Четверг 21 ноября 2024 года | 23:14
  • бел / рус
  • eng

Ірына Дубянецкая: Супольнасць, што не засвоіла здабыткаў папярэднікаў, ня будзе мець наступнікаў

18.07.2015  |  Год беларускага мыслення   |  Алена Барэль, ЕўраБеларусь,  
Ірына Дубянецкая: Супольнасць, што не засвоіла здабыткаў папярэднікаў, ня будзе мець наступнікаў Фота generation.by. На здымку: Пісьменнік Уладзімір Арлоў з нашчадкам

З думак, сфармуляваных па-беларуску ў розныя часы, можна выбудаваць цэлы сусвет. Яны сягаюць вышэй за неба і глыбей за падзем’е, а там, як абяцае Купала, "там херувімы спаткаюць цябе!"

Праект "Цытуй сваё!" выйшаў на фінішную прамую. Каля двух месяцаў беларусы дасылалі нам лепшыя, на іх погляд, цытаты сваіх знакамітых суайчыннікаў, і гэтыя пярліны мыслення актыўна абмяркоўваліся на інтэрнэт-пляцоўках "ЕўраБеларусі", "Будзьмы", Лятучага ўніверсітэта і Беларускага калегіюма.

Вядомые культурныя і грамадскія дзеячы краіны штотыдзень каментавалі апублікаваныя цытаты - пагаджаліся альбо спрачаліся з імі і, канешне, абгрунтоўвалі ўласны выбар.

Так, пісьменнік Віктар Марціновіч упадабаў адразу тры цытаты, якія належаць Міхасю Стральцову, Якубу Коласу і Ігару Бабкову. Дарэчы, цытату апошняга з названых аўтараў абрала таксама і культуролаг Юлія Чарняўская.

Хто з вядомых беларусаў уплывае на думкі суайчыннікаў, каго любяць цытаваць часцей за іншых, высвятлялі з каардынатарам Лятучага ўніверсітэта, кандыдатам сацыялагічных навук Таццянай Вадалажскай. А паэт і кіраўнік Беларускага ПЭН-Цэнтру Андрэй Хадановіч чакаў сустрэць у "Цытуй сваё!" незнаёмага чалавека і цікавую думку, якой раней не чытаў. Цытата для кагосьці будзе някепскай нажыўкай, каб разгарнуць кніжку, упэўнены паэт.

Сення сваiм меркаваннем дзеліцца чалавек, цытата якога трапіла ў "Цытуй сваё!": "Нашая рэчаіснасць - плён нашых супольных выбараў, у тым ліку й выбару не працаваць супольна". Аўтар гэтых слоў - доктар тэалогіі і філасофіі, знакаміты бібліст і багаслоў Ірына Дубянецкая - разважае пра праект i беларускую культуру наогул:

- Культура - гэта пераемнасць. Гэта атрыманая ад папярэднікаў сіла пераўзысці іх - і аддаць сілу наступнікам. Культура жывая, калі ў ёй пражываецца спадчына. І, як казаў пра спадчыну Алесь Разанаў, "калі яна цяжар - тады яна крылы". Супольнасць, што не засвоіла здабыткаў папярэднікаў, ня будзе мець наступнікаў. І працяг, і развой супольнасці забяспечваюцца пераемнасцю.

Праект "Цытуй сваё!" спрыяе засваенню беларускай супольнасцю культурнай спадчыны, дае ёй шанец адчуць свае крылы - хоць бы трошкі. Але каб тыя крылы мацаваліся, праект мусіць быць сталым, а не двохмесячным, як тое заяўлена ў яго анонсе.

З думак, сфармуляваных па-беларуску ў розныя часы, можна выбудаваць цэлы сусвет. Дакладней, яны ўжо ёсць цэлым светам, бо іх так многа і яны такія шматстайныя, што яны сягаюць вышэй за неба і глыбей за падзем’е, а там, як абяцае Купала, "там херувімы спаткаюць цябе!".
 
Гэтыя думкі - калі засвоеныя ў нацыянальны культурны канон - ствараюць цэласную сітэму каардынат, якая надае сэнсы самому быццю, існаванню людзтва, краіны, асобы, дзе сваё месца маюць і смех і слёзы, і веліч і глупства, і мудрасць і мана, і адкрыццё і банальнасць. Адно чэрпай з іх сілу, бяры сабе тое, што даспадобы, што адгукаецца, што дапамагае табе на тваім шляху.
 
Я дык цытую пастаянна: іншым - дзеля натхнення ці ілюстрацыі думкі, сабе - дзеля забавы. Найперш і найбольш беларускую паэзію, бо маю ў ёй невычэрпную крыніцу думкі. І хаця паэзія - заўсёды канцэнтраваная думка, для нашай гэта стакроць праўда.
 
Менавіта літаратура здаўна ўзяла на сябе ролю беларускага мыслення, бо філасофскія й багаслоўскія школы ў нас цягам некалькіх стагоддзяў ня мелі шанцу нават сфармавацца. Але мыслення, як той багдановічавай Пагоні, "не спыніць, не стрымаць", і яно фармавалася й кшталтавалася ў літаратуры, асабліва ў паэзіі.
 
Аднак мае ўлюбёныя цытаты гэта звычайна не афарызмы, а сугуччы, часам паўфразы, якія трапна перадаюць хутчэй пэўнае пачуццё, чым канцэпцыю; гэта не самадастатковыя высновы, а хутчэй вобразы ці ідэі, што лёгка інтэгруюцца ў твой вобраз, крышталізуюць тваю ідэю.
 
І штодзённасць пачынае зіхцець, калі, напрыклад, будзіш сяброў купалавым клічам "Падымайся з нізін, сакаліна сям’я!"; або, калі штосьці не склалася, засмучаешся гаруновым "Але не, то ня мне от такая вялікая доля: узляцець-паляцець ці упасці разбітым на поле" - і разважліва дадаць, што, маўляў, "не пры нас святы час вызвалення людзкога настане, мо’ праз век чалавек да вялікага жыцця устане"; або спрабуеш спыніць працагольныя праявы ў паводзінах прыяцеля разанаўскім "і ўсё адно не выбераш палёт, і ўсё адно не вычарпаеш космас".
 
Бывае, што калі выражаеш пачуццё словамі, сказанымі да цябе, якія адгукнуліся ў табе, то ствараюцца нечаканыя пласты сэнсу, і пачуццё адкрываецца ў іншых вымярэннях - і тады ствараецца новая карціна, асэнсаванне якой выклікае ўжо новае пачуццё. І мысляр, і паэт, і мастак імкнуцца выразіць ужо гэтае новае пачуццё даступнымі ім сродкамі. Можа так і працуе культура?
 
Сярод цытат, што дасёння з’явіліся ў праекце "Цытуй сваё! ", ёсць вельмі ўдалыя. Але застаецца прага большага. Можа таму, што яны арыентаваныя менавіта на афарыстычнасьць. З любімага - бадай Караткевіч. "Закаханы ў жыццё і ў кожную мушку", Караткевіч дае магутны імпульс разняволення і эўрыстычнасці, а таксама любові да ўсіх праяваў гэтага свету.
 
З яго я люблю згадваць дзясяткі й дзясяткі радочкаў, ад метафізічнага "Быццам тысячы тысяч забытых людзкіх пакаленняў ўсе жылі для таго, каб цябе нарадзіць і мяне" да трагічнага "Беларусь мая, сонца, дарагая і родная маці! На якіх раздарожжах згубіла ты шчасце сваё? " ці патаснага "О, як трэба шукаць на шляхах чалавека, як любіць, берагчы, ня крыўдзіць яго... " І рэцэпт перамогі ад гульца з Смерцю, прапанаваны праектам, здольны абудзіць прагу да жыцьця: "Рабі нечаканае, рабі, як не бывае, рабі, як ня робіць ніхто, - і тады пераможаш".

Другие новости раздела «Год беларускага мыслення»

Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Таццяна Вадалажская: Мысленне існуе толькі ў жывым інтэлектуальным напружанні
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Інтэлектуальная думка як вынік рэжыму
Ці сапраўды мы жывем у кантэксце, дзе недастаткова, каб мысленне было і працавала – яно павінна яшчэ заявіць пра гэта?
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Эксперты: Панаванне расійскай мовы ў Беларусі – гэта небяспека
Ці можна захоўваць і абараняць незалежнасць краіны, калі нацыянальная ідэнтычнасць неразвітая?
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Зміцер Задорын: Што не так з Цэнтральнай плошчай Мінска? (Фота і відэа)
Эксперт называе яе “парокам сэрца” ў целе горада. Чаму Цэнтральнай (Кастрычніцкай) плошчы так і не ўдалося гарманічна ўпісацца ў сталічны ландшафт?
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Феномен вышыванкі: мода, нацыянальная ідэнтычнасць ці палітыка? (ФОТА)
Гэтая рэч заваявала прыхільнасць соцень беларусаў, і ў той жа час паўстала армія ненавіснікаў вышыванкі. Чаму яна выклікае такія жарсці?
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
Тыдзень беларускага мыслення завяршыўся канцэртам Лявона Вольскага (ФОТА)
У сталічным "Корпусе 8" адбылося ўрачыстае закрыццё ўнікальнай для краіны падзеі.
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
Ярослав Бекиш: Этично ли рассуждать о национальной идентичности, если мир через 20 лет станет другим
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Куды рухаецца беларуская палітычная думка? (фота)
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Уладзімір Мацкевіч: Будаваць узаемаадносіны са штучным інтэлектам трэба вучыцца ўжо сёння (Фота)
Што рабіць, калі людзі паводзяць сябе як аўтаматы, як не пераўтварыцца ў жывёл з безумоўным даходам і чаму Беларусь – прымітыўная мегамашына.
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Вусная гісторыя: беларусаў яшчэ палохае зварот да сваёй памяці (фота)
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Уладзімір Галянкоў: Інтэлектуальныя сістэмы – не фантастыка (Фота і відэа)
Што замінае развівацца рынку інтэлектуальных сістэм у Беларусі?
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
Беларускі Калегіюм: жывое даследванне, вольнае мысленне і свабодная творчасць (ФОТА)
У Мінску адбылася прэзентацыя найстарэйшай у Беларусі нефармальнай адукацыйнай і інтэлектуальнай прасторы.
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
“Месца, дзе можна адчуць сябе жывым” (Фота і відэа)
Што такое Лятучы ўніверсітэт і як у ім гуляюць.
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
The show must go on, альбо Год завяршаецца – мысленне застаецца (ФОТА)
Узгадваем інтэлектуальнае жыццё краіны цягам Года беларускага мыслення.
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
Беларусь адбудзецца як краіна, калі яна будзе думаць (Фота і відэа)
У Мінску адкрылася выстава інтэлектуальных выданняў “Cogito Albarutheniae. Панарама беларускага мыслення”.
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
“Cogito Albarutheniae”: імёны, якія мысляць Беларусь (ФОТА)
У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава нацыянальнага мыслення з прыватных калекцый беларускіх філосафаў.
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Таццяна Вадалажская: У новым сезоне Лятучы ўніверсітэт папрацуе з ідэнтычнасцю і індывідуальнасцю
Новы навучальны сезон у Лятучым універсітэце будзе абвешчаны ўжо ў сярэдзіне верасня, заняткі ж традыцыйна пачнуцца з сярэдзіны кастрычніка.
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
Таццяна Вадалажская: Мы спрабуем больш шырока разумець беларускае мысленне
У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
Таццяна Вадалажская: Чаму важны Універсітэт Гульні і Гульня ва Універсітэце
У чым розніца паміж Лятучым універсітэтам і традыцыйным і як Гульня ўплывае на нас і наша існаванне ў гэтым свеце?
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна  абсалютна нерэальны праект
Міхал Анемпадыстаў: У сённяшняй сітуацыі Міжмор’е – палітычна абсалютна нерэальны праект
Якім чынам Беларусь можа выкарыстаць ідэю новай аб’яднанай Еўропы?
Беларускія НДА супраць COVID-19

Якія выклікі пандэмія каронавіруса кідае грамадскім арганізацыям і як яны з імі спраўляюцца?

«Это наша большая совместная работа»

За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.

Представители пяти городов обсудили ситуацию с безбарьерной средой (Фото)

23-24 сентября под Минском прошла двухдневная рабочая встреча в рамках кампании "Повестка 50".

Уладзімір Мацкевіч: Каля ста чалавек кожны год вучыцца ў беларускім Лятучым універсітэце (Аўдыё)

Адукацыйная пляцоўка была створана на ўзор Лятучага ўніверсітэта, які пад канец 1970-х гадоў дзейнічаў у Польшчы.