BE RU EN
rss facebook twitter

Праект "Цытуй сваё!" распачынае Год беларускага мыслення

19.07.2015 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Праект "Цытуй сваё!" распачынае Год беларускага мыслення
Супольны культурны праект "Цытуй сваё!" не заканчваецца, а толькі распачынае Год беларускага мыслення. Далучайся! Наперадзе шмат цікавага!

Праект "Цытуй сваё!" быў распачаты ў канцы траўня 2015 года шэрагам інстытуцый грамадзянскай супольнасці ды адукацыйных устаноў: Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь", Лятучы ўніверсітэт, Беларускі саюз дызайнераў, Грамадская кампанія "Будзьма беларусамі!", Беларускі калегіум, "Мова Нанова".

Ён заклікаў беларусаў звярнуцца да найлепшага з беларускай думкі, згадаць перліны, на якія мы не звяртаем увагі, бо яны побач, свае.

Цягам двух месяцаў кожны дзень на сайце Budzma.by мы разам траплялі ў рэзананс беларускага мыслення, сустракаліся са слушнымі думкамі і прыгожымі вобразамі. Максім Багдановіч і Андрэй Волян, Валянцін Акудовіч і Леў Сапега, Вольга Гапеева і Васіль Быкаў — дзясяткі імён і дзясяткі думак, якія калісьці займалі розум і сэрца нашых продкаў і сёння выклікаюць захапленне ад дакладнасці, жаданне працягнуць развагу ці паспрачацца ў нас.

Абвяшчаючы пачатак праекта, арганізатары казалі: "Мы цытуем каго заўгодна, толькі не тых, хто нарадзіўся і жыў на нашай зямлі, дыхаў тым самым паветрам, быў часцінкай нашай гісторыі, а значыць, і нас саміх. Кожная трапна і ёміста выказаная думка — наш супольны нематэрыяльны скарб, цагліна ў тым, што мы сёння называем беларускай культурай, яшчэ не да канца ўсведамляючы яе архітэктуру і вонкавыя межы".

За два месяцы мы адкрылі толькі невялікую частку гэтага скарбу. Дзякуй усім, хто далучыўся да складання анталогіі айчыннай думкі! На адрас электроннай пошты праекта: [email protected] было даслана больш за 250 цытат. Сярод фан-клуба беларускага мыслення хацелася б асабліва аддзячыць і адзначыць некалькі чалавек, якія даслалі найбольш арыгінальныя і цікавыя падборкі цытат: Ірына Часнок, Антон Шустаў, Алесь Гізун, Наталля Свірыда, Яўгенія Чаплінская, Зміцер Бейнарт-Саладуха, Антон Васільеў. Дзякуй вам, сябры!

Энтузіязм фан-клуба і прыгажосць думак не дазваляе нам спыняцца! Таму праект "Цытуй сваё!" не заканчваецца, а толькі распачынае Год беларускага мыслення.

Што далей?

  • Пашыраем кола фан-клуба беларускай думкі! Уступаем у суполку "Цытуй сваё!" у Фэйсбуку, запрашаем сяброў, працягваем дасылаць і абмяркоўваць улюбёныя цытаты беларускіх аўтараў там. (Паштовая скрыня: [email protected] таксама застаецца надзейным спосабам падзяліцца перлінамі беларускага мыслення з грамадскасцю);
  • Сустракаемся ў жніўні, каб звярнуцца да выбітных беларускіх дзеячаў грамадства, навукі і культуры па іх асабістыя падборкі з беларускага мыслення;
  • Такім чынам, мы разам працягваем збіраць трапныя, глыбокія, нечаканыя думкі, каб выдаць іх у выглядзе кнігі зручнага кішэннага фармату. Канцэпт-макет кнігі распрацоўваецца. Хочацца, каб у выніку атрымалася зручная ў карыстанні, прывабная на выгляд і дотык, вартасная па змесце рэч. Каб і самому хацелася мець, і падарыць было не сорамна!

Акрамя гэтага, цягам Года беларускага мыслення, які нестандартна пачаўся ў траўні, мы разам будзем паступова засвойваць беларускую інтэлектуальную спадчыну — у словах, вобразах і дзеяннях. Неўзабаве да асэнсавання далучацца мастакі і дызайнеры, якія ўвасобяць ідэі і персоны ў візуальныя вобразы.

Сачы за навінамі і новымі падзеямі праекта ў суполцы "Цытуй сваё!" у Фэйсбуку!

Чытай! Думай! Слухай думкі папярэднікаў!

Пагаджайся альбо спрачайся з імі!

Цытуй сваё!

У склад аргкамітэта праекта ўваходзяць:

  • Міхал Анемпадыстаў, Беларускі саюз дызайнераў;
  • Таццяна Вадалажская, Лятучы ўніверсітэт;
  • Улад Вялічка, Міжнародны кансорцыум "ЕўраБеларусь";
  • Максім Жбанкоў, Беларускі калегіум;
  • Глеб Лабадзенка, "Мова Нанова";
  • Лізавета Неўмяржыцкая, Грамадская культурніцкая кампанія "Будзьма беларусамі!".
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео