Фота generation.by. На здымку: Пісьменнік Уладзімір Арлоў з нашчадкам
З думак, сфармуляваных па-беларуску ў розныя часы, можна выбудаваць цэлы сусвет. Яны сягаюць вышэй за неба і глыбей за падзем’е, а там, як абяцае Купала, "там херувімы спаткаюць цябе!"
Праект "Цытуй сваё!" выйшаў на фінішную прамую. Каля двух месяцаў беларусы дасылалі нам лепшыя, на іх погляд, цытаты сваіх знакамітых суайчыннікаў, і гэтыя пярліны мыслення актыўна абмяркоўваліся на інтэрнэт-пляцоўках "ЕўраБеларусі", "Будзьмы", Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіюма.
Вядомые культурныя і грамадскія дзеячы краіны штотыдзень каментавалі апублікаваныя цытаты - пагаджаліся альбо спрачаліся з імі і, канешне, абгрунтоўвалі ўласны выбар.
Так, пісьменнік Віктар Марціновіч упадабаў адразу тры цытаты, якія належаць Міхасю Стральцову, Якубу Коласу і Ігару Бабкову. Дарэчы, цытату апошняга з названых аўтараў абрала таксама і культуролаг Юлія Чарняўская.
Хто з вядомых беларусаў уплывае на думкі суайчыннікаў, каго любяць цытаваць часцей за іншых, высвятлялі з каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай. А паэт і кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч чакаў сустрэць у "Цытуй сваё!" незнаёмага чалавека і цікавую думку, якой раней не чытаў. Цытата для кагосьці будзе някепскай нажыўкай, каб разгарнуць кніжку, упэўнены паэт.
Сення сваiм меркаваннем дзеліцца чалавек, цытата якога трапіла ў "Цытуй сваё!": "Нашая рэчаіснасць - плён нашых супольных выбараў, у тым ліку й выбару не працаваць супольна". Аўтар гэтых слоў - доктар тэалогіі і філасофіі, знакаміты бібліст і багаслоў Ірына Дубянецкая - разважае пра праект i беларускую культуру наогул:
- Культура - гэта пераемнасць. Гэта атрыманая ад папярэднікаў сіла пераўзысці іх - і аддаць сілу наступнікам. Культура жывая, калі ў ёй пражываецца спадчына. І, як казаў пра спадчыну Алесь Разанаў, "калі яна цяжар - тады яна крылы". Супольнасць, што не засвоіла здабыткаў папярэднікаў, ня будзе мець наступнікаў. І працяг, і развой супольнасці забяспечваюцца пераемнасцю.
Праект "Цытуй сваё!" спрыяе засваенню беларускай супольнасцю культурнай спадчыны, дае ёй шанец адчуць свае крылы - хоць бы трошкі. Але каб тыя крылы мацаваліся, праект мусіць быць сталым, а не двохмесячным, як тое заяўлена ў яго анонсе.
З думак, сфармуляваных па-беларуску ў розныя часы, можна выбудаваць цэлы сусвет. Дакладней, яны ўжо ёсць цэлым светам, бо іх так многа і яны такія шматстайныя, што яны сягаюць вышэй за неба і глыбей за падзем’е, а там, як абяцае Купала, "там херувімы спаткаюць цябе!".
Гэтыя думкі - калі засвоеныя ў нацыянальны культурны канон - ствараюць цэласную сітэму каардынат, якая надае сэнсы самому быццю, існаванню людзтва, краіны, асобы, дзе сваё месца маюць і смех і слёзы, і веліч і глупства, і мудрасць і мана, і адкрыццё і банальнасць. Адно чэрпай з іх сілу, бяры сабе тое, што даспадобы, што адгукаецца, што дапамагае табе на тваім шляху.
Я дык цытую пастаянна: іншым - дзеля натхнення ці ілюстрацыі думкі, сабе - дзеля забавы. Найперш і найбольш беларускую паэзію, бо маю ў ёй невычэрпную крыніцу думкі. І хаця паэзія - заўсёды канцэнтраваная думка, для нашай гэта стакроць праўда.
Менавіта літаратура здаўна ўзяла на сябе ролю беларускага мыслення, бо філасофскія й багаслоўскія школы ў нас цягам некалькіх стагоддзяў ня мелі шанцу нават сфармавацца. Але мыслення, як той багдановічавай Пагоні, "не спыніць, не стрымаць", і яно фармавалася й кшталтавалася ў літаратуры, асабліва ў паэзіі.
Аднак мае ўлюбёныя цытаты гэта звычайна не афарызмы, а сугуччы, часам паўфразы, якія трапна перадаюць хутчэй пэўнае пачуццё, чым канцэпцыю; гэта не самадастатковыя высновы, а хутчэй вобразы ці ідэі, што лёгка інтэгруюцца ў твой вобраз, крышталізуюць тваю ідэю.
І штодзённасць пачынае зіхцець, калі, напрыклад, будзіш сяброў купалавым клічам "Падымайся з нізін, сакаліна сям’я!"; або, калі штосьці не склалася, засмучаешся гаруновым "Але не, то ня мне от такая вялікая доля: узляцець-паляцець ці упасці разбітым на поле" - і разважліва дадаць, што, маўляў, "не пры нас святы час вызвалення людзкога настане, мо’ праз век чалавек да вялікага жыцця устане"; або спрабуеш спыніць працагольныя праявы ў паводзінах прыяцеля разанаўскім "і ўсё адно не выбераш палёт, і ўсё адно не вычарпаеш космас".
Бывае, што калі выражаеш пачуццё словамі, сказанымі да цябе, якія адгукнуліся ў табе, то ствараюцца нечаканыя пласты сэнсу, і пачуццё адкрываецца ў іншых вымярэннях - і тады ствараецца новая карціна, асэнсаванне якой выклікае ўжо новае пачуццё. І мысляр, і паэт, і мастак імкнуцца выразіць ужо гэтае новае пачуццё даступнымі ім сродкамі. Можа так і працуе культура?
Сярод цытат, што дасёння з’явіліся ў праекце "Цытуй сваё! ", ёсць вельмі ўдалыя. Але застаецца прага большага. Можа таму, што яны арыентаваныя менавіта на афарыстычнасьць. З любімага - бадай Караткевіч. "Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку", Караткевіч дае магутны імпульс разняволення і эўрыстычнасці, а таксама любові да ўсіх праяваў гэтага свету.
З яго я люблю згадваць дзясяткі й дзясяткі радочкаў, ад метафізічнага "Быццам тысячы тысяч забытых людзкіх пакаленняў ўсе жылі для таго, каб цябе нарадзіць і мяне" да трагічнага "Беларусь мая, сонца, дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах згубіла ты шчасце сваё? " ці патаснага "О, як трэба шукаць на шляхах чалавека, як любіць, берагчы, ня крыўдзіць яго... " І рэцэпт перамогі ад гульца з Смерцю, прапанаваны праектам, здольны абудзіць прагу да жыцьця: "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, - і тады пераможаш".
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
Противники режима Лукашенко численно превосходят его сторонников, но первые атомизированы, у них нет централизации и нет общего понимая направления действий.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.