Суббота 25 марта 2023 года | 16:30
  • бел / рус
  • eng

Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)

23.09.2016  |  Год беларускага мыслення   |  Яўгенія Бурштын, ЕўраБеларусь,  
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота) Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.

У межах Тыдня беларускага мыслення працягваецца цыкл публічных лекцый Лятучага ўніверсітэту і Міжнароднага кансорцыюма “ЕўраБеларусь”, распачаты ўвесну, “Уяўляючы Беларусь: ідэі і вобразы для супольнай будучыні”. З чарговай публічнай лекцыяй “Людзі, машыны, жывёлы: сяброўства і спакуса” ў Мінску выступіў філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч.

Свой выступ ен пачаў з фразы, якая ў сацсетках стала ўжо крылатай: “Мой свет больш ніколі не будзе ранейшым”. Так бывае пасля моцнага ўражання, сустрэчы, лекцыі… Адмыслова мы не чакаем гэтай “змены свету” і не можам да яе падрыхтавацца.

“А ці можа падрыхтавацца чалавецтва і што павінна здарыцца, каб абвясціць: свет ужо ніколі не будзе ранейшым?”, – разважае Мацкевіч, маючы на ўвазе антрапалагічныя перспектывы нашай будучыні.

Напрыклад, з’яўленне штучнага інтэлекту. Мроя стварыць вылічальную тэхніку, здольную вырашаць задачы, над якімі б’ецца чалавечы розум, з’явілася яшчэ ў Сярэднявеччы. Так ці інакш, з часам нам давядзецца ўступаць у адносіны не толькі з людзьмі, а і з машынамі, у якіх таксама можа быць “свой свет”. Таму многія, не гатовыя гэта прыняць, ужо цяпер ствараюць і падпісваюць петыцыі з патрабаваннем спыніць даследванні ў галіне штучнага інтэлекту. Але, на думку Уладзіміра Мацкевіча, гэта не дасць плёну, бо ў барацьбе людзей з машынамі заўсёды перамагаюць машыны. Таму трэба вучыцца будаваць адносіны з імі.

Напрыканцы 1940-х з’явілася першая праграма “Эліза”, якая імітавала псіхатэрапеўтычнае маўленне. Чалавек сядаў за клавіятуру, набіраў паведамленне, а праграма яму адказвала. І некаторыя прымалі размову з машынай за гутарку не проста з чалавекам, а з разумным і “чалавечным” чалавекам.

У 1930-х Льюіс Мэмфард на прыкладзе егіпецкіх пірамід апісаў так званыя “мегамашыны” – гэта машыны, якія складаюцца з людзей. Іх адметнасць у тым, што без чалавека яны не працуюць.

Пазней як мегамашыны сталі разумець інстытуты, дзяржавы і г.д.

Усе тэндэнцыі развіцця тэхнікі імкнуцца да максімальнай аўтаматызацыі і выключэння чалавека з працэсу кіравання машынамі. Напрыклад, самалёты пераводзяць на аўтапілот. На сённяшні дзень існуюць беспілотнікі, якія абсалютна не маюць патрэбы ў кіраванні чалавека. Цяпер распрацоўваюцца таксама беспілотныя аўтамабілі.

“Чалавеку не трэба будзе мець персанальнае аўта, а можна проста па гадзінніку з падключэннем да інтэрнэту выклікаць сабе аўтамабіль. Праўда, гэтая тэндэнцыя распаўсюджваецца на ўсе машыны, у тым ліку і на мегамашыны Мэмфарда. Разглядаючы дзяржаву як мегамашыну, мы разумеем: нехта яе павінен быў спраектаваць, эксплуатаваць, ставіць задачы і г.д. Любы аўтамабіль ці самалёт без кіроўцы адрозніваецца ад аўтамабіля ці самалёта з кіроўцам тым, што ён не ведае, куды ехаць”, – гаворыць Уладзімір Мацкевіч.

Калі ў дзяржаве няма кіраўніка, парламента, ідэолага, які кажа, куды ёй рухацца, мегамашына спыняецца? Не. Дзяржавы хоць і былі створаны людзьмі, але існаваць як мегамашыны ўжо даўно могуць без іх.

“Мы можам параўнаць беларускую дзяржаву і амерыканскую як мегамашыны з кіроўцам і без. Якая розніца, хто пераможа на амерыканскіх выбарах? Амерыканская машына будзе ехаць, куды трэба, з любым прэзідэнтам. А ў Беларусі мы думаем, што калі змяніць прэзідэнта, усё будзе іначай. Насамрэч не будзе. Беларуская мегамашына можа спыніцца, бо яна прымітыўная, таму без  Лукашэнкі яна не едзе. Але калі там што-небудзь дакруціць, прывесці яе да парламенцкай рэспублікі, то можа атрымацца дзяржава без кіроўцы”, – даводзіў выступоўца.

Але калі гэта так, то, вяртаючыся да тэхнікі, машына можа набыць якасці, уласцівыя чалавеку. І тады машына будзе лепей ведаць, куды вам ехаць. Тады вам не трэба будзе праяўляць волю і ваш свет больш ніколі не будзе ранейшым. На думку Уладзіміра Мацкевіча, гэта адбываецца ўжо цяпер.

“Я бачу машынныя паводзіны большасці насельнікаў сацсетак”,  – заўважыў лектар.

Мы ходзім на працу не таму, што хочам, а таму што – як іначай? Мы кажам нешта, але гэта такія банальнасці, якія ўжо даўно сказаны, і паводзім сябе як запраграмаваныя аўтаматы.

“Хочам мы таго ці не, нам давядзецца сябраваць з машынамі. Мы ўжо знаходзімся з імі ў вельмі складаных узаемаадносінах, амаль суіснуем, але не можам сябраваць”, – лічыць Уладзімір Мацкевіч.

Пры чым тут жывёлы, узгаданыя ў назве лекцыі?

Смарт-гарады, пра якія ўсё часцей гавораць урбаністы, будуць праграмаваць і алгарытмізаваць наша жыццё. Студэнты, што бяруць курсавыя і дыпломы ў інтэрнэце – ужо пераўтварыліся ў машыны. Калі гэта ўсвядоміць і пачаць шукаць выйсце, на думку Уладзіміра Мацкевіча, яго можна знайсці ў… жывёльным існаванні чалавека. І ў гэтым – спакуса.

“Што такое безумоўны даход? Гэта прыняцце на ўтрыманне людзей у якасці хатніх жывёл. Ад іх не патрабуецца праца, вырашэнне задач, творчасць. Ім безумоўна забяспечваюць неабходныя патрэбы на трох узроўнях піраміды Маслоў”, – паведаміў філосаф і метадолаг.  

Паводле Мацкевіча, ёсць некалькі альтэрнатыўных шляхоў: самавызначыцца глабальна; вярнуцца да розуму, культываваць яго і рабіць сябе самому; адмовіцца ад гэтага і жыць у “гета” з безумоўным даходам; змагацца за свае інтарэсы і займацца палітыкай.

Зыходзячы з гэтага, чалавецтва можна падзяліць на тры групы: тыя, хто ўсё даўно ўсвядомілі і самавызначаюцца, тыя, хто не можа знайсці сябе ў свеце, які змяніўся, і тыя, каго задавальняе ніжэйшы ўзровень патрэбаў піраміды Маслоў.

Людзі першай групы не прывязаныя да месца жыхарства, прафесіі і г.д. Людзям другой групы ўсё гэта недаступна, бо ім заўсёды нешта замінае. А людзей трэцяй групы ўсё і так задавальняе.

У Беларусі ёсць людзі ўсіх гэтых груп, і яны не разумеюць адзін аднаго, не ўступаюць ні ў якія адносіны, а калі і кантактуюць, то праз мегамашыны. Але толькі людзям другой групы патрэбны такія каштоўнасці як нацыя, мова, незалежнасць, дэмакратыя, свабода і г.д. Людзям першай групы гэта не трэба, іх яно не датычыцца: яны валодаюць некалькімі мовамі, вызначаюцца ў свеце і ўступаюць з іншымі ў дэмакратычныя адносіны, не змагаючыся з рэжымам. Рабіць гэта трэба людзям другой групы. Аднак без ведаў, кваліфікацый людзей першай групы немагчыма вырашыць задачы другой.

У якасці выйсця Уладзімір Мацкевіч прапануе навучыцца сур’ёзна выбудоўваць узаемаадносіны паміж чалавекам і машынай і наладзіць дыялог паміж людзьмі першай і другой груп.

Відэазапіс публічнай лекцыі:

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

Политтехнологии третьего поколения. Вебинар Владимира Мацкевича #2 (Видео)

25 мая беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич провел второй вебинар по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Андрей Егоров — Al Jazeera: "Лукашенко ведет себя безответственно"

Беларусь столкнется с ухудшением экономической ситуации не только из-за пандемии, но и вследствие нефтяного конфликта с Россией.

Владимир Мацкевич: Продолжаем Думать Беларусь!

Пора валить! Знаю — кого и знаю — куда.