BE RU EN
rss facebook twitter

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?

09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

Беларускія медыя рэгулярна "ўскіпаюць" ад навін аб разбурэнні альбо занядбанасці важных для нашай культуры помнікаў. Спецыялісты ў ахове культурнай спадчыны, бізнэсоўцы, актывісты і многія іншыя неабыякавыя абураюцца дзеяннямі альбо бяздзеяннем дзяржаўных службоўцаў. Агульнапрынята лічыць уключэнне будынка ў Дзяржаўны спіс першым і важнейшым крокам яго ратавання. Але што адбываецца далей? І ці не здараецца часам так, што на практыцы ўключэнне помніка ў Дзяржспіс не заўсёды гарантуе яго захаванне, у той час як многія помнікі набываюць новае жыццё, перадусім дзякуючы высілкам асобных людзей альбо супольнасцей?

Беларускі камітэт ICOMOS запрашае паглядзець больш пільна на ўсю карціну такіх рознародных сітуацый і супольна прааналізаваць эфектыўнасць Дзяржспіса як найпершага інструмента культурнай палітыкі ў захаванні спадчыны.

Арганізацыя шукае паказальныя кейсы, якія ілюструюць наступныя сцэнары:

  1. Калі каштоўны аб'ект знаходзіўся пад пагрозай зносу і яго ўнясенне ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей сапраўды паспрыяла захаванню і аднаўленню, аб'ект быў уведзены ў эксплуатацыю;
  2. Калі аб'ект з наданым статусам гісторыка-культурнай каштоўнасці гадамі стаіць закінуты і занядбаны, інвестар на яго не знаходзіцца або пасля некалькіх спроб пачаць працы адмаўляецца;
  3. Калі каштоўны аб'ект не мае статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці, аднак яго аднаўленне адбываецца згодна методыцы рэстаўрацыі з павагай да аўтэнтычных элементаў і ролі ў гісторыі;
  4. Калі грамадская актыўнасць, арганізаваная вакол каштоўнага аб'екта з мэтай яго захавання, сапраўды садзейнічала яго аднаўленню і ўвядзенню ў эксплуатацыю, у незалежнасці ад таго, унесены ён у Дзяржспіс ці не. 

Прапанаваць на разгляд кейсы можна да 10 чэрвеня 2020 года (уключна), даслаўшы ліст на электронную скрыню: belarus.icomos@gmail.com.

У апісанні неабходна ўказаць: 

  • назву аб’екта, яго месцазнаходжанне;
  • яго кароткую гісторыю (100-200 слоў); 
  • кантакты асобы ці арганізацыі, ад якіх можна даведацца больш інфармацыі. 

Сабраныя кейсы будуць прадстаўленыя падчас навукова-практычнай канферэнцыі "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: Выклікі і рашэнні", што мае адбыцца 19-20 чэрвеня 2020 года офлайн ці анлайн.

Арганізатары падзеі імкнуцца прааналізаваць ілюстрацыі эфектыўнасці альбо неэфектыўнасці працы такога інструмента, як Дзяржспіс, у дыялогу з адказнымі органамі ўлады. А выніковы аналітычны дакумент, складзены паводле сабраных кейсаў, дазволіць экспертам (сярод якіх можаце быць і вы) акрэсліць наступныя крокі ў адвакатаванні неабходных змен у прававым рэгуляванні працы са спадчынай.

Даведка:

"Права на спадчыну" — серыя супольных мерапрыемстваў Беларускага камітэта ICOMOS і МНДА "ЕўраБеларусь", прысвечаных выпрацоўцы актуальных і дзейсных практык кіравання спадчынай прафесійнымі, лакальнымі і іншымі супольнасцямі. 

Першай падзеяй — ужо ва ўмовах пандэміі — стаў анлайн-семінар "Партысіпатыўнае кіраванне культурнай спадчынай: у пошуках эфектыўнай мадэлі для Беларусі", на якім каля 20 грамадскіх і культурніцкіх актывістаў абмеркавалі шляхі развіцця практык удзелу разнастайных супольнасцей. Далей чакаюцца канферэнцыя, а таксама лекцыі і круглы стол з удзелам замежных экспертаў у галіне спадчыны.

25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
25 мая — второй вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
23.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

25 мая, в понедельник, пройдет второй вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
Шукаюцца адмыслоўцы, здольныя прапанаваць змены ў сістэму ўліку гісторыка-культурных каштоўнасцей
20.05.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

19-20 чэрвеня 2020 года адбудзецца анлайн-канферэнцыя "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: выклікі і рашэнні".

С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
С 21 мая — вебинар Владимира Мацкевича по политтехнологиям третьего поколения
17.05.2020 Служба информации "ЕвроБеларуси"

21 мая, в четверг, пройдет первый вебинар Владимира Мацкевича по теме: "Что нужно знать про политику в Беларуси, России и Украине, чтобы не дать себя обмануть".

Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
Што насамрэч дае Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей аб’ектам спадчыны ў Беларусі?
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Беларускі камітэт ICOMOS абвяшчае збор кейсаў аб эфектыўнасці Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей у ратаванні помнікаў.

19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
19-20 чэрвеня ў Мінску — "Права на спадчыну" і Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей"
09.04.2020 Служба інфармацыі "ЕўраБеларусі"

Спачатку спадчына — апакаліпсіс пачакае. Беларускі камітэт ICOMOS і "ЕўраБеларусь" запрашаюць на канферэнцыю для аналізу Дзяржаўнага спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Видео
Андрэй Вітушка — аб беларускай медыцыне

Аналітычны праект «Чацвёртая Рэспубліка» — гэта спроба пошуку падстаў і магчымых варыянтаў будучыні Беларусі, разгляд пытанняў пераходу ад існуючай у цяперашні час у краіне палітыка-эканамічнай мадэлі да варыянту сучаснай дэмакратычнай дзяржавы.