У Стоўпцах рэалізуецца праект “Адкрыты дыялог”, мэта якога – праінфармаваць людзей з інваліднасцю аб правах, ільготах, магчымасцях атрымання медыцынскіх, сацыяльных паслуг, мерах дзяржпадтрымкі.
Праект стаў магчымым дзякуючы кампаніі “Павестка 50”, накіраванай на імплементацыю на месцах Канвенцыі аб правах людзей з інваліднасцю, да якой далучылася наша краіна. У межах праекта яго аўтары праводзяць інфармацыйныя сустрэчы з жыхарамі Стаўбцоўскага раёна, дзе распавядаюць ім пра Канвенцыю, а таксама пра магчымасці для людзей з інваліднасцю ў рэгіёне. На адной з такіх сустрэч у аграгарадку Стары Свержань пабывала Служба інфармацыі “ЕўраБеларусі”.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Мяркуючы па тым, што зала Старасвержанскага сельвыканкама была цалкам запоўнена людзьмі, інфармаванне па пытаннях інваліднасці – актуальная тэма для жыхароў Стаўпецкага раёна.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Жыхарка вёскі Залужжа Жанна Белая прыйшла на сустрэчу замест мужа. Ён мае другую групу інваліднасці, але працягвае рупіцца па гаспадарцы.
– Нам цікава, на якія ільготы мы можам разлічваць і куды звяртацца, – тлумачыць жанчына свой інтарэс да сустрэчы.
Сама Жанна Белая працуе сацыяльным работнікам, даглядае за сталай жанчынай, якую наведвае некалькі разоў на дзень, распавядае ёй апошнія навіны. Пра асноўныя магчымасці для людзей з інваліднасцю суразмоўца даведваецца на працы, але прызнаецца, што людзі маюць патрэбу ў інфармаванні.
– Такія сустрэчы трэба праводзіць, бо не ўся інфармацыя да нас даходзіць: інтэрнэтам хіба моладзь карыстаецца, газеты не ўсе выпісваюць, а штосьці мы і самі не да канца разумеем, – гаворыць Жанна Белая.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
І сапраўды: як выявілася, пра тое, што Беларусь далучылася да Канвенцыі, мясцовыя жыхары да сустрэчы не ведалі. Намеснік Офіса па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч растлумачыў, што дакумент з’яўляецца часткай беларускага заканадаўства і закліканы палепшыць жыццё людзей з інваліднасцю ў краіне. Таксама Міхаіл распавёў, што цяпер ідзе праца над законам аб правах людзей з інваліднасцю.
Міхаіл Мацкевіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Прадстаўнік Офіса, дарэчы, ураджэнец Стоўпцаў, акрэсліў і мэты кампаніі “Павестка 50”, у рамках якой адбывалася сустрэча:
– Мясцовая павестка – гэта стратэгічны дакумент, накіраваны на змены, якія прадугледжвае Канвенцыя. Мы сыходзім з таго, што мясцовыя жыхары могуць самі скласці свой план для вырашэння лакальных праблем людзей з інваліднасцю. Таму разам з імі мы распрацавалі такі дакумент, які палепшыць наша жыццё.
Старшыня Стаўпецкай раённай арганізацыі ГА “БелТІ” Зінаіда Катлашэўская больш падрабязна распавяла пра стварэнне мясцовай павесткі, а таксама пра міні-праект “Адкрыты дыялог”, які яна каардынуе.
Зінаіда Катлашэўская. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
– Мы шмат сустракаліся, вызначалі праблемы, з якімі сутыкаюцца людзі ў раёне, і такіх праблем набралося больш за 10. Але першая з іх – недастатковая інфармаванасць людзей з інваліднасцю і іх сем’яў, а другая – адсутнасць безбар’ернага асяроддзя і транспарту для перавозкі людзей з інваліднасцю.
Таксама Зінаіда Калташэўская праінфармавала прысутных пра магчымасці ўступлення ў мясцовую арганізацыю Таварыства інвалідаў, і сярод удзельнікаў знайшліся людзі, якія захацелі далучыцца да яе.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Памочнік дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алены Анісім юрыст Мікалай Новік распавёў пра асаблівасці працаўладкавання людзей з інваліднасцю.
– У нас існуе меркаванне, што працаваць могуць толькі людзі з трэцяй групай інваліднасці, але гэта не так. Паводле заканадаўства працаваць могуць і людзі з другой і першай групамі, толькі тут ёсць свае асаблівасці: скарочаны працоўны дзень, шэраг ільгот для людзей з інваліднасцю.
Яшчэ адно з пытанняў Канвенцыі – роўнасць правоў на абарону ўсіх грамадзян Беларусі. Пакуль у нас гэтае права рэалізуецца не ў поўнай ступені. У крымінальным праве любы чалавек можа разлічваць на бясплатную юрыдычную дапамогу, і людзі з інваліднасцю – у тым ліку. Але ў грамадзянскіх справах такой магчымасці няма. Аднак у Законе “Аб адвакатуры” асобы з інваліднасцю першай і другой груп маюць права на бясплатную юрыдычную кансультацыю, калі гэта не патрабуе вывучэння дакументаў.
Мікалай Новік. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Мікалай Новік таксама адзначыў, што даўно ўздымаецца пытанне аб стварэнні ў Беларусі інстытута сацыяльных адвакатаў для людзей, якія па сваім фінансавым становішчы не могуць дазволіць сабе платную юрыдычную дапамогу. Такая паслуга існуе ў краінах Еўропы, але ў Беларусі, нягледзячы на запатрабаванасць, гэтае пытанне пакуль не кранаецца з мёртвай кропкі.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Аб Стаўпецкім ТЦСАН і яго магчымасцях распавяла намесніца дырэктара ўстановы Наталля Усціновіч. Па яе словах, у цэнтр можна звярнуцца па сродкі рэабілітацыі, сацыяльныя паслугі, а таксама па гуманітарную дапамогу.
Наталля Усціновіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Загадчыца аддзялення дзённага знаходжання людзей з інваліднасцю пры ТЦСАН Наталля Макава праінфармавала аб працы ў сваёй галіне.
– Наша задача – адаптаваць, сацыялізаваць, прывучыць да самастойнасці людзей з інваліднасцю першай і другой груп. Гэта людзі, якія выхоўваліся ў інтэрнатах, на доме, выпускнікіцэнтраў карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі . Наша аддзяленне створана для таго, каб яны не выпадалі з грамадскага жыцця, – зазначыла яна.
Наталля Макава. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Старшыня Стаўпецкай раённай арганізацыі інвалідаў па зроку Аляксандр Клімаш распавёў пра дзейнасць свайго таварыства. З яго выступу ўдзельнікі сустрэчы даведаліся, што, напрыклад, у санаторыі Пад’ельнікі людзі з парушэннем зроку могуць атрымаць увесь комплекс паслуг бясплатна. Ёсць у таварыства і сродкі рэабілітацыі, аказваюцца і іншыя паслугі.
Аляксандр Клімаш. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Апроч таго жыхарам раёна распавялі пра паслугі рэаблілітацыі для людзей з інваліднасцю ў цэнтральнай раённай бальніцы ў Стоўпцах і ўчастковых лякарнях.
У рамках праекта “Адкрыты дыялог” выпушчаны інфармацыйныя буклеты, якія наведвальнікі атрымалі падчас сустрэчы. Завяршылася мерапрыемства канцэртам з удзелам мясцовых творчых калектываў.
Буклеты кампаніі "Павестка 50" і праекту "Адкрыты дыялог". Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
***
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.