У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Больш за 50 імпрэзаў па ўсёй краіне, выстава інтэлектуальных выданняў, чытанні тэкстаў, тэатральныя дзеі, дыскусіі, гульні, перформансы – усё гэта змясціў у сабе Тызень беларускага мыслення, які ладзіўся ўпершыню. Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі", якая падрабязна асвятляла падзеі Тыдня, пабывала на апошнім яго ўрачыстым мерапрыемстве.
“Мы атрымалі нагоду падумаць пра нашу інтэлектуальную спадчыну, пра тое, як яе можна інтэрпрэтаваць”, – зазначыла адна з арганізатараў Тыдня, каардынатар Лятучага ўніверсітэтуТаццяна Вадалажская.
Яна паведаміла, што толькі ў Мінску ў межах Тыдня прайшло 40 мерапрыемстваў, і яшчэ 12 – у іншых гарадах краіны.
“Праект Год беларускага мыслення і асабліва – Тыдзень беларускага мысленя – абсалютна ўнікальны, нідзе ніколі нічога падобнага не было. І ён будзе доўжыцца, пакуль беларусы не пачнуць чакаць яго, як свята.
Утопія. Але ж, ведаеце, без утопіі жыццё – такая нуда. Я віншую ўсіх з нараджэннем падзеі”, – выказаўся філосаф, літаратар, кіраўнік аддзялення філасофіі і літаратуры Беларускага КалегіюмаВалянцін Акудовіч.
Уладзімір Мацкевіч і Валянцін Акудовіч.
А вось філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч не пагадзіўся з гэтым "планам".
“Я не хацеў бы рабіць у наступным годзе падобнае мерапрыемства. Мы заявілі сваю прысутнасць. Мысленне ў Беларусі ёсць – хочаце вы гэтага ці не. Без дзяржавы, без рэжыма, і з гэтым нельга не лічыцца. Гэтага досыць. Трэба рухацца далей”, – заявіў Уладзімір Мацкевіч.
Падчас цырымоніі закрыцця Тыдня абвясцілі і ўзнагародзілі пераможцаў конкурса эсэ “Інтэлектуальная спадчына Беларусі: постаці, ідэі, кантэксты”. Конкурс стаў працягам ініцыятывы “Цытуй сваё” і даў магчымасць усім ахвотным выказацца на тэму беларускай інтэлектуальнай спадчыны.
У лік прызёраў конкурса ўвайшлі Таццяна Урублеўская-Токер з эсэ “Уладзімір Фурс: Беларусь тут і цяпер”, і Антось Уласенка з тэкстам “На другіх шляхох”, а пераможцам з конкурснай працай “А хто там і дзе?” аказаўся Міхаіл Бараноўскі, саліст гурта “Нельга забыць”. Пераможцы атрымалі каштоўныя падарункі. Апроч таго, іх працы будуць апублікаваныя на сайтах Лятучага ўніверсітэту, грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”, “Беларусского журнала”, а таксама ўвойдуць у Альманах, які будзе выдадзены напрыканцы года.
Узнагароджанне прызёраў конкурса.
Міхаіл Баярын узнагароджвае Таццяну Урублеўскую-Токер.
Ірына Дубянецкая ганаруе Антося Уласенку.
Уладзімір Мацкевіч віншуе Міхала Бараноўскага.
Сапраўдным сюрпрызам вечара стаў культурніцкі падарунак – выступ Лявона Вольскага, які феерычна і запамінальна закрыў Тыдзень.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.