Вторник 5 ноября 2024 года | 19:29
  • бел / рус
  • eng

Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект

17.07.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект Фота: Лятучы ўніверсітэт

Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?

Апошнім часам мы адчуваем зацікаўленасць да ўкраінскай, польскай культуры, і з іх боку таксама ёсць цікавасць да нас, бо ў нас ёсць падабенствы і агульная культурная спадчына – ВКЛ і Рэч Паспалітая, лічыць культурны дзеяч, дызайнер і паэт Міхал Анемпадыстаў.

Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі” прыводзіць разважанні мысляра адносна рэгіёна Інтэрмарыюму, ці Міжмор’я, і магчымай ролі нашай краіны ў ім.

У аснове ідэі Міжмор’я – геаграфічнае становішча. Мы знаходзімся на водападзеле, ад нас цякуць рэкі ў Балтыйскае і Чорнае мора, басейны якіх такім чынам спалучаюцца на нашай тэрыторыі.

Падобныя ўтварэнні, якія спалучалі гэтыя басейны,  сталі ўзнікаць яшчэ ў дагістарычныя часы, і першае зафіксаванае з іх – так званы “Бурштынавы шлях” з Усходняй Прусіі ажно ў Рымскую імперыю. Галоўнай артэрыяй гэтага шляху была Вісла. Другое ўтварэнне – шлях “З варагаў у грэкі”. Пазнейшыя “міжморавыя” фармаванні – Вялікае княства Літоўскае, якое таксама было “ад мора да мора”, Рэч Паспалітая, што не толькі спалучала два марскія басейны, але і два розныя дзяржаўныя ўтварэнні.

– Цяпер цікаўнасць да гэтай ідэі не спадае, а наадварот, расце, пра што сведчаць заявы Анджэя Дуды пра намер вярнуцца да ідэі Міжмор’я, – зазначыў Міхал Анемпадыстаў.

Ідэя стварэння Балта-Чарнаморскага рэгіёну не новая. Падмуркі адзінства Польшчы, Літвы (Беларусі) і Русі (Украіны) закладаюцца яшчэ ў часы Крэўскай уніі (1385 г.), і пасля падмацоўваюцца Гарадзельскай (1413), Люблінскай (1569), Гадзяцкай (1658) уніямі, карпарацыяй Канвент Палонія ў 1828 г. Разуменне адзінай дзяржавы прасочваецца і ў філаматаў і філарэтаў. У тры апошнія фармаванні ўваходзілі продкі цяперашніх беларусаў, таму можна сказаць, што найбольш інтэнсіўна ідэя Міжмор’я фармавалася на тэрыторыі Літвы-Беларусі.

У 1832 – 1861 гадах Інтэрмарыюм існуе ў выглядзе так званага плана Адама Чартарыйскага. Але, па словах Міхала Анемпадыстава, “досыць хітра”: Літва і Русь там не згадваюцца, у разуменні Чартарыйскага гэта ўсё Польшча, да якой ён прыцягвае Чэхію, Славакію, Румынію Венгрыю і ўсіх паўднёвых славян. Аднак план Чартарыйскага ў 1861 годзе распаўся з-за браку фінансавання. Але сама ідэя Міжмор’я з гэтым не знікла.

Напрыканцы ХІХ стагоддзя яна адыходзіць на другі план, а наперад выходзіць палітычная і сацыяльная барацьба. Сітуацыя змяняецца з рэвалюцыяй 1905 года, калі зноў адбываецца рост нацыянальна-вызваленчай барацьбы. У 1904 годзе англічанін Хэлфард Маккіндэр агучвае канцэпцыю Хартлэнду – “сярэдзіннай зямлі”. Яна палягае на тым, што агромная частка еўразійскай сушы не мае выйсця да басейнаў Балтыкі і Чорнага мора. Паводле Маккіндэра, існуе Рымлэнд – Еўропа, і гэты самы Хартлэнд – Расія, якая з усіх бакоў адрэзаная ад цывілізацыйных кантактаў прыроднымі перашкодамі, і адзіны “ключ” да Хартлэнда палягае з Рымлэнда праз Усходнюю Еўропу.

– Гэты Хартлэнд накладаецца на цяперашняе расійскае еўразійства, галоўным ідэолагам якога цяпер з’яўляецца Дугін і ў выніку якога ўтварыўся ЕАЭС, – звяртае ўвагу Міхал Анемпадыстаў. – Адбылася перамога еўразійства, і вельмі важна, што ў гэта ўцягнута Беларусь. Бо без Беларусі тут “еўра-“ няма і ўсе гэтыя палітычныя праекты не працуюць.

Досыць паслядоўна ідэю Міжмор’я спрабаваў рэалізаваць Юзаф Пілсудскі, які лічыў, што такая канфедэрацыя дапаможа пазбегнуць дамінавання Германіі і Расіі. А яшчэ раней за Пілсудскага, у 1916 годзе, падобную мадэль Балта-Чарнаморскай садружнасці прапанаваў дзеяч беларускага нацыянальнага Адраджэння Антон Луцкевіч, які мроіў стварыць нешта накшталт злучаных штатаў.

Аднак у рэалізацыі Міжмор’я была вельмі незацікаўлена Савецкая Расія. Пакрысе да яе адышлі Украіна і Беларусь, Літва (зрэшты, як і цяпер) вельмі насцярожана паставіліся да такога геапалітычнага праекту, і ідэя не тое што згасла, а маргіналізавалася. Пасля распаду Савецкага Саюза зноў пачала ўзнікаць тэма Міжмор’я, але далей за размовы справа так і не дайшла.

– Для мяне ў сённяшняй сітуацыі палітычна гэта абсалютна нерэальны праект, і калі яго разглядаць, то толькі ў культурніцкім плане і ў галіне экалогіі, – мяркуе Міхал Анемпадыстаў.

На яго думку ініцыятарам культурнага кірунку магла б выступіць менавіта Беларусь.

– Навошта нам гэта трэба? Каб быў брэнд і каб у шырокім значэнні прадавацца, – падсумаваў дызайнер.

Аўдыёзапіс адкрытай кафедры Міхала Анемпадыстава:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.