Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Мерапрыемства, якое праходзіла ўвечары 20 верасня ў Галерэі «Ў» у межах «Тыдня беларускага мыслення», ставіла мэтай абмеркаваць праблемныя моманты гэтай яшчэ новай для Беларусі навуковай галіны. «Вусная гісторыя як навуковы і адукацыйны накірунак паварочвае нас да новых ракурсаў вядомых і не вельмі тэм у айчыннай гістарыяграфіі і "балявых кропак" нашай гістарычнай памяці. Жывая гісторыя сведак часу адкрывае такі погляд на гісторыю Беларусі ў ХХ ст., які часта пярэчыць усялякім ідэалагічным устаноўкам, як існаваўшым раней палітычным ідэалогіям, так і існуючым цяпер нацыяналістычнаму ці афіцыйнаму дзяржаўнаму гістарычнаму дыскурсу, - зазначаюць арганізатары дыскусіі з Беларускага архіва вуснай гісторыі і Мінскай гістарычнай майстэрні. - Аднак складанасць для актыўнага выкарыстання ўспамінаў сведак часу ў беларускай гуманітарыстыцы палягае не толькі ў частай закасценеласці падыходаў спецыялістаў, але таксама ў рэдкай гатоўнасці нават незалежных гісторыкаў укладаць дастаткова вялікі аб’ём часу для працы з імі. Таксама перашкаджае прасоўванню вуснай гісторыі і недахоп традыцыйных даследаванняў па асноўных тэмах, якія б склалі факталагічны базіс для міждысцыплінарнага разгляду. З іншага боку, напрацоўкі вусных гісторыкаў застаюцца па-за ўвагай гістарычнай навукі ў Беларусі, праекты па oral history працуюць хутчэй на захаванне памяці, чым выкарыстоўваюцца ў якасці даследчай крыніцы, публікацыі і выданні на аснове вусных успамінаў дагэтуль рэдкая з’ява для беларускай гістарыяграфіі».
Як распавяла Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» каардынатарка праекту «Беларускі архіў вуснай гісторыі», гісторык Ірына Кашталян, акадэмічная гістарыяграфія дагэтуль стараецца не заўважаць беларускія даследаванні ў галіне oral history. «Праект прадстаўлены ў Сеціве, а не ў класічным архіве, але гэта нават плюс: любы чалавек у любой кропцы свету можа атрымаць доступ да інфармацыі, што там месціцца. Праект мае розныя накірункі – развіваць навуку, узбагачаць пэўныя тэмы даследаванняў, з другога боку, вельмі важны менавіта грамадскі накірунак: уздымаць важныя тэмы, актывізаваць інтарэс людзей да захавання памяці і г.д., - сказала Ірына Кашталян. - Што датычыць афіцыйнай беларускай навукі, я лічу, што перспектывы ў вуснай гісторыі тут ёсць, але пакуль у нас адбываецца супрацоўніцтва на ўзроўні адзінкавых навукоўцаў, якія маюць свой даследчы інтарэс і якія хочуць развівацца. На ўзроўні навуковых інстытуцый гэта пакуль яшчэ складана, хочацца толькі спадзявацца, што перспектывы ёсць. Можа гэта залежыць ад змены пакаленняў: калі да кіраўніцтва прыйдуць людзі, якія ўжо асноўную сваю даследчую дзейнасць пачыналі і праводзілі на пачатку 90-х гадоў, а гэта значыць, пераглядалі свае метады, тады яшчэ савецкай навукі, той факталогіі, на аснове якой працавалі, яны, магчыма, тады і больш заўважаць гэты накірунак. Пакуль што мы ж бачым, хто кіруе ў той жа Акадэміі навук, Вышэйшай атэстацыйнай камісіі і г.д.».
Але Ірына Кашталян даволі аптымістычна глядзіць на будучыню вуснай гісторыі ў нашай краіне: «Тым не менш, мы прапануем канкрэтныя адукацыйныя трэнінгі, на якія прыходзяць тыя, хто зацікаўленыя, мы бачым, што гэта абсалютна розныя людзі, гэта людзі і з адукацыйнай сферы, гэта і навукоўцы. Ведаючы, што насамрэч не большасць, а актыўная меншасць штосьці змяняе ў грамадстве, я лічу, што гэта вялікі плюс і ў накірунку ёсць будучыня».
Удзельнікі дыскусіі ўвесь час звярталіся да праблемы адсутнасці на дадзены момант вялікай грамадскай зацікаўленасці, адсутнасці, па вялікім рахунку, грамадскага запыту на даследаванні сваёй памяці. «Гэта хіба адна з галоўных праблем нашага Беларускага архіва вуснай гісторыі, - прызнаў у інтэрв'ю Службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» гісторык Андрэй Мастыка. - Між тым, што мы навуковы праект, мы яшчэ і грамадскі. І тое, што нам вельмі важна – гэта тое, каб наша дзейнасць, нашыя даследаванні мелі нейкі водгук. З гэтым водгукам, сапраўды, ёсць праблемы. Але, зноў жа, ёсць пэўныя сектары, дзе ўзнікаюць людзі, якія сапраўды цікавяцца вуснай гісторыяй, проста гісторыяй, якія бачаць у гэтым нейкі сэнс".
Пры гэтым, зазначае Андрэй Мастыка, зараз нават у такой галіне як вусная гісторыя больш папулярныя «такія, скажам, масавыя праекты, якія закранаюць больш «папсовыя» тэмы ці, калі сказаць па-іншаму, больш шырокія тэмы». «А вось праблемы, звязаныя з трагедыямі, з траўмай, а вядома, што вусная гісторыя вельмі блізка, шчыльна з усім гэтым – з Чарнобылем, з Халакостам, з тымі ж рэпрэсіямі, вельмі складана «праходзяць» у грамадстве, бо сучаснае грамадства, як на маю думку, стараецца быць падалей ад усяго гэтага траўматычнага, яно дыстанцуецца ад трагедый. Магу ўзгадаць канферэнцыю па Чарнобыльскай катастрофе. Так, Чарнобыль, здаецца, актуальная дагэтуль тэма. Але ён калі і актуальны, то з боку, скажам так, вобразу «сталкера», нейкіх там падарожжаў, вандровак па Зоне і таму падобнага. З таго ж боку, які апісвае Святлана Алексіевіч, - гэта складана, складана чытаць, складана ўспрымаць, складана пераасэнсоўваць, перажываць. А вусная гісторыя шмат жа ў чым пабудавана менавіта на перажыванні – ты ўсё ж такі мусіш гэта ўпусціць і прапусціць праз сябе, і пасля гэтага сапраўды адчуць. І я б сказаў, што сучаснае грамадства такога досведу не хоча».
Але, на думку гісторыка, гэта нежаданне грамадства траўматычнай памяці датычыцца не толькі Беларусі, гэта сусветная тэндэнцыя: «Гэта складана, у той жа Польшчы таксама складана – я ведаю, ёсць рухі, якія прамаўляюць ідэю забыцця, маўляў, давайце забудзем, напрыклад, і той жа самалёт, што ўпаў ля Смаленску, і шмат чаго іншага такога вось траўматычнага. Гэта праблема агульначалавечая».
«На маю думку, павінны быць нейкія абставіны адмысловыя, павінен прыйсці нейкі час ці павінны адбыцца пэўныя падзеі, якія неяк зварушаць гэтае грамадства, ягоныя погляды. Я кажу не пра крызіс і іншыя матэрыяльныя штучкі, гэта мусіць быць нейкі эмацыйны штуршок. Падзеі ва Ўкраіне, напрыклад, штурхаюць украінскае грамадства ў тым ліку і да сваёй вуснай гісторыі, увогуле, штурхаюць да звароту да сваёй памяці. Мы чакаем гэтага беларускага звароту да памяці, можа быць, нават будзе момант, калі памяць стане ў пэўным сэнсе таварам, людзі звярнуцца да памяці, калі зразумеюць, што гэта – каштоўнасць. Нейкія патугі ўсё ж такі мы назіраем у гэтым накірунку, сказаць, што цікавасць да свайго мінулага ў беларусаў адсутнічае – гэта няпраўда. Але якім будзе той сапраўдны зварот да памяці... напэўна, не такім як мы яго ўяўляем, не так, як гэта было напрыканцы 80-х ці ў 90-х, як ва Ўкраіне ці ў Польшчы, напэўна, у нашай сітуацыі гэта будзе неяк інакш. Здаецца, гэта дзесьці блізка. Ёсць спадзяванні», - лічыць Андрэй Мастыка.
На пытанне сацыёлага Аксаны Шэлест, ці не мог бы спрацаваць на цікавасць грамадства зварот даследчыкаў вуснай гісторыі да блізкай памяці, напрыклад, перабудовы і развалу Савецкага Саюза, адказ зноў жа палягаў у рэчышчы боязі беларусі траўматычнай памяці. Паводле гісторыка, архівіста праекту Вольгі Івановай, пры аналізе інтэрв'ю па тэме Чарнобыля было «адчуванне неперажытай траўмы, падаўленай траўмы». «Грамадства закрывае гэту памяць, залечвае, гэтую памяць немагчыма выцягнуць. Гэта ўсё яшчэ баліць, з імі цяжка дамовіцца на інтэрв'ю, то бок тут вельмі-вельмі шмат праблем менавіта сацыяльных. Траўма страты таго жыцця, траўма, якое нанесла грамадства сваім замоўчваннем бяды», - зазначыла яна.
Яшчэ адзін фактар, які на думку гісторыкаў, будзе перашкаджаць паўнавартаснаму даследаванню, гэта не цалкам завершанасць падзеі. «У нас у 2009 годзе быў якраз праект даследавання савецкага і постсавецкага чалавека. Былі запісаныя інтэрв'ю па ўсіх рэгіёнах Беларусі. Яны ляжаць дагэтуль, бо мы зразумелі, што зараз атрымалі б зусім іншыя адказы. Момант эканамічнага крызісу, вайны ва Ўкраіне, ціску з Усходу – гэта ўсё ўжо малюе зусім іншую карцінку з'явы распаду Саюзу. Тут пытанне дыстанцыі па часе і самой метадалогіі вуснай гісторыі: наколькі чалавек прамаўляе сваю памяць і наколькі тое, што ён прамаўляе, ёсць прадуктам таго, што ён за час пасля падзеі прачытаў, пачуў, пабачыў па тэлебачанні і г.д. Вусная гісторыя фіксуе памяць тут і зараз», - падкрэсліла вядоўца імпрэзы, гісторык Ірына Махоўская. Пры гэтым, паводле гісторыкаў, на Захадзе ёсць даследаванні «трансфармацыі памяці пад уплывам падзей, якія адбыліся пасля».
«Чым бліжэй да сучаснасці, тут больш якраз сацыялогіі, чым вуснай гісторыі. Напрыклад, ёсць і страх, нежаданне пра нешта казаць. Рабіла даследаванне, дзе фігуравалі фарцоўшчыкі, дык гэта вельмі цяжка – разгаварыць іх. У кагосьці свой бізнес, і ён баіцца, што тое мінулае перашкодзіць яму зараз, хтосьці дагэтуль баіцца нейкага пераследу з боку дзяржавы», - зазначыла Ірына Кашталян.
Беларускі архіў вуснай гісторыі – on-line сховішча электронных дакументаў па вуснай гісторыі Беларусі ХХ ст., да якіх арганізаваны доступ з мэтай захавання і спрыяння іх шырокаму выкарыстанню ў даследчыцкіх і адукацыйных мэтах. Гісторыя Беларусі ХХ ст. фіксуецца ва ўспамінах сведкаў часу, дапамагаючы захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі, у тым ліку па маладаследаваных і актуальных тэмах.
Задачы архіва:
збор дакументаў вуснай гісторыі і фарміраванне пэўнага комплекса крыніц для гістарычных і міждысцыплінарных даследаванняў;
арганізацыя захоўвання, пошуку і выкарыстання вуснагістарычных дакументаў;
спрыянне захаванню памяці пра найноўшы перыяд гісторыі Беларусі;
метадычная і адукацыйная падтрымка ў правядзенні вуснагістарычных даследаванняў аматарамі;
папулярызацыя метада вуснай гісторыі.
Праект распачаты вясной 2011 г. і знаходзіцца на стадыі станаўлення, таму запрашаем да супрацоўніцтва ў наступных накірунках:
пошуку ўладальнікаў калекцый вусных успамінаў;
апрацоўцы дакументаў і выстаўлення іх на партал;
камунікацыі на праблемах вуснай гісторыі і архіўнага захоўвання вуснагістарычных дакументаў у лічбавым фармаце.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.