У верасні беларусаў чакаюць сем дзён, насычаных інтэлектуальнымі прыгодамі.
З 19 да 25 верасня ў краіне будзе ладзіцца беспрэцэдэнтная з’ява: Тыдзень беларускага мыслення. Праграма абяцае быць надзвычай цікавай і задаволіць густы як інтэлектуальных “гурманаў”, так і людзей, якія мысленнем асабліва не цікавяцца, але маюць інтарэсы ў самых разнастайных сферах жыцця і актыўную грамадзянскую пазіцыю.
Ініцыятарка мерапрыемства Таццяна Вадалажская распавяла Службе інфармацыі “ЕўраБеларусі” пра самыя “смачныя” імпрэзы Тыдня.
– Тыдзень беларускага мыслення завяршае абвешчаны пэўным колам ініцыятыў Год беларускага мыслення. Мы пачыналі яго з кампаніі “Цытуй сваё!”, калі шукалі ў нашай памяці, тэкстах тое, што можа стаць базай для цытавання – думкі, добрыя фразы. Мы спрабавалі звярнуць увагу на той скарб, які ёсць у нашай культуры і мысленні. І гэта не толькі частка беларускай культуры, а тое, праз што мы сябе разумеем.
Далей разам з Беларускім Калегіюмам Лятучы ўніверсітэт рабіў Анталогію беларускага мыслення “Код прысутнасці”, дзе спрабавалі падвесці пэўную рысу ў разгортванні інтэлектуальнай традыцыі. А завяршыць Год беларускага мыслення вырашылі такім фэстам, бо гэты Тыдзень прадставіць абсалютна розныя праявы сучаснага мыслення ў Беларусі. Асноўная мэта – пэўнае абуджэнне цікавасці да мыслення, разумення таго, чым мы жывем, рэфлексія. Гэта такая рэперная кропачка, магчымасць зрабіць агляд, што мы сёння маем, каму гэта цікава і наколькі глыбока мы можам працаваць з ім.
– На каго разлічана мерапрыемства – на супольнасць мысляроў, якія ў гэтым жывуць, ці на больш шырокае кола?
– Мы арыентаваліся на тое, каб гэта было цікава значна больш шырокаму колу. Усім, хто цікавіцца Беларуссю, сваім развіццём, мысленнем і пэўнымі праблемамі, да якіх яно можа адносіцца (экалагічнымі, пытаннямі штучнага інтэлекту, адкрытых дадзеных і г.д.).
– Якая праграма Тыдня?
– Тыдзень беларускага мыслення пройдзе не толькі ў Мінску, а і ў Гародні, Бабруйску, Гомелі, Віцебску, Магілёве, Бярэсці. Напрыклад, у апошнім тэатр “Крылы халопа” плануе зладзіць артыстычнае чытанне інтэлектуальных тэкстаў. У Гародні будзе экскурсія па гісторыі горада і не толькі. Вельмі шмат мерапрыемстваў будзе ў Мінску: ад дыскусіі на культурніцкую тэму, якую зладзяць “Будзьма!” і “ЕўраБеларусь”, да меладэкламацыі. Апошняя пройдзе ў кнігарні “логвінаЎ”, падчас яе тры інтэлектуалы – Максім Жбанкоў, Ігар Бабкоў і Марыя Мартысевіч – будуць чытаць свае творы пад музычнае суправаджэнне ў выкананні Сяргея Пукста.
Апроч гэтага будуць больш камерныя, але таксама вельмі цікавыя імпрэзы. Напрыклад, суполка “Фаланстэр” папрацуе з беларускай Вікіпедыяй у кантэксце прадстаўленасці там беларускага мыслення. Таксама свой уснёсак зробяць медыйныя праекты 34mag.net, Citidog, «Беларусский журнал».
У якасці партнёраў да нас далучаецца ініцыятыва “Жывая бібліятэка”, дзе ў ролі “кніг” выступяць абсалютна розныя мысляры, навукоўцы. Зразумела, будзе даволі шмат лекцый, дыскусій, як на гуманітарныя тэмы, непасрэдна звязаныя з інтэлектуальнай традыцыяй, так і пра натуральныя навукі. Апошнія арганізуюць дзве ініцыятывы: “Наука вне себя” і “Навука па-беларуску”. Але пачынацца і суправаджацца Тыдзень будзе з выставы выданняў беларускіх інтэлектуалаў. Перш за ўсё гэта часопісы, якія сталі з’яўляцца з 1990-х, энцыклапедыі, анталогіі, унікальныя тэксты і роздумы, пераклады на беларускую мову.
– Праграма сапраўды насычаная, ці ўдасца ахвотным ахапіць усе мерапрыемствы?
– Паспець на ўсё наўрад ці будзе магчыма, таму давядзецца рабіць выбар. Прынамсі ў Мінску будзе ладзіцца па некалькі мерапрыемстваў у дзень, але мы пастараемся зрабіць так, каб можна было наведаць найбольшую іх колькасць. У нас плануецца адна асноўная пляцоўка – “Корпус 8” – дзе прадугледжаны як мінімум па дзве імпрэзы штодня. Напачатку верасня мы выпусцім папярэднюю праграму, каб можна было пачынаць арыентавацца і рабіць свой выбар.
– А як будзе прадстаўлены адзін з ініцыятараў – Лятучы ўніверсітэт?
– Лятучы разам з Беларускім Калегіюмам робіць выставу інтэлектуальных выданняў. Апроч таго будзе пэўнае прадстаўленне самога Універсітэту як прасторы для мыслення. Будзем ладзіць дыскусіі па асноўных тэндэнцыях беларускага мыслення і серыю лекцый на экалагічную, урбаністычную тэматыку, пра штучны інтэлект, магчыма, пра мысленне ў сучаснай музыцы і пра індывідуальнасць і гуманітарныя тэхналогіі, а таксама пра гісторыю беларускага мыслення. Плануецца, што і нашы студэнты прадставяць свае імпрэзы – але гэта пакуль інтрыга.
– Наколькі ахвотна іншыя ініцыятывы далучаліся да ідэі Тыдня і ці можна па іх актыўнасці меркаваць пра стан беларускага мыслення ў разнастайных яго формах?
– Адгукаліся даволі добра, але, хутчэй, не на абвестку, а на наўпроставыя прапановы. Часта было такое, што хацелі б паўдзельнічаць, але на гэты час ужо запланавана нейкае мерапрыемства. Тыдзень па патэнцыяле можна было б расцягнуць на месяц, калі б усе ахвотныя ўключыліся. Бо тое, што мы робім, – спроба зрабіць больш шырокае разуменне мыслення, не абмяжоўваючы яго навуковымі даследваннямі.
– Як можна будзе трапіць на фэст?
– Мерапрыемствы будуць вольнымі для ўдзелу, але, магчыма, на некаторыя з іх трэба будзе зарэгістравацца. На кожную імпрэзу выйдзе свой анонс, дзе ўсё гэта будзе дадаткова пазначана.
Не ўсякі, хто мае дыплом, можа звацца інтэлектуалам, і ў той жа час — пытанні, датычныя да мыслення, існуюць у любых, часам, нават самых нечаканых сферах.
При самом благоприятном варианте развития событий изменения климата в ближайшие десятилетия необратимы — и, как следствие, неизбежно изменится весь привычный уклад жизни человечества.
Калі тэмы «беларуская нацыя» і «беларуская дзяржава» ўжо ў значнай ступені асэнсаваныя паліталагічнай супольнасцю, то феномен беларускага аўтарытарызму яшчэ чакае грунтоўных даследаванняў.
Галоўная праблема, як вынікае з дыскусі падчас круглага стала «Вусная гісторыя як новы спосаб асэнсавання мінулага і гістарычнага мыслення», - пакуль вельмі невялікі грамадскі запыт на памяць.
Беларусский философ и методолог Владимир Мацкевич обратился к Александру Лукашенко с открытым письмом, в котором потребовал от беларусского правителя не отдавать преступные приказы.
Альтернативного властному сценария по-прежнему не просматривается. Предложенный Виктором Бабарико и его командой сценарий референдума вряд ли может быть таковым.
За три года (столько в Беларуси реализовывалась кампания «Повестка 50») изменить жизнь в городах невозможно. Но изменить структуру отношений в местных сообществах – вполне.
Важно не только то, О ЧЁМ вы говорите, но и КАК. И если вы – журналист, блогер, публичный человек, а одна из ваших тем – люди с инвалидностью, то вот несколько рекомендаций, как подавать её корректно.
У Еўропе — мэры гарадоў, у нас — старшыні гарвыканкамаў. Бо мэраў абіраюць, а старшыняў прызначаюць. Але нечакана Лідзія Ярмошына загаварыла пра ўзмацненне мясцовага самакіравання.
Без прыватызацыі ды закрыцця стратных прадпрыемстваў беларуская эканоміка хутчэй расці не будзе, з чым згодныя нават улады Беларусі, заявіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага інвестыцыйнага банка Вазіл Худак
Экологи, эксперты в сфере экологии и представители гражданского общества отвечают на обвинение в негативном влиянии на инвестиционный климат и недобросовестной конкуренции.