У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
Амаль 20 гадоў таму, у 1997 годзе, яго стваралінікі ўзялі за мэту скансалідаваць інтэлектуальныя сілы краіны дзеля таго, каб перадусім зразумець, кім мы ёсць у свеце і чым ёсць свет, у якім мы сябе знаходзім. І да сёй пары Калегіюм трымае і пашырае дыскурс беларускага мыслення.
Спосабы й формы працы ўвесь час мяняюцца, але нязменнаю застаецца мэта: у супольнай мыследзейнасці выкладчыкаў і студэнтаў прадукаваць новую веду дзеля перастварэння Беларусі ў прастору вольнага мыслення і свабоднай творчасці.
– Цягам пятнаццаці гадоў Беларускі Калегіюм быў ці не адзінай арганізаванай інтэлектуальнай прасторай. Ён засноўваўся перш-наперш як месца, дзе могуць збірацца і развівацца інтэлектуалы, ствараючы інтэлектуальную супольнасць. Яго засноўвалі мысляры пераважна дзеля мысляроў, – распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма Ірына Дубянецкая.
Ірына Дубянецкая і Уладзімір Мацкевіч.
Бацькамі-заснавальнікамі Калегіюма былі Алесь Анціпенка, Ігар Бабкоў, Валянцін Акудовіч, Захар Шыбека. У Нагляднай Радзе – кураторыюме, які існуе і дагэтуль, – былі такія сусветна славутыя мысляры, як Ежы Гедройц з Парыжу, айцец Аляксандр Надсан з Лондану, вядомыя беларускія інтэлектуалы Анатоль Грыцкевіч, Яўген Грушавы і многія іншыя.
Па словах Ірыны Дубянецкай, у Калегіюм у якасці адукацыйнага адразу было закладзена філасофскае вымярэнне.
– Найперш стваралася форма абсалютнай свабоды мыслення, не абмежаванай цэнзурай, да якой Беларусь вельмі моцна прызвычаілася за два з паловай стагоддзя, а таксама тымі абцугамі, якія скоўваюць вышэйшую адукацыю ў навучальных установах краіны і дагэтуль.
Беларускі Калегіюм – унікальная прастора, дзе знаўцы ў пэўнай галіне выкладаюць сваё жывое даследванне, а слухачы маюць магчымасць даведацца, што насамрэч адбываецца як у навукова-інтэлектуальнай галіне, так і ў краіне.
На прэзентацыі “Беларускі Калегіюм як інтэлектуальная прастора” ў межах Тыдня беларускага мыслення сабралася толькі невялікая часта выкладчыцкага корпусу. Але яны склалі цэлае сузор’е беларускіх мысляроў і творцаў. Паэт Алесь Разанаў, якога Ірына Дубянецкая назвала “талісманам Беларускага Калегіюма”, прачытаў свой неўміручы тэкст “Слова пра спадчыну”, які ўпершыню прагучаў у 1997 годзе ў музеі Максіма Багдановіча падчас абвяшчэння аб стварэнні Калегіюма.
Алесь Разанаў.
Выкладчык беларускай літаратуры ў глабальным кантэксце Альгерд Бахарэвіч зазначыў, што падчас заняткаў спрабуе паглядзець на сваіх улюбёных замежных пісьменнікаў – Франца Кафку, Джэймса Джойса і Уладзіміра Набокава з беларускага пункту гледжання, а таксама зразумець, кім з’яўляюцца беларускія літаратары Вячаслаў Адамчык, Міхась Стральцоў і Андрэй Мрый у заходнім кантэксце.
– Чалавек, які прыходзіць у Беларускі Калегіюм, атрымлівае магчымасць дыскутаваць і думаць, – падкрэсліў Альгерд Бахарэвіч.
Альгерд Бахарэвіч, Вольга Шпарага, Адам Глобус, Андрэй Казакевіч.
Гэта прапануе і філосаф Вольга Шпарага, якая імкнецца крытычна ставіцца да класікаў і спрачацца з імі. Філосаф і літаратар, нязменны кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры ў Беларускім Калегіюме Валянцін Акудовіч зазначыў, што ўжо праз тры месяцы свайго існавання Калегіюм распачаў цыкл штотыднёвых публічных лекцый, якія праходзілі цягам трох гадоў, пакуль улады не палічылі гэта небяспечным і не пазбавілі Калегіюм памяшканняў для лекцый.
– Тут класна! Дзе яшчэ вы сустрэнеце такія райскія кушчы? – справядліва зазначыў Акудовіч.
Валянцін Акудовіч, Алесь Разанаў, Уладзімір Мацкевіч.
Мастак і пісьменнік Адам Глобус прапануе сваім студэнтам на выбар вучыцца складаць японскія вершы хайку, альбо пісаць “татальны раман”, які прынясе мільён даляраў.
Адам Глобус.
Філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч прызнаўся, што заснаваны ім Лятучы ўніверсітэт – гэта “пародыя на Беларускі Калегіюм”, якая, праўда, паўстала з незадавальнення Калегіюмам.
– Калі ў краіне існуе прызнаная грунтоўная філасофская школа, гэта яшчэ не значыць, што ў ёй ёсць філасофія. А калі ёсць амаль супрацьлеглае стаўленне да таго, чым ёсць беларускае мысленне, – гэта ўжо сведчыць пра яго наяўнасць, – патлумачыў Уладзімір Мацкевіч.
Па яго словах, у нас ёсць велізарны патэнцыял, які мы не выкарыстоўваем, бо няма камунікацыі паміж рознымі асяродкамі. І Тыдзень беларускага мыслення якраз і быў задуманы, каб прад’явіць грамадскасці і адно адному тое, што мы маем.
Паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч стварыў у Калегіюме перакладніцкую майстэрню, якая выхавала многія пакаленні. Знакаміты часопіс беларускіх перакладаў “Прайдзісвет” нарадзіўся менавіта там.
Андрэй Хадановіч.
Адміністрацыйны дырэктар Беларускага Калегіюма Андрэй Казакевіч некалі сам скончыў аддзяленне філасофіі і літаратуры ў Калегіюме, але цяпер яго цікаўнасць складае палітычная сфера, і сваю місію ў інтэлектуальнай прасторы Андрэй Казакевіч бачыць у тым, каб сабраць разам людзей, якія даследуюць гэтую тэму, у праватнасці, на курсе еўрапеістыкі.
Андрэй Казакевіч, Валянцін Акудовіч, Алесь Разанаў, Уладзімір Мацкевіч.
Навучальны год у Беларускім Калегіюме распачнецца напрыканцы кастрычніка, інфармацыя пра набор на курсы, з’явяцца на сайце ўжо ў гэтым месяцы. Сачыце за абвесткамі!
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.