Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Летась беларуская думка выбухнула такім яркім феерверкам падзей, што энергію ад гэтага выбуху стрымаць немагчыма і скарыць не так проста. Куды яе накіраваць, а таксама ўзгадаць, як яна ўтварылася, Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі" прапанавала метадолагу і сацыёлагу, каардынатарке Лятучага ўніверсітэтаТаццяне Вадалажскай.
— Якім быў мінулы год для беларускай інтэлектуальнай супольнасці?
— Беларуская інтэлектуальная прастора, безумоўна, пашыраецца. З аднаго боку, гэта вельмі цешыць, з іншага — ставіць новыя пытанні. Калі раней можна было бачыць адну-дзве публічныя лекцыі ці дыскусіі на месяц, то сёння мы іх бачым некалькі на тыдзень, а ёсць яшчэ выставы і іншыя абсалютна розныя формы. Сёння гэтая незалежная прастора вельмі насычаная і разнастайная.
Вельмі важна, што летась уздымаліся пытанні, звязаныя з сучаснымі трэндамі. Экалагічныя праблемы глабальнага і лакальнага маштабу, пытанні развіцця горада, якія паступова пераходзяць з актывісцкага стану ў стан больш глыбокага разумення, прычым з розных бакоў. Яшчэ адна тэма, звязаная з тэхналагічнымі дасягненнямі, — ІТ-сфера, штучны інтэлект і пытанні таго, што нам гэта нясе ў сэнсе гуманітарных і сацыяльных выклікаў. На мой погляд, гэта адна з самых перспектыўных тэм, бо нам усё роўна давядзецца адказваць на акрэсленыя пытанні. Мы пакуль не надта гатовыя гэта абмяркоўваць, а, хутчэй, збіраем утопіі і антыўтопіі, прагнозы, а вось рэальныя адказы на пытанні "тут і цяпер" пакуль яшчэ перад намі стаяць.
— Летась інтэлектуальная сфера была сапраўды насычаная на падзеі, перадусім дзякуючы імпрэзам у межах Года беларускага мыслення. Ці захаваецца такі тэмп мысленчага жыцця ў краіне, альбо ён крыху замарудзіцца і, магчыма, пойдзе на паглыбленне?
— Я думаю, што агулам у беларускай інтэлектуальнай прасторы гэты тэмп будзе захоўвацца і нават нарастаць, бо ў нас ёсць не адзін і не два суб’екты, якія гэты рух падтрымліваюць. З другога боку, што тычыцца менавіта нас, прадстаўленасць у публічнай прасторы будзе меншай. Таму што ўсё ж гэта была адмысловая кампанія, якая спрабавала звярнуць увагу на пэўныя рэчы і папрацаваць над інтэлектуальнай экалогіяй — зменай асяродку для існавання і прадукавання ідэй. Але ў такім рэжыме немагчыма жыць заўсёды. Безумоўна, будуць нейкія ідэі і праекты, але мы будзем шукаць крыху іншыя, больш паглыбленыя фарматы.
Шлях жыцця ідэй патрабуе пэўнага асяродаку, інфраструктуры. Гэтак жа, як людзі пішуць кнігі, але ёсць выдавецтвы, кніжныя крамы, друкарні, бібліятэкі — гэта ўсё інфраструктура, асяродак, экалогія для напісання кніг. Яны будуць пісацца нават без гэтага, але будзе ўжо абсалютна іншая культурная сітуацыя. Так і тут: калі мы кажам, што беларусы мысляць самастойна пра свае праблемы, вельмі важна не толькі забяспечыць магчымасць аб гэтым думаць, але яшчэ і забяспечыць магчымасць абмеркавання гэтых ідэй, існаванне іх у дыскусіях, у надрукаваным выглядзе і г.д. За мінулы год мы паспрабавалі намацаць і пашырыць акрэсленую сферу за кошт таго, што прыцягнулі нейкіх дзеячоў, якія, можа, не асацыююць сябе з мысленням, але таксама фармулююць праблемы, шукаюць адказы, выпрацоўваюць новыя ідэі. Гэта агульная прастора мыслення, якая павінна працінаць усё грамадства.
— То бок, "мысленне — у масы"?
— Нават не "ў масы", а "мысленне — паўсюль", не ў сэнсе яго прафанацыі, а ў сэнсе разумення, што пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых ці, хутчэй, у розных сферах. Год беларускага мыслення асабіста для мяне пазначыў пэўную яго этапнасць. Мне здаецца, тое, што ў свой час авантурна і правакацыйна назвала сябе беларускім мысленнем, сёння мы маем як самастойную, сфармаваную сферу, якая ўжо не патрабуе доказу свайго існавання. Яно паўстала як незалежнае найперш у культурным асяродку, у межах гумаітарнай веды. Але цяпер наступаеновы этап, звязаны з больш шырокім светам. За 25 гадоў у Беларусі паўсталі супольнасці, тэмы, праблемы, якія распрацоўваюцца тут і маюць беларускі кантэкст ужо не як выклік самаразумення, а па сваім паходжанні. Гэта адбываецца і ў натуральных навуках, і ў сферы тэхналогій, экалогіі, палітыкі. І гэтая прастора — таксама беларускае мысленне, таму мы мусім пераадольваць бар’еры і пашыраць нашыя стасункі і ўяўленні. Гэты кірунак развіцця на сённяшні дзень самы галоўны.
Даволі часта падзел "мысленне"/"не мысленне" праводзяць па прафесійнасці, дысцыплінарнасці ці тэмах. Але, насамрэч, ён праходзіць па інтэлектуальным напружанні, якое можа адбывацца ў розных месцах. Мысленне існуе толькі ў жывым напружанні, а не таму, што ты маеш дыплом ці напісаў кніжку 10 гадоў таму. Чалавек, які вырашае нейкую тэхнічную праблему ці працуе над стратэгіяй адаптацыі гарадоў да кліматычных зменаў — у яго працы таксама існуе мысленне. І дзе знаходзіцца падзел, мы ніколі не будзем ведаць дакладна, бо ён пастаянна рухаецца. Гэта трэба разумець і адчуваць, і не замыкацца, а ўцягваць у стасункі тыя сферы, дзе, нам падаецца, існуе гэтае напружанне.
— Апроч гэтага, якія яшчэ планы мае Лятучы ўніверсітэт на новы год?
— Мне падабаецца ў Лятучым універсітэце, што ён развіваецца сам сабой. Ёсць штуршок, ідэя, а пасля развіваецца працяг. Што тычыцца праблемных скіраванасцяў, наступны год працягне тэму ідэнтычнасці, індывідуальнасці, гуманітарнага складніку сённяшняй сітуацыі. Стасункі чалавека са светам, тэхнікай, будучыняй — тое, вакол чаго будзе віраваць універсітэцкае жыццё ў новым годзе.
— Летась упершыню прайшоў Тыдзень беларускага мыслення. Многія выразілі меркаванне, што ў Беларусі павінен быць такі фэст нацыянальнай думкі. Праўда, знайшліся і скептыкі гэтай ідэі. Ці будзе яшчэ нешта падобнае?
— Мы абмяркоўвалі гэта, і ёсць абсалютна розныя думкі на гэты конт. Пакуль дакладнага плану няма. Але для мяне існуе такая вельмі важная рэч, як традыцыя, у якой павінна быць дакладная форма, што магла б даваць развіццё зместу. Я пакуль не ўпэўнена, што Тыдзень — дакладная форма для таго, што хацелася б развіваць. Я, хутчэй, шукала б нейкіх іншых формаў. З іншага боку, я спадзяюся, што гэта выльецца ў дадатковыя ініцыятывы, якія пачнуць існаваць самі па сабе і нешта прапаноўваць. Я не думаю, што гэта страшна, таму што пошук — гэта заўсёды добра.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.