, гісторыі, традыцыі. У Вялікага княства Літоўскага была ўласцівасць, якая адрознівала яго ад іншых краін – мультырэлігійнасць. Гэта было вынішчана на хвалі татальнай русіфікацыі краіны”, – зазначыла яна.

На думку Ірыны Дубянецкай, сёння нам навязваюць афіцыйны дзяржаўны білінгвізм, які ў параўнанні з колішняй шматмоўнасцю – радыкальна іншая, процілеглая рэч.

“Білінгвы – гэта беларускамоўныя людзі ў Беларусі. Расійскамоўныя не нясуць гэтых моўных традыцый. Наданне любога афіцыйнага статуса расійскай мове ў Беларусі вельмі небяспечна з той прычыны, што два з паловай стагоддзя татальнай русіфікацыі проста выціснулі беларускую мову”.

Нацыянальная ідэнтычнасць у нашай краіне яшчэ толькі спее, лічыць Ірына Дубянецкая.

“Заўважце, як з беларускай этнічнай мапы пачалі знікаць палякі і рускія паводле вынікаў перапісу. Іх колькасць радыкальна змяншаецца – на 25% за апошнія 10 год. Паступова ўсе пераўтвараюцца ў беларусаў. Бо беларусам быць вельмі проста: не трэба ведаць беларускай мовы, а з гісторыі дастаткова ведаць, што беларусы перамаглі ў Вялікай Айчыннай вайне”, – іранічна звярнуў увагу сацыёлаг Аляксей Ластоўскі.

Такім чынам, нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў яшчэ працягвае фармавацца, але гадаваць і ўмацоўваць яе трэба, не забываючыся на небяспеку з боку ўсходняга суседа.   

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Ларыса Шчарбачэвіч: Мы будзем развівацца ўстойліва

У Валожыне прадставілі чарнавік мясцовай павесткі і падвялі вынікі рэалізацыі міні-праекта ў рамках кампаніі “Павестка-50”.

Обзор "Свобода ассоциаций и правовое положение некоммерческих организаций в Беларуси" за 2017 год

Центр правовой трансформации (Lawtrend) и Ассамблея неправительственных демократических организаций подготовили обзор свободы ассоциаций и правового положения НКО в Беларуси в период 2017 года.

"Размова Мацкевіча" з Андрэем Ягоравым пра будучыню Беларусі (Відэа)

Якая наша бліжэйшая будучыня паміж Расіяй і Захадам, якія нашы перспектывы ў іншых сферах і што больш можа натхніць беларусаў — ВКЛ ці IT-тэхналогіі?

Окруженные демократией. Как власть готовит сценарий для выборов 2019 года

На официальном сайте президента дан вольный пересказ выступления Лукашенко при назначении новых членов правительства.