Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Аб тым, што новага чакае сёлетніх слухачоў Лятучага, Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” распавяла яго каардынатарка Таццяна Вадалажская.
– Мы абвесцім нашу праграму перад Тыднем беларускага мыслення, і тады ўжо можна будзе запісвацца на курсы. Заадно падчас Тыдня можна будзе паглядзець на ўсіх гэтых людзей, якія выкладаюць у Лятучым.
– Чым будзе адметная навучальная праграма ў новым годзе?
– З аднаго боку, у нас шмат накірункаў працягнецца. Калі ж казаць пра адметнасць, то гэты год будзе скіраваны на працу над ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю, як асабістай, так і супольнай. Прычым, у традыцыях нашага Універсітэту, гэта будуць не адказы на пытанне “Хто ты ёсць?”, а, хутчэй, метады і падыходы, як з гэтым разбірацца, выбудоўваць сябе, арганізаўваць супольнае мысленне і г.д.
Працягнецца і тэма Гульні, прычым мы будзем не столькі распавядаць пра яе (хаця, магчыма, такія курсы таксама будуць), а, хутчэй, мы працягнем далей яе асвойваць у сваёй дзейнасці. Плануецца, што ў навучальным годзе ў нас будуць штомесячныя сустрэчы, дзе мы паспрабуем арганізаваць у фармаце гульні мысленне і “спаборніцтва” ў розных падыходах па раскрыцці пэўных праблем.
У школах Магістраў Гульні, якія, безумоўна, працягнуць сваю працу, ужо сфармаваліся пэўныя супольнасці, якія выпрацавалі свой стыль, падыход да таго, што яны разам робяць. Гэта такія самостойныя суб’екты ўнутры Лятучага ўніверсітэта, якія выбудоўваюць свой шлях. Ва ўсіх школах будзе данабор, таму можна далучыцца да гэтых супольнасцяў.
Летась мы знайшлі цікавую форму – філасофскае інтэрв’ю, якое робяць слухачы з мыслярамі, і мы плануем сёлета прапанаваць такую форму камунікацыі некаторым філосафам.
Што тычыцца курсаў, то яны, як я ўжо казала, будуць скіраваныя на выбудову індывідуальнасці і ідэнтычнасці. Адзін з такіх новых курсаў па посткаланіяльнай тэорыі будзе чытаць Ігар Бабкоў. Курс Уладзіміра Мацкевіча, які працягне даваць уводзіны ў філасофію, таксама будзе прысвечаны індывідуальнасці як неабходнаму складніку сістэмы мыслення. Працягнецца школа Ірыны Дубянецкай, якая штогод называецца аднолькава, але заўсёды ўяўляе сабой абсалютна розныя “вандроўкі” ў старажытныя тэксты. Будзе і курс Міхала Анемпадыстава з пэўнымі новымі поглядамі на беларускі стыль і дызайн.
– Ці будуць адкрытыя лекцыі, як у мінулым сезоне?
– Мы даволі энергічна пачнем новы сезон Тыднем беларускага мыслення. Таксама разам з “ЕўраБеларуссю” працягнем мінулагоднюю серыю “Уяўляючы Беларусь” і паспрабуем прыцягнуць да яе новых выступоўцаў. Таму публічныя лекцыі, безумоўна, будуць, але ў межах гэтай тэмы.
– Ёсць меркаванне, што падобны фармат дапамагае Лятучаму стаць “бліжэй да людзей”, бо Лятучы універсітэт – даволі закрытая супольнасць. Можа быць, плануеце выходзіць на новы ўзровень і пашыраць аўдыторыю?
– З аднаго боку – так, публічныя лекцыі – гэта адчыненыя дзверы, праз якія могуць прайсці ўсе. Але сёння Мінск, прынамсі, мае вельмі шчыльную “праграму” самых розных публічных мерапрыемстваў. Таму фармат адкрытых лекцый мае для нас цяпер не такое значэнне, як гэта было напачатку, калі мы імкнуліся не толькі стаць “бліжэй да людзей”, але і зрабіць самі публічныя інтэлектуальныя падзеі натуральнай з’явай грамадскага жыцця краіны. Цяпер аўдыторыя Лятучага складае сотні людзей і гэта не такая ўжо невялікая і закрытая супольнасць. Наша адукацыйная праграма – гэта адкрытая пастора для самастойнай працы і індывідуальнага руху.
Тым не меньш, мы працягваем клапаціцца пра тых, хто не мае магчымасці наведваць курсы і семінары. У бліжэйшым часе мы плануем запусціць новую версію дыстанцыйнай платформы, якая будзе прапаноўваць больш прыдатны і якасны фармат атрымання адукацыі. Гэта будзе магчымасць пазнаёміцца з чымсьці не адрываючы сябе ад канапы. А можа, наадварот, гэта стане штуршком, каб прыйсці на семінар.
– З улікам перанасычанасці сталіцы публічнымі мерапрыемствамі, ці плануеце вы пашырацца ў рэгіёны?
– У нас ёсць вялікі досвед працы ў регіёнах і перыядычна ўзнікаюць новыя планы, але мы разумеем, што даволі складана працаваць у рэгіёнах з Мінска. Павінны ўтварыцца мясцовыя суполкі, якія жадаюць стаць часткай Лятучага, бо Універсітэт – гэта супольнасць, не проста людзі, якія раз на тыдзень прыходзяць на лекцыю, а штосьці робяць паміж сабой.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.