Среда 6 ноября 2024 года | 02:35
  • бел / рус
  • eng

Андрэй Хадановіч: Цытата для кагосьці будзе някепскай нажыўкай, каб разгарнуць кніжку

24.06.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Андрэй Хадановіч: Цытата для кагосьці будзе някепскай нажыўкай, каб разгарнуць кніжку

Паэт жадае сустрэць у "Цытуй сваё!" незнаёмага чалавека і цікавую думку, якой не чытаў. Пакуль усё - ад выказванняў Акудовіча да тэкстаў з "Народнага альбому" - хораша, але добра знаёма, кажа ён.

Мы працягваем праект "Цытуй сваё!", які заклікае беларусаў згадаць найлепшыя цытаты літаратараў, філосафаў, грамадскіх і палітычных дзеячоў Беларусі. Нашыя вядомыя сучаснікі штотыднёва каментуюць дасланыя карыстальнікамі сеціва і апублікаваныя ў межах праекта пярліны мыслення - пагаджаюцца альбо спрачаюцца з імі і, безумоўна, абгрунтоўваюць уласны выбар.

Днямі ў сталічнай галерэі "Ў" адбыўся арт-івэнт "Грамадзянскасць.BY-2015", у межах якога праект "Цытуй сваё!" прадставіла каардынатар Лятучага ўніверсітэта, кандыдат сацыялагічных навук Таццяна Вадалажская. У якасці візуальнага сродка даследчыца выкарыстала калаж з фотапартрэтамі вядомых беларусаў розных часоў. 

"Усе мы ведаем людзей на гэтых здымках. А ці добра мы ведаем, што яны казалі, пра што думалі, да якіх высноваў прыходзілі?" - запытала яна ўдзельнікаў арт-івэнту і зачытала цытаты, але без агучвання імёнаў іх аўтараў. Трэба было згадаць ці здагадацца, каму належыць кожная цытата.

На жаль, амаль ніводны з удзельнікаў не трапіў у "яблычак". Часцей за ўсё ў якасці "здагадак" гучалі наступныя імёны: Акудовіч, Разанаў, Купала і Колас. Людзі "не пазнавалі" словаў Быкава і Бабкова.     

Сёння сваім меркаваннем датычна "Цытуй сваё!" дзеліцца кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтра, сябра журы шэрагу літаратурных прэміяў, паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.

- Мне здаецца, праект вельмі патрэбны і надзённы. Самы цытаваны персанаж беларускай прасторы (Аляксандр Лукашэнка. - ЕўраБеларусь) калісьці казаў: беларуская мова - гэта мова, на якой немагчыма выразіць складаную думку. У гэтым сэнсе незалежна нават ад мовы (па-беларуску, па-руску, па-ангельску, на ідзішы калі шукаць цытаты) у беларускай прасторы назапашаны пласты культуры, якая побач з намі, але мы не заўсёды ёй валодаем.

Мы не перакрочваем нейкія перагародкі тусовак і прафесійных цікавасцяў. Літаратары малавата ведаюць пра тое, што робіцца ў музыцы, ў жывапісу. І наадварот. У гэтым сэнсе цытаванне - гэта, канешне, спрашэчнне ўспрымання, звядзенне гэтага ўспрымання да слоганаў. Затое гэтыя слоганы, дэвізы, "крылатыя словы", як нас вучылі казаць у школе, сапраўды маюць крылы. Ёсць эфектныя, спазнавальныя цытаты ў беларускай літаратуры, ў беларускім мысленні, ў беларускім мастацтве.

Таму вось так інтэрдысцыплінарна, з розных жанраў, з філасофскай эсэістыкі, з паэзіі, з песень, з яскравых выказванняў нашых культурных дзеячоў, я думаю, можна сабраць някепскую афарыстычную бібліятэку.

Марк Твэн казаў, што афарызм - добра адрэдагаваны раман. Цытуючы, мы, канешне, добра рэдагуем, затое пакідаем самае эфектнае. І, можа быць, цытата, слоган, кідкая метафара для кагосьці будзе някепскім трамплінам, някепскай нажыўкай, каб разгарнуць кніжку,тэкст якой цытаваўся, і пагрузіцца глыбей.

Я чытаў цытаты, апублікаваныя ў межах праекта. Таго, што мне спадабалася б, я пакуль не знайшоў. Як і ніводнай незнаёмай. З надзеяй чакаю! Хачу пабачыць незнаёмага мне чалавека і цікавую думку, якой не чытаў.

Пакуль усё - ад выказванняў Акудовіча да тэкстаў з "Народнага альбому" Анемпадыстава, мне здаецца, рэпрэзэнтатыўна і хораша. 

Беларускія цытаты ўзгадваеш усё жыццё. Ведаеце, я напісаў цэлую кніжку, але пакуль не надрукаваў. Называю яе часам то "Дурка беларуская", то "Вершаскраданне". Яна ўся пабудаваная на выкарыстанні пуэнта, фінальнай яскравай кропкі якой-небудзь не маёй цытаты. Магу прывесці прыклады.

"Ах, нумар ейнае мабілы, Забыць цябе не маю сілы!". Зразумела, гэта перайначаныя радкі пра родны кут з паэмы Якуба Коласа "Новая зямля".

Альбо, скажам, што-небудзь вось такое: "Каб сонца засланіць - вушэй асліных досыць. Шкада, што наш асёл загару не выносіць". Гэта ўжо першы радок цытуецца з байкі Кандрата Крапівы "Сава, асёл ды сонца".

Ці вось яшчэ: "З гэтым народам гутарку весці/ Можна, хіба што, ўзяўшы па дзвесці". Я ўжо не тое, каб палемізую, а ўступаю ў дыялог з Янкам Купалам у вершы "З кутка жаданняў".

Нагадаем, што ахвотныя ўзяць удзел у праекце могуць даслаць улюбёныя цытаты беларукіх аўтараў на электронны адрас [email protected].  

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.