Вторник 5 ноября 2024 года | 19:46
  • бел / рус
  • eng

Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)

27.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?

Беларусы досыць прыхільна ставяцца да вырабаў з арнаментам. Даследванні спажывецкіх брэндаў, якія ўжываюць на ўпакоўках сваёй прадукцыі арнамент, сведчаць пра павелічэнне продажаў. Што стаіць за сучаснай модай на арнаменты і вышыванкі? Над гэтым пытаннем падчас Тыдня беларускага мыслення разважалі эксперты ў ходзе дыскусіі, арганізаванай Лятучым універсітэтам і грамадска-культурніцкай кампаніяй “Будзьма Беларусамі!”.

На думку выдаўца Валера Булгакава, нацыянальная ідэнтычнасць не зводзіцца да сялянскай спадчыны, драўлянай архітэктуры і нацыянальных арнаментаў.

“На мой погляд, мала падстаў ганарыцца вышыванкай, якая ўсё больш і больш адваёўвае публічную прастору ці ўспрымаецца як выяўленне нацыянальнай свядомасці альбо беларускай нацыянальнай ідэі”, – лічыць ён.

Валер Булгакаў.

Даследчык і папулярызатар беларускай кухні Алесь Белы прапанаваў правесці мяжу паміж паняццямі “этнічны” і “нацыянальны”.

“Азначэнне “нацыянальны” больш складанае. Існаванне нацыі звязваюць не з нейкімі этнаграфічнымі момантамі, элементы стварэння нацыі – кнігадрукаванне, універсітэты і г.д. Мы жывем у такой частцы свету, дзе напачатку ХХ стагоддзя ўтварылася шмат новых дзяржаў, якія за аснову сваёй ідэнтычнасці бралі этнаграфію, і ўсе яны ў пэўнай ступені “хварэюць” на гэты этнаграфізм, паступова яго больш-менш пераадольваючы. Беларусь у гэтым сэнсе – адна з самых запозненых краін”, – мяркуе Алесь Белы.

Ён узгадвае канец 1980-х – пачатак 1990-х, калі ў нашай краіне таксама адбыўся “ўсплеск этнаграфізму”, пакуль яго не “прыціснулі”. Цяпер жа, у сувязі з пэўным ідэалагічным крызісам, у якасці кампрамісу зноў узнікае падобная мадэль.

“Абсалютна некарэктна, калі яе называюць “нацыянальнай”, – перакананы эксперт.

Валер Булгакаў і Алесь Белы.

Па яго словах, “уяўленая супольнасць людзей у вышыванках ствараюць клан, які ў іх падсвядомасці з’яўляецца адзіным легітымным на гэтай тэрыторыі, а ўсе астатнія – людзі з абмежаванымі грамадскімі і палітычнымі правамі”.

У давяршэнне свайго спічу вышыванкі Алесь Белы назваў “уніформай гарадскіх ралевікоў”, зазначыўшы, што ў вёсцы так ніхто не апранаецца.

“Як чалавек, які стаіць напачатку запуску моды на вышыванкі, я скажу – так, гэта мода, – гаворыць прадстаўнік крамы symbal.by Мікіта Броўка. – Але кожны чалавек, які сёння апранае вышыванку, паказвае сябе беларусам. Іншае пытанне – які гэта беларус. Не трэба ад такіх людзей патрабаваць высокай палітычнай адукацыі ці яшчэ чагосьці. Сёння вышыванка аб’ядноўвае людзей розных палітычных поглядаў, але для іх беларуская дзяржаўнасць, незалежнасць, мова, культура з’яўляюцца каштоўнасцямі”.

Мікіта Броўка.

Я бачу, што вышыванка не толькі аб’ядноўвае, але ў чымсьці і расколвае беларусаў, – зазначае сацыёлаг Аляксей Ластоўскі. – Ужо ёсць дзве супольнасці: людзі, якія лічаць сябе беларусамі паводле нацыянальнай ідэнтычнасці і палітычных прыкметах, і людзі, якія пазначаюць сябе беларусамі, апранаючы вышыванку”.

Аляксей Ластоўскі мяркуе, што вышыванка не мае нічога супольнага ні з нацыянальным, ні з этнічным.

“Без палітычнага чынніка нацыяналізм не мае ніякага сэнсу. Але цяпер у нас няма палітыкі як такой, мы жывем у пустэчы, і тут узнікаюць вышыванкі, хутчэй, як культурная мода. Яна не патрабуе палітычнай актыўнасці, таму працінае ўсе сферы жыцця, і кожны можа апрануць вышыванку. Але якое гэта мае дачыненне да нацыянальнай ідэнтычнасці? На мой погляд – ніякага”.

Аляксей Ластоўскі.

Па яго словах, “бум” вышыванкі – феномен кніжнай культуры і прыкмета “новых гарадскіх плямёнаў людзей, якія аб’ядноўваюцца паводле сімвалаў, тэрыторый і жыццядзейнасці на гэтых тэрыторыях”.

Доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі, акадэмічны дырэктар Беларускага Калегіюма Ірына Дубянецкая зазначае, што пазначэнне свету арнаментамі – адна з нямногіх традыцый, якая не перарвалася з часоў неаліту.

“Напачатку 1990-х гадоў распрацоўвалі сучасную “мову” арнаментаў, якая б прамаўляла сучаснай свядомасцю”, – зазначае яна. Ірына Дубянецкая мяркуе, што арнамент – вельмі важны чыннік лучнасці з сусветам.

Ірына Дубянецкая.

Эксперты сыйшліся ў меркаванні, што цяпер “цэнтр беларускасці” перамясціўся ў горад, і вышыванкі, арнаменты, беларуская мова – ужо гарадская з’ява.

Вышыванка – досыць просты сродак, каб “стаць беларусам”. Але ці прывядзе ён да ўсведамлення сябе, сваіх каранёў, палітычнай, літаратурнай, культурнай традыцыі – пакуль застаецца пытаннем.

Напрыканцы дыскусіі адбылося дэфіле ў вышыванках ад некаторых беларускіх вытворцаў.

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.