28 траўня ў горадзе прайшла прэзентацыя вынікаў праекту “Роўныя Роўным”, які быў прысвечаны маніторынгу безбар’ернага асяроддзя ў горадзе.
Сумесная праца розных арганізацый
За апошні год Столін заваяваў славу аднаго з найбольш актыўных гарадоў у кампаніі “Павестка 50”, а міні-праект, які рэалізуецца ў горадзе, прываблівае ўвагу не толькі саміх ягоных арганізатараў, але і ўдзельнікаў кампаніі з усёй Беларусі. Падчас рэалізацыі праекту “Роўныя Роўным” адбывалася ацэнка дасяжнасці розных устаноў Століна і Столінскага раёна. Вынікам праекта стане даведнік дасяжнасці, які ўжо зараз ёсць у працоўнай версіі.
— Напачатку мы планавалі даследаваць 40 аб'ектаў, але ў выніку іх атрымалася ў два разы болей. На дадзены момант мы даследавалі каля 80% ад запланаванай колькасці аб'ектаў і падрыхтавалі працоўны варыянт даведніка, — распавядае Міхаіл Скрабейка, каардынатар праекту “Роўныя Роўным”.
Міхаіл Скрабейка. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".
У рэалізацыі праекту ўдзельнічалі як недзяржаўныя арганізацыі, так і мясцовая ўлада. Сярод партнёраў —упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва Столінскага райвыканкама, БелАДДІіМІ, БелТІЗ, раённы аддзел адукацыі, а таксама ініцыятыўная група бацькоў.
Для даследавання арганізатары распрацавалі карткі-анкеты з 5 пытаннямі. Каардынатарам праекту было важна даведацца пра паркоўку, пад’езд у будынак, уваход у будынак, як абсталявана ўнутранае памяшканне ды туалет.
Па словах Міхаіла Скрабейкі, дзяржаўныя органы вельмі станоўча рэагавалі на даследаванне. Праблемы і непаразуменні ўзніклі з прыватнымі ўстановамі. Яны часта пыталі: “Чаму? Навошта?” ды прасілі грошай на перабудову памяшкання.
Але былі і прыемныя выключэнні. У адной з крамаў дырэктар так захапіўся ідэямі безбар’ернага асяроддзя, што самастойна пачаў правяраць дасяжнасць. Ён сеў у вазок і даследаваў сваю краму.
Прэзентацыя маніторынгу дасяжнасці. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".
Для кіраўніцы аддзелу кіравання па працы і сацыяльнай абароне насельніцтва Галіны Варапаевай “Роўныя Роўным” стаў першым праектам грамадзянскай супольнасці, у якім яна ўдзельнічае.
— Мы шмат сутыкаліся са злобай ды крыўдай, усе кажуць, што ў іх няма грошай. Прыходзілася тлумачыць, што мы у дадазеным выпадку не размяркоўваем грошы. Мы імкнуліся данесці, што дасяжны доступ у памяшканні патрэбны ў першую чаргу самім уладальнікам бізнесу, каб людзі з інваліднасцю маглі стаць вашымі кліентамі, прыйсці за кветкамі, вопраткай. Мы імкнуліся паставіць уладальнікаў на месца чалавека з інваліднасцю. Калі вынік нашай працы — даведнік — спатрэбіцца хаця б пяці людзям, то, я лічу, мы зрабілі вялікую справу, — адзначыла Галіна.
Безбар’ернае асяроддзе ў прыярытэце
Зараз безбар’ернае асроддзе — прыярытэт пры будаўніцтве ў Столінскім раёне. Галіна Варапаева кажа, што патрабуецца здаваць новыя аб’екты ў адпаведным стане. Але нягледзячы на гэта ўсё роўна часта здаюць будынкамі з недастатковай дасяжнасцю. Часта бывае так, што пандус, падаецца, ёсць, але ім немагчыма карыстацца.
Галіна Пятроўна пайшла далей і арганізавала маніторынг аб’ектаў не толькі ў Століне, але і ў Столінскім раёне. Вынікі не вельмі натхняюць: цалкам дасяжныя з усіх правераных аб’ектаў толькі 16%, 29% часткова дасяжныя, а недасяжна больш за палову будынкаў — 54,5%.
Акрамя дасяжнасці аб’ектаў ў Століне ёсць адзін светлафор з гукам і чатыры спецыялізаваных аўтобуса.
Па меркаванні Уладзіміра Грыба з Цэнтру падтрымкі маладых інвалідаў, сітуацыя з дасяжнасцю ў Століне змянілася досыць моцна за апошнія 10 гадоў.
На сустрэчы намеснік дырэктара Офісу па правах людзей з інваліднасцю Міхаіл Мацкевіч зазначыў, што варта гаварыць аб дасяжнасці не толькі для людзей у вазках, але і пра іншыя катэгорыі інваліднасці: людзей з парушэннямі зроку, слыху. Таксама фізічна паслабленыя асобы — гэта і пенсіянеры, і мамы з вазкамі, і часова траўмаваныя асобы.
Міхаіл Мацкевіч. Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі".
Галіна Варапева кажа, падобны праект — першы ва ўсёй Берасцейскай вобласці. Дзякуючы гэтаму да праэкта прыцягнута вялікая ўвага з боку мясцовых уладаў. У праекта ўжо ёсць першыя дасягненні. Так, каля мясцовай крамы “Хлебасоль” пасля маніторынга зладзілі спецыяльную стаянку для людзей з інваліднасцю, а таксама зрабілі дасяжны для людзей з інваліднасцю па зроку ўваход у банк.
Праз даведнік да інклюзіўнага турызму
Аднак мэта даведніка – не толькі зафіксаваць стан безбар’ернага асяроддзя на Століншчыне, але і паспрыяць развіццю інклюзіўнага турызму.
Усяго на Століншчыне зарэгістравана 5 тысяч чалавек з інваліднасцю, то бок, каля 7% ад агульнай колькасці насельніцтва раёна. Развіццё дасяжнасці для бізнесу — гэта не крок міласэрднасці, гэта рацыянальны крок, шлях атрымання новых кліентаў.
— Калі зрабіць Столінскі раён першым дасяжным у Беларусі, то прыедзе шмат людзей проста паглядзець, як гэта рэалізавана, — кажа Міхаіл Скрабейка. — Пакуль што сітуацыя не выглядае вельмі натхняльнай. Напрыклад, у заказніку “Альманскія балоты” ёсць турыстычная сцежка, але яна недасяжная для чалавека, якія перасоўваецца ў інвалідным вазку.
Ацаніць даведнік зацікаўленая публіка здолее ўжо зусім хутка — у жніўні. Электронная версія даведніка будзе распаўсюджвацца праз старонку праекту ў Facebook, а таксама на сайтах ТЦСАН і райвыканкама.
Фота Службы інфармацыі "ЕўраБеларусі"
Арганізатары бясплатна раздадуць амаль две сотні друкаваных даведнікаў. Яны будуць знаходзіцца ва ўсіх установах, якія былі ацэненыя, а таксама у мясцовым архітэктурным бюро, райвыканкаме, ТЦСАН і іншых зацікаўленых структурах. Так Столін зробіць яшчэ адзін крок на шляху да дасяжнасці.
***
Матэрыял падрыхтаваны ў межах міжнароднага праекта “Правы людзей з інваліднасцю: парадак дня для Беларусі (Павестка 50)”.
Праца з людзьмі трэцяга ўзросту натхняе, перакананая спецыяліст аддзялення забеспячэння дзённага знаходжання для інвалідаў і грамадзян сталага веку Вілейскага ТЦСАН.
Як маленькае швачнае прадпрыемства на Аршаншчыне вырасла ў сучасную вытворчасць з якаснай прадукацыяй і стварыла сістэму працаўладкавання моладзі з інваліднасцю.
Гаспадыня бабруйскага тайм-клуба “13:87” распавядае пра тое, як сумясціць бізнес і каштоўнасці, чаму важная даступнасць, а таксама дзеліцца праваламі і дасягненнямі.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Райцентр стал вторым городом в Беларуси и первым в Брестской области, где подписали местный план реализации принципов Конвенции ООН о правах людей с инвалидностью.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.